6.08.2012

Першая субота чэрвеня 2012

Няхай Тваё Беззаганнае Сэрца зменіць свет! 



I. ПРЫСВЯЧЭННЕ?
ГАВОРКА ІДЗЕ ПРА ПРЫСВЯЧЭННЕ САМІХ СЯБЕ
(МЕДЫТАЦЫЯ)

   Моцай “ахвярнага прысвячэння” вучні ўсіх часоў пакліканы да ўдзелу ў збаўленні свету; да дапаўнення таго, чаго не хапае пакутам Хрыста дзеля дабра Яго Цела, якім з’яўляецца Касцёл.
Ян Павел II, Акт прысвячэння ў Фаціме, 13 траўня 1982 г.

  
Чаго чакае ад нас Бог? З якім пасланнем прыйшла да Фацімы Найсвяцейшая Маці? Да чаго павінен быў прыгатаваць дзяцей Анёл, які папярэдзіў іх сустрэчу з Марыяй?
   Ён заклікаў да пакорнай малітвы, у якой чалавек прызнае веліч Бога і прызнае, што ён малы і грэшны. Прасіў аб узбуджэнні акту веры, надзеі і любові і аб малітве за тых, хто не аддае Богу належнай пашаны: не толькі словамі малітвы, але перш за ўсё сваім жыццём. Вучыў таксама, што малітва павінна быць нечым большым, чым вольная хвіліна, час ад часу ахвяраваная Створцы.
   Але было нешта яшчэ. Анёл не спыніўся на адной сустрэчы. Аднойчы з’явіўся, каб перадаць дзецям другую лекцыю з Неба.
   Сястра Луцыя ўзгадвае: “Пэўным летнім днём, калі мы прыйшлі да дому на абед і гулялі каля студні, якая была на нашым двары…”
   У самую гарачую пару года дзеці адпачывалі ў ценю студні. Мелі на тое права – былі ўжо стомленыя пасучы авечак, давалася ім у знакі таксама спякота.
   А аднак Бог чакаў ад іх чагосьці іншага. Таму гэтыя некалькі хвілін адпачынку спыніў дзецям нябесны Пасланнік. Стаў каля іх і сказаў: “Што вы робіце? Шмат маліцеся. Сэрцы Езуса і Марыі хочуць даць свету праз вас шмат міласэрнасці. Нястомна ахвяруйце Найвышэшаму малітвы і ўмартвенні. З усяго, што толькі можаце, складайце ахвяру ў інтэнцыі ўзнагароды за грахі, якімі Яго абражаюць, і дзеля таго, каб вымаліць навяртанне грэшнікаў”.
   Анёл сказаў: Хопіць забавы! Трэба ўзнагароджваць! Гэта вашае заданне. Занадта паспяховае, каб траціць каштоўны час на прыемнасць!
   Сястра Луцыя апавядае нам адну пэўную падрабязнасць гэтага незвычайнага спаткання: выясняе значэнне пастаўленага Анёлам пытання, якое на першы погляд здаецца суровым нагадваннем, што дзеці марнуюць час – што яны забаўляюцца замест таго, каб ратаваць грэшнікаў. Візіянерка тлумачыць:
   “Пытанне “што вы робіце?” не мае мэты нагадаць, але толькі звярнуць увагу на тое, што найбольш неабходнае і важнае, гэта значыцца на малітву, на нашу сустрэчу з Богам у малітве, якая павінна быць штодзённым дыялогам нашай душы з Богам”.
   Можа гэта не папрок, а толькі звяртанне ўвагі на тое, што з’яўляецца найважнейшым, але заклік і далей застаецца нам незразумелым… Ці – пытаемся мы – чалавек ня мае права на шчасце, на маленькія радасці, на хвіліны забавы? Як можна было сказаць такое малым дзецям, свет якіх усё яшчэ складаецца з забаў?
    Вось асабістыя разважанні сястры Луцыі:
   “Паколькі надзвычайным падзеям спадарожнічае асаблівая ласка, якая выясняе іх значэнне, то ў гэтым выпадку дзеці былі далёкія ад зразумення яго сэнсу і таго зместу, якое мы можам бачыць цяпер і перадаваць яго душам, як волю Божую. (…) Цяжка было тым маленькім дзецям зразумець, што гэты заклік да малітвы, скіраваны не толькі да іх, але таксама да ўсяго чалавецтва. Сёння я лічу, што гэта заклік звярнуць увагу на шляхі, вызначаныя Богам стварэнню ад пачатку свету”.
   Словы Анёла кажуць пра шлях, вызначаны нам ад пачатку гісторыі! Яны скіраваныя не толькі да Луцыі, Гіяцынты, Францішка; яны скіраваныя праз іх, скіраваныя да кожнага з нас. Гэта, перш за ўсё для нас было гэтае другое спатканне дзяцей з Анёлам! Гэтае “што робіце?” кажа Пасланнік з Неба не толькі да дзяцей з Фацімы; гэта словы, якія павінен пачуць кожны з нас!
   Ну і што ж мы робім?
