Няхай Тваё Беззаганнае Сэрца зменіць свет!
ПЯТНАЦЦАЦІХВІЛЁВАЕ РАЗВАЖАННЕ
БОЖАЕ НАРАДЖЭННЕ
Дазволь сёння Найсвяцейшай Маці прамаўляць да Твайго сэрца. Яна абяцала,
што ў першую суботу будзе казаць табе пра сваю любоў і скіроўваць да цябе сваё
слова. Адкрый сваё сэрца на Яе прысутнасць побач з табою. Супакойся, глыбока
сканцэнтруйся, паспрабуй адчуць вакол сябе звышнатуральную атмасферу. Няхай
словы гэтага разважання стануць тваімі словамі, тады ты пачуеш голас Марыі, які
прамаўляе асабіста да цябе.
Езус
сказаў: “Вы павінны нарадзіцца нанаў”… Так, Марыя, гэтыя слова скіраваныя
таксама да мяне. Я павінен нарадзіцца наноў. Я павінен стаць як дзіцё; дзяцям –
казаў Твой Сын – належыць Божае валадарства. Дапамажы мне сёння, Марыя,
паглынуцца ў таямніцу нараджэння Божага Сына, каб у гэтай таямніцы я знайшоў
праўду пра свой асабісты ўлях збаўлення. А калі я не змагу сканцэнтравацца,
калі не ўмею разважаць, тады тым больш няхай мяне вядзе Тваё святло. Бо Ты
абяцала праводзіць нашыя першасуботнія разважанні.
Народзіны – гэта таямніца жыцця. Аднак, гэтае жыццё зусім не азначае
самастойнасць. Першыя гады яно цалкам залежыць ад маці. Патрабуе маці. Калі я
павінен нарадзіцца нанаў, Бог дае мне найлепшую Маці для маёй душы, Маці, якая
можа прывесці мяне да святасці. Ты, о Марыя, з’яўляешся маёй Маці. Нават тады,
калі я не памятаю пра Цябе, калі ад Цябе ўцякаю, калі не клапочуся пра Тваё
добрае імя, а падчас маіх малітваў да Цябе я займаюся толькі самім сабой. А
можа нават часамі прыношу Табе боль, раню Цябе…
Ведаю, што праз акт поўнага прысвячэння Табе, я станаўлюся Тваім дзіцём,
дзіцём у Тваіх святых далонях. Тады гэта Ты нясеш мяне праз жыццё. З вышыні
Тваіх матчыных рук свет выглядае самым небяспечным: цемра застаецца цемрай,
спакуса застаецца спакусай, зло – злом… Але я ўжо не баюся, бо я ў бяспецы. Ты
са мной. Як Маці Ты адказваеш за маё жыццё. Як Маці Ты мяне любіш больш, чым
саму сябе. Як Божая Маці Ты бачыш ува мне адлюстраванне Езуса, а ў маім сэрцы
ўмееш убачыць, уратаваць і распаліць Божае полымя святасці.
Марыя! Я хачу паверыць у Тваю любоў, у Тваю гатоўнасць служыць дзіцяці,
у Тваё прысвячэнне для мне, калі я прысвячаю сябе Табе. Гэта павінен быць мой
першы крок. У Фаціме Ты казала, што Твой Сын хоча, каб Ты была больш вядомая і
каханая. Так, я павінен больш Цябе пазнаць, павінен больш Цябе палюбіць. Тады
Ты станеш для мяне такой блізкай, што я змагу аддаць сябе Табе з усім, што маю.
Тады з радасцю я змагу быць “увесь Твой”.
Абарані мяне ад павярхоўнага прыняцця рашэння прысвяціць сябе Табе і
прамаўлення акту пасвячэння без належнай падрыхтоўкі. Народзіны – гэта адна
радасная хвіліна. Прыход на свет дзіцяці патрабуе высілкаў не толькі маці, але
і дзіцяці. Калі я распачну падрыхтоўку, дапамагай мне, Марыя! Калі я малюся,
ачышчай маю малітву. Калі пакутую, дапамагай мне забываць пра сябе. Калі я
кленчу каля канфесіянала, абудзі ўва мне сапраўдны жаль і прагненне святасці,
якое ўва мне няхай ніколі не згасае. Калі я прыступаю да стала Пана, дапамажы
мне ўбачыць вачыма веры гэту найвялікшую таямніцу, да якой Бог дазваляе мне
дакрануцца ў гэтым жыцці. А калі я раблю пастановы, няхай яны, дзякуючы Тваёй
ласцы, будуць мудрыя і моцныя як скала.
Потым настане дзень народзін – вялікае Свята для Цябе і для мяне -
хвіліна, калі я буду ў Тваіх руках: голы, бездапаможны, цалкам залежны ад Цябе.
Як Езус у Бэтлееме. Дапамажы мне ў гэту хвіліну прамовіць акт майго прысвячэння
Табе усім сэрцам, усёй душою, з усёй моцай, з усіх сіл, каб менавіта так я Цябе
любіў, так пашыраў Тваю хвалу і так Табе служыў.
Народзіны – гэта пачатак дарогі ў Тваіх руках. Потым кожны дзень я
павінен вучыцца быць залежным ад Цябе. Гэта не будзе лёгка, таму я прашу будзь
Маці – добрай, чулай і вернай. Ты скажаш мне, што калі я забяру назад сваю
вольнасць, Ты не зможаш мяне затрымаць… Што ж тады мне рабіць, каб абараніцца
ад асабістай вольнасці? Ты нагадваеш мне, што людзі, якія Табе служылі да мяне,
знайшлі найпрасцейшае рашэнне. Якое? Штодзённае аднаўленне акту прысвячэння
Табе. Гэта пячатка вернасці. У будучыні я ўбачу, што я вытрываў у прысвячэнні
Табе дзякуючы Тваім намаганням, а не сваім заслугам. Я ўбачу, што Ты магла мяне
несці праз усё жыццё дзякуючы гэтым некалькім простым словам, якія я паўтараў
прынамсі адзін раз кожны дзень свайго новага жыцця.
Маё
дзяцінства ў Тваіх руках будзе выглядаць інакш, чым іншых Тваіх слугаў. Кожны з
нас іншы і служэнне кожнага з нас будзе іншым. Ты сама даеш нам заданні, якія
павінны наблізіць гадзіну перамогі Твайго Беззаганнага Сэрца. Калі Ты напоўніш
мяне сваёй ласкай, падчас падрыхтоўкі да прысвячэння Табе я напішу свой
асабісты акт, створаны маім сэрцам злучаным з Тваім Сэрцам. Гэты акт я буду
несці праз усё жыццё. Ён прывядзе мяне да служэння Табе на зямлі, а потым да
найцудоўнейшага служэння: упрыгожвання Твайго трону ў небе.
Я заўсёды застануся Тваім дзіцём, Марыя!
Скончылася тваё марыйнае
разважанне. Яшчэ хвілінку затрымайся на малітве… Каб задаць сабе пытанне: што
падчас гэтай сустрэчы было для мяне найважнейшым? Найсвяцейшая Маці скіравала
да цябе сваё слова, падкрэсліла нябесным жэстам канкрэтную тэму, тваю тэму. Ці
ты заўважыў яе? Калі так, падзякуй Марыі. Яна размаўляла з Табой. Ты сустрэў Яе
сёння на дарозе свайго жыцця.
Перакладзена з польскай мовы.
Арыгінал Więcej niż doczesność. Jest niebio, jest piekło, jest czyściec.