6.13.2012

Першая субота студзеня 2012

Няхай Тваё Беззаганнае Сэрца зменіць свет!


I. ПЯТНАЦЦАЦІХВІЛЁВАЯ СУСТРЭЧА З МАЦІ БОЖАЙ
ТРЭЦЯЯ РАДАСНАЯ ТАЯМНІЦА
Божае Нараджэнне


   У гэтым літургічным перыядзе мы яшчэ перажываем таямніцу Божага Нараджэння. Падчас гэтага разважання хочам праслаўляць Сына Божага, які дзеля нашага збаўлення стаўся чалавекам і ўсхваляць вялікія справы, якія Ён учыніў Марыі, узносячы Яе да годнасці Божай Маці.
   Прагнем таксама ўзНагародзіць Беззаганнаму Сэрцу Марыі за грахі і блюзнерствы супраць Яе Боскага Мацярынства. Гэта адна з пяці інтэнцый, якую даў Пан Езус Сястры Луцыі ў Фаціме.
   Папросім зараз Марыю, каб Яна была з намі падчас гэтай медытацыі і кіравала нашымі думкамі, жаданнямі і пачуццямі.
   Выканалася прароцтва: “Вось Дзева зачне і народзіць Сына, якому дадуць імя Эммануэль, што азначае “Бог з намі”. (пар. Мц. 1, 23).
   Дзіця нам нарадзілася і Сын быў нам дадзены (Іс. 9,5).
   Спаслаў Бог Сына свайго, народжанага з Дзевы (...), каб мы маглі атрымаць усынаўленне  (пар. Гал. 4, 4-5).
   “О цудоўны абмен! Створца чалавецтва прыняў душу і цела, нарадзіўся з Дзевы, а стаючыся чалавекам без удзелу зямнога айца, абдарыў нас сваім Боствам” – моліцца Касцёл у Літургіі Гадзін.
   Наколькі вялікая годнасць Божай Маці. Разважаючы і праслаўляючы нязмерную таямніцу нараджэння Бога-Чалавека з Беззаганнай Маці заўсёды Дзевы, мы хочам аддзякаваць Ёй за дар ласкі, які мы атрымалі праз Яе заступніцтва.
  Святы Аўгустын пісаў: “Падчас упадку чалавеку была дадзена атрута праз жанчыну, падчас адкуплення чалавеку дадзена збаўленне, таксама праз жанчыну”, а святы Бернард сказаў: “Гэта воля Таго, хто хацеў, каб мы ўсё атрымалі праз Марыю”.
   Праз дар Божага Мацярынства Марыя ўвайшла ў адзіныя, выключныя і непаўтаральныя адносіны з трыма Асобамі Найсвяцейшай Тройцы. Спрадвечны Айцец нарадзіў Свайго Сына ў вечнасці, калі гаворка ідзе пра Боства, Марыя нарадзіла Яго ў часовасці, калі гаворка ідзе пра чалавечнасць.
   Святы Максіміліян сузіраў годнасць Той, Якую Створца праз вякі будзе называць Маці. Мы толькі ўсынаўлёныя дзеці Божыя, а Яна сапраўдная Маці Бога.
    У прадмове пра Маці Божую Касцёл кажа: “ (Марыя) праз Духа Святога зачала Твайго Адзінароднага Сына, і захаваўшы хвалу дзявоцтва, дала свету Спрадвечнае Святло, нашага Пана Езуса Хрыста”.
   Святы Яфрэм пісаў пра святасць Марыі: “Найхвалебнейшая Панна, незраўнана вышэйшая за хоры анёльскія”. Святы Грыгорый Вялікі казаў: “Узнёсласць Марыі яснейшая за ўсіх святых”. Святы Ян Дамаскін казаў: “Бясконцая розніца паміж слугамі Божымі і Яго Маці”.
   Марыя атрымала таксама такое з’яднанне з Богам, якога ніводнае іншае стварэнне не можа дасягнуць. Св. Тамаш з Аквіну сцвердзіў: “Трэба верыць, што Ёй было дадзена ўсё, што толькі можа быць дадзена”.
   Мацярынства Марыі патрабавала самых узнёслых дароў. Самая блізкая да Хрыста, які з’яўляецца крыніцай ласк, атрымала найбольш ласк. “Тая, што нарадзіла Адзінароднага Сына Айца – поўнага ласкі і праўды, атрымала найвялікшыя прывілеі ласк за ўсіх іншых” (св. Тамаш з Аквіну).
    Благаславёная ты паміж жанчынамі і благаславёны плод Твайго улоння.
    Благаславёная Ты, якая паверыла, што споўняцца словы, сказаныя Табе Панам (Лк. 1, 42.45).
   Марыя з’яўляецца Маці Божай, але адначасова Дзевай – у сэнсе духоўным і фізічным – гэта назаўсёды. Тытул “Дзева” належыць Найсвяцейшай Маці да такой ступені, што стаўся Яе ўласным імем: “Найсвяцейшая Дзева”.
    Айцы Касцёла выказвалі таямніцу дзявочага мацярынства Марыі ў сімвалах: “палаючы куст”, які бачыў Майсей, гарэў, але не згараў, як крышталь, праз які праходзіць промень сонца.
    Св. Леў Вялікі праслаўляў “новае нараджэнне”, “найцудоўнейшае нараджэнне” Хрыста.
    Св. Аўгустын параўноўваў яго з пазнейшым прыйсцем Хрыста праз зачыненыя дзверы Вячэрніка, а св. Яфрэм напісаў: “увайшоўшы праз слых, у цішыні пасяліўся ва ўлонні, так, што выходзячы з улоння, не парушыў дзявочай пячаці, як не зламаў пячаці, выходзячы з гробу”.
   Амфілохій – спасылаючыся на прарока Эзэкіэля – запісаў: “Брама Панская; увайдзіце і выйдзіце, і будзе брама зачыненая (пар. Эз 44). Святы Геронім клікаў: “Святая Марыя, блаславёная Марыя, Маці і Дзева, Дзева да нараджэння, Дзева пасля нараджэння... Хочаце ведаць?... паверце ў моц Божую, што нарадзіўся з Дзевы, а тая засталася Дзевай – Дзевай пасля нараджэння...”
    У недалёкіх нам часах, бл. Кацярына Эмерых аглядала ў візіі нараджэнне Хрыста з Дзевы Марыі:
   “Марыя сказала яму (Юзафу), што гэтай ноччу надыйдзе гадзіна нараджэння Яе Дзіцяці. Будзе як раз 9 месяцаў, як зачала Яна з Духа Святога. Прасіла яго, каб са свайго боку ён зрабіў усё, каб абяцанае Богам Дзіця, зачатае надзвычайным чынам, як найлепш ушанавалі на зямлі. Няхай з Ёй з’яднае свае малітвы за людзей цвёрдага сэрца, якія не хацелі даць Яму ніводнага прытулку (...).
   Калі Марыя сказала (Юзафу), што набліжаецца Яе гадзіна, каб ён ішоў маліцца, пакінуў Яе і пайшоў туды, дзе спаў, каб маліцца. Яшчэ раз перад тым, як пайсці да сябе, заглянуў у глыбіню гроты, дзе Марыя, павярнуўшыся да яго плячамі, стоячы на каленях, малілася на сваім ложку, павярнуўшы твар на ўсход. Убачыў гроту, напоўненую святлом, а Марыя была, як бы ахінутая промнямі. Здавалася, што як Майсей углядаецца ў палаючы куст. Упаў на твар, молячыся, і больш не азіраўся. Бачыла, як бляск навокал Марыі ўсё больш павялічваўся (...). А дванаццатай гадзіне Яна была пагружаная ў малітве. Бачыла Яе ўзнесенай над падлогай. Рукі былі складзеныя на грудзі як крыж. Бляск каля Яе павялічваўся. Не бачыла ўжо столі гроты. Здавалася, што, як бы сцежка са святла над Ёй да неба вяла, у якой адно святло прасяквала іншае, і адна постаць прасяквала іншую, і колы святла пераходзілі ў  нябесныя постаці. А Марыя малілася, апусціўшы позірк. У гэты момант Яна нарадзіла Дзіцятка Езуса. Я бачыла яго, як бы ззяючае, маленькае Дзіця, яснейшае па-над усялякі іншы бляск, якое ляжала на ложку перад Яе каленямі. Яно здавалася мне зусім маленькім і здавалася, што расло на маіх вачах. Але ўсё гэта было толькі хваляваннем сярод такога вялікага бляску, таму не ведаю, што і як я гэта бычыла. Нават мёртвая прырода была як бы наскрозь урухомленая. (...) Марыя была яшчэ нейкі час у захапленні, і я бачыла, як Яна клала хусту на Дзіцятка, але яшчэ не паднімала Яго і не брала на рукі. Праз досыць доўгі час я ўбачыла, што Дзіцятка пачало рухацца і плакаць. Марыя, здавалася, вярталася ў самасвядомасць. Узяла Дзіцятка, завярнула Яго ў хусту, якую на Яго паклала, прытуліла Яго да грудзей і сядзела цалкам завуаляваная разам з Дзіцяткам, і здаецца мне, што Яго карміла. Я бачыла таксама, як Анёлы ў чалавечых постацях вокал Яе на тварах ляжалі. Больш меньш праз гадзіну пасля нараджэння, паклікала Марыя Святого Юзафа, ўсё яшчэ пагружанага ў малітве. Калі ён наблізіўся да Яе, кінуўся пабожна з радасцю і пакорай на калені і ўпаў на твар, Марыя ж яшчэ раз яго папрасіла, каб ён аглядаў святы дар неба. Тады ён ўзяў Дзіцятка на рукі”.

   Найсвяцейшая Багародзіца Дзева Марыя, зрабі, каб мы больш Цябе ведалі і кахалі. Прымі нашае разважанне і праслаўленне, як узнагароду за блюзнерствы супраць Твайго Боскага Мацярынства. Дзякуем Табе, бо праз Цябе мы атрымалі Сына Божага. Заступайся за нас, каб мы захавалі Яму вернасць. Амэн.

