Няхай Тваё Беззаганнае
Сэрца зменіць свет!
ПЕРШАЯ СУБОТА КАСТРЫЧНІКА 2015
“ЯК РЫКАЮЧЫ ЛЕЎ…”
Сям’я – гэта прыгожае месца прыгожага ўзрастання, бо ўсё, што паходзіць ад
Бога, прыгожае, таму што Бог прыгожы і дзякуючы гэтаму чалавек прыгожы. Я памятаю,
як 6 чэрвеня 1979 года казаў пра гэта да моладзі на Яснай Гары Ян Павел ІІ: “Вы
самі не ведаеце, якія вы прыгожыя, калі вы ў межах Слова Божага і Эўхарыстыі.
Вы самі не ведаеце, якія вы прыгожыя, калі вы побач з Хрыстом, з Настаўнікам,
імкнучыся жыць у Яго асвячаючай Ласцы”. Імя Бога-Любові – Прыгажосць. І ўсё,
што Божае, прыгожае. Таму мы бяжым да сакараманту пакаяння не дзеля таго, каб
раздзіраць раны, папракаць сябе ўласнай недасканаласцю, займацца
самабічаваннем, але каб вяртаць прыгажосць сабе і ўсяму навокал, выпраўляць
тое, што зламалася і было знакам надзеі і Божай любові. Кожны пакліканы
ствараць прыгожае, што паходзіць ад Бога. Нашым прызначэннем з’яўляецца неба –
дом Айца. Там наша Айчына, тут мы толькі прахожыя. Таксама і ў сем’ях мы ствараем
і выхоўваем тое, што прыгожае, і тое, што мы атрымалі ў спадчыну ад папярэдніх
пакаленняў, як у асабістым вымярэнні, так і ў грамадзкім ці народным.
Драмай чалавека з’яўляецца тая сітуацыя, калі часовасць засляняе перад ім
вечнае. Часта чалавек пачынае верыць, што поўню шчасця можна асягнуць ужо на
зямлі і яму не трэба клапаціцца пра невядомую бліжэйшую “вечнасць”. Шмат людзей
жыве так, як бы Бога не было. “Навошта табе Бог, калі ты сам можаш быць Богам?”
Гэтую падказку чалавек чуе з самага пачатку сваёй гісторыі. Варта і трэба ў
фацімскіх разважаннях нагадаць пра таго, хто
стаў прычынай драмы разрыву повязі любові паміж чалавекам і Богам. Гэта
з-за яго зайздрасці, як кажа Кніга Мудрасці, смерць прыйшла ў свет. Шатан,
праціўнік Бога, айцец вялікай хлусні і забойца з самага пачатку. Сам створаны
Богам з любові, ён пагардзіў Створцам, і пыхлівасць пхнула яго таксама і да
нянавісці чалавека, якога ён хоча ўцягнуць у свой свет, які супярэчыць свету
Бога. А калі свет Бога – гэта Прыгажосць, то што такое свет хлусніка і забойцы?
Паверыш яму? Калі Бог – гэта Любоў, то які прынцып пануе ў свеце, створаным
Злом?
Падчас трэцяга аб’яўлення ў ліпені 1917 года фацімскім дзецям было паказана
пекла. Дзеці былі спалоханыя. Клубы агню і людзей, смажучыхся падобна вуглям, і
гэты жудасны крык роспачы. Падобную візію перажыла і с. Фаустына. Марыя не
пакінула памылак: туды трапляюць людзі, падманутыя Злым, яны трапляюць туды з
уласнага выбару, бо жыццёвая дарога да неба здавалася ім занадта цяжкай і
непрыцягальнай. І яны не далі Богу ніводнага шансу ўратаваць сябе, нават у
апошнюю хвіліну жыцця. Але ці можна ў ХХІ стагоддзі верыць у шатана і пекла,
калі столькі прагрэсіўных рэфарматараў крывіцца на само гучанне гэтых слоў? На
пастаўленае пытанне досыць сказаць: “а пры чым тут стагоддзе?” Кім з’яўляецца
той, пра каго сёння столькі кажуць, а хутчэй “не кажуць”? Я ведаю, кім ён не
з’яўляецца. Ён напэўна не сімпатычнае стварэнне з капытамі і хвастом, якога
можна падкупіць падчас адпусту. Падчас агульнай аўдыенцыі 12 лістапада 1972
года бл. папа Павел VI
здзівіў сусветную думку тым, што нагадаў пра каталіцкую навуку пра шатана.
Здавалася, што “паслясаборны” Касцёл пазбыўся ўжо пра тыя “састарэлыя” вераванні.
