Няхай Тваё Беззаганнае
Сэрца зменіць свет!
ПЕРШАЯ СУБОТА ЧЭРВЕНЯ 2015
СВЯТАЯ СЯМ’Я –
ШКОЛА ВЫКОНВАННЯ ВОЛІ БОЖАЙ.
СВЯТЫ ЮЗАФ, REDEMPTOR CUSTOS
“Яго айцоўства было выражана менавіта у тым, што ён зрабіў сваё жыццё
служэннем, склаў яго як ахвяру таямніцы ўцелаўлення і звязанай з ёй місіі
адкуплення. Ён выкарыстаў сваю ўладу, якая належыла яму ў Святой Сям’і, каб скласці цалкавіты дар сябе, свайго
жыцця, сваёй працы; ён уфармаваў сваё чалавечае пакліканне дзеля сямейнай
любові са звышчалавечай ахвярай сябе, свайго жыцця, сваіх здольнасцяў, у любоў,
адданую служэнню Месіі, які рос у яго доме”.
Так пра Юзафа, мужа Марыі, кажа св. Ян Павел ІІ ў сваёй апостальскай
адгартацыі “Redemptoris custos” (пар. 8). Гэты кароткі
ўрывак можа стаць тэмай для разважання, для роздуму для кожнага мужчыны.
Айцоўства – гэта таксама пакліканне. Гэта не толькі функцыя, якая выплывае з
грамадзянскага кантракту і з’яўляецца толькі прававым абавязкам. Юзаф моцай
права быў мужам Марыі, ужо пабраным, хоць згодна з габрэйскай традыцыяй яны
яшчэ не жылі разам. Менавіта тады Марыя “сталася цяжарнай са справай Духа
Святога”, які сваёй Боскай моцай зрабіў так, што Яна зачала ў сваім улонні
Спрадвечнае Слова. Юзаф ніякі не “ўмоўны” айцец Езуса, а сапраўдны Яго апякун
як сужонак Марыі. Мы ведаем яго хістанні, калі аказалася, што Марыя зачала
“перш чым яны пачалі жыць разам”. Аднак урэшце “ўзяў Марыю да сябе”, “бо
зрабіў, як сказаў яму анёл Божы”. Юзаф – гэта постаць па-свойму захапляючая. Ён
напэўна быў маладым чалавекам, меў свае планы, спадзяванні, кахаў сваю
маладзенькую сужонку, ва ўяўленні напэўна ўжо ведаў, як будзе будаваць уласны
дом, як вітае яго пасля вяртання з працы
грамадка радасных дзяцей. Уяўляў сабе, як ён некалі будзе імі ганарыцца; вось
такія звычайныя людзкія планы і мары. Гэты чалавек не быў з іншай цэглы, не з
такой, як кожны з нас, ён не быў ніякім “звышчалавекам” або паўбогам. Гэта
толькі нашчадак каралеўскага роду Давіда па прамой лініі, хоць гэтай
“каралеўскасці” па ім не было відаць. Сёння мы б сказалі з асілкам Сінкевіча:
“Шляхціч, хоць і ўбогі”. Усе яго людзкія планы разваліліся ў той момант, калі
ён даведаўся, якім пакліканнем была абдараваная яго Сужонка? Ці не разважаў ён
над гэтым, не змагаўся з сабой? Тое, што Евангелле не ўзгадвае пра гэта ні
словам, увогуле не азначае, што гэтага не было. У Евангеллі няма пахвалы
бессэнсоўнасці. Наша рашэнне пайсці за воляй Бога павінна быць разважаным і
вольным. І такім было рашэнне Юзафа, калі ён забраў Марыю пад свой дах. Ён
пагадзіўся нават з тым, што Яна “не ведае мужа”, гэта значыць жыве ў дзявоцтве
і што так ужо будзе да канца.
Не без прычыны св. Ян Павел ІІ піша пра “звышчалавечую” ахвяру Юзафа. З
іншага боку трэба падзівіцца моцы любові, якой ён адорвае Марыю, рашаецца на
гэты крок. Кахае Яе і ахвяруе сваю чыстасць не як крыж і вырачэнне, а як дар –
сваёй любові. Ці з-за гэтага губляе вартасць сужэнскае жыццё або паказвае яго з
горшага боку? Ні ў якім разе. Гэта толькі паказвае, што абедзьве формы маюць
сваю вартасць, бо паходзяць з Волі Божай, толькі яго шлях іншы, бо і сітуацыя
выключная і не кожны пакліканы, каб з ёй справіцца. Акрамя любові да Марыі не
без значэння быў дзеля яго, як дзеля габрэя, фактар волі Божай. Усемагутны Бог
кажа слабому чалавеку: “Дапамажы мне”. Гэта сапраўды вялікая і дзіўная
таямніца. І Юзаф “дапамагае” Богу. Ён робіць тое, што кажа яму анёл Божы. А
другой важнай рысай з’яўляецца тое, што ён усё робіць у маўчанні. Яго назвалі
нават “маўклівым святым”. Евангелісты не адзначылі ніводнага яго слова. Людзі
глыбокія ўнутрана няшмат кажуць, але шмат робяць. Стамляюць нас часам крыкуны,
поўныя гатовых рэцэптаў на жыццё, якія хваляцца сваімі дасягненнямі, глядзяць
на іншых з вышыні. Мы ведаем, што часта за гэтым словапатокам няма нічога або
ёсць занадта мала. Мы захапляемся асобамі, якія ведаюць кошт сабе,
негаварлівых, але творчых і карысных для грамадства. Гэта паслядоўнікі Юзафа.
Варта вучыцца такому рэлігійнаму погляду. Так рэдка мы ўсведамляем сабе, што
выконваючы свае абавязкі, мы выконваем волю Божую, супрацоўнічаем з Ім, што ад
Яго мы атрымліваем моц і творчую матывацыю, а таксама благаславенства.