   Цытаты ўзятыя з: Gratia Plenа, studia teologiczne o Bogurodzice, зборная праца пад рэдакцыяй Бернарда Пшыбыльскего OP, Кнігарня св. Войцеха – Познань 1965г.


Перакладзена з польскай мовы.
Арыгінал: Nie żyjemy dla siebie. Wynagrodzenie za grzechy świata.


6.12.2012

Першая субота лютага 2012

Няхай Тваё Беззаганнае Сэрца зменіць свет! 



I. ПЯТНАЦЦАЦІХВІЛЁВАЯ СУСТРЭЧА З МАЦІ БОЖАЙ
ТАЯМНІЦА
IV РАДАСНАЯ
Ахвяраванне Езуса ў Святыні

   У гэтую першую суботу месяца прагнем узнагародзіць Табе нашая Маці за няўдзячнасць, якая, як церне раніць Тваё Беззаганнае Сэрца. Ачысці нашае сэрца ад грэшных думак, прагненняў і пачуццяў, каб мы маглі падчас гэтага разважання з'яднацца з Тваім Найчысцейшым Сэрцам і пазнаць глыбіню Яго любові.
   Сын Божы ўвоходзіць у Сваю Святыню, каб ахвяраваць Самога Сябе Айцу дзеля збаўлення людзей. Робіць гэта праз рукі сваёй Маці. Яна таксама складае ахвяру – ахвяру свайго Сэрца. Ахвяру з таго, што для Яе найдаражэшае -  свайго Адзінароднага Сына, а з Ім аддае ўсю Сябе.
   Старац Сімяон прадказвае: «Вось Гэты прызначаны на падзенне і на паўстанне шмат каго ў Ізраелі і на знак, якому будуць пярэчыць і Табе Самой душу пратне меч...» (пар. Лк. 2, 34).
   Наколькі вялікім павінен быў быць той меч? Беззаганная Маці Божая дасканала ведала прароцтвы Ісаіі пра церпячага Слугу Яхве. Ведала, колькі будзе Ёй каштваць ісці за Сынам па шляху збаўлення. Ведала і прымала сэрцам тое, што запланаваў Бог Айцец. Fiat у хвіліну Звеставання было пацверджана праз Fiat у хвіліну ахвяравання Езуса ў Святыні, а потым кожны раз, калі меч прасякваў Яе Сэрца, аж да моманту, калі Яна цярпела св сваім Сынам, паміраючым на Крыжы.
   Яна Маці Сына Божага. З Яе Ён узяў Сваё Цела, якое потым склаў у ахвяры на Крыжы і даў нам як ежу, каб мы мелі Яго жыццё ў сабе. І таму Яна яшчэ Маці Містычнага Цела Хрыста – Маці нас усіх. Яна нас нарадзіла ў цярпенні. Яна таксама ратуе нас сёння – ратуе кожную душу ад вечнага асуджэння, а свет ад згубы. 
   Ці бачыць Яна нашую ўдзячнасць?
   Яна скардзілася сястры Луцыі: «Дачка мая, паглядзі, Сэрца маё сярод церняў, якімі няўдзячныя людзі раняць Яго багахульствам і занядбаннем. Прынамсі ты старайся суцешыць мяне і перадай усім, што Я абяцаю прыйсці на дапамогу ў хвіліну смерці з усімі ласкамі,  патрэбнымі для збаўлення тых, хто на працягу 5 месяцаў у першыя суботы:
-          паспавядаецца
-          прыме Святую Камунію
-          памоліцца ружанец
-          15 хвілін будзе суправаджаць Мяне, разважаючы над 15 таямніцамі ружанца ў унтэнцыі ўзнагароджвання. 
 
   А Дзіцятка Езус сказала: «Спачувай Сэрцу тваёй Найсвяцейшай Маці, аплеценаму цернем, якое ўвесь чам раняць няўдзячныя людзі, і няма нікога, хто б праз акт узнагароды павыцягваў  гэтыя церні».
   Сэрца Езуса і Сэрца Марыі патрабуюць ад нас узнагароды. Дзіцятка Езус называе набажэнства першых соботаў месяца маленькім актам узнагароды. «Гэтая ўзнагарода ўзрушыць Маю Міласэрнасць і прабачыць таму, хто Яго зняважыў». А да Луцыі кажа, «каб праз малітвы і ахвяры яна старалася няспынна схіляць Яго да Міласэрнасці дзеля гэтых няшчасных душаў».
   Маленькі акт узнагароды... а настолькі вялікае абяцанне звязала з ім Найсвяцейшая Панна: «Я прыйду на дапамогу ў хвіліну смерці з усімі ласкамі,  патрэбнымі для збаўлення». Гэта так званая эфектыўная ласка. Мы можам быць спакойнымі за сваё збаўленне, калі добра будзем удзельнічаць у набажэнствах пяці першых соботаў месяца.
   Ці я зрабіў ужо гэты высілак, каб выканаць просьбу Маці Божай? Ці заахвочваю я да гэтага іншых? А можа чую ў сэрцы пытанне: «Ці любіш Мяне больш, чым гэтыя?» (пар. Ян 21, 15). Можа чуеш, што пакліканы да таго, каб маліцца і прыносць ахвяры ў інтэнцыі ўзнагароды?
   З фацімскага паслання мы даведваемся, што Бог даверыў місію ратавання сённяшняга свету Сэрцу Марыі: «Бог хоча ўстанавіць у свеце набажэнства да Майго Беззаганнага Сэрца. Калі зробіце тое, што я вам кажу, шмат душаў будзе ўратавана, на свеце запануе супакой» - сказала Найсвяцейшая Панна.

   Падчас літургічнай урачыстасці Ахвяравання Пана Езуса ў Святыні мы трымаем у сваіх руках грамнічныя свечкі – сімвал Маці Бога, якая нясе чалавецтву Святло свету -  Хрыста. Калі мы будзем паслухмянымі Марыі, Яна ажыццявіць Божы план і цемра, якая пагражае чалавецтву, расеіцца. Марыя абяцала ў Фаціме: «На гарызонце цемра, але ззяе ўжо промень святла... У канцы Маё Беззаганнае Сэрца затрыюмфуе».

   25 сакавіка 1984 года Святы Айцец блаславёны Ян Павел II выканаў адно з пажаданняў Маці Божай – прысвяціў свет і Расію Беззаганнаму Сэрцу Марыі. Ведаем, якія пазней адбыліся змены. Народы ўсходняй Еўропы атрымалі вольнасць вызнання веры. Скончыўся перыяд так званай «халоднай вайны» без узброенага ядзернага канфлікту, небяспека якога пагражала свету.
   Сястра Луцыя была перакананая, што ўсе людзі павінны адкрыць ролю Маці Божай у гэтых падзеях, што Бог жадае, каб Беззаганнаму Сэрцу Марыі аддавалі належную пашану. Яна старалася казаць пра гэта публічна і пераконваць усіх у сапраўднай крыніцы адбыўшыхся змен. Непакоілася, што чалавецтва не распазнае заступніцкай ролі Беззаганнага Сэрца Марыі. Нажаль, медыі не далі права голасу сястры Луцыі. Хоць  блаславёны Ян Павел II некалькі разоў падкрэсліў, што развал камунізму гэта справа Марыі (паміж іншым напісаў гэта таксама ў сваім тэстаманце), не шмат асоб усведамляе звышнатуральнасць гэтых падзей і не дзякуе Беззаганнай. А ўдзячнасць адкрывае чалавечыя сэрцы на наступныя ласкі.
   Падзякуем жа сёння, ад свайго імя і ад імя ўсяго чалавецтва, за мацярынскае заступніцтва Беззаганнага Сэрца Марыі і папросім прабачэння за тое, што не аддаем Яму публічную пашану.
   Чакаем абяцанага трыумфу Беззаганнага Сэрца Марыі. Жадаем прыспешыць яго нашымі малітвамі і цалкавітым адданем Маці Пана. Яна з'яўляецца гэтай абяцанай у раі Дзевай, Якая раздавіць галаву змея. «Варожасць пакладу паміж табою і паміж жанчынаю, і паміж семем тваім і паміж семем яе; яно раздавіць табе галаву, а ты будзеш джаліць яго ў пяту» (пар. Быццё 3, 15).
   Сястра Луцыя пісала пра новае пакаленне: «Гэтае новае пакаленне, якое народзіцца з гэтай дзевы, абяцанай  Богам, пераможа ў барацьбе з пакаленнем шатанскім, раструшчваючы яму галаву. Марыя Маці гэтага пакалення» (Заклікі фацімскага паслання, с 130).
   У Фаціме Найсвяцейшая Маці абяцала, што душы, якія прымуць набажэнства да Яе Беззаганнага Сэрца, будуць любыя Богу, як кветкі, пастаўленыя для ўпрыгожвання Яго трону.
   Ці хачу я цалкам належыць Марыі, да Яе нашчадкаў, каб Яна магла ўва мне і праз мяне ажыццявіць свой план?
    Ці зрабіў я акт прысвячэння Яе Беззаганнаму Сэрцу?
    Як я разумею абавязкі, якія вынікаюць з гэтага акту?
  Сястра Луцыя кажа, што гаворка перш за ўсё ідзе пра прысвячэнне нашых нядобрых упадабанняў, адрачэнне ад нашых грэшных жаданняў, якія маюць свой пачатак у пачуццёвасці, эгаізме, выгадзе і амбіцыях. 
    На другім месцы –  дабраахвотныя ахвяры, якія будуць прынесеныя Богу, як пакорны дар нашай любові і ўдзячнасці. Набажэнтсва да Беззаганнага Сэрца Марыі  павінна прывесці людзей да цалкавітага навяртання, адданасці, глыбокай пашаны і любові.