Папа казаў: “Што з’яўляецца найвялікшай патрэбай Касцёла ў нашыя часы? Няхай
адказ не здіўляе вас сваёй прастатой ці нават забабонным і нерэальным
характарам: адна з найвялікшых патрэбаў – гэта абарона ад зла, імя якому
Д’ябал. І так мы ведаем, што цемра і дух, які сее суматоху, існуе, больш таго,
ўвесь час дзейнічае, ужываючы сваю небяспечную спрытнасць. Ён таямнічы, укрыты
вораг, які падманвае і сее няшчасце ў гісторыі чалавецтва […]; ён, які “з
самага пачатку быў забойцам і айцом хлусні”, як назваў яго Хрыстос (пар. Ян 8,
44-45), распачынае сафістычныя атакі, скіраваныя на маральную раўнавагу
чалавека. Ён вераломны маг, які трапляе да нас праз думкі, уяўленне,
пажадлівасць, утапічную логіку, няправільныя грамадскія кантакты ў хвіліны
жыццёвых кампрамісаў, каб заразіць нас вельмі шкоднымі адхіленнямі, якія
здаюцца быць згоднымі з нашымі фізічнымі і псіхічнымі патрэбамі, а таксама
нашым глыбокім, інстыктоўным прагненнем. Праблема натуры д’ябла і ўплыву, які
ён можа аказаць на канкрэтныя асобы, як і на цэлыя групы, грамадствы ці падзеі,
з’яўляецца вельмі важным пунктам каталіцкай дактрыны”. Падобныя адназначныя
адказы, якія абапіраюцца на Аб’яўленне мы знаходзім у Катэхізісе. Пан Езус не
пакідае нам таксама сумневаў у існаванні шатана і дэманаў. Нехта сказаў, што
найвялікшая перамога шатана ў тым, што людзі перасталі ў яго верыць, а ў той
час пекла – гэта не выдумка, якая павінна служыць таму, каб пужаць дзяцей. Ад
уплыву шатана бароніць нас моц Хрыстовага Крыжа, яго апошняе паражэнне
прадказвае Кніга Апакаліпсісу. Ён ведае, што ў яго мала часу і імкнецца звесці
як мага большую колькасць людзей. Ва ўзгаданай гаміліі папа сказаў, што шатан
можа дзейнічаць не толькі праз канкрэтных людзей, але і праз уплыў структур
публічнага жыцця. Варта пра гэта памятаць, калі мы прыглядаемся да дзейнасці
розных арганізацый у межах краіны ці міжнародным абшары, калі слухаем
ідэалгічныя дэкларацыі, якія плывуць з розных бакоў. Ці не прымушае задумацца гэта
амаль што дэманічная і настойлівая атака на сям’ю ў еўрапейскіх інстанцыях,
няспынныя пробы вывярнуць маральны парадак, які абапіраецца на Евангеллі,
устанаўленне праў, як бы іх адзінай мэтай было будаванне сваеасаблівага
“антыдэкалогу”, распаўсюджванне ўсяго, што супярэчыць Божаму праву? Ці не
прымушае задумацца факт запражэння медыяў у “прамыванне мазгоў”, няспыннага
эпатавання сэксам, гвалтам, сваеасаблівым разуменнем “прагрэсу” пры адначасовым
указванні Евангелля як нешта неактуальне? Сапраўднае напружанне гэтых працэсаў
можа прымушаць задумацца. Варта пытаць, ці плачэўны стан свету з’яўляецца
толькі справай аднаго чалавека, ці нехта яму ў гэтым “дапамагае”?
Пасля досведу шматлікіх заходніх краін трэба пытацца таксама і пра
Беларусь: колькі гадоў трэба, каб і ў нас пачалі гаварыць пра забіванне хворых
дзяцей, як у Бельгіі; колькі чакаць, каб паліцыя пачала разганяць маніфестацыі
ў абарону сям’і, як у Парыжы; калі ў школах у калідорах з’явяцца аўтаматы з
антыканцэпцыйнымі сродкамі, як у Англіі, і калі пачнуць ліквадаваць елкі з
рынку і забараняць калядаваць у школе, як у некалькіх іншых краінах? […]
А таму давайце бараніць прыгожае, а гэта значыць чыстую дзіцячую душу,
цеплыню роднага дому, веру, звычаі, здаровы рассудак. Марыя абяцае, што ў канцы
Яе Беззаганнае Сэрца затрыюмфуе. Дапаможам жа Ёй, каб яно затрыюмфавала
спачатку ў нас і ў нашых сем’ях, потым ў Айчыне і ў свеце. Не варта прадаць
вечнасць за “міску супу”, варта застацца верным Таму, хто нас “палюбіў да
канца”. Няхай сапраўды “кожны парог” стане апорай таго, што добрае, прыгожае і
Божае. Тады Фаціма знойдзе свой падыходзячы эпілог.
ТАЯМНІЦЫ БАЛЕСНЫЯ
Малітва ў садзе аліўным
Мы любім выслуханыя малітвы. У нас ёсць звычай прасіць, пералічваць тое,
што мы сабе выдумалі, што ляжыць нам на сэрцы, пра што мы марым. Здараецца, што
мы расказваем Богу, які цудоўны ў нас ёсць план на жыццё сваё і сваёй сям’і.
Некаторыя з нас можа збіраюць тэксты малітваў надзейных і правераных, якія
даюць упэўненасць, што Бог іх выслухае. Санктуарыі, у якіх здаралася шмат
цудаў, больш наведваюцца. Мы цэнім цудоўныя абразы, а таксама іконы Езуса,
Найсвяцейшай Маці. Міласэрнасць Божая, разумеючы, усемагутны і добры Айцец
дазваляе нам, сваім любым дзецям прыносіць свае просьбы і нястомна выконвае
шматлікія просьбы, нярэдка проста іх папярэджвае.
Езус моліцца ў Садзе Аліўным з вялікім болем, напружаннем Найсвяцейшага
Сэрца, цярплівасцю і адначасова з цалкавітай паслухмянасцю волі Айца. Падумаем,
не забываемся. Не азначае гэта, што нам не трэба прасіць, не чакаць, не прыносіць
да трону Бога нашых планаў. Але памятайма, што часта Айцец можа бачыць лепш,
што нам трэба, што нам патрэбнае.
Евангелле гэтага не апісвае, але не трэба казаць, што малілася Найсвяцейшая
Панна Марыя, што Яна разважала над словамі прадказання цярпенняў, якія чакаюць
Месію. Яна прасіла і маліла, таксама і тады, калі Езуса схапілі, калі Яго
праслухоўвалі… Беззаганнае Сэрца прыняло волю Айца, волю Сына, без ценю бунту.