Варта папрацаваць над тым, каб Бог перастаў быць дзеля нас “вялікім
незнаёмым”, драўнянай фігуркай, а стаў кімсьці рэчаісным, з кім мы ідзем сваімі
жыццёвымі сцежкамі. Прыглядзімся да яшчэ раз цытаванага ў самым пачатку тэкста
святога папы. Там падкрэсліваецца тое, што ў айцоўстве і сужэнстве з’яўляецца
найважнейшым, і падкрэсліваецца нямодным сёння словам “ахвяра”. Юзаф складае сваёй
сям’і патройны дар – сябе, свайго жыцця, сваёй працы. Кожны мужчына складае
сваёй сужонцы і сваім нашчадкам гэты дар. Дар сябе – ён не думае ўжо толькі пра
сябе, пра сваё “самаажыццяўленне”, не спрабуе нешта даказаць свайму эгаізму,
быць багатым і самотным, такім выключным. Ён ведае, што гэта не па-сапраўднаму.
Ведае, што ў прыродзе чалавека ёсць патрэба “быць” дзеля іншых, даваць сябе,
узбагачаць. Колькі радасці дае прытуленне жонкі і радасных дзяцей пры вяртанні
з працы, а колькі ж смутку, калі вяртаешся
ў пусты, хоць і шыкарны, дом… Колькі ж у вялікіх гарадах такіх
“самадастатковых”, а аднак вельмі самотных людзей, якія шукаюць суцяшэння ў
алкаголі, імпрэзах, публічных дамах? Якая ж пустая і нядоўгая гэтая радасць. Як
прыгожа, калі чалавек можа сказаць, што яму ёсць дзеля каго жыць, працаваць.
Менавіта тады жыццё мае сэнс. Быць “дзеля” іншых глыбока ўпісана ў нашу
прыроду. Бог аказвае мужчыне вялікі давер, такі самы, які быў удзелам Юзафа.
Гэта праяўляецца ў тым, што Ён аддае пад яго апеку іншых людзей: жонку і
дзяцей. Яны з жонкай ствараюць адно цела, яны роўныя паміж сабой у
антрапалагічным сэнсе як людзі, аднак адрозніваюцца ў падзеле функцый, што
вынікае з унутраных схільнасцяў, а таксама ў настолькі рознай псіхічнай, але
ўзаемна дапаўнячай, канструкцыі мужчыны і жанчыны,. Толькі разам яны – “адно
цела”. І не хопіць тут толькі грамадзкага кантракту, бо і Бог хоча нешта
сказаць і абдараваць. Варта пра гэта памятаць і казаць, не звяртаючы ўвагі на
розныя гендэрскія шаленствы і абсурды. Гэта мужчына па прыродзе павінен
апекавацца сям’ёй, перш за ўсё ён. Гэта яго роля і пакліканне. Не трэба
дазваляць сабе размазваць тое, што характэрна для мужчыны і жанчыны. Такім быў
Юзаф дзеля сваёй сям’і і такім з’яўляецца, або прынамсі павінен быць кожны муж
і айцец. І яшчэ адно. Сям’я з Назарэту была ўбогай. Шмат сёння ў нас убогасці,
а нават жабрацтва з-за безпрацоўя. Пры ўсёй важнасці матэрыяльных спраў трэба
памятаць, што важнейшая, аднак, любоў. Калі людзі любяць адзін аднаго, тады
заўсёды лягчэй. Часам сем’і, якія маюць вялікія даброты матэряльныя, не маюць
таго, на чым трэба засяродзіцца: узаемнай любові і даверу. Давайце не згубім
гэтага скарбу.
Няхай св. Юзаф, які ціха жыў і сціпла адышоў, будзе нашым настаўнікам,
няхай вучыць нас жыццёвай рэчаіснасці, у якім толькі адно найважнейшае:
адказнасць за сябе і за іншых, а таксама ісці за голасам Бога. Бо толькі Бог
кліча нас па імені і скіроўвае ў патрэбны бок. Вучымся ж у Юзафа, як слухаць
Бога і як быць мужчынай і айцом.
ТАЯМНІЦЫ РАДАСНЫЯ
Звеставанне Найсвяцейшай Панне Марыі
Езус, нарэшце Езус! Столькі стагоддзяў чакалі анёлы, столькі пакаленняў
людзей. Сам Бог выбраў менавіта гэты момант, каб паслаць на зямлю свайго ўмілаванага
Сына, у якім мае ўпадабанне. Што за рашэнне – аддаць уласнага Сына няўдзячным, грэшным,
марнатраўным людзям!
Які вялікі дар Сэрца Божага! Як прыходзіць Езус? Пасланы да людзей, Ён
прыходзіць праз Чалавека – патрэбна згода Дзяўчыны. Што за вялікая,
незразумелая далікатнасць Бога! Да абранай, падтрыхтаванай Панны высланы
асаблівы, надзвычайны Пасланнік – анёл, які з павагай з’яўляецца перад Ёй, у
вядомым і блізкім Ёй месцы. Ён аддае Ёй паклон, вітае, запрашаючы да радасці
Божай, дае цудоўнае імя, запэўнівае ў добрай навіне, ласцы Божай, вялікай
абранасці. Усемагутны Бог усяго свету, Створца, Бог, якога нішто не абмяжоўвае,
незразумелы, які можа ўсё, пытае,
прапаноўвае, дадае навіну пра сваячку, якая будзе Ёй падтрымкай.
Якая вялікая Божая ласкавасць, Яго павага да людзей! Да Марыі – і да мяне.
Айцец нічога не патрабуе сілай. Езус, каб прыйсці, просіць месца ў сэрцы…
Наведванне св. Альжбеты
Якое радаснае спатканне для абедзвюх Жанчын – кожная з іх адчувае сябе
ўзмоцненай у сваім пакліканні, падтрыманай духоўна. Кожная з іх спазнае,
дзякуючы адна адной, Божай дапамогі, сілы духа, радуецца і дзякуе Богу. А
менавіта – кожная з іх адказвае малітвай на радасць сустрэчы. Альжбета дзякуе
за гонар бачыць Маці свайго Пана, разпазнаючы Яе ў маладой Сваячцы. Марыя
дзякуе за сваё пакліканне, за Сына, які з’яўляецца збаўленнем і шчасцем для
ўсіх пакаленняў. Ці сустрэча са мной узмацняе, падтрымлівае, дадае сіл?
