Няхай Тваё Беззаганнае
Сэрца зменіць свет!
I. УЗНАГАРОДА - ГЭТА РАЗУМЕЕШ, КАЛІ ЛЮБІШ.
(МЕДЫТАЦЫЯ)
(МЕДЫТАЦЫЯ)
“Настаўніца ўкрытай і ціхай ахвяры. Табе мы аддаем усю нашую істоту і
нашую любоў. Аддаем Табе нашае жыццё, нашую працу, нашыя радасці, слабасці і цярпенні… Усё, што мы маем і чым
з’яўляемся, аддаем пад Тваю апеку, Пані і Маці нашая. Мы хочам цалкам належыць
Табе і з Табой ісці дарогай, поўнай вернасці Хрысту”.
Ян Павел II, Казанне ў Гвадэлупе,
1979 год.
Мы патрэбныя Богу. Сястра Луцыя растлумачвае: “Як кажа святы Павел (Кал 1, 24), мы павінны дапаўняць тое, чаго не хапае цярпенню Хрыста, бо мы часткі Яго Містычнага Цела. (…) Мы ўсе абавязаныя прысвяціць сябе, у сціслай сувязі з той нявіннай ахвярай, якой з’яўляецца Хрыстос, для таго, каб выправіць зло сваіх грахоў і сваіх братоў”.
Візіянерка так растлумачвае нам
таямніцу еднасці Хрыста са сваім Містычным Целам:
“Калі церпіць адзін чалавек, усе
іншыя члонкі церпяць разам з ім, а калі прысвячаецца адзін, усе іншыя члонкі
прымаюць удзел у гэтай ахвяры; калі адна частка хворая, а зло паважнае, то
нават калі зло і цярпенне знаходзяцца толькі ў гэтай частцы, цела церпіць і
памірае. Тое самае адбываецца ў духоўным жыцці: мы ўсе слабыя, усе маем шмат
недахопаў і грахоў, і таму мы ўсе павінны прысвяціць сябе, у сціслай еднасці з
той нявіннай ахвярай – Хрыстом – для таго, каб выправіць зло сваіх грахоў і
сваіх братоў, бо мы ўсе члонкі Яго Містычнага Цела”.
Візіянерка з Фацімы не пакінула
нам ніводнай брамкі. Мы можам інтэрпрэтаваць фацімскае пасланне толькі
разумеючы яго, як заклік да малітвы і ахвяры, аж да з’яднання з Хрыстом -
ахвярай. І гэтае з’яднанне, зноў растлумачвае сястра Луцыя, гэта нешта большае
за духоўнае прабыванне ў Хрысце. Гэта наследаваць Яго ў сваім жыцці. Гэта
прыняць крыж. Гэта гатоўнасць цярпець, нават да смерці, каб ратаваць людзей.
Візіянерка піша: “Вось матыў, дзеля якога Марыя так моцна раіць малітву і
ахвяру для навяртання грэшнікаў: “Маліцеся, маліцеся шмат і складайце ахвяры за
грэшнікаў. Шмат душаў ідзе да пекла, бо няма нікога, хто б складаў за іх ахвяры
і маліўся”. А паколькі мы з’яднаныя з Хрыстом і Яго Касцёлам, мы павінны
станавіцца перапрашальнымі ахвярамі для навяртання нашых бліжніх. Гэта
дасканалае выражэнне нашай любові: любіць тых, што часам дрэнна кажуць пра нас,
жадаюць нам зла, пераследуюць нас. Нашае прабачэнне, ахвяраванае ў святле веры, надзеі і любові зноў
прыцягне іх да Бога”.
Нічога дзіўнага, што самую вялікую
ўвагу сястра Луцыя надае Эўхарыстыі. Церпяліва растлумачвае, што “Хрыстос
павінен быў стаць ахвярай, прынесенай Айцу за грахі чалавецтва. Менавіта гэтая
ахвяра Хрыста, якая выканала ўсе абяцанні і прадказанні, павінна была стаць
вечнай, замяняючы ўсе ахвяры Старога Закону. Яна штодзённа абнаўляецца на
алтарах у Эўхырыстыі, у гэтай бяскроўнай ахвяры Крыжа”.
