Няхай Тваё Беззаганнае Сэрца зменіць свет!
І. СЭРЦА, ЯКОЕ АДОРВАЕ СВЯТАСЦЮ
(МЕДЫТАЦЫЯ)
Будзь прывітана Ты,
цалкам з’яднаная са збаўчым прысвячэннем Свайго Сына! Маці Касцёла! Свяці
Божаму народу на шляхах веры, надзеі і любові! Дапамажы нам жыць поўнай праўдай
Хрыстовага прысвячэння за ўсю чалавечую сям’ю ў сучасным свеце.
Ян Павел ІІ
Часам, нам здаецца, што пра Фаціме мы ўжо усё сказалі што вялікая скарбніца
марыйных аб’яўленняў пазнаная намі да канца. А ў той час усё інакш. Менавіта на
гэтым заснаваная актуальнасць і свежасць паслання: яно ўсё яшчэ паказвае новыя
зместы, новыя пасланні, новыя акцэнты. Яно жывое! Фаціма – гэта жывы арганізм,
які ў кожную эпоху, у кожным месцы аб’яўляе сваё “прыстасаванне да асяроддзя гісторыі чалавецтва”.
Спрадвеку Касцёл
навучае, што “Божыя таямніцы з’яўляюцца крыніцай багацця, якое ніколі не
вычарпаецца”. Гэтыя словы сапраўдныя таксама адносна Фацімы – вялікай Божай таямніцы. Так,
фацімскія аб’яўленні захоўваюць яшчэ шмат неаб’яўленых зместаў. Яны будуць
названыя па імені, калі ўсе пачнуць жыць пасланнем Найсвяцейшай Маці.
У адным можна быць
упэўненым. У Фаціме Бог даў нам знак. Ім з’яўляецца Марыя і Яе Беззаганнае
Сэрца. Не абмяркоўваем гэтага выбару, бо гэта выбар Бога. Бог карыстаецца
знакамі, мы ж павінны бачыць у гэтым асаблівую ласку. Нельга нам зрабіць памылку
Адама, які атрымаў ад Бога знак, але праігнараваў яго. Памятаем апавяданне пра
рай, дзе Божым знакам было дрэва пазнання дабра і зла. Калі б першыя бацькі
былі паслухмянымі Богу, іх рай стаўся бы дасканалым і атрымаў бы рысы вечнасці.
Нам Бог таксама даў
сімвалічны знак, гэта знак
падобны да знаку ў Эдэмскім Садзе. Калі мы будзем яму паслухмянымі,
споўняцца ў нас вялікія Божыя абяцанні. Перад намі адкрыецца Неба!
Ці мы маем выбар? У нас,
веручых, ёсць толькі адзіная магчымасць. Нам застаецца быць паслухмянымі знаку.
“Бог адзіны, - пісала
Сястра Луцыя, - хто можа нас выратаваць”. Ён хоча гэта зрабіць “праз
заступніцтва Беззаганнага Сэрца Марыі, нашай нябеснай Маці, што такая добрая!”
Аб чым кажа гэты знак,
які паказвае людзям дарогу да Неба? Ян Павел ІІ навучае:
“Марыя, нашая нябесная
Маці, прыйшла, каб узрушыць нашыя сумленні, паказаць нам сапраўдны і аўтэнтычны
сэнс жыцця, абудзіць да навяртання з граху і да духоўнага запалу, распаліць у
душах любоў да Бога і бліжняга. Марыя прыйшла да нас з дапамогай, бо, нажаль,
шмат людзей не хоча прыняць заклік Божага Сына і вярнуцца да дому Бога Айца”.
Таму Бог паказвае нам
адчувальны знак. Ім з’яўляецца Беззаганнае Сэрца Марыі, якое “з’яўляецца
мацнейшым за карабіны і іншую зброю”, - як сказаў
кардынал Рацынгер. А Сястра Луцыя дадала: “Яе Сэрца
з’яўляецца надзейным бяспечным сховішчам. Пашана, якую мы аддаем Беззаганнаму
Сэрцу Марыі, з’яўляецца сродкам збаўлення ў цяжкія часы Касцёла і свету”.
Шмат людзей, нават
глыбока веруючых, глядзіць на марыйны культ, як на штосьці другаснае ў Касцёле.