Паглядзім на абедзвюх шчаслівых Матак – гэта іх інтымны час, выключная
сцэна, а мы аднак былі дапушчаныя да яе. Мы і ўсе веруючыя, дзякуючы ласцы і
апісанню евангелістаў, сведкі гэтай непаўторнай, узрушваючай сустрэчы. Як мы
прымаем іншых людзей? Ці мы паддаемся Духу Божаму, распазнаем людзей з іх абранасцю,
пакліканнем, можа недасяжным для шмат каго іншага? Ці мы здольныя ўбачыць не
толькі звычайнае, можа ў даўно вядомых нам асобах таксама выбраных Богам?
Памятаем, Бог бачыць інакш, чым мы, Бог бачыць у сэрцы чалавека. Не бачучы,
памятайма – мы стаім перад чалавекам, які мае сваё месца ў Бога, выбранае дзеля
яго месца побач з Езусам і Марыяй.
Нараджэнне Езуса Хрыста
Падумаем, гэта той дзень, настолькі асаблівы, настолькі выключны дзеля кожнай маці – Марыя сёння народзіць і ўбачыць Езуса! Да гэтай пары Яна верыла, але не бачыла, благаслаўлёная, якая, не бачучы, паверыла, што ў Ёй быў зачаты Сын Божы, Збаўца свету.
Цяпер, пасля цяжкага падарожжа, пасля доўгага чакання, пасля доўгіх
разважанняў, няма месца, дзе Яна магла б нарадзіць. Гэта вельмі асабісты
момант. Патрэбны спакой, цішыня, самотнасць -
кожная жанчына прагне нарадзіць у спакойным месцы, адгароджаным ад
зацікаўленых позіркаў. Як мы можам сабе ўявіць маладую Дзяўчыну, якая мае
першыя роды, у перапоўненым гатэлі, у натоўпе, сярод вялікай колькасці людзей,
гледачоў, слухачоў, сведкаў? Святы Юзаф знаходзіць ціхае месца, можа не такое
камфортнае, але адпаведнае сціпласці і павазе да сваёй Сужонкі. Езус, згодна з
прадказаннем прарокаў, народзіцца ў Бэтлееме, а дапаможа ў гэтым загад
дзяржаўнай адміністрацыі. Як па-рознаму ажыццяўляюцца Божыя планы!
Беззаганнае Сэрца перажыве вялікую падзею свайго жыцця – першы раз убачыць
свайго Сына! Яна столькі пра Яго думала, малілася, разважала… цяпер Яна ўбачыць
Збаўцу свайго, свайго народу, усяго свету! Але проста ўбачыць малое Немаўлятка
і наноў усім Беззаганным Сэрцам паверыць абяцанню анёла.
Суседзі, знаёмыя, незнаёмыя будуць часам мець праблемы, каб паверыць у
Месію, бачучы Мужчыну, прамаўляючага з вялікай мудрасцю, аздараўляючага, з
вялікім аўтарытэтам, з моцай слова, бачным чынам робячага цуды. Марыя верыць у
Сына Божага як у бездапаможнае Немаўля, якому патрабна Яе дапамога, апека,
клопат, увага, чуласць… а таксама праца і ахова св. Юзафа, яго мужчынская
падтрымка…
Ахвяраванне Езуса ў святыні
Сімяон чакаў Месію, суцяшэнне Ізраэля, і верыў, як яму было абяцана, што Ён
убачыць Яго ўласнымі вачыма. Мы чытаем, што “Дух Святы аб’явіў яму, што ён не
памрэ пакуль не ўбачыць Месію”. Але якога Месію чакаў Сімяон? Як мы ўяўляем
сабе Месію, Збаўцу, які ратуе людзей? Ці не як моцнага Мужчыну, з аўтарытэтам,
магутнасцю? Пануючага ў хвале, выдаючага загады? Некага, хто ўсталюе нарэшце
прадак, зробіць тое, што трэба?
Сімяон бачыць Немаўля. Малое, бездапаможнае, закутанае, запакаванае, слабое
на руках Маці, Жанчыны, якая таксама не мае ніякіх знакаў моцы. Сімяон ведае –
гэта той чаканы Месія, Збаўца, Яго чакалі, гэта Ён будзе, гэта ўжо Святло для
ўсіх народаў; Хвала народу Божага, Ізраэля; Той, які прыйшоў для ўпадку і
паўстання шмталікіх…
Як гэта магчыма? Як Сімяон распазнае, бачыць, верыць, што адно са шматлікай
колькасці дзяцей, якіх прыносяць так часта ў святыню, гэта менавіта Той?
Вучымся ў Сімяона і як Ён прымаем Езуса
так, як Ён пажадае нам аб’явіцца, як захоча нас сустрэць. Вучымся распазнаваць
Езуса, як Марыя, як прарочыца Ганна, як Сімяон.
Марыя, як запісаў сціплы евангеліст, здзіўлялася разам са св. Юзафам таму,
што чула. Гэтая стрыманая ўвага адчыняе нам навую прастору: таксама і Марыю,
таксама і св. Юзафа вёў Усемагутны, паволі дазваляючы спець, разважаць, прымаць
з верай… таксама і нас.
Езуса знаходзяць у святыні
Якая звычайная, нармальная сітуацыя! Падлетак аддаліўся ад Сям’і, Бацькі ж ведаюць яго разважлівасць, давяраюць Яму, дазваляюць Яму быць самастойным. Ён мае права адысці з кімсьці са сваякоў, можа ісці ў пілігрымцы са знаёмымі. Ніколі дагэтуль Ён іх не падвёў, ніколі не расчараваў, Яны заўсёды маглі на Яго разлічваць.
Аднак здарылася нешта непрадбачанае – Яго сапраўды няма, згубілі Езуса!
Няма Яго сярод далёкіх сваякоў, няма Яго сярод сяброў. Здавалася, што нехта Яго
не так даўно бачыў. Бацькі ходзяць з усё большым хваляваннем ад групкі да
групкі, пытаюць, усе кажуць, што Езус быў, што Езус размаўляў, але ж не, тут
Яго няма.