Эўхарыстыя вучыць нас жыць для
іншых. Гаворка не ідзе пра вялікія чыны, хоць можа да гэтага некалі і будзем
пакліканыя, раней прыгатаваныя праз вернасць Богу ў малых рэчах і, здаецца
нічога не вартымі дробязямі, з якіх складаецца нашая штодзённасць. Гэта яны
будуюць у нас гатоўнасць да безумоўнага акту любові, падобнага да ахвяры,
складзенай Езусам на крыжы. І гэта пра іх трэба перш за ўсё казаць. Яны
з’яўляюцца школай прысвячэння.
Таму сястра Луцыя піша: “Існуе
яшчэ шмат іншых прысвячэнняў, пра якія Бог просіць нас і чакае, напрыклад:
дапамагаць бліжняму ў яго патрэбах, дапамагаць вырашаць праблемы па меры нашых
магчымасцяў і іх цяжкасцяў, дапамагаць, каб ён мог перамагчы спакусы і
небяспекі, якія вядуць яго на шлях зла, аддаваць тое, чаго ў нас зашмат, каб
дапамагчы тым, хто нічога не мае, ахвяраваць Богу нашую малітву і прысвячэнне
тым, што каму найбольш патрэбна вера, надзея і любоў, якія зробяць так, што яны
пойдуць па сцежках супакою, яснасці, праўды і справядлівасці”.
Магчымасцяў да ўзнагароды праз
адмаўленне ад чаго небудзь, чаго ў нас зашмат! Сястра Луцыя памнажае прыклады:
“Часам будзе гэта крыж нашай штодзённай працы (…). Часам будуць гэта цяжкасці
жыццёвыя, якія з’яўляюцца на кожным кроку і якія трэба перамагаць з добрым
настроем, цярплівасцю і вырачэннем. Часам будуць гэта зусім нечаканыя
прыніжэнні, якія трэба прыняць, прызнаючы ўласную недасканаласць (…) і
пастанаўляючы выправіцца з надзеяй на тое, што Бог заўсёды падтрымлівае душы
добрай волі, каб яны пайшлі ў кірунку добрага жыцця, і дайшлі да большай
дасканаласці. “З усяго, кажа нам пасланне, складайце Богу ахвяры ў акце ўзнагароды
за грахі, якімі Яго абражаюць, просячы аб навяртанні грэшнікаў”.
Луцыя цярпліва растлумачвае:
“Існуе яшчэ іншая серыя маленькіх ахвяр, якія мы можам, і ў нейкай ступені
павінны, таксама складаць Богу. Хоць яны і маленькія, але не перастаюць з-за
гэтага быць мілымі Богу, а таксама мець заслугі і быць карыснымі для нас (…).
Іх практыкаванне ўзбагачвае нас ласкай, узмацняе нас у веры і любові, робіць
нас больш годнымі ў вачах Бога і перад бліжнімі, а таксама вызваляе з пакусы
эгаізму, пажадання, зайздрасці і жадання выгады.
Што візіянерка мае на ўвазе?
“Гаворка ідзе пра пазітыўнае настаўленне ў малых рэчах, звычайных і
прамінаючых, думках пра дасканаласць у дадзены момант”. Гаворка ідзе таксама
пра тое, “каб маліцца з верай і ўвагай, і пазбягаць, наколькі гэта магчыма,
няўважлівасці”. Гаворка ідзе пра “складанне Богу ў ахвяры нейкага дробнага
вырачэння так, каб не пазбавіцца фізычных сіл для выканання нармальнай працы”.
Мы можам “цярпліва зносіць холад ці гарачыню; калі знаходзімся побач з іншымі
людзьмі, згаджаемся на тое, каб вокны ці дзверы былі адчыненыя ці зачыненыя
паводле іх жадання”. Нешта яшчэ? “Сціпла і належным чынам апранаемся”. Можам
таксама “з добрым настроем зносіць цяжкасці, якія з’яўляюцца на нашым шляху:
раз гэта будзе прыкрае слова, нэрвуючае, раздражняючае, абразлівае; другі раз
іранічная ўсмешка, ігнараванне, супраціў, адсуванне нас у бок, не лічэнне з
намі; яшчэ іншы раз будзе гэта непаразуменне, адыход ад нас, адкідванне,
няўвага, забыццё, няўдзячнасць…”.
“Быць справядлівым азначае быць
святым” – дадае візіянерка з Фацімы.
Літанія магчымасцяў, здаецца, ня
мае канца. Сястра Луцыя падкрэслівае: “Валадарства нябеснае здабываюць тыя, што
прысвячаюць сябе, прымушаюць, каб перамагчы сябе, перамагчы дрэнныя звычкі,
супрацьстаяць спакусам гэтага свету, шатану і целу, каб магчы ўвайсці на шлях
справядлівасці, праўды і любові”.