Ім здаецца, што пашана, якая аддаецца Марыі, служыць, перш за ўсё, задавальненню
эмацыйных патрэбаў. Але марыйны культ – гэта галоўная тэма Божых планаў адносна
свету. Больш таго, у гэтым кульце ёсць штосьці, што для сучасных пакаленняў
хрысціян з’яўляецца найважнейшым. Гэта Беззаганнае Сэрца Марыі.
Фаціма нясе з сабою
відавочную “навіну”. Недапушчальнае для вялікай колькасці людзей паняцце для нас павінна стаць ключом усёй
нашай духоўнасці. Мы павінны зразумець значэнне Беззаганнага Сэрца ў нашым
жыцці сёння, заўтра і ў вечнасці. Бог даў нам гэтае Сэрца як сродак збаўлення!
Прымем жа яго. Дзякуем Пану за яго.
Таму Фаціма з’яўляецца
такім важным знакам для сучаснага свету. Яна ратуе ад асуджэння, вядзе да Неба.
Таму Фаціма з’яўляецца голасам, які ніхто не мае права заглушыць. Наадварот,
трэба яго узмацняць сваім удзелам. Няхай у нашым асяроддзі паўторыцца тое, што
адбылося ў Лурдзе.
Узгадаем тую падзею, той знак. У сераду, 24 лютага 1858 г. у Лурдзе адбылося восьмае
аб’яўленне. Біёграф Бернадэты, а. Франсуа Троху піша:
“Бернадэтта ўзнялася з кален са слязьмі
ў вачах (…). Людзі, якія знаходзіліся бліжэй маглі пачуць яе словы, зыходзячыя
з глыбіні яе экстазу. Цяжка дыхаючы, яна паўтарыла словы: “Пакута, пакута, пакута!”. Гэтыя
словы, якія перадавалі з вуснаў у вусны, хутка разышліся ў натоўпе. Гэтак
Бернадэта першы раз пераказала словы паслання, і з гэтай хвіліны распачалася яе
публічная місія”.
Вось наш спосаб
распаўсюджвання паслання. Трэба паўтараць пачутыя словы далей. Замест таго каб
разводзіць плёткі, будзем казаць пра “Жанчыну, апранутую ў сонца” – пра незвычайную падзею ў Фаціме! Давайце наследаваць святых, таксама нашага папу Яна Паўла ІІ,
які ў кожнай размове ўжываў хоць бы адно слова пра Найсвяцейшую Маці. Давайце рабіць як ён, і
хутка Яе імя будзе паўтараць
увесь свет. Мы ж, як акажацца, нават не ведаючы пра гэта, сваім шэптам распачнем сваю
“публічную місію”. Бог большага ад нас не патрабуе.
Распачаць сведчыць аб
сваёй веры… У штодзённых размовах… Распачаць гаварыць пра тое, што сапраўды
з’яўляецца важным… Гэта зусім не будзе цяжка, калі мы адкрыемся на перспектыву
вечнасці. Бо і так мы распавядаем людзям пра тое, што для нас істотнае і цікавае! Мы толькі кажам пра справы, якія, здаецца, маюць зямную перспектыву. Праца,
выхаванне дзяцей, поспехі, няўдачы, планы… А калі б дадаць да ўсяго гэтага
слова пра Марыю? А калі б пераплесці апавяданне пра жыццё зямное з вечнасцю? Можа сапраўды такім чынам мы дапаможам камусьці
знайсці дарогу да Неба.
Пра гэта казаў Ян Павел ІІ, калі
заклікаў: “Давайце слухаць голас Нябеснай Маці! Няхай яго слухае ўвесь Касцёл! Няхай яго
слухае ўсё чалавецтва, бо Найсвяцейшая Дзева прагне толькі вечнага збаўлення
людзей згодна з планам Божага Провіду!”.
У нас няма іншага добрага выбару, бо, як чытаем у дакументацыі фацімскіх аб’яўленняў,
ігнараваць фацімскае пасланне гэта спрабаваць закрыць вочы на святло ласкі і
прабачэння, якое Бог ахвяруе свету пад уласнымі ўмовамі: “Калі выслухаюць мае просьбы… запануе
супакой, калі не, - Расія распаўсюдзіць свае памылкі па ўсім свеце, правакуючы войны…”.