Гэтыя пошукі Езуса, хваляванне за Яго… Падумаем пра нашае жыццё. Нам можа
здавацца, што Ён ёсць, бо заўсёды ж быў… але. Ці напэўна сёння мы з Ім
размаўлялі? Ці напэўна быў у нас з Ім учора кантакт? Колькі часу мы Яму
прысвяцілі на самай справе, ці далі мы Яму магчымасць нешта сказаць? Паглядзім
на Марыю! Яна шукае, пытае, знаходзіць Езуса – у святыні.
Калі мы будзем адчуваць сябе згубленымі, мы напэўна заўсёды знойдзем Езуса
– у таямніцы сакрамантаў, у споведзі, у Эўхарыстыі. Будзем жа, як Марыя,
старанна шукаць найважнейшую Асобу ў нашым жыцці.
ПЯТНАЦЦАЦІХВІЛЁВАЕ РАЗВАЖАННЕ
ТАЯМНІЦА СВЯТЛА
Езус аб’яўляе Сябе на вяселлі ў Кане Галілейскай
Езус аб’яўляе Сябе на вяселлі ў Кане Галілейскай
Перамяненне
вады ў віно на вяселлі ў Кане
паказвае нам Марыю
менавіта ў ролі Настаўніцы.
св. Ян Павел ІІ
Сёння наш дзень, першая субота месяца! Гэта наш час сустрэчы з Марыяй, хоць
звычайна ў нас ёсць іншыя абавязкі, прапановы, планы. Аднак вернасць прынятым
абавязкам, вытрымка ў прынятых рашэннях таксама з’яўляецца нашай сілай. Мы
прымаем важнае для нас запрашэнне – гэта Маці Божая прасіла, каб сярод нашых
штодзённых спраў мы планавалі таксама час і дзеля Яе.
Духу Святы, гэта Ты, Найсвяцейшы, падрыхтаваў Панну абраную на Маці, гэта
Ты Яе вёў, выхоўваў, вучыў разумець, разаважаць, насіць у Беззаганным Сэрцы
Слова Божае. Прыйдзі да нас, просім! Мы выракаемся ўсялякага зла і адкрываем
сэрцы нашыя на Тваё натхненне, мы хочам прыняць Твае дары, як Найсвяцейшая
Панна!
Езу добры, Езу, які любіш грэшнікаў, нам патрэбна Твая любоў, Твая
шчодрасць, мы ідзем да Цябе, навучаныя Тваёй Маці. Яна хоча прывесці нас да
Цябе. Ты ведаеш нашыя імкненні, нашыя намаганні, нашую слабасць. Мы кожны месяц
робім пастанову слухаць Тваю Маці, якая вучыць нас, як любіць Цябе, як ісці да
Цябе. Разам з Ёй мы будзем мацнейшыя, не заблукаем.
Маці Езуса, мы хочам слухаць Цябе, Панна мудрая. Дзякуем Табе, што Ты
згаджаешся, каб мы разважалі над Тваім жыццём – жыццём дзеля Езуса, з Езусам,
пры Езусе. Мы хочам з Табой, Беззаганнае Сэрца, правесці гэты час. Сёння мы
атрымліваем у падарунак разважанне, якое мы ўжо ведаем, паглядзім аднак на яго
наноў, сёння мы багацейшыя дзякуючы досведам, мудрэйшыя дзякуючы ранейшым
разважаням, мы хочам яшчэ раз пагрузіцца ў падзеі вяселля ў Кане Галілейскай.
Некаторым з нас здаецца, што Святое Пісанне няшмат кажа пра Цябе, мы б
хацелі ведаць больш, часам паддаемся цікаўнасці і чытаем розныя апавяданні,
гісторыі, уяўленні, нечыя асаблівыя візіі… Аднак хутчэй за ўсё евангелісты не
згадзіліся б з намі. Яны пісалі пра Цябе тое, што Дух Святы паказваў ім як
найважнейшае, найкаштоўнейшае, што паказвае Цябе найлепшым чынам, Твае вельмі
асабістыя перажванні і досвед. Мы хочам прыняць гэтае апавяданне і перажыць
наноў.
Гэта наш шанс, Марыя! Да гэтага мы прыглядаліся да Цябе ў сітуацыях
незвычайных, сапраўдны незвычайных. Каму з нас аб’яўляецца анёл, хто распазнае
ў нас укрытае пакліканне з першага позірку? Нават калі б мы марылі пра гэта,
лепш не чакаць. Мы бачылі Цябе ў хвіліну звеставання, вельмі асабістую хвіліну,
гэта важна дзеля нас – Ты размаўляеш з анёлам, адказваеш на запрашэнне Бога,
які хоча быць з Табой вельмі блізка! Падчас сустрэчы са св. Альжбетай мы бачым
Цябе молячуюся, ласка Божая дазваляе нам быць сведкамі Тваёй усхваляванасці,
пачуць Тваю вельмі асабістую малітву, даведацца пра Твае думкі. Ты кажаш пра
Бога, пра Тваё пакліканне, пра тое, што напаўняе Тваё Беззаганнае Сэрца. Цяпер,
сёння мы атрымліваем цалкам іншую падзею – Ты сярод людзей, у Тваім штодзённым
асяроддзі, сярод суседзяў, знаёмых, сваякоў. Цябе запрасілі на вяселле – разам
з Езусам, вы сярод вялікай колькасці людзей, у натоўпе гасцей.
Мы можам цябе ўбачыць у дакладнай падзеі, вельмі звычайнай сітуацыі – увесь
час адбываюцца нейкія вяселлі. Мы прыглядаемся да Цябе. Якая Ты? Як паводзіш
сябе? Як дзейнічаеш? Што мы даведваемся пра Цябе?
