Няхай Тваё Беззаганнае Сэрца зменіць свет!
І. ВЯЛІКІ ЦУД, КАБ ЛЮДЗІ ПАВЕРЫЛІ
Ў ІСНАВАННЕ ВЕЧНАСЦІ
Ў ІСНАВАННЕ ВЕЧНАСЦІ
(МЕДЫТАЦЫЯ)
Я прыехаў як пілігрым у Фаціму, у гэты“дом”, які выбрала
Марыя, каб сёння да нас прамаўляць. Я прыехаў у Фаціму, каб нанў радавацца прысутнасцю
Марыі і Яе мацярынскай апекай. Я прыехаў у Фаціму, паколькі да гэтага месца сёння
набліжаецца пілігрымуючы Касцёл, у якім Яе Сын хацеў бачыць прыладу
евангелізацыі і сакрамэнт збаўлення. Я прыехаў у Фаціму, каб
разам з Марыяй і шмалікімі пілігрымамі маліцца за чалавецтва, прыгнечанае
цярпеннем.
Ян Павел ІІ
Каму мы павінны быць
удзячнымі за незвычайны цуд, які ў кастрычніку 1917 года бачыла семдзесят тысяч
чалавек? Безумоўна, гэта вынік “задумкі міласэрнасці”, пра якую казаў анёл,
падрыхтоўваючы трох пастушкоў да сустрэчы з Маці Божай у Фаціме, і якая павінна была прынесці плён прагнення зрамены жыцця. Але таксама ёсць другая прычына цуда, якая звязана з
“чалавечым элементам”. З успамінаў Люцыі мы даведваемся, што 13 ліпеня 1917 г.
менавіта яна папрасіла ў Найсвяцейшай Маці цуд, “каб і іншыя маглі паверыць”. Адказваючы на яе просьбу Марыя сказала: “У
кастрычніку я ўчыню цуд, які ўсе ўбачаць і павераць”.
Маці Божая абяцала цуд
падчас свайго трэцяга аб’яўлення. Аднак, хто ўважліва прачытае запісы сястры
Люцыі, той заўважыць, што скрытае прадказанне гэтага цуду было ўжо падчас
першага аб’яўлення. Ужо тады
Фацімская Спадарыня выразна вызначыла дзень і гадзіну кожнай наступнай сустрэчы. Яна прасіла, каб дзеці прыходзілі ў трынаццаты дзень а той самай гадзіне
на працягу шасці чарговых месяцаў. З гэтага можна зрабіць вынік, што ўжо ў маі дакладна быў
вызначаны дзень, час і месца цуду, які быў прадказаны тры месяцы таму.
Ці трэба дадаць, што
паводле навукоўцаў гэта адзіны такога тыпу цуд у гісторыі? Бо згодна з прыродай
цуду, ён узнікае нечакана і ў невядомым месцы. Тым часам, у Фаціме пра гадзіну і месца вялікага цуду было вядома за некалькі месяцаў да яго здзяйснення. Таму ён
мог прыцягнуць так шмат людзей.
Канешне, навіна пра цуд разляцелася як маланка. Дзякуючы Гіяцынце, якая не змагла захаваць у
таямніцы словы Найсвяцейшай Маці, інфармацыя аб прадказаным цудзе
распаўсюдзілася. Гіяцынта распавядала пра вялікае абяцанне Найсвяцейшай Маці: “У кастрычніку я ўчыню цуд”.
Цуд сонца, якое
круцілася, адбыўся ў поўдзень. Дарэчы, варта ўзгадаць, што ў Фаціме ў 1917 г.
сонечны час не супадаў з афіцыйным часам. Прычынай гэтаму было ваеннае становішча ў Партугаліі і, як вынік, усталяванне еўрапейскага вымярэння часу. Аднак, Марыя, Каралева Супакою, выбрала не “ваенны”, а “сонечны”
час.
Гэта дадатковае
пасланне, якое звычайна не заўважаюць, калі апісваюць цуд сонца. Гэты цуд
сапраўды з’яўляўся знакам супакою, а не выкананнем апакаліптычных прадказанняў
перададзеных небам.
Час узгадаць адно
незвычайнае выказванне Найсвяцейшай Маці.