Падумаем пра малітву Марыі, Маці Балеснай. Дзеля нас і дзеля нашага збаўлення
было патрэбна, каб здарыліся балесныя таямніцы, ня гледзячы на ўсе малітвы
Марыі, ня гледзячы на малітву ў Садзе Аліўным… Ці мы згаджаемся на прыняцце
цярпення дзеля ратавання іншых людзей?
Бічаванне Пана Езуса
Што за жудасная таямніца ружанца! Страшнае бічаванне Найсвяцейшага Цела,
жудаснае, разрываючае скуру і мышцы, катаванне… такое пакаранне спатыкала
шматлікіх людзей у тыя часы. Сёння не прымяняюцца такія метады – аднак занадта
добра вядомыя ўспаміны часоў вайны. Ці і сёння мы не сустракаем людзей, якія
адчуваюць на сабе таямніцу бічавання? А можа і нам не чужы гэты досвед?
Глыбокае, балеснае бічаванне, якое паўтараецца, працягваецца, знішчае нашу душу
і цела, публічна…
Папросім Бічаванага аб вытрываласці дзеля нас, дзеля іншых падчас такога
цярпення. Папросім Маці Бічаванага аб сіле духа дзеля маці, якія зносяць
цярпенні дзяцей, доўгія хваробы дзяцей, блізкіх. Памолімся за ўсіх, каму
прысудзілі публічнае цярпенне, за прыніжаных, параненых, высмейваных. Памятайма
пра нашае спачуванне Цярпячаму Сыну Божаму і Яго Балеснай Маці, калі мы глядзім
на церпячых, асуджаных, перажываючых цяжкі досвед. Няхай наша спачуванне Маці
Балеснай прынясе плёны дапамогі, падтрымкі, а перш за ўсё, зразумення маці
цяжка хворых дзяцей, дзяцей інвалідаў, дзяцей параненых жыццём… Молімся за іх!
Укаранаванне цернем
Навошт гэта было? Навошта Езусу выдумалі столькі цярпенняў? Можна
зразумець, што абвінавачаных каралі, балюча білі, каб напужаць наступных, якім
вынослі прысуд смерці. Але навошта чалавека высмейваць, здзеквацца, прычыняць
боль дзеля самай хворай прыемнасці публічнага прыніжэння іншых.
Евангельскае апісанне дзіўнай, жудаснай забавы з Вязнем можа здавацца
агідным. Вязні часоў вайны, сталінскіх часоў маюць, нажаль, падобныя ўспаміны.
Страшна тое, што мы не хочам пра гэта думаць – здаровы розум адкідвае такія
хворыя думкі.
Марыя павінна гэта перажыць, калі хоча быць вернай і лаяльнай да Сына.
Маці, якая найахвотней захавала б дзіця ад кожнага болю і небяспекі… Мы хочам
быць блізка ля Яе, спачуваць Церпячаму і спачуваючай. Падумаем пра тых, каму
таксама пагражаюць зласлівыя, непатрэбныя здзекванні, балесныя цярпенні з-за
якога-небудзь хворага ўяўлення, нечалавечых гульняў. Памятайма пра скрываўлены
твар Сына Марыі, нашага Сябра. Не дазволім уцягнуць сябе ў высмейванне ці
здзекванне з каго-небудзь. Не дазволім сабе прычыняць боль, захаваем чыстае,
добрае сэрца. Побач з намі стаіць Маці высмейванага, церпячага Сына.
Езус нясе крыж на Кальварыю
Езус бярэ крыж на све плечы – прымем гэтую вядомую нам таямніцу як сваю. Што мы пакліканы перажыць, прыняць, несці? Ці мы таксама перажылі публічнае прыніжэнне, цярпенне? Што з’яўляецца нашым крыжам? Можа мы не ўмеем яго прыняць, можа мы яго не нясем, можа цягнем за сабой? Ці нам сорамна? Ці нам цяжка? Ці мы наракаем, мучаем сябе пытаннямі: навошта, чаму, дзеля чаго? Ці хацелі б мы гэтага пазбегнуць, мець іншае жыццё, іншыя праблемы?
Езус бярэ свой крыж на плечы. Ці я таксама? Прымем жа наш крыж. Паспрабуем
ужо не бунтавацца, не губляць сіл на адкідванне крыжа, які і так нас чакае.
Паспрабуем прыняць тое, што было нам дадзена, што нас сустракае. Будзе нам
сапраўды лепш, калі мы прымем гэта ў духу ахвяры, у выбранай інтэнцыі. У якой
інтэнцыі мы можам ахвяравць нашыя цярпенні, нашыя прыніжэнні? Няхай наша
насенне крыжа не будзе бясплённым для нас, для іншых.
Марыя бачыць Сына, які прымае вызначанае Яму пакаранне – хоць Сын і без
віны. Марыя прымае рашэнне Сына, не бунтуецца, не крычыць, не перасцерагае, не
тлумачыць… Прымаючы ўсё ў маўчанні, ва ўнутранай згодзе на Яго волю, Яго
рашэнне, Яго цярпенне.
Ці не цяжка нам прыняць пакліканне нашых дзяцей, нашых блізкіх? Ці ўмеем
мы, як Марыя, згаджацца з цярпеннем, суправаджаць у цярпенні? Што ў нашай
сітуацыі рабіла б Яна, Маці?
Смерць Езуса на крыжы
Гэта страшная хвіліна – Езус, Той, які аздараўляў і нават уваскрашаў іншых,
памірае! Той, які суцяшаў, узнімаў, узмацняў упаўшых, прыніжаных, крытыкаваных,
цяпер памірае ў прыніжэнні, высмеяны, як злодзей, як забойца. Той, які нікога
не пакрыўдзіў, цяпер бяз меры пакрыўджаны. Найсвяцейшае Цела, парванае бічом,
скрываўленае, пханае, прыбітае цвікамі да дрэва. Жудасна, цяжка дзеля гледача з
добрым сэрцам, са звычайнай чалавечай уражлівасцю.
