Няхай Тваё Беззаганнае
Сэрца зменіць свет!
I. ЗРАБІЦЬ УСЁ,
КАБ ЛЮДЗІ ДАЙШЛІ ДА НЕБА
(МЕДЫТАЦЫЯ)
КАБ ЛЮДЗІ ДАЙШЛІ ДА НЕБА
(МЕДЫТАЦЫЯ)
Памыліўся б той, хто б думаў што місія
Фацімы скончылася. Тут адбываецца той план Божы, які з самага пачатку задае
пытанне: “Авель, дзе твой брат? […] Кроў брата твайго
голасна кліча да мяне з зямлі!” (Быц. 4, 9). Чалавек можа распачаць цыкл смерці
і тэрору, але не можа яго затрымаць… У Святым Пісанні часта відаць, як Бог
шукае справядлівых, каб уратаваць горад і тое самае робіць тут у Фаціме, калі
пытаецца: “Ці хочаце вы ахвяравацца Богу, каб зносіць усе цярпенні, якія Ён
захоча вам паслаць як ўзнагароду за грахі, якімі Яго абражаюць, а таксама ў
інтэнцыі навяртання грэшнікаў?”.
Бенэдыкт XVI, прадмова ў Фаціме, 13 мая 2010г.
Гэта асаблівая рыса аб’яўленняў у
Фаціме: у іх цэнтры знаходзяцца аб’яўленні Найсвяцейшай Маці, але тры
партугальскіх пастушкі былі прыгатаваныя да іх Небам пры дапамозе некалькіх
надзвычайных здарэнняў у сваім сучасным свеце. Пасланне Марыі было настолькі
важным і абавязкова павінна было быць пачутым, зразуметым і прынятым, што Бог
вырашыў добра прыгатаваць сэрцы візіянераў. Паслаў да іх анёла – настаўніка
вялікіх праўдаў Божых.
Таму, да таго, як свет пачуў пра
Фаціму, у 1915-1916 гадах, да ўжо выбраных на візіянераў дзяцей, некалькі разоў
прыйшоў нябесны пасланнік – звястун некага большага за яго. Прыбыў анёл.
Спачатку далёкі і маўклівы, як бы рыхтуючы да спаткання тварам у твар, потым
ужо блізкі: ужо размаўляе, навучае, тлумачыць. Рыхтуе грунт.
Ён будзе казаць пра неабходнасць
малітвы, пра абавязкі узнагароджвання, пра тое, што найважнейшым з’ўляецца
Неба, якое чакае кожнага з нас.
Дзеці з Фацімы былі прыгатаваныя
да найважнейшага сучаснага паслання. Добра прыгатаваныя. І былі яны добрымі
вучнямі. А мы? Можа таму дзеля большасці з нашых сэрцаў фацімскае пасланне не
гучыць так моцна і не прыспешвае так, што мы пакідаем усё, каб выканаць жаданне
Найсвяцейшай Маці, бо… мы да гэтага не прыгатаваныя. Так як былі прыгатаваныя Луцыя, Францішак,
Жасінта. Прыгатаваныя анёлам.
Мы робім памылку і скачам адразу
вышэй; не хочам пачаць навукі ад пазнання Божага абяцання. Нічога дзіўнага, што
потым мы не разумеем скіраваных да нас
слоў. Не разумеем, што азначае штодзённы ружанец, які адмаўляецца ў інтэнцыі
супакою ў свеце, адмаўляецца ў гонар Маці Божай Ружанцовай. Гэты ружанец трохі
адрозніваецца ад таго, які мы ведаем… Не разумеем таго, наколькі важнай
з’яўляецца Эўхарыстыя і трэба з’яднацца з адзінай Ахвярай, якая мае моц
перапрашэння Бога: з ахвярай Езуса, якую Ён склаў на крыжы… Не адчуваюць нашыя
сэрцы вагі смутных слоў Марыі: “Вы бачылі пекла, куды ідуць грэшнікі, вельмі
шмат грэшнікаў”… Не навучаныя Божаму катэхізісу, няшмат разумеем з праўды,
схаванай ў Божым трактаце Фацімы.
Можа трэба прайсці праз школу
анёла – разам з Луцыяй. Францішкам і Гіяцынтай? Прадставіць сабе, што там не
толькі яны, але і мы? Што гэтыя словы скіраваныя таксама да нас? І што нам, як
маленькім візіянерам з Фацімы, трэба пачаць жыць гэтымі словамі. Ні на святы,
ні ў дні фацімскіх урачыстасцяў, ні ў першыя суботы, але заўсёды, заўсёды,
заўсёды.