Менавіта таму мы пакліканыя да
ўзнагароды за грахі бліжніх: “Менавіта такі высілак мы павінны зрабіць, бо
толькі ён паказвае нашую любоў да Бога і бліжняга. Той, што любіць, прысвячае
сябе для каханай асобы. Так зрабіў Езус Хрыстус адносна нас: прысвяціў сябе,
выдаў на смерць, каб нам даць жыццё”.
І гэта зусім не гераізм, не тое,
што заслугоўвае асаблівай увагі. “Нешта вялікае мы робім тады, пытае сястра
Луцыя, калі прысвячаем Яму свае капрызы, дрэнныя схільнасці, завышаныя амбіцыі,
выгаду, ганарлівасць ці марнасць?” Гэта сапраўды нішто ў параўнанні з ахвярай,
якую Хрыстос склаў за нас. Мы павінны пра гэта памятаць і не згубіць
фундаментальнай цноты, на якой будуецца нашая святасць. Мы павінны памятаць пра
цноту пакоры – пра тое, што мы сапраўды нішто.
Нават самыя вялікія ахвяры, якія
мы складаем, не даюць нам права ганарліва ўзняць галаву і думаць, што мы
набліжаемся да дасканаласці. Сястра Луцыя нагадвае: “Што, аднак, кажу:
прысвецім што-небудзь Яму? Бо тут гаворка ідзе пра ахвяру, якая ператвараецца ў
нашае, яшчэ большае дабро! Гэта дзякуючы ёй мы здабываем Валадарства нябеснае,
атрымоўваем супакой і радасць на гэтай зямлі. Усе мы прагнем жыць у супакоі і
радасці, мець шчаслівае жыццё, але не ўсведамляем сабе таго, што мы шукаем
гэтыя каштоўнасці там, дзе іх няма”.
Фаціма паказвае накірунак. Гэта
клопат аб забаўленні нашых бліжніх, клопат, які пераходзіць у дакладныя чыны
сапраўднай любові там, дзе іх няма”. На тым шляху вырачэння і прысвячэння Богу
мы знаходзім прадчуванне таго, што чакае нас у Небе!
II.
ВІЗІТ ЯНА БОСКА
(ПРЫКЛАД)
Сястра Тэрэза Вальсэ-Пантэлліні
мела ўсяго 27 гадоў, а жыццё яе падыходзіла да канца. Яна ляжала пад ільнянымі
коўдрамі у апошняй фазе туберкулёзу.
Было 22 ліпеня 1907 года.
Наступіла ноч. Паволі сціхаў шум гораду, час ад часу было слыхаць ціхі піск камара,
які заляцеў у палату праз адчыненае вакно. Да пакою яшчэ зазірнула сястра, што
апекавалася хворымі. На яе пытанне, ці ўсё добра, хворая адказала усмешкай і
кіўком галавы; ёй нельга было размаўляць, бо гэта магло ёй пагражаць чарговым,
можа нават смярцяносным крыватокам. Дыжурная сястра зачыніла дзверы і
ўздыхнула. Цяжка было глядзець, як памірае нехта такі малады. Нават, калі так,
як сястра Тэрэза, вельмі сумуе па Богу.
Хворая на хвіліну пагрузілася ў
сон. Калі адкрыла вочы, пакоік напоўніўся дзіўным святлом, а каля ложка стаяў
святар з усмешкай. Тэрэза адразу яго пазнала. Гэта быў Ян Боска, заснавальнік
яе супольнасці, які памёр семдзесят год таму! Яна не магла памыліцца, добра
ведала яго твар з абразкоў.
Святы паглядзеў на паміраючую з
усмешкай і зрабіў крок у бок яе ложка.
“Пачакай, Дон Боско!” – шапнула
Тэрэза, села на ложку і затрымала яго выцягнутай рукой. “Я не прасіла пра
аздараўленне! Гэта сястра Ёанна! Суседні пакой…” – цяжка дадала.
Дон Боско на хвіліну завагаўся.
Усміхнуўся дя яе. Больш не ведаем. Сястра Тэрэза, якая марыла “быць
незаўважнай”, нічога больш не сказала пра сваю сустрэчу са святым
заснавальнікам салезіянаў. Не ведаем, колькі часу і пра што яны размаўлялі.