Вяселле ў вёсцы, як кожны вялікі прыём, гэта не толькі свята маладых, але
таксама галоўная падзея ўсёй сям’і, якая цікавіць усіх жыхароў. Ці сёння не
гэтак сама? Усе глядзяць на нас, усе ацэньваюць, канешне радуюцца і жадаюць нам
дабра, але яшчэ доўга будуць апавядаць, як усё было. Шмат рэчаў застаецца ў
памяці на доўгія гады. Ёсць людзі, якія нават без вялікай зласлівасці, аднак
чакаюць, калі спатыкнецца іншы. Нешта напэўна не выйдзе, нешта можа здарыцца –
ніхто не дасканалы. Тут – проста не хапіла віна. Мы самі, тут, у Беларусі,
ведаем, як гэта гучыць – не хапіла алкаголю…
Паколькі не хапіла віна, гэта значыць, што яго напэўна ўжо шмат выпілі.
Магчыма яшчэ ніхто не заўважыў, але Ты, Марыя, заўважыла праблему, хоць цяжка
падазраваць Цябе ў тым, што недахоп віна меў дзеля Цябе асабіста нейкае
значэнне. Ты б дасканала абыйшлася і без віна – але Ты ведаеш людзей, ведаеш,
як ёсць, разумееш, што дзеля маладых гэта будзе крыўдная сітуацыя.
Здзіўляе нас Твая далікатнасць, уважлівасць – звычайна людзі не перажываюць
з-за праблем, да якіх можна падысці не сур’ёзна. Можна было б усціснуць плячамі
- што з таго, што няма віна! Якое гэта мае значэнне? Важна, што яны стараліся,
віно ўжо было, цяпер трэба думаць пра тое, ці будуць яны шчаслівыя, маліцца за
іх…
Ты здзіўляеш нас, Марыя! Ты хвалюешся з-за таго, што з’яўляецца дробяззю. У
Цябе забірае час тое, што, здаецца, не мае вялікага значэння. Больш таго, Ты
ідзеш з гэтым да Езуса. Ты ведаеш Яго найлепш. Ведаеш, што гэта Збаўца свету
павінен ратаваць нас усіх ад нашых грахоў, гэта вялікі Сын Божы… Ты ідзеш да
Ўсемагутнага Сына, Беззаганнае Сэрца, каб сказаць пра недахоп віна! Ты
здзіўляеш нас, Марыя! Мы б разумелі, калі бы ты заўважыла калеку, хворую маці
некага з гасцей… гэта ж будзе першы цуд Езуса, які ўбачаць Яго вучні.
Твая чуласць ўражвае нас. Ты хочаш дапамагчы ў такой малой справе, дзеля
Цябе важна пазбегнуць нават найменьшай няўдачы падчас урачыстасці! Добра мець
некага, як Ты, побач, Панна разважная, надзейнага ў складаных сітуацыях! Вось
папярэджваючая, клапатлівая, прадбачлівая апека – тактоўная, стрыманая,
дзейсная…
Як захоўваюць сябе людзі, калі чагосьці не хапае, калі нешта ня ўдалася?
Некаторыя – распавядаюць. Вось прынеслі навіну, не абвязкова са злым умыслам.
Можа хацелі, не падумаўшы, абудзіць цікавасць, можа ў іх саміх нешта ня
ўдалася, і цяпер яны пачуюць сябе лепш… Можа іх крытыкавалі, можа ніхто ім не
паказваў, што можна рэагаваць, як Ты, Марыя!
Панна мудрая – мы глядзім на Цябе, вучымся ў Цябе. Ты зваўважаеш, разумееш,
што хоць дзеля Цябе самой гэта не мае значэння, але будзе мець значэнне дзеля
іншых. Ты – ўвасабленне сціпласці, нічога нікому не кажаш, Ты ідзеш да адзінай
патрэбнай Асобы, каб ціха вырашыць усю справу…
Менавіта, Ты ідзеш да Езуса – што гэта значыць? Звычайна ў нас ёсць выбар,
мы звяртаемся з просьбай да асобы, якая сваімі ранейшымі паводзінамі дае
надзею, што зарэагуе, зразумее, дапаможа… Захапляе нас, але не здзіўляе, што Ты
верыш у моц Езуса, Яго магчымасці рабіць цуды, Яго неабмежаваную духоўную моц,
памяць пра абяцанні ў хвіліну Звеставання захавала на працягу ўсіх гадоў.
Здіўляе нас нешта іншае, Панна магутная, тое, што будучы штодзённа з Езусам,
вучачыся ў Яго кожны дзень, слухаючы Яго словы, бачучы Яго жэсты, гледзячы на
Яго, Ты здабыла нязломную перакананасць, што можна да Яго прыйсці падчас
вяселля і проста чакаць умяшальніцтва ў вельмі нязначную справу, што дзеля Яго
таксама будзе важна выправіць недахопы ў падрыхтоўцы…
Як добра Ты ведаеш Езуса, Маці Збаўцы! Ты ўпэўненая, што Яго Найсаладзейшае
Сэрца выслухае, прыме блізка да сэрца такую дробязь.. Гэта і дзеля нас важна –
колькі вяселляў прайшло ва ўсіх канцах зямлі, колькі маладых кожны год
арганізоўвае свята – аднак успамін пра Кану Галілейскую будзіць у нас добрыя
пачуцці. Марыя, мы бачым, што важныя дзеля Цябе, дзеля Езуса настолькі
незначныя справы… Кана Галілейская вучыць нас чуласці сэрца – уражлівасці
Беззаганнага Сэрца!
Ніхто, акрамя вясельнага старасты, не звярнуў увагі на праблему новага віна
– ніхто не ведаў, адкуль узялася гэта віно з цудоўным смакам… Праўдападобна
ніхто з гасцей не ацаніў цуду… Канешне, паверылі апосталы, аднак дзеля нас цуд
у Кане Галілейскай мае вялікае значэнне і праз сотні гадоў – мы напэўна ведаем,
што калі нават ніхто не заўважыць, Ты, Панна мудрая, заўважыш, звернеш увагу,
будзеш прасіць за нас, у нашай інтэнцыі!
Менавіта, як Ты просіш, Марыя? Якія метады ўжываеш, каб пераканаць Езуса?