Паглядзім: першая сустрэча з
Анёлам – дзяцей і наша! – адбылася за два гады перад аб’яўленнямі Маці Божай
Фацімскай. Была першым актам Божай педагогікі, у якой Неба рыхтавала выбраныя
начынні.
Сёння рыхтуе нас.
Сястра Луцыя так узгадвае першае
аб’яўленне Анёла: “Пэўнага дня Бог паслаў свайго Анёла з пасланнем супакою і
малітвы, уводзячы ў атмасферу надзвычайнага супакою, веры, надзеі і любові”.
Той “першы дзень” візіянерка лічыць пачаткам фацімскіх аб’яўленняў.
Так, нам трэба ўсталяваць нашае
штодзённае жыццё ў надзвычайным свеце. Паверыць, што Бог бліжэй да нас, чым мы
самі да сябе! Зразумець, што нябачны бок жыцця з’яўляецца сапраўдным… Што гэтая
“атмасфера” іншага свету найздаравейшая дзеля нашых сэрцаў і душ.
Луцыя дакладна памятае гэту сустрэчу,
узгадвае нават вандроўку на сустрэчу з анёлам. Дзеля нас важна тое, што гэта
быў звычайны дзень, поўны звычайных жаданняў і абавязкаў. Так, як бы Фаціма
жадала сказаць нам, што сустрэча з надзвычайнасцю чакае нас сярод звычайных
штодзённых абавязкаў. Чытаем: “Аднаго дня мы пайшлі з нашымі авечкамі (…) Да абеду
пачаў ісці маленькі дождж, трохі большы за расу. Мы спусціліся з гары, а нашыя
авечкі ішлі за намі, каб схавацца ў рашчыліне скалы. (…) Пасля таго, як мы
з’елі пасілак і памаліліся, мы заўважылі непадалёк святло, якое лілося крыху на
ўсход і было бялейшае за снег. Святло мела абрысы юнака. Яго выява была празрыстая і свяцілася
ярчэй, чым крышталь у промнях сонца. Па меры таго, як ён набліжаўся да нас, мы
маглі разглядзець яго постаць. Гэта быў 14-15-гадовы юнак. Ён быў незвычайна
прыгожы. Надзвычай здзіўленыя, амаль зачараваныя, мы не маглі прамовіць ні
слова. Наблізіўшыся да нас, Анёл
сказаў:
«Не бойцеся. Я - Анёл Супакою.
Маліцеся са мной». Стаўшы на калені, ён схіліўся, дакрануўшыся чолам
да зямлі. У нейкім звышнатуральным памкненні мы зрабілі тое ж самае і паўтарылі
словы, якія ён прамовіў: «Божа
мой, веру, пакланяюся, давяраю і люблю Цябе. Прашу ў Цябе прабачэння за тых,
хто не верыць, не пакланяецца, не давярае і хто не любіць Цябе». Тройчы прамовіўшы гэта, ён узняўся
і сказаў: «Маліцеся гэтак. Сэрцы
Езуса і Марыі пачуюць вашыя малітвы». Потым
ён знік. “
Не было пустых слоў. Толькі заклік
да малітвы на каленях – у глыбокай пакоры перад Богам. Толькі некалькі слоў,
якія былі вызнаннем веры, надзеі і любові, якія казалі пра жаданне праслаўлення
Створцы. Толькі звяртанне ўвагі на патрэбу салідарнасці з іншымі людзмі: на
неабходнасць малітвы за тых, хто не верыць у Бога, ігнаруе Яго прысутнасць, не
любіць Яго. “Гэтыя словы – узгадвае сястра Луцыя – адбіліся ў нашай памяці так,
што мы іх ужо не забыліся. З таго часу мы часта станавіліся на зямлю і маліліся
словамі Анёла пакуль не былі стомленымі.”
Пакуль не былі стомленымі? Ці не
так нам трэба маліцца? На каленях, у пакоры, тварам да зямлі? Доўга, вельмі
доўга? Бо гэта так важна?
Што ў гэтым такога важнага?
Можа час зразумець, што хрысціянства
- гэта не рэлігія эгаістычнага клопату пра неба: мы не ідзем туды самі, нам
трэба трапіць туды разам з нашымі
братамі і сёстрамі; мы адказныя за іх вечнасць. Таму візіянерка нагадвае пра
выплываючыя з любові да Бога абавязкі любові да бліжняга. Асабліва за тых, каму
пагражае “другая смерць” – асуджэнне. Пасланне Анёла нясе заклік да таго, каб
прасіць Бога аб прабачэнні для сапраўды нешчаслівых людзей, бо яны нешчаслівыя
навечна.