   Якія пастанаўленні я прыму падчас гэтага разважання?
   Мы адчуваем нашую слабасць у барацьбе з дрэннымі схільнасцямі, недахопамі. Бачым нашую бездапаможнасць супраць зла, якое распаўсюджваецца ў нашай краіне і свеце... Часта ахоплівае нас жах...
   Паглядзім на Дзіцятка Езуса, якое з даверам аддаецца ў рукі Беззаганнай Маці. Мы так сама павінны стаць маленькімі дзецьмі, цалкам Ёй даверыцца, дазволіць Ёй дзейнічаць. Аддаць Ёй сваю волю. Скласці ўсе нашыя клопаты ў Яе Сэрцы. 

   Ян Павел II скончыў Акт Прысвячэння свету Беззаганнаму Сэрцу Марыі ў 1984 годзе наступнымі словамі: “О Беззаганнае Сэрца, дапамажы нам перамагчы жудасць зла.
    Няхай у гісторыі свету яшчэ раз аб’явіцца бязмежная моц Адкуплення - моц міласэрнай Любові! Няхай яна спыніць зло! Няхай пераменіць сумленні людзей! Няхай у Тваім Беззаганным Сэрцы для ўсіх адкрыецца святло надзеі! Амэн”.рысвячэння свету Безаганнаму Сэрцу Марыі ў 1984 годзе наступнымі словамі: “О Беззаганнае Сэрца, дапамажы нам перамагчы жудасць зла.
    Няхай у гісторыі свету яшчэ раз аб’явіцца бязмежная моц Адкуплення - моц міласэрнай Любові! Няхай яна спыніць зло! Няхай пераменіць сумленні людзей! Няхай у Тваім Беззаганным Сэрцы для ўсіх адкрыецца святло надзеі! Амэн”.

Перакладзена з польскай мовы.
Арыгінал: Nie żyjemy dla siebie. Wynagrodzenie za grzechy świata.


6.11.2012

Першая субота сакавіка 2012

Няхай Тваё Беззаганнае Сэрца зменіць свет! 

  
I. ПЯТНАЦЦАЦІХВІЛЁВАЯ СУСТРЭЧА З МАЦІ БОЖАЙ
ПЕРШАЯ БАЛЕСНАЯ ТАЯМНІЦА
Малітва Езуса ў Садзе Аліўным

   У гэтую першую суботу Вялікага Посту хочам разам з Табой, Балесная Маці, суправаджаць Езуса, які моліцца ў Садзе Аліўным. Будзь побач з намі, кіруй нашымі думкамі, пачуццямі і жаданнямі, каб мы маглі увайсці ў глыбіню любові і цярпення Пана.
   Пасля Апошняй Вячэры, калі Езус даў апосталам Свае Цела і Кроў, іх сэрцы палалі любоўю. Запэўнівалі свайго Пана, што незаўсёды застануцца Яму вернымі, нават калі б трэба было пайсці з Ім на смерць. У той час набліжалася гадзіна цемры і выпрабавання. Езус прывёў вучняў у Аліўны Сад і сказаў: «Маліцеся, каб не паддацца спакусе» (пар. Лк. 22, 40б). Большасць з іх пакінуў у садзе, а з сабой забраў найбліжэйшых сяброў – тых, якія раней былі ўзмоцненыя агляданнем Яго хвалы на гары Фавор, каб зараз не паддаліся скандалу, суправаджаючы Яго ў духоўнай барацьбе і смяротнай трывозе. Чакаў ад іх падтрымкі і суцяшэння, але не знайшоў. «Сумная душа Мая аж да смерці; заставайцеся тут і маліцеся». (пар. Мц. 14, 34) – прасіў іх. Яны ж аднак былі ахопленыя жахам, бо першы раз убачылі свайго Настаўніка, які адчуваў страх. Не маглі зразумець, як Пан усяго стварэння можа адчуваць слабасць. Ахапіў іх смутак і яны паснулі.
   Дарма Езус тры разы вяртаўся да іх і шукаў суцяшэння і спачування...
   «Сымоне, ты спiш? не змог ты адной гадзiны не паспаць? Не спіце i малiцеся, каб не ўпасці ў спакусу: дух бадзёры, а плоць немачная» (пар. Мк. 14, 37-38).
   У хвіліны найцяжэйшай барацьбы Езус быў самотны. Узяў на сябе грахі ўсіх людзей ад пачатку свету, каб узнагародзіць за іх Божай справядлівасці. Перамог шатана і ўсе спакусы, каб заслужыць дзеля нас ласку перамогі. Бачыў таксама мае грахі і ўпадкі, якія напаўнялі агідай Яго Найсвяцейшае Чалавецтва.
   «Упаў на зямлю i малiўся, каб, калi магчыма, абмiнуў Яго час гэты; i гаварыў: Авва Ойча! усё магчыма Табе; пранясi чашу гэтую мiма Мяне, але не чаго я хачу, а чаго Ты» (Пар. Мк. 14, 35б-36).
   «Перажываючы ўнутраную барацьбу, старанней маліўся; і зрабіўся пот Яго, як кроплі крыві, што падалі на зямлю» (Пар. Лк. 22, 44).
    Чалавечая натура і чалавечая воля Езуса змагаліся, каб стаць адным з Божай воляй. «У чалавечай волі натуры Езуса ёсць у ім Самім увесь супраціў чалавечай волі, якая супраціўляцца Богу. Ёсць тут супраціў нас усіх, кожнае супраціўленне Богу, і Езус у цяжкіх змаганнях уздымае супраціўляючуюся натуру да яе сапраўднай істоты. (...) Такім чынам, усе мы зараз прысутныя ў паслухмянасці Сына і ўсе мы далучаныя да сыноўства». (Бенэдыкт XVI, «Езус з Назарэту», ч. 2, стар. 175) – пісаў Святы Айцец  Бенэдыкт XVI.
   Езус бачыў бунт людзей усіх часоў, якія былі створаныя для таго, каб дасягнуць шчасця і дасканаласці праз еднасць сваёй волі і волі Божай, аднак здавалася ім, што воля Божая з'яўляецца пагрозай для іх вольнасці.
  Бачыў Езус наш страх і бунт перад цярпеннем, перад тым, што цяжкае, што патрабуе адрачэння ад сябе.
   У Гефсіманіі бачыў Ён таксама мяне – мае грахі, памылкі і тое, з чым я змагаюся зараз.
  Падчас разважання гэтай таямніцы Ён прагне даць мне ласку перамогі над спакусамі і паслухмянасці волі Айца.
    Езу, прашу Цябе, навучы мяне казаць: «Ойча! не Мая воля, а Твая няхай будзе» (пар. Лк. 22, 44а).
   Сэрца Езуса, знішчанае з-за нашых беззаконняў, зрабі мяне дзіцём Божым!

   Езус дае нам сілу і прыклад, як змагацца з пакусамі, са страхам перад цярпеннем. «Перажываючы ўнутраную барацьбу, старанней маліўся» (пар. Лк. 22, 44а).
    Тыя хто добра ведае чалавечую псіхіку, лічыць, што людзі найчасцей і найбольш церпяць з-за старху. Мы хочам быць моцнымі, мужнымі. А ў той час не заўсёды можна апанаваць страх. Езус у Садзе Аліўным таксама перажываў трывогу. Калі мы злучым наш страх з Яго страхам, тады тое, што перажываем, не толькі не абцяжарыць нас віной, але можа стаць заслугай і, дзякуючы Езусу, мы пераможам нашую натуру. 

   Езус, молячыся ў Садзе Аліўным, цярпеў, бачачы мае грахі, але бачыў таксама маё ўзагароджванне. Паказаў Яму іх Анёл, каб Яго суцешыць.
   Сёння Пан пытаецца кожнага з нас: «Што ты зробіш дзеля Мяне, каб суцешыць Мяне ў смяротным смутку? Ці знойдзеш час, каб быць са Мной ў малітве? Ці прымеш Маю волю? Ці захочаш ахвяраваць Мне сваё цярпенне? Ці заўважыш Мяне ў церпячым чалавеку?
   Святая Тэрэза ад Дзіцяткі Езуса сказала некалі, што была з Езусам у Садзе Аліўным – прымала ўдзел у Яго духоўнай агоніі. Яна ведала, што ў цяжкіх хвілінах правяраецца, ці сапраўдная нашая любоў да Бога. Яна напісала ў вершы, што азначае жыць любоўю:

Любоўю жыць гэта не значыць на зямлі
Узвесці палацы на вяршыні гары Фавор.
Гэта з Езусам ісці на Кальварыю,
Гэта глядзець на Крыж як на скарб!…
Любоўю жыць гэта выціраць Тваё Аблічча
Гэта прасіць прбачэння для грэшнікаў
O Божа Любові! Каб Яны вярнуліся да Тваёй ласкі
І заўсёды праслаўлялі Тваё Імя….
Да майго сэрца даносяцца багахульствы.
Каб не чуць яго, я хачу заўсёды спяваць:
"Імя Тваё Святое, я ўшаноўваю Яго і люблю Яго
Гэта значыць жыць любоўю!…"

   Евангелле нічога не кажа нам пра тое, ці Маці Божая падтрымлівала сваёй малітвай Езуса падчас агоніі ў Садзе Аліўным. У прыватных аб'яўленнях (нп., бл. Кацярыны Эмерых) мы можам прачытаць, што Марыя сабрала жанчын і чувала, духоўна перажываючы цярпенні свайго Сына.
   Найсвяцейшая Маці была суцяшэннем для Сэрца Езуса ў часе Яго мукі. Сёння Яна таксама жадае прынесці Яму палёгку, заклікаючы сваіх дзяцей да малітвы і ўзнагароды.
   Ці я слухаю Яе пасланні? Як адказваю на Яе заклікі?

