Няхай Тваё Беззаганнае
Сэрца зменіць свет!
ПЕРШАЯ СУБОТА СНЕЖНЯ 2015
ТАЯМНІЦА РАДАСНАЯ
Нараджэнне Пана Езуса
Нараджэнне Пана Езуса
Хоць бы
Хрыстос і тысячу разоў
нараджаўся ў Бэтлеемскай стаенцы,
Ён і так будзе згублены,
калі не народзіцца ў табе.
Ян Слёнзак
Сёння, як звычайна ў першую суботу месяца, прымем сардэчнае запрашэнне
Беззаганнага Сэрца Панны Марыі, якая заахвочвае нас разважаць над жыццём Езуса
і Яе самой. Снежань часта поўны суматохі, уражанняў, планаў, так шмат
адбываецца, цяжка ўсё паспець, гэта святочны час. Аднак гэта ўсё з-за Езуса,
з-за асаблівага для Марыі дня. Знойдзем жа час дзеля Іх, адкрыем сэрцы,
падрыхтуемся да гэтых найважнейшых дзеля нас народзінаў! Прымем маладую Маці,
чакаючую Сына, да сябе – Яна, Божая Маці, дазваляе нам суправаджаць Яе ў Божым
нараджэнні. Усе падрыхтоўкі, уся наша заклапочанасць напэўна важныя і добрыя, а
цяпер на хвіліну затрымаемся з Паннай Марыяй.
Езу міласэрны і ласкавы, Збаўца наш, лекару нашых сэрцаў слабых, стомленых,
хворых, Ты настолькі шчодры да ўсіх, што Цябе заклікаюць. Мы давяраемся Твайму
Сэрцу, поўнаму любові да нас. Духу Святы, Духу Святла, Салодкая радасць сэрцаў,
просім Цябе, адкрый нашыя сэрцы, дапамажы нам у гэтым святочным разважанні. Ты
ведаеш нас, добра ведаеш нашыя сілы, мы просім Цябе аб дапамозе і падтрымцы
дзеля нас, дзеля нашых сямей. Ты вёў Марыю ў штодзённасці Яе жыцця, вядзі
таксама і нас, кіруй намі, Духу Суцяшальніку, падары нам, просім, салодкую
прахалоду ў нашай стомленасці. Цябе, Найсвяцейшы, мы просім, вядзі нас марыйным
шляхам, да Езуса, нашага Брата, нашага Збаўцы, Прыяцеля грэшнікаў, да добрага
Айца, які так палюбіў свет, што аддаў адзінага Свайго Сына.
Беззаганная Дзева, Божая Маці! Мы прыходзім сёння да Цябе, так, як Ты
хацела, у першую суботу месяца, мы хочам разам з Табой разважаць над Тваім
жыццём, вельмі блізкім Богу, а таксама над нашым жыццём. Перад намі Божае
Нараджэнне! Абудзім некалькі ўспамінаў, падумаем хвілінку пра нашыя асацыяцыі –
дзеля большасці з нас гэта напэўна будзе сямейнае свята. Дом вымыты,
упрыгожаны, мы плануем закупы. Можа з’явяцца запрошаныя госці, можа мы ўжо
пачалі некаторыя прыгатаванні… Будзе елачка, цацкі, лямпачкі, падарункі… Гэта
прыгожая традыцыя, але цяпер устанем, прыглядяючыся да Марыі, якая нясе ў Сабе
Езуса, гэта Яна самы цудоўны, першы табернакль! Давайце прыбярэм таксама і
нашыя сэрцы – дом дзеля вельмі маленькага Езуса, падрыхтуемся да прыходу Пана!
Чакаючы дня нараджэння, мы можам падумаць пра падарункі дзеля Яго – няхай гэта
будуць дробныя ахвяры, малітва ў інтэнцыі каго-небудзь…
Шмат людзей чакала прыходу Збаўцы, аднак хто ведаў, што менавіта цяпер,
менавіта ў гэтыя дні Ён павінен нарадзіцца? Такая непаўторная падзея, значная
дзеля ўсяго свету, была ўкрытая ад вачэй людзей. Гэта прымушае нас задумацца.
Людзі ў вялікіх гарадах, сталіцах, партах, былі занятыя мноствам спраў,
заклапочаныя, паглынутыя сваімі планамі, іншыя – жылі недзе далёка, а можа
нават блізка, нічога не ведаючы пра таямніцу св. Юзафа і Панны Марыі…
Паглядзім: як мала людзей заўважае найважнейшую падзею… Ці не так сама і ў
нашыя часы? Не ўсе разважаюць над справамі найважнейшымі дзеля збаўлення свету…
Падумаем – колькі плётак у газетах, колькі неістотных навінаў перадаюць медыі,
ці чуем мы пра навяртанні вялікіх грэшнікаў, пра ўратаванае жыццё ў шпіталі,
пра нараджэнне або пра смерць святых? Так сама было і ў часы Панны Марыі – так
ёсць і сёння!