Таму няма ў нашым жыцці месца на
тое, каб думаць пра другое зло, пагарджаць ім, ненавідзець, а нават быць
“толькі” абыякавым. Езус сказаў: “Прыказанне новае даю вам, каб вы любілі адзін
аднаго, як я палюбіў вас”. А Ён палюбіў нас так моцна, што быў гатовы цярпець
за нас, гатовы памерці ў пакутах і ў пагардзе людзей!
Ці мы любім так сама? Нават
ворагаў, тых, хто нас крыўдзіць, ненавідзіць? Гэта першая лекцыя з Фацімы. Каб
перайсці ў наступны клас гэтай Божай школы, трэба здаць экзамен гэтага
прадмету. Таксама і на практыцы. Як Луцыя, Гіяцынта, Францішак.
Мы не можам не заўважыць, што
адразу пасля закліку да любові, пасланне кажа нам пра прабачэнне: заклікае
прасіць Бога аб прабачэнні нашых братоў і нас саміх. Але гэты заклік не
датычыцца толькі малітваў за людзей, якіх мы лічым злымі. Мы павінны таксама
маліцца аб прабачэнні тых, хто не мае веры, але і тых, хто верыць; тых, хто
праслаўляе Бога і пакланяецца Яму; тых, хто не мае надзеі і тых хто яе мае;
тых, хто любіць і тых, хто выражае гэта на практыцы. Таму што ўсім нам патрабна
Божае прабачэнне: па прычыне нашай слабой веры, якая так часта робіцца нясталай
з-за нашай слабой надзеі, якая так часта памірае; па прычыне нашай убогай
любові, якая так часта бывае вельмі халоднай, нячулай і эгаістычнай; а таксама
па прычыне нашага пакланення Богу, якое часта бывае слабым, убогім і вымучаным!
Просім аб прабачэнні для тых, хто не верыць, не праслаўляе Бога, не мае надзеі
і не любіць; а так часта мы належым да гэтых людзей!
Таму давайце маліцца за грэшнікаў,
якімі перш за ўсё з’яўляемся мы самі…
Ці ёсць у нас столькі пакоры, каб
не адрозніваць сябе ад тых, за каго мы павінны маліцца?
Першая лекцыя Фацімы гучыць так:
Бог вялікі і ўсемагутны, мы малыя і слабыя. Богу належыць годнасць і
праслаўленне, ахвяраванне ўсяго нашага жыцця. І яшчэ: Бог любіць усіх людзей і
ўсім хоча даць збаўленне. Мы, як вучні Езуса, павінны зрабіць усё, каб кожны
чалавек дайшоў да Неба.
II. ЛЮБОЎ АДДАЕ ЎСЁ
(ПРЫКЛАД)
Паслухаем цяпер апавяданне пра
аднаго з вялікіх сучасных кардыналаў – пра памерлага некалькі гадоў таму Джэймі
Сіна, арцыбіскупа Манілі. Ён пакажа нам, што азначае любіць…
Першы этап свайго святарства Сін
правёў там, дзе прысутнасць ксяндза была вялікім святам. Ён быў місіянерам у філіпінскіх гарах, хадзіў
з вёскі да вёскі, ад капліцы да капліцы, каб адправіць святую імшу, спавядаць,
ажывіць веру.
Нялёгкая справа. Вёскі
знаходзіліся на адлегласці адной ці больш гор – “гара” была там вымярэннем часу
альбо адлегласці. Калі была нейкая дарога, быў нейкі абабіты тракт, хоць
звычайна ў філіпінскіх гарах увогуле не было дарог. Звычайна была толькі
адзіная магчымасць дайсці да мэты – пешу.
Сін нястомна вандраваў. Парфірыё
Балівар, які часам суправаджаў яго ў місіянерскай працы, пакінуў успамін, які
дасканала характарызуе багатыра нашай аповесці.
“Аднойчы раніцай, перад самым
пачаткам святой імшы ў капліцы да ксяндза Сіна падышла пара маладых людзей. Яны
сказалі, што ўжо шмат гадоў жывуць разам бяз шлюбу. Цяпер хацелі б павянчацца.
Ці мог бы ксёндз блаславіць іх у касцеле?
Ксёндз сказаў што з радасцю
зробіць гэта. Але ў часе размовы, калі запісваў іх дадзеныя, якія патрабаваліся
кананічным правам, лепш да іх прыглядзеўся. Было відаць, што дзяўчына
апранулася ў тое, што мела найлепшага. Мела на сабе найлепшую ўзорную сукенку,
не вельмі новую. Была хаця б чыстая. Мужчына меў на сабе адносна новую кашулю,
але штаны з яго амаль што спадалі, былі такія працёртыя і парваныя.