   Аліўны Сад і далейшая Мука Хрыста гэта «гадзіна цемры». Вучні, гледзячы на тое, што адбываецца, засумняваліся і паўцякалі.
  Езус прадказаў гэтыя падзеі, цытуючы  прарока Захарыю: «Паражу пастыра, а авечкі рассеюцца» (пар. Мк. 14, 27б).
   Сёння таксама вораг паражае Касцёл, Айца Святога. Для нас гэта выпрабаванне вернасці. Патрэба «чування і малітвы», каб не спалохацца і не здрадзіць. Патрэба вернасці ў малых рэчах, даверу ў Божую Міласэрнасць, каб не стаць Юдам. Набліжаецца выпрабаванне веры, трэба да яе падрыхтавацца. Таму Маці Божая заклікае да штодзённай малітвы на ружанцы.
   У якой ступені прымаюцца Яе пасланні, настойлывыя заклікі?
   Ці сёння мы ізноў не паўтараем памылкі вучняў, якія спяць?
   Ці чуваем на малітве і молімся, каб распазнаваць спакусы сучаснасці і не паддавацца ім? Каб застацца вернымі Езусу і Марыі?
  

  О Езу, ахвяруюся Табе праз Беззаганнае і Балеснае Сэрца Марыі, каб заўсёды быць суцяшэннем Твайго Найсвяцейшага Сэрца. Амэн.

Перакладзена з польскай мовы.
Арыгінал: Nie żyjemy dla siebie. Wynagrodzenie za grzechy świata. 

6.10.2012

Першая субота красавіка 2012

Няхай Тваё Беззаганнае Сэрца зменіць свет! 



 I. ПЯТНАЦЦАЦІХВІЛЁВАЯ СУСТРЭЧА З МАЦІ БОЖАЙ
ПЯТАЯ БАЛЕСНАЯ ТАЯМНІЦА
Укрыжаванне Пана Езуса

   Гэтая таямніца набліжае нас да прабітага дзідай Сэрца Збаўцы і з'яднанага з Ім у болю Сэрца Яго Маці.
   Стаім пад Крыжам, каб разам з Маці Балеснай праслаўляць незразумелую Любоў Хрыста і разважаць над тым, якога адказу гэтай Любові чакае ад нас Сэрца Божае. О Марыя, мы выракаемся свайго духа і падпародкоўваемся Твайму духу. О Марыя, забяры нашыя думкі, жаданні і пачуцці і дай нам Твае думкі, Твае жаданні і пачуцці.

   Любоў Езуса Хрыста, Божага Сына, праз Галгофу ясна і выразна паказала нам любоў самога Бога: «Яго любоў спазналі мы ў тым, што Ён аддаў за нас жыццё Сваё» (пар. 1 Ян 3, 16).
   Яго дабраахвотная ахвяра - гэта найвышэйшы дар, якім Ён надзяліў кожнага чалавека. «Палюбіў мяне і аддаў Сябе за мяне» (пар. Гал. 2, 20).
   З прабітага сэрца Збаўцы нарадзіўся Касцёл, які з'яўляецца слугой збаўчай Крыві. Найсвяцейшае Сэрца Езуса з'яўляецца крыніцай, з якой выплыла скрамэнтальная ласка. Св. Фама Аквінскі напісаў: «З боку Хрыста выплыла амываючая Вада, Кроў Адкуплення. Таму Кроў злучаецца з сакрамантам Эўхарыстыі, Вада з сакрамантам хросту, які аднак чэрпае амываючую моц з Крыві Хрыста».
   Таму можна сцвярджаць, што Эўхарыстыя - гэта дар Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Гарачае набажэнства да Сэрца Езуса  ажыўляе культ Святого Крыжа і ўзмацняе любоў да Найсвяцейшага Сакраманту.
   З вяршыні Крыжа Сэрца нашага Пана дала нам яшчэ адзін бясцэнны дар – сваю Маці:
   «Вось сын Твой. Вось Маці твая» (Ян 19, 26-27).
   Марыя, стоячы пад Крыжам Сына, пакутуючы разам з Ім, нарадзіла члонкаў Містычнага Цела  Хрыста. Яе Сэрца, з'яднанае з Сэрцам Езуса, таксама было прабітае мечам болю.
   Папа Пій XII пісаў у энцыкліцы Haurietas aquas ( “Пра Культ Сэрца Езуса”):
   Каб з культу Найсвяцейшага Сэрца Езуса сплывалі на хрысціянскую супольнасць, а таксама на ўсё чалавецтва найвялікшыя ласкі, вернікі павінны цесна спалучаць з ім культ Беззаганнага Сэрца Марыі. Тамушто ў справе Адкуплення чалавека Найсвяцейшая Дзева Марыя была па волі Божай неразрыўна звязаная з Хрыстом так, што нашае збаўленне здзейснілася моцай цеснага яднання любові і пакутаў Езуса з любоўю і болем Маці. Таму найбольш адпаведным з'яўляецца тое, каб хрысціяне, якія атрымалі жыццё Божае ад Хрыста праз Марыю, аддаўшы належную пашану Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, ушанавалі таксама  вельмі любае Сэрца Нябеснай Маці актамі прывязанасці, любові, удзячнасці і ўзнагароды.
   Любоў і пашана да Сэрцаў Езуса і Марыі выражаецца ў прысвячэнні і ўзнагародзе.
  
  Мэтай прысвячэння Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса і Беззаганнаму Сэрцу Марыі з'яўляецца перш за ўсё ўзаемны адказ любові на любоў. З яго вынікае патрэба і неабходнасць узнагароджваць гэтай Любові за крыўды, якія былі Ёй учыненыя: знявагі, няўвага, забыццё.
  Папа Пій XI у энцыкліцы Miserentissimus Redemptor (“Пра супольныя абавязкі ўзнагароды Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса”) пісаў,  што справядлівасць і любоў патрабуюць ад нас узнагароды і экспіяцыі. Справядлівасць загадвае нам узнагароджваць за знявагі і вярнуць праз пакуту парушыны парадак. Любоў пабуджае нас спачуваць пакутуючаму Сэрцу Езуса і суцяшаць Яго настолькі, наколькі мы можам.
    Абавязак экспіяцыі ляжыць на кожным чалавеку ад моманту першароднага граху. Аднак ніхто не быў бы здольным адпакутаваць за чалавечыя злачынствы, калі б Сын Божы не прыняў людзкую натуру, каб яе выправіць і ўзняць.
  Шчодрае Адкупленне Хрыста шчодра даравала нам усе грахі. Аднак Бог хоча, каб мы дапоўнілі ў нашым целе тое, чаго не стае цярпенням Хрыста: «я ў сваю чаргу дапаўняю нястачу ў маім целе пакутаў Хрыстовых за цела Ягонае, якім з'яўляецца Касцёл», - пісаў св. Павел (пар. Кал. 1, 24).
   Таксама з дарам хвалы і ўзнагароды, якую Хрыстос склаў Айцу ад імя грэшнікаў, мы можам і павінны яднаць нашыя акты хвалы і ўзнагароды. Аднак заўсёды мы павінны  памятаць, што ўся моц экспіяцыі выплывае з крывавай Ахвяры Хрыста, якая нястомна бяскроўна абнаўляецца на алтарах. Гэта адзіная і заўсёды тая самая Ахвяра. Таму мы павінны яднацца з эўхарыстычнай Ахвярай, каб ахвяравацца як жывыя, святыя ахвяры, прыемныя Богу. «І вось прашу вас, браты, міласэрнасцю Божай, аддавайце целы вашыя ў ахвяру жывую, святую, Богу прыемную: як выраз разумнага служэння вашага» (пар. Рым 12, 1).
   Носячы пакуты Езуса ў нашым целе, пахаваныя ў Ім і ўкаранёныя ў Ім, мы павінны ўкрыжоўваць сваё цела з яго пажадлівасцю, пазбягаць запляміцца той пажадлівасцю, якая існуе ў свеце, каб жыццё Езуса аб'явілася ў нашым целе, каб мы, прымаючы ўдзел у Яго вечным святарстве, прыносілі дары і ахвяры за грахі.
   Да ўдзелу ў святарстве Хрыста пакліканыя ўсе людзі, названыя св. Пятром святым народам: «народ святы, царскае святарства» (пар. 1 Пятра 2, 9). Мы павінны складаць ахвяры за грахі - не толькі свае, але і за грахі ўсіх людзей. Чым больш нашая ахвяра і нашае прысвячэнне будуць падобным да Ахвяры Хрыста, гэта значыць, чым больш дасканалую ахвяру з любові да сябе мы складзем, тым багацейшыя плады паяднання і ўзнагароды сплывуць на нас і на іншых. Бо мы ўсе таямнічым чынам злучаныя ў Містычным Целе Хрыста, як часткі цела з Галавой.
   Езус Хрыстус - Пасрэднік паміж Богам і людзьмі - прасіў Айца: «Я ў іх, і Ты ўва Мне; хай будуць паяднаныя ў адно» (пар. Ян 17, 23).