Маці глядзіць вачамі маці, адчувае, як Тая, што нарадзіла, карміла, насіла,
прытуляла. Маці на працягу доўгіх гадоў правярала патрэбы Дзіцяці, нават
падрастаючага, штодзённа парывамі Беззаганнага Сэрца адгадвала стан духа,
стомленасць, боль, радасць Сына. З часам кожная маці вучыцца, што дзіця як
дарослая асоба, атрымлівае ўсё большую самастойнасць, незалежнасць у прыняцці
рашэнняў, выбары жыцця, паклікання. Гэтаму ж вучылася і Марыя, дзень за днём,
што Яе Сын не дзеля Яе прыемнасці, але Ён жыве ў справах Айца, дзеля збаўлення
людзей, усяго свету. Маці прымае да канца пакліканне Сына, да канца згаджаецца
Найчысцейшым Сэрцам з Яго воляй, яго выбарамі, адчувае, спачувае, яднаецца з
Яго пачуццямі, прагненнямі, з Яго Найсаладзейшым Сэрцам.
Гэта дзеля нас і за нас, дзеля нашага збаўлення. Папросім прабачэння за
нашыя грахі, за грахі нашага асяроддзя. Будзьма пад крыжам, побач з Марыяй. Тут
і цяпер вырашым, за што мы хочам ахвяраваць нашыя, хаця б мелкія нязручнасці і
цярпенні на гэтым тыдні.
ДРУГАЯ ТАЯМНІЦА СВЯТЛА
Устанаўленне Эўхарыстыі
Устанаўленне Эўхарыстыі
Марыя з’яўляецца дзеля нас
незраўнаным прыкладам любові і натхнення
падчас кожнай нашай эўхарыстычнай Камуніі.
св. Ян Павел ІІ
незраўнаным прыкладам любові і натхнення
падчас кожнай нашай эўхарыстычнай Камуніі.
св. Ян Павел ІІ
Першая субота месяца – гэта наш дзень сустрэчы з Марыяй, наша традыцыя
прыходзіць да Яе, адпачываць побач з Ёй, разважаць над Яе жыццём, вучыцца ў Яе.
Мы сапраўды занятыя, напэўна стомленыя, аднак хочам гэты час даць Маці Божай.
Мы знайшлі час для Беззаганнага Сэрца Марыі. Прызнаем, што гэта запрашэнне
важнае для нас, настолькі важнае, што мы прыйшлі сюды – ня гледзячы ні на што.
Мы ўдзячныя за гэты час і нават, калі мы часам стомленыя, знеахвочаныя, гэты
прыход сюды з’яўляецца пэўным актам даверу, што варта знайсці час на разважанне
над жыццём Езуса і Марыі ў першую суботу месяца.
Святы Суцяшальніку, Духу Праўды і Любові, Духу Божага супакою! Менавіта Ты
ўфармаваў Беззаганнае Сэрца Марыі, Ты выхаваў усіх благаславёных і святых! Ты
можаш усё; такія людзі, як мы, такія параненыя людзкія сэрцы не з’яўляюцца для
Цябе перашкодай, каб дзейнічаць. Ты можаш нас вылячыць, Ты можаш нас вызваліць,
узняць. Ты сёння вельмі нам патрэбны, аздараві нашыя сэрцы ад сумневаў,
абыякавасці, шкадаванняў. Занадта шмат у нас непакою – Ты нам вельмі патрэбны.
Духу Божы, прыйдзі да нашых сэрцаў, да нашых сямей.
Добры Езу, міласэрны і ласкавы, мы хочам наблізіцца да Твайго
Найсаладзейшага Сэрца, як Твая Маці. Ты, Лекару людзкіх сэрцаў, Ты ведаеш, што
Лекар не патрэбны здаровым, а мы слабыя і хворыя. Вылячы нас, міласэрны Пане,
просім, прымі нас да свайго Сэрца, бо мы стомленыя, запрацаваныя, занадта
бездапаможныя.
Сёння, молячыся на ружанцы, мы разважаем над чарговай, вельмі важнай дзеля
нас таямніцай Хрыста – Еўхарыстыяй. Збаўца, Сябра людзей, пакінуў нам самога
Сябе – дзеля нашага аздараўлення, узмацнення, падтрымкі… Як гэта было? Што пра
ўстанаўленне Эўхарыстыі кажа нам Евангелле?
Можа нас здзіўляе гэта апісанне, можа мы адчуваем нейкую збянтэжанасць,
калі чытаем пра погляд евангелістаў. Апосталы не разумелі свайго Настаўніка
падчас Апошняй Вячэры! Ня гледзячы на тое, што яны так доўга слухалі Езуса,
былі так блізка, бачылі Яго, вучыліся Яго разумець на працягу столькіх месяцаў.
Ён сам іх рыхтаваў, растлумачваў, папярэджваў падзеі. Апосталы, як кажа
Евангелле, слухалі, але шмат з Яго слоў зразумелі толькі праз доўгі час. Ім было
патрэбна спасланне Духа Святога, каб прыняць словы Езуса. Магчыма яны не былі
здольныя прыняць незвычайнасць, асаблівасць гэтага вечара: гэта быў, як
звычайна, першы дзень свята, як звычайна яны пыталі, дзе ім прыгатаваць месца
дзеля свята Пасхі. Чарговае свята, так магло ім здавацца.