Ксёндз Сін сказаў да мужчыны:
“Сорамна трохі браць шлюб у такіх штанах.” Калі пачуў, што той не мае іншых,
сказаў: “Пачакай, можа можна нешта зрабіць”.
Знік у малой закрыстыі, а праз
хвіліну з’явіўся, трымаючы ў руках штаны, якія даў маладому жаніху.
Распачалася святая імша. Калі праз
хвіліну святар узняў высока рукі, каб удзяліць блаславенства маладым, сутана
ўзнялася ў верх і ўважлівыя удзельнікі літургіі змаглі заўважыць, што пад
сутанай Сіна ёсць пара чаравікаў, пара шкарпэтак і больш нічога.
Парфірыё запытаў Сіна, чаму ён
гэта зрабіў. Найбліжэшае месца, дзе можна купіць сабе штаны, знаходзіцца за тры
гары далей. Але святар, толькі пажаў плячамі: “Большая заслуга тады, калі мы
аддаем іншаму тое, без чаго не можам абысціся, чым, тое, што нам не патрэбна”.
Паразважай:
1.
Ці змог бы ты так любіць? Аддаць усё? Так як Сін, будучы кардынал?
2.
Ці праблемы іншага чалавека – гэта таксама і мае праблемы, якія я стараюся
вырашыць? Ці жыццё бліжняга важнейшае для цябе за тваё ўласнае? Ці гэтае
“правіла” важнасці не датычыцца таксама духоўнага вымярэння? Ці збаўленне
іншага чалавека важнейшае за тваю выгаду і спакой?
3.
Джэйм Сін шмат у сваім жыцці атрымў ад Марыі. Вельмі шмат. Ці ведаеш чаму?
Ці ты згаджаешся з наступным выразам: Найсвяцейшая Маці дасць сваёй шчодрай
рукой усё, што табе патрэбна, але толькі тады, калі ты перад гэтым аддаш з
любові ўсё, нават сваё апошняе забяспечанне.
III. ХВАЛЕБНЫЯ ТАЯМНІЦЫ
(РУЖАНЕЦ)
УВАСКРАШЭННЕ
ЕЗУСА
Таямніца Ўваскршэння Езуса кажа
пра перамогу нашага збаўцы над грахом і смерцю. Ён даў удзел у гэтай таямніцы
сваёй Маці Марыі ўжо ў хвіліну беззаганнага зачацця. Езус пагружае таксама
кожнага з нас у гэтую пасхальную падзею праз хрост, праз кожную споведзь.
Узнагароджваем жа сёння Езусу і
Марыі за нашыя грахі, а таксама за грахі тых, хто не жыве ласкай атрыманага ў
дзяцінстве хросту і рэдка, альбо ўвогуле не прыступае да сакраманту паяднання.
УНЕБАЎШЭСЦЕ
ЕЗУСА
Езус, хоць і вярнуўся да Айца,
прысутны ў сваім Касцёле, які нарадзіўся з крыніцы Яго пакуты, смерці і
ўваскрашэння. Ён звязаны з кожным нас праз святы хрост і запрашае нас на шлях,
які вядзе са смерці да жыцця.
Найлепшым вобразам запавету з
Богам і поўні жыцця ў ім з’яўляецца Беззаганная Марыя, Маці Езуса. Яна – наш
узор, але мы не заўсёды наслядуем Яе святасць і любоў. Просім жа прабачэння ў
Яе заклапочанага Сэрца за адсутнасць вернасці запавету з Богам у нашым жыцці і
ў жыцці нашых бліжніх. Просім прабачэння за тое, што мы не заўсёды ўглядаемся ў
Неба.
СПАСЛАННЕ
СВЯТОГО ДУХА
Калі Касцёл, сабраны ў Вячэрніку
чакаў спаслання Святого Духа, была з ім Маці, якая чувала на малітве. Кожны з
нас павінен наследаваць Марыю ў Яе клопатах пра Касцёл. Не крытыкаваць, не
ачарняць, але трываць у малітве і прасіць для Касцёла моцы, якая паходзіць з
вышыні. Так, святасць і веліч Касцёла залежаць ад нашай малітвы і чування, як
Марыя.
Просім жа прабачэння ў Яе
Беззаганнага сэрца за адсутнасць удзелу ў тым, каб павялічыць святасць Касцёла
праз малітву і сведчанне, і бараніць яго перад ворагамі.
УНЕБАЎЗЯЦЦЕ
МАРЫІ
Касцёл у асобе Найсвяцейшай Дзевы
Марыі ужо дасягнуў дасканаласці. Марыя была забраная ў Неба з целам і душой.