Ведаем адно: Боска выйшаў з яе ізалятара і пайшоў да суседняга – да сястры
Ёанны Лэнці. Тая не марыла пра неба; прасіла Бога вярнуць здароўе. Скончыла ўжо
трэццюю навэнну да Заснавальніка…
У тую ноч кляштар быў разбуджаны
крыкам: “Я бачыла кс. Боска! Я аздараўлёная!”… І сястра Лэнці яшчэ доўгія жыла
пабожна, усім сэрцам служыла Богу і Касцёлу.
А Тэрэза? Месяц пазней сястра
Тэрэза ціха адышла да Бога. Тыя, што прысутнічалі ў гадзіну яе смерці, бачылі
незвачайны свет і хвалу, якія раз’яснялі яе твар.
III.
ТАЯМНІЦЫ РАДАСНЫЯ
(РУЖАНЕЦ)
ЗВЕСТАВАННЕ
НАЙСВЯЦЕЙШАЙ МАРЫІ ПАННЕ
Звеставанне гэта найважнейшая сустрэча
Марыі з Богам. Ад гэтай падзеі залежыў лёс чалавецтва. Ці мы бачым, што
адбылося яно ў рамках пачынаўшайся сям’і, калі Марыя была ўжо заручаная з
Юзафам? Ці для нас гэта не знак таго, якую вялікую ролю ў выкананні намі Божых
планаў, мае падставовае акружэнне, у якім мы жывем кожны дзень – сям’я?
Молімся праз заступніцтва Марыі аб
тым, каб нашыя сем’і былі месцам, дзе Бог застаецца з задавальненнем, каб для
кожнага з нас святасць нашых сямей мела плёны лепшага пазнання таго, чаго ад
нас чакае Бог.
Марыя, зрабі нашыя сем’і святымі,
каб мы маглі чуць у іх голас, заклікаючага нас Бога, і заўсёды адказвалі Яму
“так”, як Ты.
НАВЕДВАННЕ
СВЯТОЙ АЛЬЖБЕТЫ
Сустрэча з Богам прыносіць плён
любові да людзей. Бачым гэта ў таямніцы наведвання святой Альжбеты Марыяй, якая
некалькі хвілін таму сусрэла ў сваім жыцці Бога, а зараз спяшаецца, каб
сустрэцца з чалавекам, якому патрабна Яе любоў. Любоў да Бога была б
несапраўднай, калі б не было ў нас любові да бліжніх.
Просім найсвяцейшую Панну Марыю,
каб Яна навучыла нас сапраўднай любові да Бога і адкрыла нашыя сэрцы на патрэбы
бліжніх. А калі гэта патрэбна, няхай пакажа нам, што нашая любоў да Бога
несапраўдная, бо нашыя сэрцы не могуць любіць Бога, калі не любяць людзей.
БОЖАЕ
НАРАДЖЭННЕ
Таямніца Божага Нараджэння
паказвае нам вялікую праўду пра нас саміх: што мы таксама атрымалі пакліканне
да нараджэння Бога. Касцёл навучае, што кожнае дабро, зробленае чалавекам,
нараджае ў нас саміх і ў нашых бліжніх Бога. Так, як у бэтлеемскую ноч гэты Бог
ціхі, нябачны, пакорны, але ў якога ёсць моц змяніць людзкія сэрцы і свет.
Заклікаем Божую прысутнсць у
свеце, якому так патрабна дапамога з Неба. Няхай Марыя дапаможа нам выканаць
пакліканне нараджэня Бога нашай малітвай, ахвярай і любоўю, дадзенай нават тым,
што нас ненавідзяць.
АХВЯРАВАННЕ
Ў СВЯТЫНІ
У чацвёртай радаснай таямніцы
Марыя вучыць нас ахвяраваць Богу ўсё, што мы любім. Усё, што мы маем, павінна з
гэтага моманту належыць Богу. Калі Бог так хоча, Ён не забярэ ў нас гэта, але
аддасць яшчэ больш каштоўным. Усё, што маем, належыць ужо Яму, і павінна быць
ужываным згодна з Яго воляй.
Ці не такія наступствы нашага
прысвячэння Найсвяцейшай Панне Марыі? З гэтага моманту – праз Марыю – усё, што
маем, належыць не нам, а Богу!
Просім Маці Божую, каб Яна вучыла
нас усё ўжываць згодна з воляй Божай. Няхай усё служыць нашаму збаўленню і
ратаванню грэшнікаў!