Цуд 13 кастрыніка 1917
г., спектакулярны “цуд сонца”, быў меньшым, чым планавала неба. Так здарылася ў
выніку таго, што зрабіў Артур дэ Олівер Сантас, адміністратар вокруга Оўрэм, чалавек, які не
дапусціў сустрэчы Марыі з візіянерамі трынаццатага жніўня. Ён забраў дзяцей і пасадзіў у
вязніцу, каб выцягнуць з іх таямніцу, якая была ім перададзена ў ліпені. Падчас
аб’яўлення 19 жніўня Найсвяцейшая Маці аб’явіла: “Цуд будзе меньшым”.
Калі б адміністратар
галоўнага гораду ў раёне
Фацімы не забраў візіянераў з месца аб’яўлення 13 жніўня 1917
г., тады дзякуючы кастрычніцкаму цуду сапраўды маглі б навярнуцца не тысячы,
але мільёны людзей – такая армія змагла б скончыць першую сусветную вайну ў той
самы дзень і паставіць чалавецтва на зусім іншы шлях! Мы б больш пранікліся заклікамі
Маці Божай, і Бог мог бы больш аказаць нам сваю міласэрнасць… Інакш выглядала б ХХ стагоддзе: яно не было
бы “эрай мучанікаў”, але часам супакою… Можа менавіта такія былі Божыя планы
адносна Фацімы: аб’яўленні, да якіх цярпліва падрыхтоўваў анёл, і якія з
цудоўнай логікай адбываліся на працягу шасці месяцаў. Вяршыняй павінен быў быць
цуд, які меў моц змяніць
увесь свет.
Які павінен быў быць
цуд? Здаецца, што на гэтае пытанне існуе даволі праўдападобны адказ. Прадказаны
Маці Божай цуд – “танец сонца” бачылі б не толькі ў Фаціме і ў яе вокругах. Мы
можам тут прывесці аналогію і прыклад цуду “палярнай зоркі” (1938 г.). У той
час прадказаны Марыяй у ліпені 1917 г. цуд бачыла некалькі дзесятак мільёнаў
людзей. Неба было ў чырвоных агнях над усёй Еўропай, часткай Афрыцы, некаторых
краінах Азіі і Амерыкі. Ці ж, калі б не грэх Артура дэ Олівера Сантоса,
кастрычніцкі цуд не быў бы падобным? Тады здзейснілася б прадказанне “каб усе паверылі”. Сапраўды, цуд 13 кастрычніка 1917 г. убачылі б усе.
Гіпотэза здаецца
праўдападобнай…
Аднак, сталася інакш. Не
ўсе маглі бачыць фацімскі цуд і не ўсе маглі паверыць. А свет не стаў на шлях
навяртання…
На шчасце Бог меў – бо
заўсёды мае – альтэрнатыўны план, які мог выкарыстаць у крызіснай сітуацыі. Напэўна Ён вельмі часта вымушаны яго прымяняць, бо звычайна адказ чалавека на Божы
заклік не з’яўляецца поўным. Ведаем дакладна, што адзін раз аварыйны план не
быў патрэбны: гэтак было падчас Звеставання ў Назарэце. Там воля Бога
сустрэлася з воляй чалавека ў такой дасканалай гармоніі, што ўсё неба затрымалася
ў захапленні. Марыя прамовіла тое самае слова, якое было першым, якое прагучала
ў бязмежнай Божай Любові. Яе fiat было цёплым эхам Боскага fiat, якое ў дні стварэння паклікала да існавання неба і зямлю, і ажывіла сусвет. Тое
творчае fiat – “няхай станецца”,
працавала шэсць дзён, каб скончыць справу стварэння і адкрыцца на сёмы дзень -
дзень адпачынку Бога. Ці ж сёння, у Фаціме, Марыя не зкалікае нас да таго
самага з’яднання нашай волі з воляй Божай і прамаўлення “fiat”, якое створыць новы свет? Не ў імгненне вока, але ў доўгім працэсе шасці творчых дзён, які скончыўся трыюмфам Бога і Яго
адпачынкам… (таму сястра Люцыя казала сімвалічна аб “сямі днях Фацімы”).
Марыя сказала: “У канцы
маё Беззаганнае Сэрца затрыюмфуе і не надоўга свету будзе падараваны час супакою”. Чакаем гэтую хвіліну… Цуд сонца павінен
быў падарыць яе раней… Можа трэба даведацца пра змест таго незвычайнага
дня і, такім чынам, стаць удзельнікам падзеі, якая павінна была змяніць ход гісторыі.
Можа таксама трэба вынесці ўрок з учынку адміністратара
і быць свядомым таго, што кожнае зло, якое мы робім мае свой негатыўны адбітак
не толькі ў нашым жыцці, але таксама ў гісторыі ўсяго свету.