Пра якія просьбы ідзе гаворка? Пра дзве: прысвячэнне Расіі і набажэнства першых суботаў месяца, а дзве гэтыя просьбы вядуць да культу Беззаганнага Сэрца Марыі. Пра гэта прагненне Бога казала Маці Божая
Фацімская ў 1917 г. Восемдзесят гадоў пазней Сястра Луцыя тлумачыла, што
значыць устанавіць у свеце набажэнства да Беззаганнага Сэрца Марыі: “Устанавіць у свеце
набажэнства да Беззаганнага Сэрца Марыі, значыць прывесці людзей да поўнага
прысвячэння навяртанню, адданасці, глыбокай пашаны і любові”.
І дадае, што Бог хоча
ўстанавіць гэтае набажэнства “менавіта ў духу прысвячэння і навяртання”. Іншымі
словамі набажэнства да Беззаганнага Сэрца Марыі гэта, як бы адлюстраванне Таго, што яшчэ глыбока
ўкрыта – больш істотнае, мае вышэйшую мэту. Яго адлюстраваннем З’яўляецца сапраўднае
навяртанне і прысвячэнне свайго жыцця Богу.
Таму Сястра Луцыя перакананая, што ўсе тыя, што будуць жыць набажэнствам да Беззаганнага Сэрца Марыі, будуць “новым
пакаленнем, якое пераможа зло”! Гэты авэрс з’яўляецца як знамя, бо Сястра Луцыя
кажа, што “новае пакаленне” – гэта “пакаленне Беззаганнага Сэрца”. А “Марыя
з’яўляецца яго Маці”.
Ці ж не пра гэта кажа св. Людвік дэ
Монфор, калі навучае: “Найвышэйшы разам са
сваёй Маці павінны стварыць сабе вялікіх святых, якія сваёй святасцю будуць узвышацца над іншымі святымі, як кедры Лібану ўзвышаюцца
над карлікавымі кустамі (…). Фармаванне і выхаванне вялікіх святых (…) даручана Ёй, бо толькі Яна,
гэтая найцудоўнейшая і робячая цуды Дзева, здольная, у еднасці з Духам Святым, рабіць асаблівыя і
незвычайныя справы”.
Хаця… Марыя здаецца
распаўсюджвае іншы вобраз – не два бакі медалю, а вобраз шляху і мэты. Культ
Беззаганнага Сэрца Марыі з’яўляецца спачатку шляхам: “ідзем” гэтым
набажэнствам, паглыбляем веру, вучымся прысвячэнню, даверу. Калі дасягаем пэўнай дасканаласці – у гэтым нам дапамагае ласка з Неба – тады ўжо не “вучымся”, але “жывем”
набажэнствам да Беззаганнага Сэрца Марыі. Становімся адным з Найсвяцейшай Маці,
бяспечна жывем у Яе Сэрцы, становімся падобнымі да Яе і жывем для Неба. Тады
набажэнства да Беззаганнага Сэрца Марыі дасягае мэты. Нашым удзелам з’яўляецца
найважнейшая перамога –
перамога над грахом і шатанам. А на пытанне, ці мы таксама пойдзем да Неба, Марыя
адказвае “так”, як сказала фацімскім пастушкам.
Найсвяцейшая Маці можа
ўчыніць незвычайныя справы! Не, не сама, але ў еднасці са Святым Духам, ажыццяўляючы спрадвечныя намеры Бога. А ці ж ёсць штосьці большае, чым воля Бога, каб
мы былі святымі, каб мы атрымалі Неба? Канешне, не. І таму Найсвяцейшая Маці
можа зрабіць нас святымі! Алелюя! Гэта будзе найбольш цудоўная і незвычайная справа, бо
дзе ж мы, халодныя сасулькі льда можам стаць Божым воблакам… Але цеплыня і бляск сонца могуць гэта зрабіць. А калі яны праходзяць, як праз лінзу, праз
Беззаганнае Сэрца Марыі, лёды растапліваюцца ў імгненне вока. Нам застаецца
толькі не ўцякаць з гэтага месца, дзе Марыя сабрала для нас Божае святло.
ІІ. “МАЛЕНЬКАЕ НІШТО”
(ПРЫКЛАД)
Сярод незвычайных
святых, жыццё якіх здзіўляе і паказваецца нам як знак, Божы знак, ёсць
незвычайная святая. Падчас жыцця яе называлі па-рознаму. Для адных яна была
“Марыя Баурдзі”, іншыя яе называлі “Мірыям Банарды” і “Мірыям з Абэлін”, яшчэ іншыя
называлі яе “Малая Арабка”. Гэтая бласлаўлёная, законніца, стыгматычка і
візіянерка з Палестыны сама сябе называла “Маленькае Нішто”, бо так да яе
звяртаўся Езус. Гэта было для яе найважнейшым.