ЕЗУСА
ЗНАХОДЗЯЦЬ У СВЯТЫНІ
Ёсць такія хвіліны ў жыцці кожнага
з нас, калі мы губляем Езуса. Бог тады далёка, а мы самотныя і згубленыя. Гэтая
апошняя радасная таямніца паказвае нам, што трэба тады шукаць Бага, шукаць
пакуль не знойдзем. Марыя і Юзаф шукалі згубленага Езуса доўгія тры дні… Гэта
сімвалічная лічба, якая паказвае пошукі ў бясконцасць, аж пакуль не знойдзем.
Няхай Найсвяцейшая Маці, якая
цярпліва шукае свайго Сына, выпрасіць нам ласку цярплівасці ў шуканні Бога.
Няхай Яе прыклад ажывіць у нас надзею, што Бог дасць сябе знайсці кожнаму, хто
будзе Яго настойліва шукаць, з тугоой і любоўю.
IV. ПЯТНАЦЦАЦІХВІЛЁВАЯ СУСТРЭЧА З МАЦІ БОЖАЙ
ДРУГАЯ
РАДАСНАЯ ТАЯМНІЦА
Наведванне святой Альжбеты
Каралева ружанца святога, у
гэтую першую суботу кастрычніка мы прагнем узнагародзіць Табе за ігнараванне і
ляноту ў прыняцці закліку да штодзённай малітвы на ружанцы.
Будзь з намі падчас гэтага
разважання, дай нам зразумець вартасць Тваёй мацярынскай любові, распалі нашыя
сэрцы, каб мы лепш і гарачэй маліліся.
“Благаслаўлёная Ты між
жанчынамі і благаслаўлёны
плод улоння Твайго. Адкуль мне
гэта, што Маці
Пана майго прыйшла
да мяне? Бо калі
голас прывітання Твайго загучаў
у вушах маіх,
узварухнулася радасна дзіцятка
ва ўлонні маім. І шчаслівая
тая, якая паверыла,
што споўніцца сказанае
Ёй Панам».
І сказала Марыя: «Велічае душа мая
Пана, і ўзрадаваўся дух мой у Богу, маім
Збаўцу, бо ўзглянуў Бог на пакору сваёй слугі.
І цяпер благаслаўляць мяне будуць усе пакаленні. Бо вялікае ўчыніў мне
Усемагутны, а імя Яго святое. І
міласэрнасць Яго з пакалення ў пакаленне
над тымі, хто Яго баіцца. Паказаў моц сваёй правіцы, рассеяў тых, хто
пыхлівы сэрцам. Скінуў магутных з трона
і ўзвысіў пакорных. Дабром галодных насыціў, а багатых ні з чым
адправіў. Прыняў свайго слугу Ізраэля, памятаючы пра сваю міласэрнасць, як
абяцаў бацькам нашым — Абрагаму і яго
патомству навекі”. (Лк 1, 42б – 55).
Шчаслівая св. Альжбета, напоўненая
Духам Святым! Шчаслівы св. Ян ва ўлонні маці пазнаў Збавіцеля і атрымаў Яго
ласку. Шчаслівы Захарыя, што быў звольнены ад кары пазбаўлення мовы і на нова
праслаўляў Бога і праракаваў. Гэтай радасцю былі адораныя праз пасрэдніцтва
Марыі, Умілаванай Духа Святога. Паўсюль, куды Яна прыходзіць, прысутнічае
Найсвяцейшая Тройца і аб’яўляецца асаблівае дзеянне Духа Святога. Слова
прывітання “Шалом” – супакой, сказанае Марыяй, нясе дар Духа Святога і Альжбета
пазнае таямніцу Ўвасаблення Сына Божага. Адказвае прывітаннем, благаславіць і
абвяшчае годнасць Маці Пана, а Марыя не затрымлівае гэтай хвалы для сябе, але
праслаўляе Бога за вялікія справы, якія Ёй учініў.
Ці мы таксама можам перажыць
наведванне Марыяй?
Так, Яна таксама і да нас
прыходзіць з дарам ласкі. Яе шматлікія аб’яўленні ў сучасным свеце сведчаць пра
гэта. Яна першая выходзіць на спатканне і прыносіць слова – пасланне. Калі мы
прымем яго, будзем напоўненыя супакоем, радасцю, атрымаем ласку.
“Блаславёная Ты паміж жанчынамі” (Лк 1, 42).