   Сястра Луцыя звяртае ўвагу на тое, што ніхто з маленькіх візіянераў не разумеў глыбокага сэнсу, укрытагаа ў закліку Анёла. А аднак, хоць пасланне не было імі зразумелае, Луцыя, Францішак і Гіяцынта адказалі на яго так дасканала, як умелі. Бо – тлумачыла візіянерка – не розум з’яўляецца крытэрыям пазнання Божай праўды, а вера. А яна, дзякуючы ласцы, атрыманай ад сустрэчы з Анёлам, была ў іх жывой, моцнай і на здзіўленне глыбокай.
   Дзеці не пыталіся “чаму?”. Не пачалі вывучаць значэнне слоў. Былі падобныя да жаўнера, які павінен выканаць загад. Важнае толькі адно: лічыцца аўтарытэт таго, хто дае рэкамендацыі. Жаўнер пойдзе на смерць, калі загад даў яго камандзір.
   Менавіта так зрабілі дзеці. Ці мы маглі б так зрабіць? Нават больш: як бы мы бачылі сябе ў гэтай размове Анёла з малымі візіянерамі? Ці ўспрымаем усё, як пастушкі?
   Луцыя – апавядаючы пра астатніх візіянераў – задае праз хвіліну пытанне. Смела пытаецца, пытаецца таксама ад нашага імя. Гэта вельмі важнае пытанне: “Як нам трэба ўтаймоўваць плоць?”.
   Анёл адказвае, а мы слухаем уважліва скіраваныя да нас словы: “З усяго, што можаце складайце Богу ахвяры, як акт узнагароды за грахі, якімі Яго абражаюць, а таксама ў інтэнціі навяртання грэшнікаў. (…) Перш за ўсё прыміце і зносце з пакорай усе цярпенні, якія вам пашле Бог”.
   Ці мы разумеем, што ў гэты момант быў акрэслены новы шлях хрысціянскай духоўнасці? Гэта ўжыванне ўсяго, што дае нам жыццё, каб узнагародзіць Богу за грахі, учыненыя людзьмі, і прыманне цярпенняў, якія пасылае Бог, каб ратаваць людзей ад вечнага цярпення ў пекле. Гэта вельмі просты шлях, можна нават сказаць, такі шлях, якім можа крочыць кожны чалавек! Не патрабуе нічога, акрамя таго, што нясе з сабой наша шэрая звычайная штодзённасць з яе дробнымі цяжкасцямі, складанасцямі, звычайным болем, які з’яўляецца нашым удзелам “у гэтай слёз даліне”. Досыць толькі усё гэта звязаць з інтэнцыяй узнагароды, з любоўю да бліжняга, з думкамі пра Бога і Яго любові, пра жыццё вечнае, якое абавязкова прыйдзе, і ўжо кожная хвіліна пачынае мець незвычайную вартасць перад Богам.
   Аказваецца, што Неба патрабуе ад нас узнагароды, просіць таго, што мае некалькі назваў, і кожная з іх мае нейкае ўзбагачваючае, даючае больш поўны погляд у чаканне Бога, раўназначнае значэнне. Сястра Луцыя акрамя слоў “ахвяра” і “прысвячэнне”, хоць раз ужывае тэрмін “прысвячэнне”. У “Пасланні з Фацімы”  аднатавала іншую версію слоў Анёла, так яго каментуючы:    “Няспынна складайце Богу ахвяры з малітвы і прысвячэння”.
   І сястра Луцыя пачынае нам тлумачыць, што хаваецца за гэтымі словамі: “Перш за ўсё гаворка ідзе пра прысвячэнне саміх сябе, нашых нядобрых упадабанняў, пра адрачэнне ад сваіх грэшных схільнасцяў, якія маюць пачатак у гардыні, выгодніцтве і амбіцыях. На другім месцы – гаворка ідзе пра прысвячэнне, якое прымаецца і робіцца дабраахвотна, каб ахвяраваць яго Богу як пакорны дар нашай любові і ўдзячнасці.
   Нават сярод нашых заняткаў, працы, забаў, штодзённых спраў і адпачынку, Бог заўсёды павінен быць прысутным у нашым духу, нашым сэрцы і нашах намаганнях так, каб ва ўсім рабіць Яму прыемнасць і прыносіць, а гэта значыць даваць Яму доказ любові. Таму мы павінны прыносіць радасць Богу, каб такім чынам прыцягнуць да нас Яго позірк міласэрнасці, так каб Бог добра сябе ў нас адчуваў, у нас знайшоў перадышку і адпачынак, каб мы сталіся адно з Ім”.
   Ці мы разумеем ужо, як нам трэба жыць, каб падабацца Богу і ратаваць бедных грэшнікаў? Напэўна так. А Луцыя яшчэ дадае: “Гэта менавіта малітва і прысвячэнне, якіх чакаюць Сэрцы Езуса і Марыі, каб прыняць і занесці іх Богу, як плён працягвання Яго справы адкуплення – для збаўлення чалавецтва”.