Яна нарадзілася ў 1846
г. як дзіця, якое выпрасілі бацькі падчас пілігрымкі ў Бэтлеем. Згодна з
абяцаннем, ёй далі імя Маці Божай – імя “Мірыям”. Калі яна была маленькай,
бацькі памерлі; айцец перад смерцю падняў яе ў накірунку абраза св. Юзафа і
прамовіў: “Вазьмі гэтае малое дзіця пад сваю апеку. Маці Божая няхай будзе яе
маці, а Ты будзь ёй айцом”. Калі ёй было дванаццаць гадоў, мусульманін парэзаў
ёй горла, бо яна не хацела прыняць іслам. Тады яна перажыла сваю смерць. “Твая
кніга яшчэ не запісана”, - пачула яна голас з Неба, пасля гэтага ёю пачала
апекавацца нейкая таямнічая, апранутая ў блакітную сукенку, маладая Жанчына.
Яна ёй апекавалася ў нейкім садзе, прадказала ёй будучыню, і нарэшце прывяла яе
да касцёла францішканаў, дзе манахі заняліся дзяўчынай і паклапаціліся аб яе будучым
жыцці. Мірыям да канца жыцця была перакананая, што ёй апекавалася Маці Божая.
Дзяўчына паступіла да сясцёр юзэфітак у Францыі, каб канчаткова пасяліцца ў
кармелітанскім кляштары ў Бэтлееме, дзе атрымала імя Сястра Марыя ад
Укрыжаванага Езуса. Яе жыццё было напоўнена візіямі, духоўнымі перажываннямі,
але перш за ўсё, цярпеннем. Яна памерла ў 1878 г. У 1983 г. Ян Павел ІІ абвясціў яе
бласлаўлёнай.
Падумай:
1. Ці задумваўся ты калі-небудзь, як да цябе звяртаецца Езус? Можа тут, на зямлі, цябе
велічаюць з пашанай і кажуць “Спадар Кіраўнік”, “Спадар Дырэктар”, “Шэф”.
Падумай, ці Збаўца таксама гэтак звяртаецца да цябе? Не?
2. Ці ты разумееш, што дзеля Яго не існуюць зямныя тытулы? У Небе няма дырэктараў,
інжынераў, каралёў і баронаў. Ты з’яўляешся для Бога “Маленькім Нішто”. А гэта самы цудоўны
тытул, які ты можаш мець. Бо, калі ты нішто, тады ты падобны да Марыі. А калі ты, як Марыя, то Неба ў табе… Ці, аднак, Бог
можа да цябе так звяртацца? Ці ты і далей не знаходзіш радасці ў тым, каб быць
“кімсьці”?
3. Чаму Ян Павел ІІ абвясціў “Маленькае Нішто” бласлаўлёнай? Можа дзеля
таго, каб у час розуму, зямной логікі і пагоні за ўладай, славай і грашыма
паказаць нам іншы шлях? Можа дзеля таго, каб ты
паверыў, што ў свеце прысутнічае “сіла з вышыні”, якую
свет не разумее і не хоча прыняць? Можа дзеля таго, каб і ты адкрыўся на цуды?
ІІІ. ТАЯМНІЦЫ РАДАСНЫЯ
(РУЖАНЕЦ)
Звеставанне
“Дух Святы сыйдзе на Цябе і моц
Найвышэйшага ахіне Цябе. Таму і народжанае Святое будзе названа Сынам Божым…
Тады Марыя сказала: “Вось я, слуга Пана. Няхай мне станецца паводле твайго
слова” (Лк 1, 35-38).
А як у маім жыцці?
Найсвяцейшая Маці,
дапамажы мне стаць у праўдзе і ўбачыць, як выглядае мая пазіцыя ў адносінах да
Бога і Яго намераў.
Насвяцейшая Маці,
дапамажы мне разважаць над
Тваёй гатоўнасцю выконваць Божую волю, нават тую, якая крыжуе асабістыя планы,
пагражае быць пакінутым усімі людзьмі, і цягне за сабой тысячы цяжкасцяў.