ІІ. ЦУД СОНЦА Ў ВАТЫКАНЕ
(ПРЫКЛАД)
Цуд сонца, які першы раз
адбыўся ў кастрычніку 1917 г. у Фаціме, у 1950 г. паўтарыўся таксама ў Ватыкане. Аказваецца, што ў 1950 г. папа Пій ХІІ чатыры разы бачыў цуд
сонца. Ён дае наступнае сведчанне: “Гэта здарылася 30 кастрычніка 1950 года, за
два дні да ўрачыстага абвяшчэння дагмату аб Унебаўзяцці Найсвяцейшай Дзевы Марыі, дзень, які
ўвесь каталіцкі свет чакаў з хваляваннем. Каля шаснаццатай гадзіны я гуляў як
кожны дзень у ватыканскіх садах. Чытаў і аналізаваў, як звычайна, розныя
дакументы. Я ішоў з Плошчы Маці Божай Лурдскай па алеі ўздоўж мура на вяршыню ўзгорка.
Калі ў нейкі момант я адарваў свой зрок ад папер, якія трымаў у руках, мяне ўразіла
з’ява, якой я раней ніколі не бачыў. Сонца, якое знаходзілася даволі высока ў
небе, выглядала, як бледна жоўты шар у светлым коле, што, аднак, не перашкаджала мне на яго глядзець. Перад сонцам узносілася
невялікая хмарка. Матавы шар лёкка рухаўся, то кружачыся, то хістаючыся ў права
і ў лева. Але ўнутры шара былі выразна відавочныя вельмі моцныя і няспынныя рухі. Гэтая самая з’ява паўтарылася таксама ў наступныя дні, 31
кастрычніка і 1 лістапада, у дзень абвяшчэння дагмату, і таксама 8 лістапада,
у актаву ўрачыстасці. Пасля таго дня з’ява больш не паўтаралася. Пазней я шмат
разоў спрабаваў заўсёды ў тую самую гадзіну і ў такіх самых альбо падобных
атмасферных умовах глядзець на сонца, каб убачыць, ці будзе зноў такая самая
з’ява, але дарэмна. Я не мог ніводнай хвіліны глядзець на сонца, бо яно адразу
мяне асляпляла. Гэта, коратка і проста кажучы, чыстая праўда”.
Падумай:
1. Чаму папа Пій ХІІ атрымаў ласку бачыць цуд сонца? Можа гэтая ласка была
звязана з абвяшчэннем дагмату аб Унебаўзяцці Найсвяцейшай Маці і з’яўлялася пацвярджэннем таго, што,
насуперак людзкім меркаванням, Бог прагне гэтага новага дагмату?
2. Чаму Бог прагнуў, каб праўда аб Унебаўзяцці Марыі была абвешчана як
дагмат? Чаму Ён прагнуў, каб марыйны элемент быў у цэнтры ўвагі веруючых? Можа
хацеў урачыста пацвердзіць, што існуе Неба? Больш таго, можа Ён хацеў нам
паказаць, што шлях да збаўлення вядзе праз марыйную пабожнасць, праз жыццё, у якім мы жывем па-Божаму як Яна?
3. Можа нам сёння патрэбна яшчэ адна праўда? Праўда аб тым, што цуды
існуюць! І Бог сам вядзе свой Касцёл!
ІІІ. ТАЯМНІЦЫ СВЯТЛА
(РУЖАНЕЦ)
Хрост Езуса
Таямніца хросту Езуса ў Ярдане
з’яўляецца першай ружанцовай таямніцай, у якой Марыя знаходзіцца ў ценю. Яна прысутнічае са
Збаўцам не фізічна, але духоўна. Не думай, што “толькі” духоўна, бо духоўная едансць з’яўляецца больш важнай, чым блізкасць цела. Сапраўдная еднасць не патрабуе дотыкаў цела. Марыя заўсёды суправаджала Езуса. Яна была з Ім таксама
тады, калі гэта было не магчыма фізічна. Кажам: “Яна была дасканала з’яднаная з Хрыстом”. Як выглядае твая духоўная еднасць са Збаўцам? Ён заўсёды
з Табой, а ты?
У таямніцы хросту Хрыста
ў Ярдане аб’яўляецца праўда аб Езусе – Сыне Божым. Але ў водах Ярдана стаіць
Чалавек, Сын Марыі. Заўваж, што гэты Чалавек мае рысы Маці! Твая святасць,
упадабанне, якое знаходзіць у табе Бог, павінны мець рысы Марыі. Ці ведаеш ты, якім чынам можаш быць
да Яе падобным?