Мы так любім правераныя, пэўныя малітвы, ахвотна едзем так далёка, каб убачыць
месцы цудаў, перадаем адзін аднаму і паўтараем формулы выслуханых просьбаў,
любім навэнны, якія славяцца як вельмі дзейсныя…
Нас цікавіць таксама і Твая малітва, Маці Божая! Як Ты молішся, як просіш,
Марыя? Як кажаш Найвышэйшаму?
Вось Твая заступніцкая малітва – “Не маюць віна”.
У нас няма слоў, Найсвяцейшая Беззаганная Панна. Можна сказаць, што гэта
самы сціслы, самы кароткі даклад пра сітуацыю, без ценю ўказанняў,
спадзяванняў. Ты не загадваеш, нічога не просіш. Паводзіш сябе, як дзіця, якое
кажа маці, што ў яго нешта баліць або хоча есці, за цалкавітай упэўненасцю, што
маці не трэба тлумачыць, як перавязаць рану, або як гатаваць абед. Ты паводзіш
сябе як медсястра, якае паказвае пацыента, але не кажа хірургу, як правесці
аперацыю. Твой давер Езусу і Твая перакананасць, што Ён Сам ведае, што і як
рабіць, нязломныя.
Ты сказала так няшмат: “Не маюць віна”. Гэта ўсё. Ты ўпэўненая, настолькі
ўпэўненая, што гэтага хопіць, што не пераконваеш Сына, не настойваеш, не
тлумачыш, не расказваеш і не ціснеш. Нічога не трэба. Усё сталася. Ты бачыш
аднак іншую праблему. Ты ведаеш Езуса – ведаеш, што любіш супрацоўнічаць з
людзьмі, што так як у Цябе пыталіся пра супрацоўніцтва, анёлу была патрэбная
згода Твайго Беззаганнага Сэрца, Твайго духа, адкрытасці Твайго цела – таксама
і тут будзе патрэбны высілак сэрца і рук. Ты не сумняваешся ў дапамозе Сына,
Яго заангажаванасці дзеля людзей нават у такіх малых справах, аднак застаецца
яшчэ другі бок, і Ты адчуваеш, што мусіш умяшацца, вельмі выразна, вельмі
дакладна патрабуючы, паказваючы, навучаючы людзей, як захоўваць сябе з Езусам, каб
атрымаць дапамогу. Мы памятаем Твае дакладныя словы: “Зрабіце ўсё, што Ён вам
скажа”.
Пасрэдніца наша! Нам трэба добра паразважаць над гэтымі словамі. Гэта
адзіныя Твае словы ва ўсім Евангеллі, скіраваныя да ліюдзей. Раней Ты кажаш
анёлу, самому Богу, праслаўляеш Бога ў прысутнасці св. Альжбеты. Аднак толькі
раз, гэты адзіны раз, да людзей.
Маці, мы шмат гаворым Табе і Ты ласкава дазваляеш гэта. Ты заўсёды нас
слухаеш, мы ўпэўненыя ў гэтым. Цяпер Ты прамаўляеш да нас. Ці мы чуем? Ты
імкнешся пасрэднічаць паміж Сынам і намі. Яму досыць паказаць праблему, нам, як
відаць, трэба абавязкова растлумачыць – што тое, што мы ад Яго чуем, тое, чаго
Ён ад нас патрабуе, сапраўды важнае. Гэта намаганне, якога ад нас чакае Збаўца,
сапрады абавязковае. Так трэба.
Ці мы верым Марыі? Ці мы прымаем Маці добрай рады? Ці давяраем Ёй? Ці
згаджаемся, каб Яна выбрала за нас, каб вяла? Ці даверылі б мы Ёй важныя для
нас справы? Ці згаджаемся, як Яна, прадставіць нашыя просьбы і чакаць з
цалкавітай далікатнасцю, даверам, што Любоў сама ведае, што для нас найлепш? Ці
згаджаемся мы не вызначаць Усемагутнаму, як трэба зрабіць, што для нас добра?
Ці мы згаджаемся ісці шляхам марыйным?
Вядзі нас, Беззаганная, мы хочам быць блізка ля Твайго Найчысцейшага Сэрца.
Няхай Тваё Беззаганнае Сэрца вучыць маё сэрца, няхай Тваё Сэрца затрыюмфуе ў
маім сэрцы! Амэн.
Просім Духа Божага, Наймілейшага госця! Няхай Ён ачышчае нас праз малітву і
святыя сакаманты, няхай складвае ў нас свае прыгожыя дары. Няхай фармуе нас,
каб нашыя сэрцы былі падобныя да Беззаганнага Сэрца, якое верыць Богу,
праслаўляе Бога, давярае Яму і любіць.
О Божа мой, веру ў Цябе, праслаўляю Цябе,
давяраю Табе і люблю Цябе. Прашу ў Цябе прабачэння за тых, што не вераць у Цябе,
не праслаўляюць Цябе, не давяраюць Табе
і не любяць Цябе.
Кожны дзень з Табой, Марыя
Супакой
Вітай, бо Ты рыхтуеш нам ласку салодкай раскошы,
Вітай, бо Ты рыхтуеш душам спакойны прытулак,
Вітай, пахнучае кадзіла малітвы!
Найсвяцейшая Панна, Беззаганная, мы клічам Цябе, радучыся
Тваёй прысутнасці, Тваёй любові да нас. Мы хочам быць бліжэй да Цябе. Шмат хто
з нас Табой захапляецца, шмат хто Цябе шануе, так шмат моліцца да Цябе! Хто з
нас Цябе разумее? Глядзім на Твае абразы, столькі мастакоў спрабавала перадаць
прыгажосць Твайго Найчысцейшага Сэрца, прамянеючага, поўнага Бога. Шмат аўтараў
жадала апісваць Тваё жыццё, па-рознаму, шмат людзей імкнулася наблізіцца да
Цябе і спрабавала распазнаць і выразіць Твае думкі, Тваё жыццё. Столькі розных
абразоў, столькі розных кніг, столькі апавяданняў. Як шмат асоб хацела пазнаць
Цябе, апісваць Цябе, Найсвяцейшая! Нашая цікаўнасць падштурхоўвае часта да
пошукаў новага, пазнавання дробязяў жыцця асоб, якімі мы захапляемся.