Найсвяцейшая Маці,
дапамажы, каб мая марыйная пабожнасць прыносіла плёны наследвання Цябе ў маёй
штодзённасці.
Найсвяцейшая Маці,
дапамажы мне адказваць “так” на Божыя рашэнні.
Наведванне святой Альжбеты
“Сабраўшыся, Марыя
паспяшыла ў горную краіну, у горад Юды. І ўвайшла ў дом Захарыі, і прывітала
Альжбету.
Калі Альжбета пачула
прывітанне Марыі, узварухнулася дзіцятка ва ўлонні яе, і напоўнілася Альжбета
Духам Святым. І ўсклікнула моцным голасам, і сказала: “Благаславёная Ты між
жанчынамі і благаславёны плод улоння Твайго! (…) Тады сказала Марыя: “Велічае
душа мая Пана” (Лк 1, 39-46).
Марыя, дапамажы мне разважаць над Твёй гатоўнасцю несці людзям Хрыста і апавядаць усім пра вялікія Божыя справы.
Найсвяцейшая Маці,
дапамажы, каб мая марыйная пабожнасць прыносіла плёны наследвання Цябе ў
штодзённым жыцці. Няхай маё жыццё будзе падобным да Твайго жыцця.
Найсвяцейшая Маці,
дапамажы мне ўбачыць, як шмат было ў Табе асабістага досведу блізкасці і любові
Бога.
Найсвяцейшая Маці,
дапамажы мне быць сведкам Хрыста ў сучасным свеце.
Божае нараджэнне
“Не бойцеся, я абвяшчаю
вам вялікую радасць (…): нарадзіўся вам сёння ў горадзе Давіда Збаўца, якім
ёсць Хрыстус Пан. І вось вам знак: знойдзеце Немаўля спавітае і пакладзенае ў
яслях” (Лк 2, 10-13).
Маці Божая, дапамажы мне
ў захапленні разважаць над цудам нараджэння Бога ў Бэтлееме, Яго выбарам убогасці і прыняццем пашаны ад пастушкоў,
людзей, якіх лічылі ніжэшай катэгорыяй грамадства.
Найсвяцейшая Маці,
дапамажы мне зразумець веліч любові Хрыста, што гатовая дзяліць з намі чалавечы
лёс, поўны цярпення і працы.
Найсвяцейшая Маці,
дапамажы мне, каб мая марыйная пабожнасць прыносіла плён наследвання Цябе ў
маёй штодзённасці.
Найсвяцейшая Маці,
навучы мяне наследаваць Бога ў Яго Уцелаўленні і выбіраць сціпласць, убогасць і
служэнне.
Ахвяраванне Езуса ў святыні
“Калі мінулі дні іх
ачышчэння паводле Закону Майсея, бацькі Езуса прынеслі Яго ў Ерузалем, каб
прадставіць перад Панам (…) Ён [Сімяон] узяў Яго на рукі,
благаславіў Бог і сказаў: “(…) Вось гэты прызначаны на падзенне і паўстанне
многіх у Ізраэлі, і на знак, якому супраціўляцца будуць. І праз Тваю душу
пройдзе меч…” (Лк 2, 22-35).
Насвяцейшая Маці,
дапамажы мне разважаць над Тваёй гатоўнасцю выконваць усе прадпісанні Права. Дапамажы мне разважаць над прадказаннем Сімяона
аб цярпеннях Езуса і Марыі.
Найсвяцейшая Маці,
дапамажы мне, каб мая марыйная пабожнасць прыносіла плён наследавання Цябе ў
маёй штодзённасці.
Найсвяцейшая Маці,
навучы мне быць заўсёды паслухмянай Касцёлу, з запалам выконваць свае
рэлігійныя абавязкі і не ўцякаць ад таго, што цяжкае.
Езуса знаходзяць у святыні
“Праз тры дні знайшлі Яго [Езуса] ў
святыні… Бачачы гэта яны вельмі здзівіліся, і Яго Маці сказала Яму: “Сыне, чаму нам учыніў
гэта…?” Аднак Ён адказаў ім: “Чаму вы мяне шукалі? Ці ж не ведаеце, што я павінен быць у справах
майго Айца?” (пар. Лк. 2, 46-49).
Найсвяцейшая Маці,
дапамажы мне разважаць над Тваёю гатоўнасцю любым коштам знайсці згубленага Езуса. Дазволь зразумець глыбокі сэнс слоў Збаўцы, які
паказвае нам сваё Боскае паходжанне.