Ведаем чаму. Бо не мела граху. Бо была святая, заўсёды з’яднаная з Богам,
заўсёды выконвала Яго волю.
Стараймася ж перамагаць грэх,
узрастаць у святасці. Нас аднак прыцягвае не толькі Неба, але і свет. Часам
Неба ў пройгрышы – бо мы больш любім часовае і марым пра шчасце гэтага свету.
Просім жа прабачэння ў
Беззаганнага Сэрца Марыі за тое, што нашыя вочы ўсё яшчэ ўглядаюцца ў часовасць
і так мала ўзносяцца да Неба і да Яе – нашага найпрыгажэйшага ўзору.
УКАРАНАВАННЕ
МАРЫІ
Касцёл кажа што Марыя сталася ў
сваім жыцці прыкладам паводзінаў, якія павінны фармаваць усіх людзей, што
супрацоўнічаюць з Богам у справе збаўлення людзей. Углядаемся сёння ў
прыгажосць Беззаганнай Маці – у Яе дасканаласць і святасць, якія Бог упадабаў
найбольш. Запытаемся таксама ў саміх сябе падчас малітвы пра клопат пра сваю
святасць і збаўленне як блізкіх нам людзей, так і тых, каго мы не ведаем.
Просім жа прабачэння ў
Беззаганнага Сэрца Марыі за ўсе грахі і занядбанне гэтага – за тое, што мы не
хочам быць Божай радасцю, за тое, што важная для нас не толькі ўзнагарода ў
Небе, бо мы чакаем таксама пахвалы ад людзей тут на зямлі.
IV. ПЯТНАЦЦАЦІХВІЛЁВАЯ СУСТРЭЧА З МАЦІ БОЖАЙ
ДРУГАЯ
ХВАЛЕБНАЯ ТАЯМНІЦА
Унебаўшэсце Езуса
Збіраемся ў першую суботу месяца,
каб выканаць просьбу Маці Божай з Фацімы. Тэмай нашага пятнаццаціхвілёвага
разважання будзе другая хвалебная таямніца – Унебаўшэсце Езуса. Гэта таямніца,
якая кіруе нашыя думкі да спраў вечнасці, да Неба.
Зараз папросім Божую Маці, каб Яна
была з намі падчас гэтай медытацыі. О Марыя, аддаем Табе нашыя думкі,
прагненні, пачуцці. Ачысці іх, кіруй імі! Зрабі так, каб падчас гэтага
разважання ў нас узрасла вера, надзея, любоў; каб мы больш пазналі Бога і яшчэ
больш Яго палюбілі.
Пан Езус узышоў на Неба, каб
прыгатаваць нам месца.
“У доме Айца Майго шмат
святліц. А калі б так не было, ці сказаў бы вам, што іду падрыхтаваць месца для
вас. І калі пайду і падрыхтую вам месца, прыйду зноў і забяру вас
да сябе, каб
і вы былі
там, дзе Я”(Ян 14, 2-3).
У малітве святарскай Хрыстос
прасіў аб вечным шчасці для нас: “Ойча, хачу, каб тыя, каго Ты даў Мне, былі са
Мной там, дзе Я ёсць, каб бачылі
славу Маю, якую
Ты даў Мне,
бо палюбіў Мяне
перад заснаваннем свету” (Ян 17,
24).
Неба – гэта ўдзел у хвале і шчасці
Хрыста. Гэта “заўсёды быць з Панам”, які змог задаволіць нашыя самыя глыбокія
прагненні, у поўні адарыць жыццём (пар. Ян 10, 10). Трываць у Богу,
удзельнічаць у Яго шчасці, пра усё гэта Хрыстос казаў у прыпавесці пра
вінаградную лазу.
“Як Мяне
палюбіў Айцец, так
і Я палюбіў
вас. Заставайцеся ў
Маёй любові. Калі будзеце
захоўваць Мае запаведзі,
застанецеся ў любові
Маёй, як і Я
захаваў запаведзі Айца Майго і застаюся ў Ягонай любові. Гэта Я сказаў вам, каб Мая радасць была ў
вас, і каб радасць вашая была поўнай” (Ян 15, 9-11).
У небе мы будзем на заўсёды “у
Хрысце”. Яго радасць будзе нашай радасцю і таму будзе радасцю дасканалай.
Калі мы захаваем вернасць Езусу,
Ён некалі запросіць нас на вечнае вяселле: “увайдзі ў радасць свайго Пана”
(пар. Мц. 25, 21). Тады мы ўбачым Яго такім, які Ён ёсць. Святы Ян пісаў:
“Умілаваныя, цяпер мы
дзеці Божыя, але
яшчэ не выявілася,
чым будзем. Ведаем, што,
калі Ён аб’явіцца,
мы будзем падобнымі
да Яго, бо
ўбачым Яго такім, які ёсць” (I Ян 3, 2).