   Як жа наша ўзнагарода можа суцешыць Хрыста і Яго Маці, якія валадараць у хвале? Святы Аўгустын сказаў: «Пакліч да мяне таго, хто любіць і зразумее, што я кажу?» Калі мы сапраўды любім, то глядзім у мінулае і разважаючы аглядаем, як Хрыстос і Яго Маці пакутуюць за нас, за мяне... Як дзеля нашага збаўлення Пан, прыгнечаны смуткам, духовымі пакутамі, знішчаны за нашыя злачынствы, аздараўляе нас сваёй моцай.
   Гэтае разважанне абапіраецца на перакананні, што грахі і злачынствы, учыненыя людзьмі кожнай эпохі, былі нагодай да таго, каб Сын Божы быў выдадзены на смерць і цяпер таксама сталіся б нагодай Яго смерці, звязанай з такімі самымі пакутамі.
   Калі Хрыстос пакутаваў па прычыне нашых будучых грахоў, то бачучы нашае будучае ўзнагароджванне – спазнаў суцяшэння.
   «Узнагараджальная пакута Хрыста аднаўляецца, трывае і дапаўняецца ў Яго Містычным Целе, якім з'яўляецца Касцёл», - напісаў у энцыкліцы Пій XI.
    Растлумачыў гэта св. Аўгустын: «Хрыстос вытрываў тое, што павінен быў вытрываць; Яго мера пакутаў поўная. А таму споўніліся пакуты, але ў Галаве; застаюцца яшчэ пакуты Хрыста ў целе».
   Доказам гэтаму служаць таксама словы Пана Езуса, сказаныя Саўлу, які прагнуў забіваць вучняў Госпада: «Я Езус, якога ты пераследуеш» (пар. Дзеі 9, 51), паказваючы гэтым тое, што пераследы, скіраваныя супраць Касцёла, трапляюць у самую Галаву Бога. 
   Пакутны Хрыстос у сваім Містычным Целе жадае, каб мы былі спадарожнікамі Яго экспіяцыі. Калі мы з'яўляемся Целам Хрыстовым і Яго часткамі, трэба, каб тое, што церпіць галава, цярпелі таксама і ўсе часткі цела.
     Станем духова пад Крыжам з Марыяй і святым Янам. Угледзімся ў любоў Найсвяцейшага Сэрца Езуса, якая аб'явілася нам у Яго Пакутах, у словах сказаных з крыжа. Паглядзім на боль Сэрца Марыі. Складзем у ахвяры найкаштоўнейшую Кроў Хрыста як узнагароду за грахі нашыя і ўсяго свету.
    Будзем углядацца, будзем праслаўляць, казаць пра нашую ўдзячнасць, прасіць прабачэння.
   Гэтая ідэя ўзнагароды была змешчана ў аб'яўленых нам малітвах: Каронцы да Божай Міласэрнасці і малітве Анёла з Фацімы.
    Што я магу зрабіць, каб выправіць учыненае зло, як узнагародзіць за грахі супраць Бога і бліжняга?
   Якія ахвяры з любові да сябе чакаюць ад мяне Сэрца Езуса і Сэрца Марыі, каб паўней і дасканалей з'яднацца з Эўхарыстычнай Ахвярай?
   З якімі пастановамі я адыду пасля гэтай першасуботняй сустрэчы з Маці Божай?

  Пане, Твая неспасцігальная любоў патрабуе ўзнагароды. Мы хочам учыніць гэта, прыступаючы як мага часцей да Святой Камуніі і пакланяючыся Табе, укрытаму ў Гостыі. Асабліва мы абяцаем у першыя пятніцы і суботы месяца выконваць прагненне Твайго Сэрца і Сэрца Тваёй Маці.

   Найсвяцейшае Сэрца Езуса, палымяны агонь любові, вазьмі маё сэрца, перамяні яго і жыві ў ім.
   Беззаганнае Сэрца Марыі, навучы мяне выракацца ўласных думак, жаданняў, пачуццяў, каб па Тваім прыкладзе і з Тваёй дапамогай я мог яднацца з любоўю Сэрца Бога-Чалавека. Амэн.
 
   Скончым гэтае разважанне малітвай Анёла з Фацімы:
   Найсвяцейшая Тройца, Айцец, Сын і Дух Святы, у найглыбейшай пакоры аддаю Табе пашану і ахвярую Табе Найдаражэйшыя Цела і Кроў, Душу і Боскасць Езуса Хрыста, прысутнага на алтарах усяго свету, як узнагароду за знявагі, святатацтвы і абыякавасць, што Яго зневажаюць. Праз бясконцыя заслугі Яго Найсвяцейшага Сэрца і Беззаганнага Сэрца Марыі прашу Цябе аб ласцы навяртання бедных грэшнікаў. Амэн.



Перакладзена з польскай мовы.
Арыгінал: Nie żyjemy dla siebie. Wynagrodzenie za grzechy świata. 

6.09.2012

Першая субота мая 2012

Няхай Тваё Беззаганнае Сэрца зменіць свет!

 

I. ЗРАБІЦЬ УСЁ,
 КАБ ЛЮДЗІ ДАЙШЛІ ДА НЕБА
(МЕДЫТАЦЫЯ)

   Памыліўся б той, хто б думаў што місія Фацімы скончылася. Тут адбываецца той план Божы, які з самага пачатку задае пытанне: “Авель, дзе твой брат? […] Кроў брата твайго голасна кліча да мяне з зямлі!” (Быц. 4, 9). Чалавек можа распачаць цыкл смерці і тэрору, але не можа яго затрымаць… У Святым Пісанні часта відаць, як Бог шукае справядлівых, каб уратаваць горад і тое самае робіць тут у Фаціме, калі пытаецца: “Ці хочаце вы ахвяравацца Богу, каб зносіць усе цярпенні, якія Ён захоча вам паслаць як ўзнагароду за грахі, якімі Яго абражаюць, а таксама ў інтэнцыі навяртання грэшнікаў?”.
Бенэдыкт XVI, прадмова ў Фаціме, 13 мая 2010г.