Найважнейшая падзея адбываецца ў знятым пакоі, вучні рыхтуюць усё, што
трэба, згодна з традыцыяй, дзеля ўрачыстасці – гэта ж усё ж такі Пасха. Ці не
прымушае гэта нас задумацца, чаму Езус дазваляе прыняць удзел у такой выключнай
вячэры таму, хто Яму здрадзіць? Ці мы самі запрасілі б некага, каму, як мы
ведаем, нельга давяраць? Езус, аднак, з цалкавітай свядомасцю сядзіць за сталом
каля некага, хто выдасць Яго на пакуты, прыніжэнні, смерць. Чаму?
Гэта цікава – апосталы смуткуюць, як кажа Святое Пісанне. Гэта прымушае нас
задумацца: яны пытаюць, з надзеяй і адначасова з апасеннем, пра сябе – можа
аднак не я? Хіба не я? Хіба не я, Раві?
Гэтыя пакора і рэалізм апосталаў вельмі ўзрушваюць. Як часта мы заракаемся:
“Я б ніколі”, “як можна”, “я б ніколі гэтага не зрабіў”. Апосталы ўжо ведаюць,
што яны самі непрадказальныя, яны ўжо ведаюць, што не могуць спадзявацца самі
на сябе. Гэта сціпласць, пакорнае прызнанне сваёй слабасці, павінны
падтрыхтаваць нас да адважнага рахунку сумлення, да рашучага і катэгарычнага
адмаўлення ад таго, каб заракацца, што мы ніколі чагосьці не зрабілі б, ад
дзейснага расчаравання кімсьці побач з намі.
Апосталы аднак хутка пераходзяць да спрэчкі “хто з іх самы вялікі”.
Паглядзім – яшчэ хвіліну таму Езус кажа словы, якіх яны не разумеюць, кажа пра
сваю Кроў і сваё Цела, засцярожвае, што адзін з іх Яго выдасць, і тут ужо
дзіўныя размовы пра іерархію і заслугі. Сапраўды крыўдна, крыўдна было б кожнаму
з нас на месцы Езуса. Ён хоча нам даць сябе, казаць пра найважнейшыя справы, а
яны ўвесь час пра тое самае – хто з іх найважнейшы, хто першы… Цярплівасць
Езуса сапраўды нязломная. Ён растлумачвае, раз’ясняе, лагодзіць, паказвае,
вучыць.
Наколькі інакш прымала Езуса Марыя! Яна паверыла словам анёла – прыняла
Езуса ўсім Беззаганным Сэрцам, душой, целам, розумам. Яна адразу ўзрадавалася
прысутнасці Божай, не разважаючы, ці Яна большая за іншых жанчын, за іншых
людзей. Яна не ўсталёўвала іерархіі, не прасіла першага месца, не параўноўвала
сябе ні з кім іншым, была шчаслівая, адчувала сябе благаслаўлёнай, атрымліваючы
такую вялікую ласку.
А як з намі? Як мы прымаем Езуса? Ён сам цалкам дае нам сябе. Ці мы
згаджаемся таксама цалкам сябе даць, як Марыя? Ці мы адкрываем сваё сэрца, ці
гатовыя мы выкінуць са сваго сэрца ўсё, што перашкаджае нам прыняць самога
Бога? Падумаем шчыра: калі мы ведаем, што хутка прыйдуць важныя госці, мы
прыбіраем у хаце. Трэба прыбраць, павыносіць смецці, пазбіраць нешта са стала, адчыніць,
праветрыць, павымятаць, павыціраць… Ці думаючы пра сустрэчу з Езусам у Святой
Камуніі, мы асвяжаем нашае сэрца? Ці мы вымятаем і выкідваем старыя, нядобрыя
звычкі, можа мелкія, але дрэнныя навыкі, ці толькі замятаем іх пад канапу? Ці
мы выціраем нашыя пачуцці, ці хаваем старыя шкадаванні, даўнішнія крыўды? Ці мы
рэгулярна прыбіраемся ў нашым жыцці дзеля Езуса і дзеля нас саміх?
Магчыма, што нашыя мелкія залежнасці з’яўляюцца дзеля нас суцяшэннем у
цяжкасцях, магчыма гэта наш вентыль бяспекі ў занадта напружанай і цяжкай
штодзённасці. Але гэта Езус у Найсвяцейшым Сакраманце хоча быць нашым
Суцяшальнікам, гэта Езус хоча быць нашым Князем Супакою, гэта Ён хоча нас
узнагародзіць і суцяшаць. Дазволім жа Яму нас суцяшаць, сапраўды дазволім Яму
сябе суцяшаць і супакойваць, менавіта ад Яго будзем чакаць таго, што нам
найбольш патрэбна. Дайма сабе час на тое, каб Езус нас суцешыў, на Яго
загойваючую прысутнасць, на Яго чулую любоў.
Магчыма, нашыя шкадаванні сапраўды справядлівыя і апраўданыя. Вельмі
праўдападобна, што нас паранілі, што вельмі балюча і моцна пакрыўдзілі. Езус не
аспрэчвае чыіхсьці правінаў, не патрабуе, каб мы рабілі выгляд што нічога не
здарылася. Але ці нашае шкадаванне не займае занадта шмат месца ў нашым сэрцы?
Гэта Ён хоча быць Аздаравіцелем нашых ран, гэта Ён у Найсвяцейшым Сакраманце
хоча быць Лекарам нашых душ. Дазволім жа Яму дакранацца да нас, аглядаць,
ачышчаць, лячыць, аздараўляць, клапаціцца пра сябе. Ён лепш зоймецца намі. Ён
ведае цярпенні сэрца і цела, Ён зведаў шмат прыніжэнняў, быў незразуметым,
пагарджаным, высмейваным. Ён цярпеў таксама і з-за нас, меў вельмі шмат ран і
Яго Крывёй мы аздароўленыя. Пакажам жа Яму спакойна і без сораму нашы раны,
дазволім Яму заняцца нашым целам, нашым сэрцам.