Найсвяцейшая Маці, дапамажы
мне, каб мая марыйная пабожнасць прыносіла плёны наследавання Цябе ў маёй
штодзённасці. Удзялі мне ласку, каб маё жыццё было падобным да Твайго жыцця.
Маці Божая, удзялі мне
ласку цярпліва шукаць Езуса на няроўных шляхах майго жыцця і ласку распазнання ў Ім Божага
Сына, які мяне адкупіў.
IV НЕ ПЕРАСТАВАЙ ДАПАМАГАЦЬ!
(АЭЛЬ МАРЫЙНЫ)
О Маці людзей і народаў,
Ты, якая “ведаеш іх цярпенні і надзеі”, Ты, якая па-мацярынску адчуваеш усе
змаганні паміж дабром і злом, паміж святлом і цемрай, якія ўстрасаюць сучасны
свет, прымі наш заклік, скіраваны ў Святым Духу да Твайго Сэрца і агарні любоўю
Маці і Служабніцы гэты наш чалавечы свет. Ян Павел ІІ
Маці! Няхай бласлаўленне
Твайго Беззаганнага Зачацця, Твайго дзявочага мацярынства, Тваёй дасканалай святасці і Твайго
Унебаўзяцця сыйдзе на ўсё тое, што спее ў нашых думках і сумленнях. Няхай напоўніць нас
прагненнем Неба. Няхай застанецца ў нас, як трывалы плён! Плён спеласці духа,
які немагчыма знішчыць і патаптаць ніводным прыніжэннем і ніводным насіллем.
Няхай гэты плод… спее. І прыносіць плён вечнасці. І адорыць нас Небам.
Маці ўнебаўзятая!
Ахвяруем сёння Табе плёны нашага жыцця! Яшчэ больш ахвяруем Табе… цяжкія плёны
спеласці… столькіх душ. Прымі іх і паблаславі! … Няхай не перастане ўзрастаць чалавек! Няхай
не перастае даспяваць кожны з нас! Няхай кожная хвіліна набліжае нас да Неба.
А Ты, нашая Маці і
Дапаможніца, дапамагай нам на гэтай цяжкай дарозе.
Усклікаем: дапамажы чалавецтву, якое
ўпала, калі спрабуе ўстаць!.
Молім: не пераставай дапамагаць!
Просім: дай нам моц перамагаць ворага нашага збаўлення.
Бо хто ж, Марыя, хто ж
сярод людзей параўнаецца з Табой ў сведчанні праўдзе і любові праўды? Хто, больш за Цябе,
з’яўляецца непрыяцелем зла і памылак? Навучы нас верыць, што святасць для нас магчымая, хоць нашыя слабасці кажуць нам думаць пра яе, як пра нешта недасягальнае. Навучы нас непахісна
верыць у гэтую магчымасць і адважна імкнуцца да яе ўсё жыццё, ажно да выканання яе ў Небе!
Будзь з намі, Марыя! Не
пакідай нас! Узмацняй і барані нас у сваёй вялікай міласэрнасці!
О Ты, якая заўсёды
прагнула служыць! Ты, якая служыш як Маці ўсёй сям’і Божых дзяцей! Выпрошвай нам і ўсяму Касцёлу, каб узбагачаныя Духам Святым і Яго поўняй дароў, мы трывала ішлі ў будучыню, не дазваляючы сысці ў іншы накірунак і дакладна адрозніваючы сярод знакаў часу тое,
што служыць надыходу Божага валадарства.
Бо вось мы горача молімся да Айца,
які ёсць у Небе, усклікаючы: “Прыйдзі валадарства Тваё!” Няхай прыйдзе! Нават
калі шлях да яго вядзе праз крыж. І вядзе! Ты сама вучыла нас гэтай збаўчай праўдзе…
Таму сёння мы ўсе ўсклікаем да Цябе:
О Марыя, Маці
Міласэрнасці, чувай над намі,
каб Крыж Хрыста не быў
для нас дарэмным,
каб ніхто з нас не
згубіў шляху дабра,
каб не страціў
свядомасці граху.
Чувай над намі, каб
кожны з нас, Тваіх прыхільнікаў, умеў усё больш давяраць Богу “багатаму ў
міласэрнасць”.