   Гэта асаблівая рыса аб’яўленняў у Фаціме: у іх цэнтры знаходзяцца аб’яўленні Найсвяцейшай Маці, але тры партугальскіх пастушкі былі прыгатаваныя да іх Небам пры дапамозе некалькіх надзвычайных здарэнняў у сваім сучасным свеце. Пасланне Марыі было настолькі важным і абавязкова павінна было быць пачутым, зразуметым і прынятым, што Бог вырашыў добра прыгатаваць сэрцы візіянераў. Паслаў да іх анёла – настаўніка вялікіх праўдаў Божых.
   Таму, да таго, як свет пачуў пра Фаціму, у 1915-1916 гадах, да ўжо выбраных на візіянераў дзяцей, некалькі разоў прыйшоў нябесны пасланнік – звястун некага большага за яго. Прыбыў анёл. Спачатку далёкі і маўклівы, як бы рыхтуючы да спаткання тварам у твар, потым ужо блізкі: ужо размаўляе, навучае, тлумачыць. Рыхтуе грунт.
   Ён будзе казаць пра неабходнасць малітвы, пра абавязкі узнагароджвання, пра тое, што найважнейшым з’ўляецца Неба, якое чакае кожнага з нас.
   Дзеці з Фацімы былі прыгатаваныя да найважнейшага сучаснага паслання. Добра прыгатаваныя. І былі яны добрымі вучнямі. А мы? Можа таму дзеля большасці з нашых сэрцаў фацімскае пасланне не гучыць так моцна і не прыспешвае так, што мы пакідаем усё, каб выканаць жаданне Найсвяцейшай Маці, бо… мы да гэтага не прыгатаваныя.  Так як былі прыгатаваныя Луцыя, Францішак, Жасінта. Прыгатаваныя анёлам.
   Мы робім памылку і скачам адразу вышэй; не хочам пачаць навукі ад пазнання Божага абяцання. Нічога дзіўнага, што потым мы не  разумеем скіраваных да нас слоў. Не разумеем, што азначае штодзённы ружанец, які адмаўляецца ў інтэнцыі супакою ў свеце, адмаўляецца ў гонар Маці Божай Ружанцовай. Гэты ружанец трохі адрозніваецца ад таго, які мы ведаем… Не разумеем таго, наколькі важнай з’яўляецца Эўхарыстыя і трэба з’яднацца з адзінай Ахвярай, якая мае моц перапрашэння Бога: з ахвярай Езуса, якую Ён склаў на крыжы… Не адчуваюць нашыя сэрцы вагі смутных слоў Марыі: “Вы бачылі пекла, куды ідуць грэшнікі, вельмі шмат грэшнікаў”… Не навучаныя Божаму катэхізісу, няшмат разумеем з праўды, схаванай ў Божым трактаце Фацімы.
   Можа трэба прайсці праз школу анёла – разам з Луцыяй. Францішкам і Гіяцынтай? Прадставіць сабе, што там не толькі яны, але і мы? Што гэтыя словы скіраваныя таксама да нас? І што нам, як маленькім візіянерам з Фацімы, трэба пачаць жыць гэтымі словамі. Ні на святы, ні ў дні фацімскіх урачыстасцяў, ні ў першыя суботы, але заўсёды, заўсёды, заўсёды.
   Паглядзім: першая сустрэча з Анёлам – дзяцей і наша! – адбылася за два гады перад аб’яўленнямі Маці Божай Фацімскай. Была першым актам Божай педагогікі, у якой Неба рыхтавала выбраныя начынні.
   Сёння рыхтуе нас.
   Сястра Луцыя так узгадвае першае аб’яўленне Анёла: “Пэўнага дня Бог паслаў свайго Анёла з пасланнем супакою і малітвы, уводзячы ў атмасферу надзвычайнага супакою, веры, надзеі і любові”. Той “першы дзень” візіянерка лічыць пачаткам фацімскіх аб’яўленняў.
   Так, нам трэба ўсталяваць нашае штодзённае жыццё ў надзвычайным свеце. Паверыць, што Бог бліжэй да нас, чым мы самі да сябе! Зразумець, што нябачны бок жыцця з’яўляецца сапраўдным… Што гэтая “атмасфера” іншага свету найздаравейшая дзеля нашых сэрцаў і душ.
   Луцыя дакладна памятае гэту сустрэчу, узгадвае нават вандроўку на сустрэчу з анёлам. Дзеля нас важна тое, што гэта быў звычайны дзень, поўны звычайных жаданняў і абавязкаў. Так, як бы Фаціма жадала сказаць нам, што сустрэча з надзвычайнасцю чакае нас сярод звычайных штодзённых абавязкаў. Чытаем: “Аднаго дня мы пайшлі з нашымі авечкамі (…) Да абеду пачаў ісці маленькі дождж, трохі большы за расу. Мы спусціліся з гары, а нашыя авечкі ішлі за намі, каб схавацца ў рашчыліне скалы. (…) Пасля таго, як мы з’елі пасілак і памаліліся, мы заўважылі непадалёк святло, якое лілося крыху на ўсход і было бялейшае за снег. Святло мела абрысы юнака. Яго выява была празрыстая і свяцілася ярчэй, чым крышталь у промнях сонца.  Па меры таго, як ён набліжаўся да нас, мы маглі разглядзець яго постаць. Гэта быў 14-15-гадовы юнак. Ён быў незвычайна прыгожы. Надзвычай здзіўленыя, амаль зачараваныя, мы не маглі прамовіць ні слова.  Наблізіўшыся да нас, Анёл сказаў:
   «Не бойцеся. Я - Анёл Супакою. Маліцеся са мной».  Стаўшы на калені, ён схіліўся, дакрануўшыся чолам да зямлі. У нейкім звышнатуральным памкненні мы зрабілі тое ж самае і паўтарылі словы, якія ён прамовіў:  «Божа мой, веру, пакланяюся, давяраю і люблю Цябе. Прашу ў Цябе прабачэння за тых, хто не верыць, не пакланяецца, не давярае і хто не любіць Цябе».  Тройчы прамовіўшы гэта, ён узняўся і сказаў:  «Маліцеся гэтак. Сэрцы Езуса і Марыі пачуюць вашыя малітвы». Потым ён знік.
   Не было пустых слоў. Толькі заклік да малітвы на каленях – у глыбокай пакоры перад Богам. Толькі некалькі слоў, якія былі вызнаннем веры, надзеі і любові, якія казалі пра жаданне праслаўлення Створцы. Толькі звяртанне ўвагі на патрэбу салідарнасці з іншымі людзмі: на неабходнасць малітвы за тых, хто не верыць у Бога, ігнаруе Яго прысутнасць, не любіць Яго. “Гэтыя словы – узгадвае сястра Луцыя – адбіліся ў нашай памяці так, што мы іх ужо не забыліся. З таго часу мы часта станавіліся на зямлю і маліліся словамі Анёла пакуль не былі стомленымі.”
   Пакуль не былі стомленымі? Ці не так нам трэба маліцца? На каленях, у пакоры, тварам да зямлі? Доўга, вельмі доўга? Бо гэта так важна?
   Што ў гэтым такога важнага?
   Можа час зразумець, што хрысціянства - гэта не рэлігія эгаістычнага клопату пра неба: мы не ідзем туды самі, нам трэба трапіць туды разам з  нашымі братамі і сёстрамі; мы адказныя за іх вечнасць. Таму візіянерка нагадвае пра выплываючыя з любові да Бога абавязкі любові да бліжняга. Асабліва за тых, каму пагражае “другая смерць” – асуджэнне. Пасланне Анёла нясе заклік да таго, каб прасіць Бога аб прабачэнні для сапраўды нешчаслівых людзей, бо яны нешчаслівыя навечна.
   Таму няма ў нашым жыцці месца на тое, каб думаць пра другое зло, пагарджаць ім, ненавідзець, а нават быць “толькі” абыякавым. Езус сказаў: “Прыказанне новае даю вам, каб вы любілі адзін аднаго, як я палюбіў вас”. А Ён палюбіў нас так моцна, што быў гатовы цярпець за нас, гатовы памерці ў пакутах і ў пагардзе людзей!
   Ці мы любім так сама? Нават ворагаў, тых, хто нас крыўдзіць, ненавідзіць? Гэта першая лекцыя з Фацімы. Каб перайсці ў наступны клас гэтай Божай школы, трэба здаць экзамен гэтага прадмету. Таксама і на практыцы. Як Луцыя, Гіяцынта, Францішак.
   Мы не можам не заўважыць, што адразу пасля закліку да любові, пасланне кажа нам пра прабачэнне: заклікае прасіць Бога аб прабачэнні нашых братоў і нас саміх. Але гэты заклік не датычыцца толькі малітваў за людзей, якіх мы лічым злымі. Мы павінны таксама маліцца аб прабачэнні тых, хто не мае веры, але і тых, хто верыць; тых, хто праслаўляе Бога і пакланяецца Яму; тых, хто не мае надзеі і тых хто яе мае; тых, хто любіць і тых, хто выражае гэта на практыцы. Таму што ўсім нам патрабна Божае прабачэнне: па прычыне нашай слабой веры, якая так часта робіцца нясталай з-за нашай слабой надзеі, якая так часта памірае; па прычыне нашай убогай любові, якая так часта бывае вельмі халоднай, нячулай і эгаістычнай; а таксама па прычыне нашага пакланення Богу, якое часта бывае слабым, убогім і вымучаным! Просім аб прабачэнні для тых, хто не верыць, не праслаўляе Бога, не мае надзеі і не любіць; а так часта мы належым да гэтых людзей!
  Таму давайце маліцца за грэшнікаў, якімі перш за ўсё з’яўляемся мы самі…
   Ці ёсць у нас столькі пакоры, каб не адрозніваць сябе ад тых, за каго мы павінны маліцца?
   Першая лекцыя Фацімы гучыць так: Бог вялікі і ўсемагутны, мы малыя і слабыя. Богу належыць годнасць і праслаўленне, ахвяраванне ўсяго нашага жыцця. І яшчэ: Бог любіць усіх людзей і ўсім хоча даць збаўленне. Мы, як вучні Езуса, павінны зрабіць усё, каб кожны чалавек дайшоў да Неба.
  
II. ЛЮБОЎ АДДАЕ ЎСЁ
(ПРЫКЛАД)

   Паслухаем цяпер апавяданне пра аднаго з вялікіх сучасных кардыналаў – пра памерлага некалькі гадоў таму Джэймі Сіна, арцыбіскупа Манілі. Ён пакажа нам, што азначае любіць…
   Першы этап свайго святарства Сін правёў там, дзе прысутнасць ксяндза была вялікім святам.  Ён быў місіянерам у філіпінскіх гарах, хадзіў з вёскі да вёскі, ад капліцы да капліцы, каб адправіць святую імшу, спавядаць, ажывіць веру.
   Нялёгкая справа. Вёскі знаходзіліся на адлегласці адной ці больш гор – “гара” была там вымярэннем часу альбо адлегласці. Калі была нейкая дарога, быў нейкі абабіты тракт, хоць звычайна ў філіпінскіх гарах увогуле не было дарог. Звычайна была толькі адзіная магчымасць дайсці да мэты – пешу.
   Сін нястомна вандраваў. Парфірыё Балівар, які часам суправаджаў яго ў місіянерскай працы, пакінуў успамін, які дасканала характарызуе багатыра нашай аповесці.
   “Аднойчы раніцай, перад самым пачаткам святой імшы ў капліцы да ксяндза Сіна падышла пара маладых людзей. Яны сказалі, што ўжо шмат гадоў жывуць разам бяз шлюбу. Цяпер хацелі б павянчацца. Ці мог бы ксёндз блаславіць іх у касцеле?
   Ксёндз сказаў што з радасцю зробіць гэта. Але ў часе размовы, калі запісваў іх дадзеныя, якія патрабаваліся кананічным правам, лепш да іх прыглядзеўся. Было відаць, што дзяўчына апранулася ў тое, што мела найлепшага. Мела на сабе найлепшую ўзорную сукенку, не вельмі новую. Была хаця б чыстая. Мужчына меў на сабе адносна новую кашулю, але штаны з яго амаль што спадалі, былі такія працёртыя і парваныя.
   Ксёндз Сін сказаў да мужчыны: “Сорамна трохі браць шлюб у такіх штанах.” Калі пачуў, што той не мае іншых, сказаў: “Пачакай, можа можна нешта зрабіць”.
   Знік у малой закрыстыі, а праз хвіліну з’явіўся, трымаючы ў руках штаны, якія даў маладому жаніху.
  Распачалася святая імша. Калі праз хвіліну святар узняў высока рукі, каб удзяліць блаславенства маладым, сутана ўзнялася ў верх і ўважлівыя удзельнікі літургіі змаглі заўважыць, што пад сутанай Сіна ёсць пара чаравікаў, пара шкарпэтак і больш нічога.
      Парфірыё запытаў Сіна, чаму ён гэта зрабіў. Найбліжэшае месца, дзе можна купіць сабе штаны, знаходзіцца за тры гары далей. Але святар, толькі пажаў плячамі: “Большая заслуга тады, калі мы аддаем іншаму тое, без чаго не можам абысціся, чым, тое, што нам не патрэбна”.

Паразважай:
1.       Ці змог бы ты так любіць? Аддаць усё? Так як Сін, будучы кардынал?
2.       Ці праблемы іншага чалавека – гэта таксама і мае праблемы, якія я стараюся вырашыць? Ці жыццё бліжняга важнейшае для цябе за тваё ўласнае? Ці гэтае “правіла” важнасці не датычыцца таксама духоўнага вымярэння? Ці збаўленне іншага чалавека важнейшае за тваю выгаду і спакой?
3.       Джэйм Сін шмат у сваім жыцці атрымў ад Марыі. Вельмі шмат. Ці ведаеш чаму? Ці ты згаджаешся з наступным выразам: Найсвяцейшая Маці дасць сваёй шчодрай рукой усё, што табе патрэбна, але толькі тады, калі ты перад гэтым аддаш з любові ўсё, нават сваё апошняе забяспечанне. 

III. ХВАЛЕБНЫЯ ТАЯМНІЦЫ
(РУЖАНЕЦ)

УВАСКРАШЭННЕ ЕЗУСА

   Таямніца Ўваскршэння Езуса кажа пра перамогу нашага збаўцы над грахом і смерцю. Ён даў удзел у гэтай таямніцы сваёй Маці Марыі ўжо ў хвіліну беззаганнага зачацця. Езус пагружае таксама кожнага з нас у гэтую пасхальную падзею праз хрост, праз кожную споведзь.
   Узнагароджваем жа сёння Езусу і Марыі за нашыя грахі, а таксама за грахі тых, хто не жыве ласкай атрыманага ў дзяцінстве хросту і рэдка, альбо ўвогуле не прыступае да сакраманту паяднання.