Магчыма, усе нашыя пачуцці апраўданыя. Ці яны аднак нас не знішчаюць, не
аслабляюць? Ці можам мы даць сабе шанс на хвілінку адпачынку каля Яго Сэрца? Ці
можам мы хоць кароткае імгненне абаперціся на Яго? Ён таксама часам прымаў
дапамогу – прасіў вады ў неахвотнай Самарыцянкі, прасіў таксама неахвотнага да
дапамогі Кірынейца… Дазволім жа Яму, можа нават неахватна, каб Ён дапамог.
Дайма сабе хвілінку адпачынку каля Яго, няхай Ён зоймецца намі, няхай на
хвілінку, нават на кароткую, нашыя пачуцці суцешацца, сціхнуць, супакояцца,
заснуць у Яго прысутнасці.
Канешне, мы занадта добра гэта ведаем, мы не ўмеем Яго прымаць так, як
Беззаганнае Сэрца, як Марыя, ўсім Сэрцам, усім розумам, усёй душой, занятай
Езусам. Аднак не будзем хутка апраўдвацца няздольнасцю наследавання
Беззаганнай, бо Езус сам прызнаваў, што гэта магчыма вучыцца ў Яго, у Марыі.
Маці Божая просіць, каб мы разважалі над жыццём Езуса і над Яе жыццём на
ружанцы, каб вучыцца ў Яе.
Езус дае сябе ў Эўхарыстыі. Паглядзім уважліва на людзей, якія прыступаюць
да Святой Камуніі. Вось яны, людзі Езуса, людзі, за якіх памёр Езус, якім Ён
хоча сябе даваць, а яны згаджаюцца Яго прымаць. Паглядзім на іх – ці яны нам
падабаюцца? Ці мы б іх выбралі? Памятайма, што яны не павінны нам падабацца,
толькі Езус ведае іх сэрцы. Яны прыйшлі сюды дзеля Яго, яны запрошаныя Ім. Ці
мы памятаем, што сустракаем, ведаем людзей настолькі важных дзеля Езуса,
настолькі важных дзеля Яго Найсаладзейшага Сэрца?
Адзіная Асоба, якая прыняла Езуса беззага, цалкам, гэта Марыя. Усе іншыя
вучацца, адкрываюцца, як умеюць. Мы падаем і вяртаемся. Гэта добра, што мы
вяртаемся. Прымем наша жыццё як шлях да Езуса, на якім мы кормімся Яго Целам.
Падумаем: Маці Божая хацела б, каб
мы прымалі Езуса, як Яна. Папросім, каб мы прымалі Езуса ўсім сэрцам, усёй
душой, усім розумам, як Найсвяцейшая Панна. Папросім за нашы сем’і, памолімся
за нашых блізкіх. Прымем Святую Камунію ў іх інтэнцыі!
Папросім Духа Божага, Салодкую Радасць сэрцаў, Духа Асвяціцеля, Духа моцы,
няхай Ён ачышчае нас праз Слова Божае, праз сакраманты, няхай выхоўвае нас,
фармуе, няхай нашыя сэрцы будуць падобныя да Беззаганнага Сэрца Панны, якое
верыць Богу, праслаўляе Бога, давярае Яму і любіць Яго. Амэн.
О Божа мой, веру ў Цябе, праслаўляю Цябе,
давяраю Табе і люблю Цябе.
Прашу ў Цябе прабачэння за тых,
што не вераць у Цябе,
што не вераць у Цябе,
не праслаўляюць Цябе, не давяраюць Табе
і не любяць Цябе.
і не любяць Цябе.
Кожны дзень з Табой, Марыя
Лагоднасць і панаванне над сабой
Радуйся, ворага бязлітаснага ўлады пазбавіла,
Радуйся, Госпада Хрыста чалавекалюбнага паказала,
Радуйся, бо пазбаўляеш нас службаў паганскіх,
Радуйся, бо ратуеш нас ад учынкаў нячыстых.
Найсвяцейшая Панна Марыя, Маці Божая, Маці лагодная, добрая, цярплівая,
ласкавая! Ты ведаеш, што мы прыходзім да Цябе, калі мы не ў найлепшым стане.
Шмат з нас адчувае сябе няўпэўнена, у нашым жыцці было шмат слоў, так шмат
дзён, шмат спраў, якімі мы ганарымся. У нас былі розныя спадзяванні, якія не
ажыццявіліся, у нашых сэрцах было шмат жалю, горычы, расчаравання. Мы
стомленыя, мы сапраўды стараліся, а добрых плёнаў не відаць. Здаралася, нават,
што нашыя добрыя намаганні паварочваліся супраць нас. Мы адчуваем, што іншыя
сапраўды не давартасцявалі нашых вырачэнняў, не заўважалі нас, аміналі… Марыя,
паглядзі на нас, гэта праўда, што падманулі нашыя мары, але і мы, Марыя, шмат
разоў падманулі. Шмат хто з нас ужо стомлены таксама і сабой, шматлікімі
падзеннямі, няўдалымі спрабаваннямі выправіцца…
Марыя, Маці ласкавая, колькі ж трэба мець цярплівасці да іншых, але і да
самога сябе! Як цяжка не выбухнуць гневам,
як цяжка апанаваць справядлівы гнеў, як цяжка не пагрузіцца ў
справядлівы жаль! Як не дазволіць, каб нас паглынула горыч…
Маці добрая і лагодная, мы вельмі спадзяемся на Цябе, прыходзім за
падтрымкай, суцяшэннем, мы хочам адпачыць каля Цябе. Мы верым, што Ты нас не адштурхнеш,
не пагардзіш намі, ня гледзячы на нашыя недахопы, грахі, слабасці, кепскія
навыкі, дрэнныя звычкі. Мы верым, што Ты не спужаешся нас; мы можам прыйсці да
Цябе такімі, якія мы сёння ёсць; нам не трэба здавацца лепшымі, чым мы ёсць на
самай справе, Прытулак грэшнікаў; што з Табой і да Цябе мы ўцякаем, ад таго,
што нас мучае, спакушае, ад таго, што нас паслабляе. Прымі нас, Маці, няхай
Твая прысутнасць супакоіць нас, няхай Тваё Беззаганнае Сэрца кранецца нашых
сэрцаў загойваючай, залечваючай раны любоўю.