Стрыманасць евангелістаў раздражняе шмат асоб, якія жадалі б шмат, вельмі шмат
ведаць.
Ты ж сама паказваеш нам іншы шлях – Ты раіш нам маліцца
разам з ружанцам у руках, разважаць над Тваім жыццём паводле Евангелля, маліцца
разам з Табой за ўвесь свет, за ўсіх грэшнікаў. Гэта цяжкі шлях жыцця, шлях
марыйны, шлях стрыманасці і ўкрытасці, супрацоўніцтва з ласкай,
падпарадкаванасці Духу Святому, згода на цішыню саспявання. Мы ж выразна хочам
інакш – мы цікавімся, хочам шмат ведаць, любім шмат навінаў. Мы хочам
ацэньваць, паглыбляць, мы занепакоеныя, калі не маем пачуцця кантролю над сваім
уласным жыццём, жыццём іншых, сваіх блізкіх. Часам здараецца так, што нас
абцяжарваюць сітуацыі, якіх мы не разумеем, таямніцы якіх мы не ведаем. Шмат
хто з нас любіць таксама моцныя ўражанні, хутка пачынае сумаваць, калі іх няма…
Як жыла Ты, Беззаганная? Месцам Твайго жыхарства
Усемагутны Айцец выбраў маленькую мясцовасць у правінцыі, асяроддзе людзей
невядомых у свеце, далёка ад сталіцы імперыі. Калі б мы маглі выбіраць, якія б
часы, якую дзяржаву, горад выбралі б мы дзеля сябе? Мы чытаем пра Цябе ў
Евангеллі, разважаем над Тваім жыццём у ружанцовых таямніцах. Евангелісты
тактоўна, але выразна адзначаюць, што дзеля Цябе самой так шмат рэчаў былі
таямніцай. Звеставанне абяцае так шмат і так няшмат! Ты нечакана даведваешся,
што будзеш Маці Сына Божага, Ён будзе вялікім, будзе вечна валадарыць. Гэта
радасць, але яна магла б абудзіць непакой сэрца. Як гэта разумець у кантэксце
ўласнага сужэнства, сям’і, жыцця ў Назарэце? Ты згадзілася на ўсё, усім
найчысцейшым Сэрцам, не пытаючы пра дробязі і будучыню, з цалкавітым супакоем,
“і адышоў анёл”. Колькі ж пытанняў задавалі б іншыя, колькі б дапушчалі, колькі
б марылі! Як захаваць супакой перад абліччам такога абяцання? Тваё сэрца было
блізка, як мага бліжэй да добрага Айца, поўнае даверу, што ўсё будзе як найлепш
дзеля Цябе самой і ўсяго свету – як жа гэта цяжка дзеля нас. Мы часта патрабуем
шмат упэўненасці, шмат слоў… Мы ведаем, што Дух Божы напоўніў Цябе шматлікімі
дарамі, ведаем, што плёнам вялікай ласкі дзеяння Суцяшальніка ў людзкіх сэрцах
з’яўляецца радасць, супакой, цярплівасць, дабрыня, дабразычлівасць, вернасць…
Мы самі часта імкнемся быць спакойнымі і добрымі, аднак мы занадта добра
ведаем, Ты, Маці, ведаеш, як часта мы бываем няўстойлівымі, як часта мы
спатыкаемся. Кожны раз наноў мы здзіўляемся, як лёгка мы дазваляем сябе
нерваваць, узрушыць і занепакоіць дробнымі падзеямі. Тваё Беззаганнае Сэрца
натыкалася на словы, жэсты, сітуацыі, якія маглі б сапраўды напужаць,
занепакоіць кожнага. Аднак Ты падтрымлівала Сябе, Найсвяцейшая, малітвай,
даверам, была поўная адвагі супакою.
Марыя, мы чытаем і разважаем над Тваім жыццём, шукаючы
суцяшэння і сілы. Чаго б мы чакалі пасля звеставання вялікага абяцання Божага?
А што сустракае Цябе? Падарожжа ў апошніх месяцах цяжарнасці, няўпэўненасць у
начлегу, нараджэнне Сына ў чужым месцы. Ты захавала супакой, засяроджваючы
ўвагу на Сыну – толькі Ён быў важны дзеля Цябе, нічога не магло парушыць Твой
супакой, радасць. Гэта Яго прысутнасць давала Табе супакой, які нішто не можа
парушыць. З Ім Ты перажыла нечаканыя змены, неабходнасць уцёкаў, нечаканая
эміграцыя, развітанне са знаёмымі, суседзямі, сябрамі, цяжкае падарожжа, пошукі
новага месца жыхарства, знаёмства з новымі людзьмі, новай краінай. Ты спазнала
лёс шматлікіх людзей, якія былі вымушаныя з поспехам пакінуць родны край,
непакоячыся за сваё жыццё, за будучыню дзяцей.
Як жа важны супакой сэрца, супакой Беззаганнага Сэрца, не
кранутага гневам, жалем, ніякімі дрэннымі пачуццямі, поўнага даверу, прымаючага
ўсё, што здарыцца. Цяжка нам гэта зразумець, Марыя! Мы часта чулі, што
праяўленне вялікіх эмоцый сведчыць пра ўражлівасць, заангажаванасць. Вельмі
цяжка захаваць супакой сэрца, калі ўсе паддаюцца непакою, злуюцца, гвалтоўна
сябе захоўваюць, заражаюць сваёй нецярплівасцю і страхамі.