УНЕБАЎШЭСЦЕ ЕЗУСА

   Езус, хоць і вярнуўся да Айца, прысутны ў сваім Касцёле, які нарадзіўся з крыніцы Яго пакуты, смерці і ўваскрашэння. Ён звязаны з кожным нас праз святы хрост і запрашае нас на шлях, які вядзе са смерці да жыцця.
   Найлепшым вобразам запавету з Богам і поўні жыцця ў ім з’яўляецца Беззаганная Марыя, Маці Езуса. Яна – наш узор, але мы не заўсёды наслядуем Яе святасць і любоў. Просім жа прабачэння ў Яе заклапочанага Сэрца за адсутнасць вернасці запавету з Богам у нашым жыцці і ў жыцці нашых бліжніх. Просім прабачэння за тое, што мы не заўсёды ўглядаемся ў Неба.

СПАСЛАННЕ СВЯТОГО ДУХА

   Калі Касцёл, сабраны ў Вячэрніку чакаў спаслання Святого Духа, была з ім Маці, якая чувала на малітве. Кожны з нас павінен наследаваць Марыю ў Яе клопатах пра Касцёл. Не крытыкаваць, не ачарняць, але трываць у малітве і прасіць для Касцёла моцы, якая паходзіць з вышыні. Так, святасць і веліч Касцёла залежаць ад нашай малітвы і чування, як Марыя.
   Просім жа прабачэння ў Яе Беззаганнага сэрца за адсутнасць удзелу ў тым, каб павялічыць святасць Касцёла праз малітву і сведчанне, і бараніць яго перад ворагамі.

УНЕБАЎЗЯЦЦЕ МАРЫІ

    Касцёл у асобе Найсвяцейшай Дзевы Марыі ужо дасягнуў дасканаласці. Марыя была забраная ў Неба з целам і душой. Ведаем чаму. Бо не мела граху. Бо была святая, заўсёды з’яднаная з Богам, заўсёды выконвала Яго волю.
   Стараймася ж перамагаць грэх, узрастаць у святасці. Нас аднак прыцягвае не толькі Неба, але і свет. Часам Неба ў пройгрышы – бо мы больш любім часовае і марым пра шчасце гэтага свету.
   Просім жа прабачэння ў Беззаганнага Сэрца Марыі за тое, што нашыя вочы ўсё яшчэ ўглядаюцца ў часовасць і так мала ўзносяцца да Неба і да Яе – нашага найпрыгажэйшага ўзору.

УКАРАНАВАННЕ МАРЫІ

   Касцёл кажа што Марыя сталася ў сваім жыцці прыкладам паводзінаў, якія павінны фармаваць усіх людзей, што супрацоўнічаюць з Богам у справе збаўлення людзей. Углядаемся сёння ў прыгажосць Беззаганнай Маці – у Яе дасканаласць і святасць, якія Бог упадабаў найбольш. Запытаемся таксама ў саміх сябе падчас малітвы пра клопат пра сваю святасць і збаўленне як блізкіх нам людзей, так і тых, каго мы не ведаем.
   Просім жа прабачэння ў Беззаганнага Сэрца Марыі за ўсе грахі і занядбанне гэтага – за тое, што мы не хочам быць Божай радасцю, за тое, што важная для нас не толькі ўзнагарода ў Небе, бо мы чакаем таксама пахвалы ад людзей тут на зямлі.

IV. ПЯТНАЦЦАЦІХВІЛЁВАЯ СУСТРЭЧА  З МАЦІ БОЖАЙ
ДРУГАЯ ХВАЛЕБНАЯ ТАЯМНІЦА
Унебаўшэсце Езуса

   Збіраемся ў першую суботу месяца, каб выканаць просьбу Маці Божай з Фацімы. Тэмай нашага пятнаццаціхвілёвага разважання будзе другая хвалебная таямніца – Унебаўшэсце Езуса. Гэта таямніца, якая кіруе нашыя думкі да спраў вечнасці, да Неба.
   Зараз папросім Божую Маці, каб Яна была з намі падчас гэтай медытацыі. О Марыя, аддаем Табе нашыя думкі, прагненні, пачуцці. Ачысці іх, кіруй імі! Зрабі так, каб падчас гэтага разважання ў нас узрасла вера, надзея, любоў; каб мы больш пазналі Бога і яшчэ больш Яго палюбілі.

   Пан Езус узышоў на Неба, каб прыгатаваць нам месца.
   “У доме Айца Майго шмат святліц. А калі б так не было, ці сказаў бы вам, што іду падрыхтаваць месца для вас. І калі пайду і падрыхтую вам месца, прыйду зноў і забяру  вас  да  сябе,  каб  і  вы  былі  там,  дзе  Я”(Ян 14, 2-3).
   У малітве святарскай Хрыстос прасіў аб вечным шчасці для нас: “Ойча, хачу, каб тыя, каго Ты даў Мне, былі са Мной там, дзе Я ёсць, каб бачылі  славу  Маю,  якую  Ты  даў  Мне,  бо  палюбіў  Мяне  перад  заснаваннем свету” (Ян 17, 24).
   Неба – гэта ўдзел у хвале і шчасці Хрыста. Гэта “заўсёды быць з Панам”, які змог задаволіць нашыя самыя глыбокія прагненні, у поўні адарыць жыццём (пар. Ян 10, 10). Трываць у Богу, удзельнічаць у Яго шчасці, пра усё гэта Хрыстос казаў у прыпавесці пра вінаградную лазу.
   “Як  Мяне  палюбіў  Айцец,  так  і  Я  палюбіў  вас.  Заставайцеся  ў  Маёй  любові. Калі  будзеце  захоўваць  Мае  запаведзі,  застанецеся  ў  любові  Маёй,  як  і  Я захаваў запаведзі Айца Майго і застаюся ў Ягонай любові.  Гэта Я сказаў вам, каб Мая радасць была ў вас, і каб радасць вашая была поўнай” (Ян 15, 9-11).
     У небе мы будзем на заўсёды “у Хрысце”. Яго радасць будзе нашай радасцю і таму будзе радасцю дасканалай.
    Калі мы захаваем вернасць Езусу, Ён некалі запросіць нас на вечнае вяселле: “увайдзі ў радасць свайго Пана” (пар. Мц. 25, 21). Тады мы ўбачым Яго такім, які Ён ёсць. Святы Ян пісаў: “Умілаваныя,  цяпер  мы  дзеці  Божыя,  але  яшчэ  не  выявілася,  чым  будзем. Ведаем,  што,  калі  Ён  аб’явіцца,  мы  будзем  падобнымі  да  Яго,  бо  ўбачым  Яго такім, які ёсць” (I Ян 3, 2).

   Божымі Дзецьмі мы будзем тады, калі мы цалкам, разам з целам, станемся падобнымі да ўваскрослага Сына Божага. Калі Ён пераменіць нашае цела на ўзор свайго праслаўленага цела (пар. Флп. 3, 21).
   Неба – гэта шчаслівы ўдзел у пазнанні, праз любоў, праслаўленага Хрыста. Там цалкам споўніцца малітва Пана Езуса: “І  Я  адкрыў  ім  Тваё  імя  і  буду  адкрываць,  каб  любоў, якою Ты палюбіў Мяне, у іх была, а Я ў іх” (Ян 17, 26).

   Мы ўсе імкнемся да той самай мэты – да Неба, але шмат ёсць шляхоў. Хоць кожнаму чалавеку Бог вызначыў іншы шлях і заданне, мы не ідзем туды самі. У матэрыяльным свеце ўсё ўзаемазвязана і ўзаемаўплывае. Яшчэ больш моцна гэта ў свеце духовым. Грэх і дабро маюць грамадскае вымярэнне. Ніхто не становіцца святым без дапамогі іншых. Толькі ў вечнасці мы даведаемся, каму і чым мы абавязаныя. Там, у Нябесным Ерузалеме, у Валадарстве Божым будзем радавацца вечным шчасцем у супольнасці. “Бог будзе ўсім ва ўсіх” (пар. Кар. 15, 28).

   Як часта я думаю пра Неба? Ці ў штодзённым жыцці памятаю, які сэнс і мэта чалавечага жыцця?
   Ці раблю я намаганні, каб пазнаць Бога і шчасце, якое Ён нам прыгатаваў?
   Як мая вера ў жыццё вечнае ўплывае на рашэнні, якія я прымаю?
   Ці ў цяжкія хвіліны я шукаю ўзмацнення ў словах Пана: “Цяперашнія часовыя пакуты нічога ня вартыя ў параўнанні з тою хвалою, што адкрыецца ў нас” (пар. Рым. 8,18).
   Мінае гэты свет… Ці тое, што я раблю, мае вартасць з перспектывы вечнасці? Ці паходзіць з любові, якая ніколе не скончыцца?
   Ці стараемся мы паглыбляць нашую веру? Ці знаходзім час на чытанне Святога Пісання і рэлігійных кніжак? Ці молімся аб памнажэнні веры?