Маці лагодная, адкуль у Цябе столькі лагоднасці, супакою, самавалодання?
Евангелісты паказваюць Тваю вялікую моц ў шматлікіх здзіўляючых сітуацыях, калі
большасць людзей губіла б розум. Ты ніколі не захоўвала Сябе рэзка, о Маці.
Тваю стрыманасць відаць у настолькі шматлікіх сітуацыях, Ты заўсёды панавала
над сабой. Дзе ўзяць такое самавалоданне над пачуццямі, страхамі, боязямі,
боллю? Мы ведаем, што Тваё Беззаганнае Сэрца было поўнае дароў і пладоў моцы
Духа Божага. Ты не ставіла ніякіх абмежаванняў моцы Божай, сапраўды толькі Цябе
Божая міласэрнасць магла шчодра напаўняць, падтрымліваць, узмацняць… У Табе
найцудоўйнешым чынам была відаць Божая любоў, радасць і супакой, цярплівасць,
дабрыня, дабразычлівасць, вернасць, лагоднасць, панаванне над сабой. Ты ўся
прыгожая, Марыя, ніякае зло не мела да Цябе доступу. Дух Божы даваў Табе моц
над самой сабой, Ты была Гаспадыняй
самой сябе, а таму Табе можна было даверыць і дзяцей і слугаў.
Марыя, Спадарыня моцная, Спадарыня лагодная! Мы верым, што Ты не губляеш
цярплівасці да нас, што, як Твой Сын, Ты зносіш усе нашыя недахопы, таксама і
тыя, якія мы самі не бачым, з якіх не выпраўляемся. Мы верым, што так, як Твой
Сын, вельмі цярплівы Баранак, Ты прымаеш з нашага боку ўсё тое, што Цябе
раніць, абражае. Маці святая і Беззаганная, не кранутая злосцю, гневам нават на
самых горшых грэшнікаў. Мы ведаем, што кожны можа прыйсці да Цябе, прасіць аб
малітве, прасіць аб ласцы, Ты нікому не адмовіш, бо Твой Сын, міласэрны па волі
Айца, хацеў, каб Ты была таксама і нашай Маці. Мы ведаем, што Ты не падводзіш,
лагоднасць Твайго Беззаганнага Сэрца вядомая на працягу стагоддзяў ва ўсім
Касцёле. Цябе называлі Змякчэннем злых сэрцаў, Цябе заклікалі як літасцівую
Лекарку хворых, Цябе прасілі аб ласках дзеля самых вялікіх грэшнікаў, веручы,
што Цябе не спужае ніякая агіднасць, ніякая слабасць, ніякая мізэрнасць.
Адкуль у Табе такая прыгажосць, такая сардэчная і чулая лагоднасць, о
Марыя? У Табе адлюстроўваецца прыгажосць Духа Божага, багацце Яго дароў,
цудоўнасць Нябеснага Айца, міласэрнага і ласкавага, няскорага да гневу і вельмі
лагоднага. Ён не папракае нас ніводнымі правінамі, з якіх мы выпраўляемся, за
якія шкадуем, прабачае нам усе грахі. Такой Ён хацеў бачыць таксама і Цябе, о
Найпрыгажэйшая! Усемагутны і добры Нябесны Айцец хацеў Цябе бачыць Маці
Міласэрнага Сына, ратуючай людзей. Ад Цябе Ён чакаў, што Ты прымеш лагодна і з
верай нечаканае пакліканне, цяжар падарожжаў, уцёкі ў Егіпет, змены месцаў
жыхарства, розныя думкі пра Цябе, Найсвяцейшая, і пра Твайго Сына. Лагодны Айцец
у небе, які дае дождж справядлівым і несправядлівым, які кожнаму дае час на
навяртанне і хоча, каб кожны жыў, хацеў бачыць Цябе такой, моцнай, лагоднай у
кожнай сітуацыі, заўсёды ў добрым настроі, добрай, дабразычлівай.
Такой паказвае Цябе Евангелле. З цалкавітым панаваннем над сабой ты прымала
цяжар і звычайнасць укрытага жыцця ў Назарэце, прадказанне нараджэння Месіі,
змены Твайго жыцця, настолькі нечканыя, настолькі непрадбачлівыя сітуацыі. Ты
магла здзівіцца, чаму абяцаны моцны Кароль павінен нарадзіцца ў сціплым месцы,
на абочыне; чаму так няшмат Яго распазнае і прымае… Ты, Панна лагодная, не
нервавалася мноствам раздражняючых сітуацый, аддавала ўсе цяжкасці Богу з верай
і любоўю.
Твая лагоднасць дазваляла Табе спакойна вытрымліваць паводзіны шматлікіх людзей,
Ты не рэагавала з гневам, не ўзбуджала негатыўных эмоцый. Ты, Найсвяцейшая,
Маці Цярплівага Баранка, у добрым настроі зносіла стамляючую штодзённасць,
незразуменне людзей, дакучлівыя пытанні, кусаючыя заўвагі, непатрэбныя парады.