Каб кожны з нас з
уласнай волі з радасцю выконваў добрыя ўчынкі, якія Бог з вышыні падрыхтаваў
нам і каб мы такім чынам жылі “дзеля хвалы Яго велічы” і заслужылі, дзякуючы
ласцы, удзел у Яго вечным жыцці.
Ты, Марыя, ужо ў поўні
маеш удзел у рэчаіснасці Неба. Бог ёсць у Табе, Дзева-Маці: “Бласлаўлёны плод
улоння Твайго”!
А мы, знаходзячыся яшчэ
ў дарозе, прыходзім да Цябе, каб сустрэць Цябе на парозе дому Альжбеты, якую Ты
пайшла наведаць пасля Звеставання. Гэта знак Тваёй любові і гатоўнасці кожнаму з нас дапамагаць
на сцежках збаўлення! І адначасова мы прыходзім, каб Цябе сустрэць на парозе
гэтай святыні, якая адкрылася ў небе, святыні, якой з’яўляецца сам Бог: Айцец,
Сын і Святы Дух.
Мы, Касцёл Твайго Сына,
услухоўваемся ў Твае словы. Ты кажаш: “Велічае душа мая Пана, і ўзрадаваўся дух
мой у Богу, маім Збаўцы. Бо ўзглянуў Бог на пакорлівасць сваёй слугі. (…) Бо
вялікае ўчыніў мне Усемагутны, а Імя Яго святое” (Лк 1, 46-49).
Так, Марыя, “святое імя
Бога”, а Тваё імя з Яго чэрпае сваю святасць. І таму “бласлаўляць Цябе будуць
усе пакаленні” (пар. Лк 1, 48), так, як мы бласлаўляем Цябе ў гэтым цяжкім пакаленні гісторыі
чалавецтва, бо вялікія справы ўчыніў Усемагутны Табе і нам! Паказаў моц сваёй
правіцы, паказаў моц свайго Збаўлення!
Няхай за гэта будзе
праслаўлены Бог! Няхай Яго праслаўляе нашае жыццё тут, на зямлі, і нашая
вечнасць у Небе! Амэн.
V. ПЯТНАЦЦАЦІХВІЛЁВАЕ РАЗВАЖАННЕ
СПАСЛАННЕ ДУХА СВЯТОГА
Дазволь
сёння Найсвяцейшай Маці прамаўляць да твайго сэрца. Яна абяцала, што ў першую суботу будзе казаць табе пра сваю любоў і скіроўваць да Цябе сваё слова. Таму адкрыйся на Яе
прысутнасць, Яна з табой. Супакой сваё сэрца, супакой свае пачуцці, а ў Тваёй душы няхай запануе
супакой. Няхай разважанне таямніцы смерці Збаўцы будзе месцам твайго сустрэчы з Марыяй. Ты пачуеш Яе голас, які
прамаўляе асабіста да цябе.
Табе патрэбная моц з вышыні. Сам не выйграеш. Ты бездапаможны. Твая барацьба з шатанам няраўная. У кантэксце ўпадку першых людзей і трыюмфу шатана – гэта нават не барацьба, а спроба вырвацца з няволі! Ці не кажа
пра гэта твой уласны, найбольш асабісты досвед? Ці не пра гэта ўзгадвае у адной са сваіх
катэхэз Святы Айцец Ян Павел ІІ? Ён навучаў: “Чалавек праз грэх “уцягнуты” у
барацьбу супраць моцы цемры. Ён уцягнуты, быццам “звязаны ланцугамі””.
Ці
ты маеш у сабе столькі пакоры, каб прызнацца ў гэтым? А можа ў Табе жыве пыха,
якая пераконвае цябе, што ты моцны, што, калі толькі захочаш, можаш нават стаць
святым?...
Ці
ты пачынаеш прадчуваць, чаму ўратаванне можа прынесці толькі хтосьці “звонку” – не
зацягнуты ў сеці зла, не ўцягнуты ў блытаніну грахоў, вольны ад уплываў шатана?
Гэтым вольным чалавекам з’яўляецца Хрыстос. А прыходзіць Ён да цябе туды, дзе моліцца
Марыя…
Бачыш Яе ў Вячэрніку? Найбліжэйшыя Езуса прыйшлі да Яе, каб разам з Ёй трываць
у малітве. Яны ведаюць, што ім
патрэбны Святы Дух. Ведаюць, што найбольш паспяхова заклікае Яго з намі Марыя.