   У Небе шмат святых - незлічоныя мноствы. Усе трапілі туды дзякуючы мацярынскай дапамозе Марыі. Яе называюць Маці Касцёла, бо Яна нараджае нас усіх да жыцця вечнага. Яна ўжо ў поўні ўдзельнічае ў хвале Свайго Сына, бо была ўзятая да Неба з душой і целам. Нястомна аднак клапоціцца пра нас. Кажа пра гэта Яе аб’яўленне ў Фаціме і шмат іншых месцах. Як мы сёння можам аддзякаваць Марыі за абяцанае збаўленне тым, што на працягу пяці чарговых суботаў месяца будуць узнагароджваць Яе Сэрцу праз прыняцце Святой Камуніі, пятнаццаціхвілёвае разважанне і ружанец?
   Дзякуем Маці Божай за тое, што сабрала нас тут у першую суботу месяца. Пан Езус сказаў Луцыі, што ахвяруючы гэты малы акт узнагароды, мы ўзрушваем Яго вялікую Міласэрнасць. Такім самым чынам мы можам дапамагчы душам, якія загубіліся на бездарожжы граху, знайсці шлях да неба.
   Гэты вялікі клопат аб збаўленні душаў мелі фацімскія дзеці. Яны аглядалі Неба і бачылі пекла і таму кожная ахвяра, складзеная з любові да Бога, Маці Божай і грэшнікаў, здавалася ім занадта маленькай.
   Падчас аб’яўленняў тройка Пастушкоў была прасякнутая святлом, якое перадала ім Спадарыня: “Гэтае святло дасягнула самай глыбіні – напісала Луцыя – да самай глыбіні душы і паспрыяла таму, што мы бычылі сябе ў Богу, Які з’яўляецца гэтым святлом, больш выразна, чым ў самым лепшым люстры”.  Гэтае пазнанне выклікала ў дзецях такое вялікае прагненне Неба, што яны прасілі Маці Божую, каб Яна іх туды забрала. Францішак і Гіяцынта атрымалі абяцанне, што хутка там будуць, а Луцыю, якая яшчэ павінна была выканаць заданне на зямлі, Маці Найсвяцейшая суцешыла абяцаннем: “Маё Беззаганнае Сэрца будзе для цябе прытулкам і шляхам, які прывядзе цябе да Бога”.
   Словы Найсвяцейшай Дзевы мы можам таксама аднесці і да сябе і выбраць марыйны шлях жыцця, давяраючы таму, што Яна ніколі нас не пакіне, калі ў небяспеках і патрэбах мы будзем звяртацца да Яе.

   На заканчэнне падзякуем Маці Божай і даверымся Яе апецы.
   О Марыя, Маці Касцёла, дзякуем Табе за Тваю любоў і мацярынскі клопат, з якім Ты думаеш пра нашае збаўленне. Укрый нас у сваім Беззаганным Сэрцы, захоўвай ад небяспекаў, каб мы дасягнулі нашай мэты – Неба.
   Амэн.

V. ДЗЯКУЕМ ЗА ТОЕ,
ШТО ТЫ ЗАПРАШАЕШ НАС ДА СВАЁЙ ШКОЛЫ
(АПЭЛЬ МАРЫЙНЫ)

   Школа Марыі будзе больш плённай, калі падумаць, што кіруе ёй Тая, што атрымлівае для нас найбольшую колькасць дароў Духа Святога, а таксама дае нам прыклад гэтай “пілігрымкі веры”, у якой Яна непараўнальная Настаўніца.
Ян Павел II,
Апостальскі Ліст “
Rosarium Virginis Mariae”, стар. 14

   Маці Найсвяцейшая, Маці Езуса, Маці Касцёла, Маці нашая!
   Калі мы ўглядаемся ў Тваё Беззаганнае Сэрца, мы чуем, як Бог нам тлумачыць, што кожны з нас мае сваю ўласную гісторыю. Непаўтаральную, адзіную, нязвыклую. І што ў кожнай з іх Ты прысутная. Ты прысутнічаеш у жыцці кожнага з нас.  Бо так хоча Бог. Ты робіш так, што нашая гісторыя жыцця застаецца гісторыяй збаўлення, бо Пан, які нас стварыў, надаў яму менавіта такі сэнс: збаўленне. Мы павінны пасяліцца ў Яго доме, з’яднацца з Ім, удзельнічаць ва ўнутраным жыцці Святой Тройцы. Унутраным, бо толькі яно застанецца пасля таго, як мы адыдзем з гэтага свету.
   Тваё заданне? Ты хочаш нам дапамагаць у гэтай вандроўцы да Неба.
   Кожны з нас вырушыў ужо з Табой у нязвыклае падарожжа па краіне часу. Шмат людзей можа не дайсці да мэты, можа будуць нават такія, што будуць упарта ісці ў супрацьлеглым кірунку, але мы хочам ісці разам з Табой, побач з Табой, заўсёды, у кожную хвіліну жыцця. Мы хочам, каб Ты была блізка да кожнага з нас. Каб Ты давала нам чарговую магчымасць знайсці неабходны шлях – той, што дзеля свайго зямнога падарожжа выбраў сам Бог і тым, што побач з Хрыстом прайшла Ты, нашая Маці. Гэта той самы шлях, які праз вякі быў вытаптаны стопамі Тваіх верных прыхільнікаў. Крочылі ім таксама Максіміліян Кольбе, Прымасы Хлонд і Вышынскі, Ян Павел II.
   Твой шлях, Марыя, гэта шлях святасці. Дзякуем Табе за яго. Сёння ён настолькі выразны на мапе Касцёла, што кожны, хто захоча, знойдзе яго, а хто запрагне, пойдзе ім, абіраючы Цябе за сваю Правадніцу…
   Дзякуем Табе за тое, што мы не ананімныя пешкі на мапе гісторыі. У гэтай гульні мы не фігуркі, але ўдзельнікі, заўсёды падтрыманыя Тваёй парадай і дапамогай. Дык не змагаемся ж адны? Не! Ты заўсёды з намі. А хто наш вораг? Гэта шатан стараецца нас перамагчы… Так было з самага пачатку: “Пакладу варожасць паміж табой і Дзевай. Яна раздавіць табе галаву, а ты джаліць будзешь яе ў стапу…” (Быц. 3, 13).
   Таму Ты павінна быць побач з намі… Каб мы не прайгралі жыцця… Каб перамаглі… Дзякуючы Табе. Гэта заўсёды будзе Твая перамога. У нашых сэрцах, нашых сем’ях, нашым народзе і ва ўсім свеце. “Перамога прыйдзе праз Марыю” – прадказаў кард. Аўгуст Хлонд, а пасля яго паўтарыў Прымас Вышынскі і бл. Ян Павел II.
   Сёння тлумачыш нам, што шлях да перамогі ня лёгкая. Шатан хаваецца, каб укусіць, балесны меч працінае сэрца, часам не хапае слёз, як пад крыжам. Але шлях ніколі не будзе самотнай, халоднай, няпэўнай. Калі няхопіць нам сіл, Ты, нашая Маці, возьмеш сваіх дзяцей на рукі і сама панясеш. Зрабі гэта толькі тады, калі мы сапраўды будзем, як дзеці: без гонару, самаўпэненасці, самадзейнасці… Калі скажам: “Totus Tuus”! Не жывем дзеля сябе! Хочам быць цалкам для Цябе! Быць заўсёды з Табой, быць як Ты!
   А Ты просіш: “Узнагароджвайце за грахі і знявагі.”
   Мы хочам, Марыя, пачуць Твой голас. Хочам стаць каля Цябе, быць цалкам Табе адданымі… Хочам быць, як Езус, які 90% свайго жыцця правёў каля Цябе. Мы хочам, каб Ты была прысутная ў нашай штодзённасці так, як гэта было кожны дзень Езуса  ў Назарэце.
   Мы просім: вучы нас такому трыванню ў штодзённым з’яднанні, вучы нас быць у Тваёй школе, Марыя.
   З чаго нам трэба пачаць, Найсвяцейшая Маці? Дзе Цябе шукаць? Дзе знайсці Твой святы шлях?
   Касцёл кажа нам: “Адкрыйце Біблію, каб шукаць Марыю і Яе шлях перамогі… Каб Тая, што перамагла шатана, дапамагла нам перамагчы.”
   Святыя запэўніваюць нас, што калі мы адкрываем Біблію, адкрываем чыстае адлюстраванне, у якім можам аглядаць нашую душу. Там адбываецца нашая гісторыя: варожасці з шатанам, любові з Богам, перамогі Дзевы. Гэта нашае марыйнае жыццё.
   Дапамажы нам, Марыя, зразумець, што гісторыя нашага збаўлення гэта нашая асабістая гісторыя. Гісторыя ўпісаная ў гісторыю нашчадкаў Дзевы. Гэта пра нас кажуць словы протаевангелля ў апошняй Кнізе Быцця і прадказанняў Апакаліпсісу, дзе мы чытаем пра апошнюю бітву Дзевы і Яе нашчадкаў са старадаўнім змеям (Ап. 12). Ты ўпісаны ў апошнюю кнігу Бібліі і можаш знаўсці знакі сваёй прысутнасці ва ўсіх кнігах Старога і Новага Запавету. Стануць яны для нас зразумелымі, калі мы станем пад Тваім штандарам… калі захочам быць Тваімі нашчадкамі, калі вырашымся стаць на Тваім баку і мець удзел у Тваёй перамозе.
   Тады ўсё паволі стане зразумелым. Мы зразумеем, што ў гісторыі свету кожны з нас зойме асаблівае, непаўтаральнае месца. Зразумеем, што мы пагружаныя як бы ў вялікай святой рацэ збаўлення, воды якой нясуць нас усё далей наперад – да вялікага акіяну любові, мяжы нашай доўгай вандроўкі. У ім воды ўсіх рэк і патокі ствараюць адзінае.
   Ты вучыш нас гэтаму, Марыя!
   І запрашаеш да сваёй школы. Заклікаеш нас да Сябе, каб мы пазнавалі навуку Хрыста ў Тваіх руках, бо тады мы ўкленчым у маўклівым здзіўленні. Зразумеем, што Божыя думкі гэта не людзкія думкі і што не ўсё трэба разумець па-людзку. Нам трэба слухаць Бога, а не людзей і прыняць да свайго сэрца крытэрыі Неба, а не гэтага свету.

   Амэн! Хочам, каб так сталася! Хочам заўсёды быць побач з Табой, памятаць пра Цябе кожную хвіліну нашага жыцця і чуваць, бо Ты Сама вучыш нас, як ісці шляхамі збаўлення.


Перакладзена з польскай мовы.
Арыгінал: Nie żyjemy dla siebie. Wynagrodzenie za grzechy świata.