Ты панавала над сваімі пачуццямі, лагодзіла пачуцці іншых, стварала добрую
атмасферу. Паглядзі на нас, Каралева лагодная і моцная, як вельмі не хапае нам
моцы і лагоднасці! Мы хочам так, як ты, адкрывацца на Духа Божага, Яго дары,
без гвалтоўных, нервовых рэагаванняў жыць і дзейнічаць у свеце настолькі
гвалтоўным, нервовым, няўпэўненым.
Маці, мы шчыра і адкрыта прызнаемся Табе, што мы часта баімся лагоднасці,
баімся, што гвалтоўныя возьмуць верх над намі, калі мы самі не будзем рэагаваць
падобным чынам. Як жыць, Маці, ў сённяшнім свеце? Як знайсці ў ім марыйны шлях,
шлях пладоў Духа Святога? Вучы нас жыць, просім Цябе, Беззаганная!
Навучы нас, Беззаганная, як злучаць моц з лагоднасцю, унутраную сілу і
рашучасць з супакоем, ветлівасцю, тактоўнасцю. Як ставіць межы злу, не забруджваючыся
самому, як пазбягаць гвалтоўнасці, самому не паддаючыся гвалту. Найчысцейшае і
Беззаганнае Сэрца, прымі нашыя сэрцы, слабыя, хістаючыяся, якія навёрстваюць
недахоп сілы гвалтоўнымі рэагаваннямі. Дапамажы нам, вучы нас пазнаваць Бога не
толькі падчас буры, алі і ў цішыні, не толькі ў спектакулярных цудах, але і ў
звычайнай штодзённасці.
Маці лагодная, абраная Дачка Бога Усемагутнага! Ты сама паўсюль
распазнавала прысутнасць Валадара свету, Караля стагоддзяў, любячага Цябе. Ты
спакойна прымала ўсё, што Цябе сустракала! О Маці, Ты жыла ў краіне, акупаванай
рымскім войскам, Ты бачыла столькі гвалту, Ты ведала цярпенне шматлікіх дзяцей,
пагарджанне верай. Вучы нас, Найсвяцейшае Сэрца, даверу да Божай Усемагутнасці
таксама і тады, калі мы марым у глыбіні сэрца аб тым, каб пакараць іншых, калі
мы жадаем хуткага ўмяшальніцва Бога, калі, як апосталы, мы б хацелі падгаварыць
Езуса спусціць маланку на няверных і спаліць. Ты, лагодная і салодкая
Спадарыня, Ты не заклікала да пакарання тых, што высмейвалі і зневажалі Твайго
Сына, Ты не карала нікога, хоць і зведала горкай неахвоты людзей. Твае словы
казалі пра Бога, пра Яго міласэрнасць, пра ласку. Тваё Беззаганнае Сэрца ніколі
не забрудзілася горыччу, абвінавачваннямі, жаданнем помсты. Ты, Лагодная і
Добрая, у самога Бога Ты вучылася глядзець на людзей, таксама і на грэшнікаў, з
любоўю Духа Божага, поўнага лагоднасці і дабрыні. Маліся за нас, Святая
Спадарыня, мы хочам быць падобнымі да Цябе, падобнымі да Твайго Сына, які не
даламае надламанага трасніка, які не згасіць нават маленькага промыка, які
цярпліва ўзнімае грэшніка. Спадарыня, дапамажы нам, просім Цябе! Няхай
лагоднасць Беззаганнага Сэрца, якому чужыя гвалт і насілле, кранецца і нас.
Пакажы нам, Спадарыня моцная і ласкавая, як вельмі нам самім патрэбна лагоднасць
іншых, незаўважання нашых нязручных адказаў, няправільных паводзінаў! Як часта
мы б хацелі забраць назад свае словы, сцерці як гумкай, але ўжо ўпалі
неасцярожныя словы, занадта моцныя. Самавалоданне іншых дазваляе нам затрымаць,
павярнуць назад, выправіць. Няхай жа і мы, Твае слугі і сябры, знойдзем тую
лагоднасць у сэрцах, лагоднасць аздараўляючую, уздымаючую, ратуючую ад роспачы
і ўцёкаў.
Маці добрая, разумеючая, ласкавая, лагодзячая! Паглядзі на нашы сем’і, нашы
дамы! Як моцна нам патрэбна лагоднасць! Як абавязкова і адразу трэба лагодзіць
раздражненне, крыўды, даўнія праблемы, наросшыя ўжо старыя справы. Ты, лагодная
Панна, з’яўляешся паяднаннем пакаленняў, аздараўленнем усіх адносінаў, у Табе
паказалася ласка і ўсялякае дабро, Божае прабачэнне, Божая міласэрнасць! Ты,
бачучы Божыя дары дадзеныя табе, дзякавала за ласку, дадзеную ўсім, аб’яўленую
ў Езусе. Дапамажы нам, о Добрая Маці, быць таксама знакам і месцам прымірэння
дзеля нашых сямей, дапамажы нам прыносіць лагоднасць!
Дапамажы нам, гняўлівым, абражаным, пакрыўджаным, няхай Твае абразы
нагадваюць нам пра Тваю лагоднасць, якая нам так патрэбна. Лагоднасць, якой Ты
чакаеш ад нас, якой Ты хочаш нас навучыць! Няхай Тваё Беззаганнае Сэрца вучыць
нашыя сэрцы, каб, як Ты, мы супакойвалі іншых, лагодзілі, вялі да ласкавага,
літасцівага, міласэрнага Айца. Амэн.
Перакладзена з польскага выдання
“Potęga Rodziny. Domowy Kościół,
którego nie przemogą bramy piekła.”
“Potęga Rodziny. Domowy Kościół,
którego nie przemogą bramy piekła.”