II. ЦУД У ВАРШАВЕ
(ПРЫКЛАД)

   “Маем сілу, але не маем пачуцця сілы”, - пісаў у 1920 годзе ў “Архідыяцэзіяльных Варшаўскіх навінах” адзін са святароў, каментуючы заклік Прымаса Польшчы, кардынала Эдмунда Далбора з Познані. Бо перад абліччам надыходзячай небяспекі – Чырвоная Армія набліжалася ўжо да сталіцы і ўсё паказвала на тое, што лёгка пераможа польскія войскі – біскупы заклікалі Палякаў да аб’яднання народу. Тады толькі малітва нашых продкаў магла быць выслуханая: калі молімся як аб’яднаны народ, адзіны народ, які знайшоў сваё адзінства нягледзячы на падзелы, супрацьлеглыя інтарэсы, іншыя светапогляды. Біскупы перасцераглі, што перад Богам палякі ўсё яшчэ не народ: “Небяспека, якая ўсё яшчэ пагражае Польшчы, яшчэ не абудзіла з брыдкага сну выгады і самалюбства тых, што яшчэ не зразумелі, што такое сапраўдная любоў да Айчыны, што такое вольнасць і незалежнасць”. Горш таго, адзін з журналістаў занатаваў: “Шаленства будавання бліскучых маёнткаў, калі вораг набліжаўся да мураў гораду, аблуда ўжывання жыцця за любы кошт, апанавалі нашае грамадства так дзіка, што сапраўды можна было б засумнявацца ў яго будучыні”.
   Можна было б засумнявацца ў яго будучыні… Не думалі пра даброты народу, думалі пра сваю ўласную выгаду. Менавіта таму, перад абліччам небяспекі Касцёл заклікаў забыцца пра сябе дзеля Польшчы: “Прысвяціце для яе ўсялякую партыйную зайздрасць, ўсялякае жаданне панавання аднаго над другім, усялякія спрэчкі, атручваючую кіслату, якія ўпіваецца ў душу і арганізм. Будзьце ахвярнымі ў служэнні айчыне, бо толькі вялікай ахвярай вы адкупіце яе вольнасць і сілу. Памятайце, што тое, што занядбаеце ў абавязках да айчыны, тое вы адбярэце ў саміх сябе і ў будучых пакаленняў. Дайце ёй сваю ўласнасць. Складайце ёй ахвяры свайго жыцця, бо яе вольнасць у небяспецы”.
   А 2 ліпеня 1920 года біскуп Падляску Хенрык Пшезьдзецкі пісаў: “Дарагія мае, Бог столькі разоў аказваў нам сваю міласэрнасць, і зараз зробіць тое самае, вызваліць нас ад пагражаючага няшчасця, калі ўбачыць, што мы не самалюбівыя, эгаістычныя і труслівыя”.
   Хочаца сказаць: “І ўбачыў Бог, што мы не такія”. Тады мы сталіся не такімі. І абыўся “цуд над Віслай”.