Вялікім прывілеем з’яўляецца дзяля нас тое, што былі запісаныя ўспаміны
Найсвяцейшай Марыі Панны – бо хто ж іншы мог распавесці пра гэты дзень? Мы
можам разважаць над Яе вялікім днём. Падумаем: вельмі маладая Дзяўчына ў першы
раз чакае дзіця, першы раз будзе нараджаць. Што за інтымная, непаўторная
хвіліна! Чаго мы жадаем маладой маці, колькі падрыхтовак да нараджэння дзіцяці,
асабліва першага…
Марыя, як шмат маці да Яе, а таксама мільёны маці наступных стагоддзяў,
таксама і ў нашыя часы, перажываюць апошнія дні перад нараджэннем Сына ва
ўмовах неспакойных і цяжкіх. Хто сам выбраў бы такі час і месца нараджэння
дзеля сябе? Дзеці нараджаюцца незалежна да вялікай палітыкі, змены загадаў, у
свой час. А ў той час выйшаў загад цэзара Аўгуста перапісаць жыхароў усёй
зямлі. Шмат іншых сямей перамяшчаецца, таму што ўсе ідуць на перапіс, кожны ў
свой горад. Святы Юзаф, жыхар Назарэту, павінен быў запісацца ў горадзе
паходжання свайго роду, у Бэтлееме. У апошнія дні найбольш незвычайнай
цяжарнасці свету Найсвяцейшая Панна Марыя падарожнічае, падпарадкоўваючыся
адміністрацыйнаму праву захопніка. Таксама і Маці Збаўцы, Маці найцудоўнейшая,
падпарадкоўваецца рымскаму загаду, бо ўсіх абавязвае загад цэзара Аўгуста. Можа
нас здзіўляць гэта сітуацыя. Выбраная паміж усіх жанчын, прадбачаная на Маці
Месіі ад пачатку стагоддзяў, перажывае апошнія дні перад родамі у стамляючай
дарозе, у няўпэўненасці, дзе народзіць, у чужым асяроддзі. Любы Сын, Кароль
свету, прадказаны ад пачатку стагоддзяў, прыходзіць на свет у акупаванай
краіне, пад панаваннем язычніцага захопніка. Перапіс насельніцтва вядзе да
нараджэння чаканага ў горадзе яго роду, як прадбачылі прарокі, аднак у досыць
цяжкіх умовах.
Хто з нас так запланаваў бы нараджэнне свайго першага дзіцяці? А менавіта
такі план мае Мудрасць Божая, Провід Божы дзеля сваіх абраннікаў. А Марыя прымае гэты нязручны пачатак
мацярынства. Евангелле сціпла, з вялікай тактоўнасцю засяроджваецца на пачуццях
Нараджаючай, не апісвае нязручнасцяў. Вось шлях духоўнасці марыйнай – у
маўчанні суправаджаць Езуса там, куды вядзе жыццё, адкрываючыся на Яго ў кожнай
сітуацыі.
Няшмат батлейкавых прадстаўленняў паказвае нам людзей, якія не хацелі
прыняць маладой пары, цяжарнай жанчыны да дому. Мы спяваем, што не было месца ў
гатэлях. Аднак шмат тэолагаў і гісторыкаў падкрэсліваюць, што прысутнасць
маладой жанчыны, якая павінна нарадзіць у публічным месцы, якім былі гатэлі,
сярод чужых, была б дзеля яе самой вельмі сарамлівай. Ва ўмовах паўднёвых краін
затрыманне ў гроце, пячоры прызнавалася падыходзячым і зручным у падарожжы. На
самай справе мы не ведаем, ці сапраўды выганялі з дамоў св. Юзафа і
Найсвяцейшую Панну Марыю, якая насіла Езуса ў сваім целе, як у найпрыгажэйшым
табернаклі. Мы аднак напэўна ведаем, што батлейкавая сцэна змяшчае ў сабе шмат
мудрасці – гэта менавіта мы не ўпускаем Езуса і Марыі ў нашыя сэрцы, гэта мы
зачыняем дзверы душы. Мы апраўдваемся часамі шматлікімі складанымі справамі,
зменамі, суматохай, магчыма такой самай прычынай, як міграцыя падчас перапісу
насельніцтва ў часы Аўгуста. Аднак Езус нараджаецца для нас таксама і ў нашай
жыццёвай сітуацыі. Вельмі добры Айцец так палюбіў свет, што Сына свайго даў,
каб мы маглі Яго прыняць і жыць з Ім назаўсёды, блізка Яго, у Яго любові. Беззаганная
Марыя, прамянеючая святыня, Яго шата, Яго дом, нараджае Яго дзеля нас, сардэчна
нас просячы, каб мы Яго прынялі да нашых сэрцаў.
Падарожжа ў прымітыўных умовах, у апошнія дні цяжарнасці, нараджэнне
Дзіцяці ў чужым краі, без падртымкі жанчын з сям’і, гэта сітуацыя не часовая.