Божымі Дзецьмі мы будзем тады,
калі мы цалкам, разам з целам, станемся падобнымі да ўваскрослага Сына Божага.
Калі Ён пераменіць нашае цела на ўзор свайго праслаўленага цела (пар. Флп. 3,
21).
Неба – гэта шчаслівы ўдзел у
пазнанні, праз любоў, праслаўленага Хрыста. Там цалкам споўніцца малітва Пана
Езуса: “І Я адкрыў
ім Тваё імя
і буду адкрываць,
каб любоў, якою Ты палюбіў Мяне,
у іх была, а Я ў іх” (Ян 17, 26).
Мы ўсе імкнемся да той самай мэты
– да Неба, але шмат ёсць шляхоў. Хоць кожнаму чалавеку Бог вызначыў іншы шлях і
заданне, мы не ідзем туды самі. У матэрыяльным свеце ўсё ўзаемазвязана і
ўзаемаўплывае. Яшчэ больш моцна гэта ў свеце духовым. Грэх і дабро маюць
грамадскае вымярэнне. Ніхто не становіцца святым без дапамогі іншых. Толькі ў
вечнасці мы даведаемся, каму і чым мы абавязаныя. Там, у Нябесным Ерузалеме, у
Валадарстве Божым будзем радавацца вечным шчасцем у супольнасці. “Бог будзе
ўсім ва ўсіх” (пар. Кар. 15, 28).
Як часта я думаю пра Неба? Ці ў
штодзённым жыцці памятаю, які сэнс і мэта чалавечага жыцця?
Ці раблю я намаганні, каб пазнаць
Бога і шчасце, якое Ён нам прыгатаваў?
Як мая вера ў жыццё вечнае ўплывае
на рашэнні, якія я прымаю?
Ці ў цяжкія хвіліны я шукаю ўзмацнення ў словах Пана: “Цяперашнія
часовыя пакуты нічога ня вартыя ў параўнанні з тою хвалою, што адкрыецца ў нас”
(пар. Рым. 8,18).
Мінае гэты свет… Ці тое, што я
раблю, мае вартасць з перспектывы вечнасці? Ці паходзіць з любові, якая ніколе
не скончыцца?
Ці стараемся мы паглыбляць нашую
веру? Ці знаходзім час на чытанне Святога Пісання і рэлігійных кніжак? Ці
молімся аб памнажэнні веры?
У Небе шмат святых - незлічоныя
мноствы. Усе трапілі туды дзякуючы мацярынскай дапамозе Марыі. Яе называюць
Маці Касцёла, бо Яна нараджае нас усіх да жыцця вечнага. Яна ўжо ў поўні
ўдзельнічае ў хвале Свайго Сына, бо была ўзятая да Неба з душой і целам.
Нястомна аднак клапоціцца пра нас. Кажа пра гэта Яе аб’яўленне ў Фаціме і шмат іншых
месцах. Як мы сёння можам аддзякаваць Марыі за абяцанае збаўленне тым, што на
працягу пяці чарговых суботаў месяца будуць узнагароджваць Яе Сэрцу праз
прыняцце Святой Камуніі, пятнаццаціхвілёвае разважанне і ружанец?
Дзякуем Маці Божай за тое, што
сабрала нас тут у першую суботу месяца. Пан Езус сказаў Луцыі, што ахвяруючы
гэты малы акт узнагароды, мы ўзрушваем Яго вялікую Міласэрнасць. Такім самым
чынам мы можам дапамагчы душам, якія загубіліся на бездарожжы граху, знайсці
шлях да неба.
Гэты вялікі клопат аб збаўленні
душаў мелі фацімскія дзеці. Яны аглядалі Неба і бачылі пекла і таму кожная
ахвяра, складзеная з любові да Бога, Маці Божай і грэшнікаў, здавалася ім
занадта маленькай.
Падчас аб’яўленняў тройка
Пастушкоў была прасякнутая святлом, якое перадала ім Спадарыня: “Гэтае святло
дасягнула самай глыбіні – напісала Луцыя – да самай глыбіні душы і паспрыяла
таму, што мы бычылі сябе ў Богу, Які з’яўляецца гэтым святлом, больш выразна,
чым ў самым лепшым люстры”. Гэтае
пазнанне выклікала ў дзецях такое вялікае прагненне Неба, што яны прасілі Маці
Божую, каб Яна іх туды забрала. Францішак і Гіяцынта атрымалі абяцанне, што
хутка там будуць, а Луцыю, якая яшчэ павінна была выканаць заданне на зямлі,
Маці Найсвяцейшая суцешыла абяцаннем: “Маё Беззаганнае Сэрца будзе для цябе
прытулкам і шляхам, які прывядзе цябе да Бога”.