Паразважай:
    1. Якім мы з’яўляемся народам? Ці адзіным? Ці ўмеем забыцца на свае асабістыя справы і засяродзіцца на справах народу? Калі не, падумай, як гэта можна змяніць… Што ты сам можаш зрабіць?
   2. Як ты ацэньваешь сваю пазіцыю? Ці важная для цябе твая краіна? Ці не характарызуе цябе шаленства “будавання маёнткаў”?
   3. У 1920 годзе польскі народ не быў святым. Але змог вымаліць цуд вялікай малітвай. Ці верыш, што сёння Бог таксама можа падарыць нам цуд, падобны да “Цуду над Віслай”? Маці Найсвяцейшая абяцала ў Фаціме, што Яе Беззаганнае Сэрца затрыюмфуе. Таксама і ў нашым краі…

III. ХВАЛЕБНЫЯ ТАЯМНІЦЫ
(РУЖАНЕЦ)

УВАСКРАШЭННЕ ЕЗУСА

   Уваскрашэнне Езуса сталася пачаткам нечага цалкам новага. Бог паказаў нам нашае незвычайнае прызначэнне: мы таксама ўваскрэснем! У Езусе Хрысце аглядаем нашую незвычайную годнасць, нават больш таго – доказ таго, што пасля смерці нас чакае жыццё вечнае. Ці разумеем мы, што трэба вельмі шмат маліцца аб тым, што найважнейшае: аб збаўленні вечным? Не толькі для нас, але для кожнага чалавека. Бо кожнага чалавека Бог палюбіў у Езусе Хрысце.

УНЕБАЎШЭСЦЕ ЕЗУСА

Езус тлумачыць, што ў чаканні на будучае ўваскрашэнне мы можам быць пасіўнымі. Да таго, як Ён прыйдзе другі раз, нам трэба ісці за Евангеллем. Дзе Пан вызначае нам поле дзейнасці? Там, дзе мы жывем: спачатку ў сваёй сям’і, супольнасці, а потым сярод усіх тых, каго мы сустрэнем. Бо верыць у Езуса – гэта сведчыць пра Яго. Кожны дзень. А таксама ахвярай, складанай за іншых.
СПАСЛАННЕ СВЯТОГО ДУХА

   Нашая чалавечая натура падтрымліваецца моцай Духа Святога. Нават у цяжкасцях, сухасці, жыццёвых паражэннях мы можам адкрываць свае сэрцы перад Богам і прасіць аб дапамозе з Неба. Запросім жа да нашай малітвы Марыю – Тую, што выпрасіла ў Вячэрніку дары Духа Святого для Касцёла. Яна выпрасіць для нас усё, што нам патрэбна.

УНЕБАЎЗЯЦЦЕ МАРЫІ

   Для шматлікіх людзей Марыя застаецца таямніцай… Часам Найсвяцейшая Маці ўзбуджае непакой, з’яўляецца праблемай для людзей, якія жывуць толькі гэтым светам. Але для тых, што вераць, Яна – знак надзеі і шлях да Неба. Яна паказвае, што для нябеснай хвалы трэба ісці шэрай і звычайнай дарогай з'яднання з Хрыстом на Яго крыжы. Таму, як вучыць нас св. Павел, сучасных цярпенняў не параўноўваем з хвалой, якая ў нас аб’явіцца (пар. Рым. 8, 18).

УКАРАНАВАННЕ МАРЫІ КАРАЛЕВАЙ
НЕБА І ЗЯМЛІ

Карона хвалы на галаве Дзявочай Марыі - гэта ўшанаванне Яе жыцця, цалакам пагружанага ў Богу і адданага справе Валадарства, якое абвяшчаў Езус. Найсвяцейшая Маці заслужыла ўзнагароду ў Небе, хоць на тым свеце была прыніжанай служабніцай – была, як сама казала, “нічым”. Гэта знак для нас: нашая ўзнагарода ў Небе, а не тут, на зямлі, дзе ўсе прамінае. 