Маладая пара вырушыла ў дарогу, знаходзіцца далёка да назарэтанскага дому і ўжо
туды не вернецца… Разам з нараджэннем Езуса знікае спакойнае жыццё ў ранейшым
асяроддзі, надышоў цалкам новы час… новае месца, новыя людзі. Пасля нараджэння
Езуса нічога не застаецца такім, якім было да гэтага.
Паглядзім: св. Юзаф і Панна
Марыя першымі бачаць Езуса! Міласэрны Айцец пажадаў даверыць ім свайго Сына,
аддаючы Яго ў апеку! Які вялікі давер! Каму мы маглі б даць хоць на месяц нашае
любае дзіця, самага маленькага члонка сям’і? Напэўна мы б задумаліся, хто
ацэніць такі прывілей, хто ўзрадуецца, і не будзе глядзець на гэта, як на
праблему, клопат? Усемагутны выбірае з такой вялікай колькасці людзей гэтых
дваіх, будучы ўпэўненым, што яны прымуць маленькага Езуса як свайго Бога,
свайго Сына…
Беззаганнае Сэрца здольнае прыняць Бога як дзіця, бездапаможнае, малое і
патрабуючае апекі, мыцця, кармлення, прытулення, убаюквання, прыбірання,
нашэння, размовы… Як шмат чаму мы праводзім з дзіцём, калі хочам выказаць яму
пачуцці, прыняць, перадаць любоў, калі мы сапраўды клапоцімся аб яго развіцці,
аб яго бяспецы…
Падумаем хвілінку, калі нам б нам далі ў апеку такое маленькае дзіця,
колькі разоў у дзень мы б да яго заглядалі? Як часта на працягу дня трэба было
б яго карміць, правяраць, ці яно не памерла, ці хоча піць? Колькі разоў на
працягу дня мы б адгукнуліся да Яго?
Ці хаця б у снежні, падчас Божага Нараджэння, мы можам столькі часу
прысвяціць Езусу ў нашым сэрцы? Ці на працягу дня мы кажам нешта Яму,
клапоцімся, каб Яму было добра ў нашай душы? Ці мы размаўляем з Ім, ці мы
задаволеныя, што Ён прыходзіць менавіта да нас?
Марыі ласкавы Айцец даверыў Езуса, аднак на Божае Нараджэнне Ён хоча Яго
даверыць нам, гэта мы павінны Яго прыняць у нашае жыццё. Маці Божая, вучыць нас
падрыхтоўваць месца ў нашым доме, у нашай сям’і дзеля Езуса. Дапамажы нам
прыняць Яго інакш, чым раней, падкажы нам, як мы можам у гэтым годзе цалкам
па-новаму перажыць Божае Нараджэнне. Падкажы нам, які духоўны падарунак мы
можам зрабіць Твайму Сына, што суцешыць Цябе і Твайго маленькага Езуса?
Першыя падарункі дзеля Сына Марыі гэта наведванне пастушкоў, простых
людзей, а таксама пакланнене трох вучоных людзей, адукаваных, багатых. Гэта яны
ад нашага імя прывіталі Пана і Збаўцу. Яны прынялі маленькае Дзіця з вялікай
павагай, адкрытыя на ласку. Яны змаглі знайсці і распазнаць Езуса, прачытаць
знакі. Анеле Божы, Дружа мой, пільнуй мяне на шляху майго жыцця, дапамагай мне
знаходзіць Езуса і Марыю! Мы таксама хацелі б умець распазнаць Твайго Сына,
абрадаваць Цябе і Нованароджанага.
Найсвяцейшая Божая Маці, Багародзіца, мы дзякуем Табе за гэты год, які мы
правялі з Тваім Сынам і з Табой. Дзякуючы Твайму ласкаваму запрашэнню мы маглі
пазнаваць Цябе, а дзякуючы табе – нашага Збаўцу, Лекара нашых душ, Прыяцеля
грэшнікаў.
Вядзі нас, Беззаганная, мы хочам быць блізка ля Твайго Беззаганнага Сэрца.
Няхай Тваё Беззаганнае Сэрца вучыць маё сэрца, няхай Тваё Сэрца затрыюмфуе ў
маім сэрцы!
Папросім Духа Божага, Салодкую Радасць сэрцаў, Духа ласкі, няхай Ён ачышчае
нас праз Слова Божае, праз сакраманты. Няхай Ён выхоўвае нас, фармуе, няхай
нашыя сэрцы будуць падобнымі да Беззаганнага Сэрца Панны, якое верыць Богу,
праслаўляе Бога, давярае Яму і любіць Яго. Амэн.
давяраю Табе і люблю Цябе.
Прашу ў Цябе прабачэння за тых, што не вераць у Цябе,
не праслаўляюць Цябе, не давяраюць Табе
і не любяць Цябе.
Перакладзена з польскага выдання
“Potęga Rodziny. Domowy Kościół,
którego nie przemogą bramy piekła."
“Potęga Rodziny. Domowy Kościół,
którego nie przemogą bramy piekła."