Словы Найсвяцейшай Дзевы мы можам
таксама аднесці і да сябе і выбраць марыйны шлях жыцця, давяраючы таму, што Яна
ніколі нас не пакіне, калі ў небяспеках і патрэбах мы будзем звяртацца да Яе.
На заканчэнне падзякуем Маці Божай
і даверымся Яе апецы.
О Марыя, Маці Касцёла, дзякуем
Табе за Тваю любоў і мацярынскі клопат, з якім Ты думаеш пра нашае збаўленне.
Укрый нас у сваім Беззаганным Сэрцы, захоўвай ад небяспекаў, каб мы дасягнулі
нашай мэты – Неба.
Амэн.
V. ДЗЯКУЕМ ЗА ТОЕ,
ШТО ТЫ ЗАПРАШАЕШ НАС ДА СВАЁЙ ШКОЛЫ
ШТО ТЫ ЗАПРАШАЕШ НАС ДА СВАЁЙ ШКОЛЫ
(АПЭЛЬ МАРЫЙНЫ)
Школа Марыі будзе больш плённай, калі
падумаць, што кіруе ёй Тая, што атрымлівае для нас найбольшую колькасць дароў
Духа Святога, а таксама дае нам прыклад гэтай “пілігрымкі веры”, у якой Яна
непараўнальная Настаўніца.
Ян Павел II,
Апостальскі Ліст “Rosarium Virginis Mariae”, стар. 14
Апостальскі Ліст “Rosarium Virginis Mariae”, стар. 14
Маці Найсвяцейшая, Маці Езуса,
Маці Касцёла, Маці нашая!
Калі мы ўглядаемся ў Тваё
Беззаганнае Сэрца, мы чуем, як Бог нам тлумачыць, што кожны з нас мае сваю
ўласную гісторыю. Непаўтаральную, адзіную, нязвыклую. І што ў кожнай з іх Ты
прысутная. Ты прысутнічаеш у жыцці кожнага з нас. Бо так хоча Бог. Ты робіш так, што нашая
гісторыя жыцця застаецца гісторыяй збаўлення, бо Пан, які нас стварыў, надаў
яму менавіта такі сэнс: збаўленне. Мы павінны пасяліцца ў Яго доме, з’яднацца з
Ім, удзельнічаць ва ўнутраным жыцці Святой Тройцы. Унутраным, бо толькі яно
застанецца пасля таго, як мы адыдзем з гэтага свету.
Тваё заданне? Ты хочаш нам
дапамагаць у гэтай вандроўцы да Неба.
Кожны з нас вырушыў ужо з Табой у
нязвыклае падарожжа па краіне часу. Шмат людзей можа не дайсці да мэты, можа
будуць нават такія, што будуць упарта ісці ў супрацьлеглым кірунку, але мы
хочам ісці разам з Табой, побач з Табой, заўсёды, у кожную хвіліну жыцця. Мы хочам,
каб Ты была блізка да кожнага з нас. Каб Ты давала нам чарговую магчымасць
знайсці неабходны шлях – той, што дзеля свайго зямнога падарожжа выбраў сам Бог
і тым, што побач з Хрыстом прайшла Ты, нашая Маці. Гэта той самы шлях, які праз
вякі быў вытаптаны стопамі Тваіх верных прыхільнікаў. Крочылі ім таксама
Максіміліян Кольбе, Прымасы Хлонд і Вышынскі, Ян Павел II.
Твой шлях, Марыя, гэта шлях
святасці. Дзякуем Табе за яго. Сёння ён настолькі выразны на мапе Касцёла, што
кожны, хто захоча, знойдзе яго, а хто запрагне, пойдзе ім, абіраючы Цябе за
сваю Правадніцу…
Дзякуем Табе за тое, што мы не
ананімныя пешкі на мапе гісторыі. У гэтай гульні мы не фігуркі, але ўдзельнікі,
заўсёды падтрыманыя Тваёй парадай і дапамогай. Дык не змагаемся ж адны? Не! Ты
заўсёды з намі. А хто наш вораг? Гэта шатан стараецца нас перамагчы… Так было з
самага пачатку: “Пакладу варожасць паміж табой і Дзевай. Яна раздавіць табе
галаву, а ты джаліць будзешь яе ў стапу…” (Быц. 3, 13).