IV. ПЯТНАЦЦАЦІХВІЛЁВАЯ СУСТРЭЧА З МАЦІ БОЖАЙ
ТРЭЦЯЯ ХВАЛЕБНАЯ ТАЯМНІЦА
Спасланне Духа Святога

   “Усе яны сумесна трывалі ў малітве разам з жанчынамі і Марыяй, маці Езуса, і з братамі Ягонымі.” (Дзеі 1, 14)
   У кожную першую суботу месяца збіраемся на малітве з Марыяй (як у Вячэрніку). Асабліва зараз, у актаве Спаслання Духа Святога, мы можам быць упэўненымі, што Яна з намі і выпрошвае нам дары Духа Святога.
   О Марыя, Нявеста Духа Святога, Маці Касцёла, дапамажы нам адкрыць сэрцы і думкі на Яго дзеянне, каб Ён учыніў перамены ў нашых душах, каб мы сталіся новымі стварэннямі, якія жывуць не паводле цела, але паводле Духа. Прыйдзі Духу Праўды і Любові! Прыйдзі Суцяшальнік! Прыйдзі святло сумленняў!
  
   Блаславёны Ян Павел II напісаў у сваёй энцыкліцы “Пра Духа Святога ў жыцці Касцёла і свету”:
   “Хоць гэта і гістарычны факт, што Касцёл нарадзіўся ў Вячэрніку ў дзень Пяцідзесятніцы, у той жа самы час можна сказаць, што Ён ніколі яго не пакідаў (…). Чувае на малітве, як чувалі апосталы з Маці Хрыста (…). Гэтая еднасць молячагася Касцёла з Маці Хрыстовай з’яўляецца пачаткам таямніцы Касцёла. Багародзіца прысутнічае так, як у таямніцы свайго Сына (…). Яна “па прычыне сваіх асаблівых ласк і дароў (…) глыбока звязана з Касцёлам: Багародзіца з’яўляецца першапрыкладам Касцёла (…)”.
   (…) Касцёл у еднасці з Дзевай-Маці, нястомна звяртаецца, як Нявеста да свайго Боскага Жаніха (…): “Дух і Нявеста кажуць да Пана Езуса: Прыйдзі!”. Малітва Касцёла з’яўляецца менавіта такім нястомным закліканнем, у якім сам Дух просіць за нас” (Dominum et Vivificantem, частка III, стар. 66).

“А Дух і нявеста кажуць:
«Прыйдзі!»
І хто чуе, няхай скажа:
«Прыйдзі!»
І хто прагне, няхай прыйдзе, і хто хоча, няхай возьме ваду жыцця дарма. (Ап. 22, 17)

   Увесь пантыфікат Святога  Айца Яна Паўла II гэта асаблівае прызыванне Духа Святога, ад першых слоў: “Няхай прыйдзе Дух Твой і адновіць аблічча зямлі. Гэтай зямлі!”, аж да апошняга вялікага ўзрушэння ў часе смерці і пахавання.
   Давайце адкрыемся на гэтае дзіўнае дзеянне Духа Святога, якое працягваецца і далей! Мы, дарэчы, сведкі цудаў, якія выпрасіў блаславёны Папа!

   Што мы можам зрабіць, каб гэтыя дары Божыя на былі змарнаваныя?
   Што я магу зрабіць?

   Усё жыццё і пантыфікат Яна Паўла II напоўнены знакамі, якія сведчаць пра тое, як шмат Марыя робіць праз таго, які “Totus Tuus”. Успамінаем толькі:
   - цудоўнае ўратаванне падчас замаху 13 мая 1981 года,
   - усе акты прысвячэння, асабліва ў 1984 годзе, учынены ў еднасці з біскупамі свету, які быў выкананнем фацімскага паслання і прывеў да ўмяшальніцтва Каралевы Супакою, якая затрымала небяспеку ядзернага канфлікту,
   - сплыванне ласк у душы маладых людзей, дзякуючы Папу, які нёс крыж,
   - вялікае святло для Касцёла і свету, змешчанае ў у энцыкліках, папскіх дакументах і яго навучанні,
   - ажно да (як сказаў Святы Айцец Бенядзікт XVI): “апошняй імшы, адпраўленай ім ў агоніі, якая ўкаранавала словам “Амэн” жыццё, цалкам ахвяраванае праз Беззаганнае Сэрца Марыі дзеля збаўлення свету.
   “У жыцці і ў смерці “Totus Tuus” праз Беззаганную”, - чытаем у запавеце Яна Паўла II, “Totus Tuus”. У тых самых матчыных руках пакідаю ўсё і Ўсіх, з кім звязала мяне жыццё і маё пакліканне. У гэтых руках пакідаю перш за ўсё Касцёл, а таксама мой народ ўсё чалавецтва” (“Тэстамэнт”, 6.03.1979).