Так прывітала Марыю Альжбета. А
мы, як нам трэба Яе прывітаць, каб прынесці Ёй радасць?
“Вітай, Марыя…” – лацінскае ave, гэта пераклад з грэцкага chaire – “радуйся”.
Гэта так проста далучыцца да спеву
любові і ўдзячнасці, якую спяваюць з Арханёлам Габрыэлем хоры анёльскія, а
пасля Альжбеты чарговыя пакаленні людзей.
Але як я кажу гэтыя словы? Ці з
любоўю, свядомасцю аб прысутнасці Маці Пана? Ці не ўпадаю я ў рутыну,
вымаўляючы іх механічна, не ўстанаўліваючы сэрцам адносінаў з Найсвяцейшай
Паннай? Няхай гэтае разважанне дапаможа мне зрабіць адпаведныя пастанаўленні,
каб з гэтага часу лепш маліцца.
Калі мы вітаем Марыю і блаславім
Яе, Яна не затрымлівае гэтай хвалы для сябе, але, як у Альжбеты, адказвае
праслаўленнем Бога. Ружанец гэта нашая малітва з Марыяй. Таму яна мае такую
вялікую моц і настолькі мілая Богу. Марыя ў свой Магніфікат уключае ўсё
стварэнне і ад яго імя праслаўляе Бога. Дзякуе за выкананне абяцанняў, дадзеных
Абрагаму і Ізраэлю. Яна хваліць Усемагутнага як прадстаўніца пакорных, убогіх і
малых пакаленняў, што былі і будуць.
Ружанец гэта ўлюбёная малітва
пакорных. У іх здзяйсняецца прароцтва Марыі: “Ён паказаў моц сваёй правіцы, рассеяў тых, хто пыхлівы сэрцам. Скінуў
магутных з трону і ўзвысіў пакорных”
(Лк 1, 51).
Гісторыя Касцёла мае шмат
прыкладаў таго, што пры дапамозе ружанца малыя арміі перамагалі ворагаў, якія
перавышалі іх у колькасці. Сярод гэтых перамог ёсць бітвы, якія ўратавалі
цывілізацыі, як пад Лепанто, Веднем, Бітва Варшаўская, называная Цудам над
Віслай. Ёсць таксама перамогі маральныя, напрыклад, пазбаўленне ад алкагалізму
у Варміі пасля аб’яўленняў Маці Божай у Гетшвальдзе, ці навяртанне дому
распусты ў Дубліне ў Ірландыі, дзякуючы Легіёну Марыі.
У Фаціме Маці Божая паклікала да
штодзённай малітвы на ружанцы і гэтым надала малітве асаблівую моц. Сястра
Луцыя сказала, што няма такой справы асабістай, грамадскай ці міжнароднай, якой
бы ня ўдалася вырашыць пры дапамозе ружанца.
Ці я веру ў гэта моцна? Ці ў
ружанцы шукаю вырашэння праблем, ці спрабую ім супрацьстаяць пры дапамозе
чалавечых сродкаў?
“Іншыя спадзяюцца на калёсы ды коней;
мы ж прызываем імя Бога нашага” (Пс 20, 8) – казаў псальміст. Паўтараючы за ім,
эмігранты ў Парыжу змясцілі ў касцёле Маці Божай Пераможнай у 1856 годзе табліцу, на якой знаходзіўся
надпіс: “Адныя на калёсы, другія на коней маюць надзею, а мы Імя Марыі
прызываць будзем”.
Ружанец гэта малітва даверу Марыі,
якая абяцала, што: “У канцы маё Беззаганнае Сэрца затрыюмфуе”.
Разважаючы над Магніфікатам –
песняй трыюмфу ўбогіх і пакорных, а таксама над словамі Найсвяцейшай Панны ў
Фаціме, мы павінны моцна схапіцца за ружанец і памятаць пра словы Пана Езуса:
“Не
бойся, малы статак,
бо спадабалася Айцу
вашаму даць вам Валадарства” (Лк 12, 32).
“Ласка Твая, Пане, няхай будзе над намі, як
мы на Цябе спадзяемся!” (Пс. 33, 22).
Не трэба здзіўляцца злу, не трэба
наракаць. Гэта не дапаможа. Паверым Марыі, прымем ратунак, які Яна нам дала.
Хвала генерала гэта перамагчы з малой
арміяй. Усе мы пакліканыя да Яе войска. Не будзем засмучаць Беззаганнае
Сэрца Марыі недаверам, ігнараваннем, лянотай і апешаннем.