Адкуль у Цябе гэты супакой Беззаганнага Сэрца? Мы ведаем,
што гэта дар Духа Святога, дар любові Божай. Ты, умілаваная Дачка і Служабніца
Найвышэйшага Караля, Нябеснага Айца, Ты перакананая, што Ён, Усемагутны, добры
Айцец чувае над Табой, Ён паклікаў Цябе па імені, не забудзе пра Цябе, што б не
здарылася – Ён побач з Табой. Ты ведаеш, Каралева Супакою, што Ён Цябе выбраў,
асвяціў, падтрыхтаваў, што Ён клапоціцца пра Цябе. Ён з Табой, Твой Бог, Твой
Святы, Твой Збаўца. Ты – Яго ўласнасць на заўсёды. Якая ж Ты бяспечная і
даверлівая, Марыя, упэўненая, што клапатлівы і чулы Айцец заўсёды прыйдзе Табе
на дапамогу, падтрымае Цябе, не забудзе пра Цябе нават на хіліну. Каралева
Супакою, якая шукаеш дом, уцякаеш ноччу разам са св. Юзафам ад забойцаў малых
дзяцей, эмігрантка, чужая ў чужым краі. Князь Супакою, Твой Сын, узмацняў Цябе
сваёй прысутнасцю. Ты глядзела на малое бездапаможнае Немаўля і верыла, што
гэта Збаўца свету, суцяшэнне і хвала Ізраэля, збаўленне язычнікаў. Ён напаўняў
Цябе любоўю, радасцю, разліваў у Тваім Беззаганным Сэрцы супакой, якога свет
даць не можа. Марыя, Панна моцная, вольная ад страху і граху, Каралева Супакою,
Ты верыла ў чулую і моцную апеку над Тваім жыццём, Тваёй сям’ёй, Ты была
ўпэўненая ў Божых абяцаннях. Ты ведала, што Божая ласкавасць не пакіне Цябе
ніколі. Жыццё ў Божым супакоі – у вольнасці дзяцей Божых…
Нявеста Духа Святога, вядзі нас шляхам марыйным – шляхам
даверу ў невядомых сітуацыях, у няўпэўненасці; шляхам такой адкрытасці і
адданасці сэрца, каб заўсёды важнейшай і мацнейшай была воля Божая, планы
Божыя, слова Божае – важнейшыя за ўсё іншае, што здарыцца…
Просім, Каралева супакою, дапамажы нам, навучы нас, як
захаваць супакой сэрца, як скіроўваць думкі і засяроджваць пачуцці на
прысутнасці Божай, на прыходзячым да нас Езусе, падтрымліваць сябе ў Яго
Найсаладзейшым Сэрцы, нават у цяжкіх сітуацыях, у нязручным асяроддзі. Ты
ведаеш, як часта дробязі, часовыя праблемы разбураюць наш супакой, кіруюць намі
больш, чым мы б хацелі гэта прызнаць. Ці мы згаджаемся на прыход Езуса, калі Ён
прыходзіць інакш, чым мы сабе ўяўлялі? Ці ўмеем мы Яго распазнаць, калі людзі
нас падводзяць, калі рушацца нашыя мары, калі не ажыццяўляюцца спадзяванні? Як
цяжка нам захаваць супакой і як знішчае нас раззлаванасць, расчараванне, горыч;
гэта праўда, бо часта мы чакаем нечага іншага, цалкам іншага, чым тое, што нас
сустракае.
Панна вольная і даверлівая, мы просім Цябе, маліся за
нас, каб мы, як Ты, Беззаганнае Сэрца, прымалі Езуса, як бы Ён нас не вёў, чаго
б не пажадаў, чаго б не пажадаў нам ахвяраваць. Прасі за нас і дзеля нас Духа
ўдзячнасці, радасці, супакою Божага, вольнасці ад усяго, што не з’яўляецца
Богам.
Маці Божая, Маці Збаўцы, Маці нашая, шмат з нас
прыходзіць да Цябе, чакаючы падтрымкі і суцяшэння. На працягу стагоддзяў Цябе
называлі Суцяшальніцай засмучаных, заклапочаных, роспачных. Так шмат людзей
прыходзіла з цяжкім сэрцам, часта не бачучы выхаду з сітуацыі, шукаючы
паратунку, чакаючы падтрымкі. Маці суцяшэння, побач з Табой, у Тваёй
прысутнасці плакала столькі людзей не ўмеючы нават выказаць сваёй малітвы, не
ведаючы, як ратаваць сябе, што рабіць у дадзеным выпадку. Ты, усім Беззаганным
Сэрцам прымаючы Духа супакою, Духа Божага, дапамагала суцешыцца, супакоіцца,
падпарадкавацца дзеянню Божаму, хоць на хвіліну пакінуць клопаты, адкрыцца на
мудрасць Божую, хоць трошкі прыняць духоўнасць Твайго Сэрца.
Паглядзі на нас, Маці, дапамажы нам, просім, паглядзець
на саміх сябе! У нас няма чыстых сэрцаў, мы не ўмеем, як Ты, прымаць ласку
супакою. Мы вучымся ў Цябе, Марыя, як прымаць нечаканае, неспадзяванае – у
супакоі, з цярплівасцю, гатоўнасцю вучыцца, разважаць, спакойна. Падчас
звеставання, Ты разважаеш над словамі анёла, імкнешся зразумець, пытаць, чакаеш
адказу… На прывітанне Альжбеты ты адказваеш малітвай поўнай радасці,
праслаўлення, настолькі вялікага супакою, што Твая малітва Магніфікат не мае нават
аднаго слова просьбы: Ты даверліва перакананая, што Ўсемагутны ўжо пра ўсё
паклапаціўся, усё прадбачыў, усё можа. Твой супакой Сэрца не кранутага грахом
не азначаў адсутнасць цярпенняў – з болем гэтага Сэрца Ты шукала Сына, які
пажадаў па справах Айца застацца ў святыні. Ты пакутвала, калі Твой Сын
пакутваў. Просім, Каралева Супакою, падтрымлівай нас Тваёй прысутнасцю ў хвіліны
цярпенняў, маліся за нас.
Беззаганнае Сэрца Марыі, вядзі нас да Найсаладзейшага
Сэрца Езуса, маліся за нас няспынна разам з нашым Анёлам Апекуном, вядзі
ласкава нас і нашыя сем’і шляхам марыйным да міласэрнага Бога. Амэн.
Перакладзена з польскага выдання
“Potęga Rodziny. Domowy Kościół,
którego nie przemogą bramy piekła.”
“Potęga Rodziny. Domowy Kościół,
którego nie przemogą bramy piekła.”