   Найсвяцейшая Маці прывяла свайго любага сына да Дому Айца ў першую суботу месяца. Праз гэты факт Божы провід пакінуў выразны знак і запрашэнне да практыкавання гэтага набажэнтва.
   Давайце не дазволім, каб прыклад гераічнага даверу Марыі Яна Паўла II стаўся скарбам, схаваным ў скрынцы. Стараемся знаходзіць і адкрываць наноў падараваныя нам багацці, каб прыносілі плёны ў нас і ў нашым асяроддзі.
   Давайце адновім сёння нашую сувязь з Маці Божай. Стараемся больш Яе пазнаваць і пакахаць, а таксама безварункова Ёй даверыцца.
   Падумаем, ад якіх перашкодаў нам трэба пазбавіцца, каб больш стацца Яе ўласнасцю, начыннем у Яе руках.
   Святы Айцец Бенэдыкт XVI, падчас пілігрымкі на Яснай Гары, параўнаў гэты санктуарый да Вячэрніка. Заахвочваў тады палякаў да таго, каб шукаць хвіліны цішыні і засяроджанасці, каб прыглядацца да Сэрца Марыі і быць Яе вучнямі. Ён казаў:
   “Калі напоўненыя Святым Духам апосталы пайшлі да свету, каб абвяшчаць Евангелле, адзін з іх, Ян, апостал любові, асаблівым чынам узяў да сябе Марыю (Ян 19, 27). Глыбокая сувязь з Езусам і Марыяй дазволіла яму плённа абвяшчаць, што Бог ёсць любоў (пар. 1 Ян 4, 8.16). Гэтая праўда пра Бога з’яўляецца самай істотнай і найважнейшай.
   “Бог ёсць любоў”. Будзце і вы, (…) сведкамі гэтай праўды. Будзеце імі сапраўды, калі будзеце вучыцца ў школе Марыі. Побач з Ёй даведаецеся, што Бог ёсць любоў, і пра гэтага любячага Бога вы будзеце распавядаць свету рознымі спосабамі, якія вам падкажа Дух Святы”.
  
   Не забываемся пра вялікія справы Божыя…
   Падзякуем Богу за ласкі, якія мы атрымалі праз паслугу блаславёнага Папы і папросім прабачэння за змарнаваныя ласкі.

   Якія натхненні я меў тады, калі прамаўляў Айцец Святы Ян Павел II? Якія тады рабіў пастановы? Што з гэтага ўва мне засталося? Што я згубіў? Што магу зрабіць, каб аднавіць сваё жыццё верай?
   Сумесна просім, з’яднаныя з Марыяй, аб Духу Святым для кожнага з нас, для ўсяго народу, аб маральным адраджэнні народу, каб наноў аджылі ў нас і ўзрасталі зерняты, пасеяныя блаславёным Янам Паўлам II, каб мы маглі дзяліцца гэтым багаццем.

   Скончым малітвай св. Людовіка де Манфора:
   “Духу Святы, пачуй нашую малітву і разам з Тваёй вернай Нявестай Марыяй, пакліч і ўфармуй сапраўдных дзяцей Божых. У Ёй і праз Яе Ты ўфармаваў Хрыста, Галаву абраных. А цяпер, з Ёй і праз Яе, уфармуй часткі, якія належаць гэтай Галаве. Усе святыя, якія былі і будуць да канца свету, гэта справа Тваёй любові з’яднанай з любоўю Марыі.
   Дух Святы, Дух Суцяшальнік, які ў дзень Пяцідзесятніцы зышоў на Апосталаў, напаўняючы іх сэрцы ласкай, любоўю і мудрасцю: прашу Цябе ў імя Тваёй шчодрасці і бясконцай міласэрнасці, сыйдзі таксама ў маю душу са Сваёй ласкай і дазволь ёй пакаштаваць невыказнай слодычы Тваёй любові”. Амэн.