Ружанец гэта таксама малітва
разважання. Разам з Марыяй, Якая “разважала над таямніцамі Хрыста”, вучымся
разумець Божыя намеры, праслаўляць іх, а потым жыць імі.
Таму мы называем ружанец “школай
Марыі”. Хто даверыцца ружанцу і будзе вытрывалым – атрымае мудрасць.
Ружанец павенен весці нас да
кантэмпляцыі.
Просім сёння аб ласцы лепш маліцца
на ружанцы.
Беззаганная Маці, Прычына нашай
радасці, прыйдзі да нас з ласкай Пана. З’яднай нас з Сабой, агарні сваёй
малітвай кантэмпляцыі і праслаўлення. Выпрошвай нам Божую Міласэрнасць. Амэн.
V.
БЕЗ МАЛІТВЫ СВЕТ НІКОЛІ
НЕ БУДЗЕ НАПОЎНЕНЫ БОГАМ
НЕ БУДЗЕ НАПОЎНЕНЫ БОГАМ
(АПЭЛЬ МАРЫЙНЫ)
“Няхай Марыя дапаможа нам зразумець вялікую
вартасць малітвы, гэтага ўнутранага яднання душы з Богам. Сёння мы ўзгадваем
таямніцу Яе нараджэння, якая заўсёды абуджала глыбокую пабожнасць у хрысціян.
Просім Найсвяцейшую Дзеву, каб Яна адкрыла нашыя сэрцы на больш глыбокі давер
Пану, які ў Ёй, паслушнай і пакорнай Служабніцы, учыніў вялікія справы!”
Ян Павел II, Анёл Панскі, 8 верасня 2002 года.
Ушаноўваем Цябе, Маці нашая.
Падаем да Тваіх стоп, нашая
Каралева.
Сёння мы кажам Табе, поўныя
захвыту, здзіўлення і ўдзячнасці: Марыя, Ты чалавек малітвы, нястомнай малітвы!
Мы бачым гэта па плёнах Твайго
жыцця. Наколькі вялікую моц мела Твая малітва – вытрывалая, глыбокая,
нястомная. Яна уцелавіла Бога ў жыццё свету, перамяніла ваду ў віно, саадкупіла
чалавецтва, нарадзіла Касцёл… На прыкладзе Тваёй малтівы, мы можам вучыцца,
Марыя, сапраўднай малітве!
Папа Ян Павел II называў Цябе “Дзевай, якая моліцца”, якая паказвае
ўнутраны механізм малітвы чалавека. Бо Ты паказваеш нам, што “кожнае дабро,
якое мы атрымліваем, і ўсялякі дар, даюцца з вышыні” (Як 1, 17), што сам Бог у
нас “нараджае жаданне і дзейнасць згодна з Яго воляй” (Флп 2, 13), што гэта Ён
пачатак і канец (пар Ап 21, 16). Ты
паказваеш нам, што гэта Бог дзейнічае, што гэта Ён уваходзіць з моцай у нашае
жыццё. Ён даецца свету праз Уцелаўленне Сына, Ён паказвае сваю любоў праз Цуд у
Кане Галілейскай, Ён сам збаўляе і адорвае вечнасцю. Не Ты, не мы, але сам Бог.
Таму Твой Сын кажа ў Казанні на Гары: “Няхай
святло вашае так
свеціць перад людзьмі,
каб яны бачылі вашы добрыя ўчынкі
і праслаўлялі Айца вашага, які ў нябёсах”. (Мц 5, 16). Мы, праўда ўдзельнічаем
у дзейнасці Бога, але гэта заўсёды дзейнасць Бога. Мы можам прымаць у ім удзел
толькі праз малітву, праз тую малітву, якую бачым у Тваім жыцці, жыцці
Найсвяцейшай Маці і Саадкупецелькі.
Дзякуем Табе, нашая Настаўніца,
што Ты цярпліва вучыш нас, што такое сапраўдная малітва. Усім сваім жыццём ты паказваеш
нам, што малітва гэта неша большае за старое паняцце таго, што малітва гэта
размова з Богам. Слова “размова” значыла б, што мы молімся толькі словамі,
больш таго, вымаўляючы іх у голас, выразна, ясна? Тваё спатканне з Богам у
цішыні, у думках, бяз слоў, не было “размовай”, а было малітвай! Бо Твая
кантэмпляцыя была вяршыняй малітвы! А ў ёй няма ніводнага пералічвання сказаў.