Таму Ты павінна быць побач з намі…
Каб мы не прайгралі жыцця… Каб перамаглі… Дзякуючы Табе. Гэта заўсёды будзе
Твая перамога. У нашых сэрцах, нашых сем’ях, нашым народзе і ва ўсім свеце.
“Перамога прыйдзе праз Марыю” – прадказаў кард. Аўгуст Хлонд, а пасля яго
паўтарыў Прымас Вышынскі і бл. Ян Павел II.
Сёння тлумачыш нам, што шлях да
перамогі ня лёгкая. Шатан хаваецца, каб укусіць, балесны меч працінае сэрца,
часам не хапае слёз, як пад крыжам. Але шлях ніколі не будзе самотнай,
халоднай, няпэўнай. Калі няхопіць нам сіл, Ты, нашая Маці, возьмеш сваіх дзяцей
на рукі і сама панясеш. Зрабі гэта толькі тады, калі мы сапраўды будзем, як
дзеці: без гонару, самаўпэненасці, самадзейнасці… Калі скажам: “Totus Tuus”! Не жывем дзеля сябе! Хочам быць цалкам для Цябе! Быць заўсёды з Табой,
быць як Ты!
А Ты просіш: “Узнагароджвайце за
грахі і знявагі.”
Мы хочам, Марыя, пачуць Твой
голас. Хочам стаць каля Цябе, быць цалкам Табе адданымі… Хочам быць, як Езус,
які 90% свайго жыцця правёў каля Цябе. Мы хочам, каб Ты была прысутная ў нашай
штодзённасці так, як гэта было кожны дзень Езуса ў Назарэце.
Мы просім: вучы нас такому трыванню
ў штодзённым з’яднанні, вучы нас быць у Тваёй школе, Марыя.
З чаго нам трэба пачаць,
Найсвяцейшая Маці? Дзе Цябе шукаць? Дзе знайсці Твой святы шлях?
Касцёл кажа нам: “Адкрыйце Біблію,
каб шукаць Марыю і Яе шлях перамогі… Каб Тая, што перамагла шатана, дапамагла
нам перамагчы.”
Святыя запэўніваюць нас, што калі
мы адкрываем Біблію, адкрываем чыстае адлюстраванне, у якім можам аглядаць
нашую душу. Там адбываецца нашая гісторыя: варожасці з шатанам, любові з Богам,
перамогі Дзевы. Гэта нашае марыйнае жыццё.
Дапамажы нам, Марыя, зразумець,
што гісторыя нашага збаўлення гэта нашая асабістая гісторыя. Гісторыя ўпісаная
ў гісторыю нашчадкаў Дзевы. Гэта пра нас кажуць словы протаевангелля ў апошняй
Кнізе Быцця і прадказанняў Апакаліпсісу, дзе мы чытаем пра апошнюю бітву Дзевы
і Яе нашчадкаў са старадаўнім змеям (Ап. 12). Ты ўпісаны ў апошнюю кнігу Бібліі
і можаш знаўсці знакі сваёй прысутнасці ва ўсіх кнігах Старога і Новага
Запавету. Стануць яны для нас зразумелымі, калі мы станем пад Тваім штандарам…
калі захочам быць Тваімі нашчадкамі, калі вырашымся стаць на Тваім баку і мець
удзел у Тваёй перамозе.
Тады ўсё паволі стане зразумелым.
Мы зразумеем, што ў гісторыі свету кожны з нас зойме асаблівае, непаўтаральнае
месца. Зразумеем, што мы пагружаныя як бы ў вялікай святой рацэ збаўлення, воды
якой нясуць нас усё далей наперад – да вялікага акіяну любові, мяжы нашай
доўгай вандроўкі. У ім воды ўсіх рэк і патокі ствараюць адзінае.
Ты вучыш нас гэтаму, Марыя!
І запрашаеш да сваёй школы.
Заклікаеш нас да Сябе, каб мы пазнавалі навуку Хрыста ў Тваіх руках, бо тады мы
ўкленчым у маўклівым здзіўленні. Зразумеем, што Божыя думкі гэта не людзкія думкі
і што не ўсё трэба разумець па-людзку. Нам трэба слухаць Бога, а не людзей і
прыняць да свайго сэрца крытэрыі Неба, а не гэтага свету.
Амэн! Хочам, каб так сталася!
Хочам заўсёды быць побач з Табой, памятаць пра Цябе кожную хвіліну нашага жыцця
і чуваць, бо Ты Сама вучыш нас, як ісці шляхамі збаўлення.
Перакладзена з польскай мовы.
Арыгінал: Nie żyjemy dla siebie. Wynagrodzenie za grzechy świata.