V. ВЫПРАСІ СУПАКОЙ НАШЫМ СЭРЦАМ
(АПЭЛЬ МАРЫЙНЫ)

   Малітва не з’яўляецца ўцёкам ад гісторыі і праблем, якія ў ёй з’яўляюцца. Наадварот, малітва – гэта выбар таго, каб прыняць удзел у рэчаіснасці не толькі ўласнымі сіламі, але моцай, якая паходзіць з высока, моцай праўды і любові, мэтай якіх з’яўляецца сам Бог. Калі рэлігійны чалавек становіцца перад абліччам зла і яго наступстваў, ён ведае, што можа лічыць на Бога – абсалютную волю дабра; ведае, што можа маліцца да Яго аб адвазе, каб адпаведным чынам мог супрацьстаяць цяжкасцям, нават самым вялікім, не паддавацца фаталізму і пазбяагаць занадта імпульсіўных рэагаванняў.

Ян Павел II, Асыж, 24 снежня 2002

   Вітай, Святая, Беззаганная і Найчысцейшая, Маці Збавіцеля, Маці Касцёла, Маці нашая!
   Вітай і схілі да нас сваё вуха, каб слухаць нашыя малітвы і нашыя разважанні над таямніцамі Божымі. Вітай, і скажы нам гэтым вечарам, Найсвяцейшая Маці, як выглядала Твая ўзнагарода за грахі свету. Ты, сама святая, беззаганная і бязгрэшная, не павінна была ўзнагароджваць за ўчыненае Табой зло, бо Ты ніколі не грашыла! Але гэта Ты з’яўляешся для нас прыкладам любові і клопату аб грэшніках, аб іх жыцці вечным. Ты для нас прыклад таго, як рабіць усё, каб як мага больш людзей трапіла да Неба, і як найменш да пекла. Ты казала дзецям у Фаціме пра грэх, пра пекла, пра людзей, якія туды ідуць; Ты прасіла аб узнагародзе – бо толькі яно можа ўратаваць бедных грэшнікаў. Ты ўказала на тое, чаго Сама з’яўляешся ідэалам: хочаш, каб мы былі людзьмі, якія ахвяруюцца за грэшны свет!
   Скажы нам сёння, Марыя, як мы можам узнагароджваць Богу за грахі свае і нашых братоў.
   У адказ Ты запрашаеш нас сённяшнім вечарам да Свайго дому ў Назарэце. Запрашаеш у прыгоду вандравання па нясцёртых слядах нашага Збаўцы і Тваіх. Хочаш, каб мы вырушылі на сустрэчу нечаканай праўды.
   Завядзі нас духоўна да Назарэту, маленькага галілейскага гарадку. Мы ідзем туды, каб сустрэць Цябе, нашая Маці і Правадніца да вечнага жыцця.
   Што Ты хочаш нам паказць, Марыя? Тое, што ў Назарэце кожны спатканы чалавек скажа нам, што Ты нічым непрыкметная дзяўчынка; гэта кожны з нас, шэрых, спрацаваных людзей. Гэта дзіўна: жыхары Назарэту на пазналі скарбу, які знаходзіўся сярод іх. Калі Твой Сын, Езус, распачне публічную дзейнасць і прыйдзе да роднай мясціны, пагардзяць Ім, не бачучы ў Ім нічога незвычайнага… Паколькі Ты – Яго Маці – была звычайнай… Казалі: “Ці мы не ведаем Марыі, Яго Маці?” Таму Езус не можа быць кімсьці асаблівым, бо Яго Маці… ведаем Яе… такая шэрая і звычайная…
   Але хоць і не кідалася ў вочы, аднак была зусім іншая. У Табе ўкрылася прызначэнне, захапляючае дыханне ў грудзях. Незразумелая справа: Ты была Маці Божай! Незвычайная справа: Ты была Безаганна Зачатай! Дзіўная справа: Ты была як усе, але не адрознівалася ад натоўпу.
   Калі б Ты сёння стала сярод нас, ніхто б не звярнуў на Цябе ўвагі. Бо хоць Ты і святая і поўная Бога, Ты адна з нас. Твая святасць схаваная ад людзей, а бачная толькі Богу. Бо Ты жывеш толькі для Яго, Яму служыш, Яго любіш, Яго слухаеш. Толькі перад Ім Ты вялікая! Не тут, на зямлі. Ты не маеш нічога агульнага з модай, плёткамі, кар’ерай, славай, пагоняй за поспехам.