Ты
ніколі не будзеш панам – гэта ашуканства шатана! Ты заўсёды будзеш камусьці
служыць. Такія духовыя гены чалавека. Або – ведаючы пра гэта ці не – ты служыш д’яблу, або
аддаеш сябе на службу Езусу. Таму заклік “Езус ёсць Панам”, які плыве з
найглыбейшых тайнікоў тваёй душы, азначае тваё вызваленне ад улады шатана.
Ці
прамаўляеш ты часам гэтыя словы? Можа
больш: ты так кажаш таму, што спрабуеш так жыць, падпарадкоўваешся
“правілам Езуса”?
Шатан, псеўдаўладальнік, закаваў нас у ланцугі і хоча быць нашым панам. Не згаджайся з
гэтым! Змагайся! Але ніколі не змагайся адзін. Твая барацьба з д’яблам гэта
некалькі крокаў да таго, каб зацягнуўся ланцуг. А шатан смяецца з цябе.
Ты
павінен паклікаць таго, хто можа вызваліць цябе. Гэта Святы Дух. Заклікай Яго.
Заклікай так, як крычыць вандроўнік, які тоне ў балоце. Ён моцна крычыць, каб
хтосьці пачуў яго і выратаваў тонучага. Прызнайся, што ты тонеш у зле, і няхай
твая душа крычыць так голасна, каб пачула неба. Не будзеш падманутым. Езус,
чакае, каб даць табе свайго Суцяшальніка. Ён не толькі выратуе цябе, але і
дапаможа дайсці туды, куды ідзеш. Будзе тваім надзейным кіраўніком і
вартаўніком. Ты будзеш у бяспецы. Будзеш бегчы да неба, але будзеш адпачываць у Святым Духу.
Цябе будзе падштурхоўваць Божы віхр. Прасі аб гэтым, калі не баішся такой змены
ў сваім жыцці. Тады ў цябе не
будзе часу, каб хапацца за прыемнасці гэтага свету, збіраць
каляровыя памяткі і скарбы. Будзе цябе гнаць Бог. Ты знойдзеш сябе ў духоўным
віхры, які будзе зацягваць цябе да неба. Адважся?
Гэты
новы свет бліжэй да цябе, чым ты думаеш. Дастаткова толькі наблізіцца да Марыі. Устаць так
блізка, каб чуць Яе шэпт малітвы і маліцца разам з Ёй. І прымаць Яе дух, вучыцца ў Яе служыць і
радавацца, цалкам забывацца пра сябе, і плакаць над тымі, хто больш годны
нянавіці і пагарды, тым больш каго ты любіш, за каго молішся і аплакваеш.
Таму, ключом да дароў Духа
Святога з’яўляецца прызнанне шляху Марыі сваім шляхам? Так, бо гэтым шляхам прыйшоў на свет Езус.
Гэтым шляхам Ён ішоў з Ёй, Яго настаўніцай, 30 гадоў свайго жыцця. Гэты шлях – Яго Евангелле. Ты павінен сказаць у сэрцы: чаканне, пакора, убогасць, цярпенне – так, гэта
каштоўнасці! Хоць свет засмяецца табе ў твар, лічачы, што гэта характэрныя рысы
чалавека, які прайграў. На шчасце, ты ведаеш, што смех гэтага свету, князям якога з’яўляецца
шатан, гэта паказальнік таго, што чалавек стаў разумнай жывёлай. Ты ведаеш, што
лічыцца толькі ўсмешка Бога.
Таму
заклікай Духа Святога! Няхай прыйдзе. Няхай змець аблічча зямлі. Але распачне
ад Цябе.
Калі
ты адчуваеш такую патрэбу, вазьмі Марыю за руку і яшчэ раз прайдзі з Ёй па сцежках гэтага разважання. Найсвяцейшая Маці пакажа табе месцы, у якіх
знаходзіцца штосьці, што Яна
хоча ахвяраваць табе як дар на кожны твой дзень. Можа гэта
будзе святло, можа бальзам суцяшэння, можа моц ласкі, якая дазваляе ўчыніць
тое, што могуць зрабіць толькі святыя. А можа гэта будзе досвед Яе блізкасці і
чуласці, калі Сваёй далоняй
ласкае твой стомлены твар…
Перакладзена з польскай мовы.
Арыгінал Więcej niż doczesność. Jest niebio, jest piekło, jest czyściec.