Ёсць толькі прысутнасць, адзін на адзін з Умілаваным, поўня любові.
Так, Найсвяцейшая Маці… Ты
тлумачыш нам, што ў акрэсленні сапраўданай любові заўсёды павінна прысутнічаць,
нават укрыта, слова “любоў”. Без любові няма гаворкі пра асабістае спатканне ў
згодным рытме сэрцаў, пра шчырасць і камунікатыўнасць слоў. Закліканне Бога не
заўсёды будзе малітвай – калі не будзе ў ім любові, адданасці, забыцця пра
сябе. Менавіта таму прарок Ілля смяяўся
з фальшывых прарокаў: “Заклікайце грамчэй, бо гэта Бог! І можа Ён задумаўся
альбо заняты, альбо вырушае ў падарожжа. Можа ён спіць, таму няхай прачнецца!”
(1 Цар 18, 27).
Не ў гэтым заключаецца малітва. І
Твой Сын папракаў фарысеяў менавіта за тое, што яны ўзносяць крык вуснаў, а не
сэрцаў (Мц 6, 2. 5. 7.), што кажуць мовай людзей, а не Бога – мовай любові
(пар. 1 Кар 13, 1).
Твая малітва, Марыя, і нашая, уфармаваная на
ўзор Тваёй святой малітвы, была размовай з Богам на мове любові. У Цябе ўсё
было напоўнена любоўю: усе Твае думкі, словы, жэсты, чыны, усё было малітвай,
усё набліжала Цябе да Бога, было формай кантакту з Богам. Усё Тваё жыццё было
адкрыццём на бясконцасць, шуканнем Бога, навязваннем з Ім непасрэднай сувязі.
Нішто ў Тваім жыцці не абмяжоўвалася часовым вымярэннем. Усё насіла ў сабе
элемент надзвычайнсці, нейкі Божы пачатак, Божае пачынанне малітоўнай перамены
свету.
Ты вучыш нас, Марыя, што ў
хрысціянстве няма вострага падзелу на чыны свецкія і сакрыльныя, фізічныя і
духоўныя, на працу і малітву. Кожнае нашае намаганне мае вымярэнне, якое
выходзіць за межы часовасці: праз працу мы навязваем кантакт з Богам, супрацоўнічаем
з Ім, удзельнічаем у Яго створчай дзейнасці, і таму прабываем з Ім.
У хрысціянстве ўсё павінна быць
малітвай… А Ты дадаеш нам Сваё слова ў Фаціме і кажаш: усё можа быць узнагародай.
Можа ім быць праца і вячэрняя малітва, адпачынак і штодзённае чытанне Бібліі,
пасілак і прыбіранне, нават сон, цярпенне. Усё. Досыць запытацца пра гэта ў
Цябе, Настаўніцы кантэмпляцыйнага жыцця. Для Цябе не існавала падзелу на
малітву і не-малітву.
Марыя! Мы хочам, каб менавіта гэта
адрознівала нас, хрысціянаў, ад людзей няверуючых. Не толькі рэлігійныя
абавязкі… Усё нашае жыццё павінна быць напоўнена рэлігійнасцю, усё павінна
звязваць нас з Богам – праз любоў. А праз гэта несці Яго свету. Як несла Яго
Ты, Марыя.
Найсвяцейшая Маці! Дзякуем Богу за
Тваю прыгажосць і святасць. За тое, што Ты з’яўляешся для нас узорам жыцця. За
тое, што Бог непаўтаральным чынам ажыццявіў у Табе пакліканне чалавека да
найглыбейшай еднасці з таямніцай Дару Любові. Толькі ў Тваім жыцці чалавечая
паўсядзённасць магла набраць рысаў настолькі дасканалага з’яднання з Богам. У
Тваім жыцці ўсё было “для Яго”, ад Беззаганнага Зачацця да ўкаранавання ў Небе.
Усё адбывалася для Бога і з Богам…
Няхай так будзе ў нашым жыцці,
святая Панна Марыя.
Бо без такой малітвы свет ніколі
не будзе напоўнены Богам. Таму мы просім: “Навучы нас маліцца так, як Ты.
Навучы нас жыць так, як Ты. Навучы нас узнагароджваць усім жыццём, як Ты. Амэн.
Перакладзена з польскай мовы.
Арыгінал: Nie żyjemy dla siebie. Wynagrodzenie za grzechy świata.