   У гэтым свеце? Усё гэта марнасць! Ты пацвярджаеш гэта ўсім Сваім жыццём.
   Дапамажы нам сустрэцца, Марыя, тут, у Назарэце. Бо Ты ведаеш таямнічы ўваход у самае сэрца Евангелля. Ты змагла зразумець яго таямніцу. Змагла зразумець – больш сэрцам, чым розумам – незразумелыя намеры Ўсемагутнага. Ты – бедная і пагарджаная Марыя з нічога не значачага Назарэту, гарадку з невядомай рэпутацыяй – змагла зразумець Бога! Больш таго, змагла Яго ахапіць. Ты не толькі разумела Бога, але Ты была з Ім! “Пан з Табою”, - сказаў Табе Анёл падчас Звеставання (пар. Лк. 1, 28). Ад каго ж тады, калі не ад Цябе, мы можам навучыцца жыць разам з Панам, і дзе, калі не ў Цябе трэба шукаць адказу на вялікія пытанні чалавека?
   Таксама пра тое, як ратаваць свет. Як узнагароджваць Богу за наш бязбожны свет.
   Сёння просім Цябе толькі аб адным, Марыя. Дазволь нам падчас гэтага апэлю адкрыць у Табе першы дар, якім Ты прамянееш. Заўсёды, і таксама ў Фаціме. Ведаем, што гэта такое. Гэта супакой. Ты чалавек, які знайшоў супакой. Кожны, хто Цябе сустракае, чуе сябе ахінутым супакоем. Прамянее ў Табе нейкая невыказная яснасць і Божая цішыня. Калі мы сустракаем Цябе, Марыя, нашая Маці, адчуваем каля сябе прысутнасць Бога, пагружаемся ў сферу дабра і святасці. Ахоплівае нас іншы час, мы ўваходзім у нейкі Божы мікраклімат, які паглынае нас і абдорвае супакоем.
   Просім Цябе, Марыя: абдары нас першым дарам Твайго Сына – дарам супакою. І дай нам зразумець, што гэты супакой нейкім чынам зададзены кожнаму з нас. Ён не з’яўляецца толькі дарам. Мы павінны далей адорваць супакоем, як гэта робіш Ты, Марыя, у кім мы знаходзім супакой. Гэта супакой не гэтага свету (Ян 14, 27), не такі, які знішчае вайна, голад, нагата ці смерць. Гэта вечны супакой, Божы, дасканалы. Ніхто і нішто ў нас яго не адбярэ!
   Ты казала ў Фаціме, што малітва можа даць нашай зямлі супакой – супакой, які з’яўляецца плодам Валадарства Нябеснага і знакам набліжэння эпохі панавання Яе Сына, “Каралевіча Супакою” (Іс. 9,5). Тым самым Ты хочаш нам усвядоміць, што супакой не характэрны нашай чалавечай натуры, што ён заўсёды застаецца дарам ласкі; трэба яго лічыць дарам і маліць аб ім Бога. Супакой – гэта рыса Неба, не сучаснасці, гэта дар Духа Божага, не чалавека.
   Найсвяцейшая Маці! Мы абвяшчаем сёння ўсяму свету: In Maria Pax!  Супакой у Марыі! Гэта досвед нашых сэрцаў! У Табе знаходзім супакой, супакой збаўлення, які напаўняе нашыя сэрцы і які мы павінны несці ўсяму свету.
   Дзякуем Табе за тое, што калі мы ўваходзім ў абшар гэтага супакою, першага плоду сустрэчы з Табой, сапраўды стаемся больш людзьмі: стемся лепшымі.
   Мы гатовыя забыцца пра сябе і сваім поспеху на гэтым свеце.
   Мы гатовыя служыць, любіць і нават цярпець для іншых.
   Мы гатовыя жыць узнагароджваючым жыццём, але так, каб гэта бачыў толькі сам Бог.
   Жыць так, як Ты…
   Дапамажы нам, Маці, жыць менавіта так. Кожны дзень.
   Амэн.


Перакладзена з польскай мовы.
Арыгінал: Nie żyjemy dla siebie. Wynagrodzenie za grzechy świata.