Езус – гэта сапраўдны
Бог і сапраўдны Чалавек. Ці ты можаш згадзіцца з гэтай супярэчнасцю? Бог
з’яўляецца Чалавекам. Марыя з’яўляецца Маці Бога. Ты таксама маеш бацькоў. Ці ты супрацівішся таму, што
Марыя з’яўляецца тваёй Маці? Пачуй з Яе вуснаў, кім ты з’яўляешся для Яе. А кім
Яна з’яўляецца для цябе?
Цуд у Кане
Першы цуд, які ўчыніў
Езус - гэта бласлаўленне сувязі двух людзей. Цуд перамены вады ў віно адбыўся ў
наступным асяроддзі: вяселле, чалавечая любоў, пачатак сямейнага жыцця. Для
Бога гэта асноўныя каштоўнасці, якім Ён гатовы падпарадкаваць планы свайго Провіду. Бо, вось Езус, гадзіна
Якога яшчэ не надышла, прыспешвае час па просьбе Маці, але
таксама для таго, каб паказаць значэнне шлюбу і сям’і. Тое, што дзякуючы ружанцу
таямніца вяселля ў Кане Галілейскай аб’яўляецца сярод нас, гэта знак таго, што
і ў нашых часах шлюб і сям’я – гэта найважнейшыя чалавечыя каштоўнасці, якія
трэба бараніць; калі трэба, то нават Божым цудам!
Ці глядзіш такім чынам
на свой шлюб, сваю сям’ю, у якой жывеш? Гэта першае месца дзеяння Бога!
Выкарыстай гэта!
Навучанне аб Валадарстве і
заклік да навяртання
заклік да навяртання
Езус заклікае цябе да
навяртання. Але заўваж, якім Ён з’яўляецца Педагогам! Спачатку Ён апісвае табе
валадарства хвалы. Спачатку апавядае табе аб тваім прызначэнні, якім з’яўляецца ўдзел ува ўсім тым, што Божае: у Яго святасці, у Яго праслаўленні, у Яго хвале, у
Яго шчасці, якое не мае канца. Ён звяртаецца да таго, што ад пачатку стварэння
захоўваецца ў тваім сэрцы, да твайго першага, найцудоўнейшага і найбольш
сапраўднага паклікання. Нават калі ты ніколі не адчуваў гэтых святых
прагненняў, цяпер Езус абуджае ў табе тое, што найглыбей укрыта ў тваім сэрцы;
тое, што з’яўляецца фундаментам твайго існавання. Так, Бог паклікаў цябе да жыцця, каб ты жыў для Яго тут
і цяпер на зямлі, а потым там, назаўсёды, у небе. Яго апавяданні аб валадарстве
абуджаюць у табе мары аб святасці, аб еднасці з Богам, аб сэнсе, які пераступае зямны
свет. Так, гэта запрашэнне да Валадарства з’яўляецца для цябе інтуітыўна
зразумелым. Усім сабою ты адчуваеш, што там тваё месца, там твой дом.
Перамяненне га нары Фавор
Бог ёсць Любоў. Ці не
таму Езус аб’яўляе Пятру, Якубу і Яну сваю хвалу? Ён прыцягвае да сябе,
прыцягвае, як магніт, да неба. Але заўваж, ты маеш такі самы доступ, як рэшта Апосталаў і
семдзесят два вучня, якія былі вельмі блізка Пана. Паглядзі, ты ні чым не
адрозніваешся ад іх. Ты таксама чуеш аб Перамяненні пасля уваскрашэння Пана. Для цябе гэта
аб’яўленне таксама з’яўляецца дарам, які ты атрымаў праз веру. Толькі тры
апосталы былі выбраныя, каб сузіраць перамяненне Пана на гары Фавор. Там не было Марыі, не было Філіпа і Тамаша, Барталамея і Мацвея, не было
і цябе. Толькі тры апосталы
былі. Яны былі выбраныя для таго, каб сведчыць
іншым.
Падзякуй Богу, што ты як
Маці Езуса і Яго вучні. Калі ты хочаш быць побач з Марыяй і ісці з Ёй праз усё
жыццё, то памятай, што жыць у еднасці з Марыяй не значыць жыць сярод цудаў. Жыць у
еднасці з Марыяй – гэта прыняць тое, што дае Бог. Не жадаць для сябе Фавора. Але прасіць аб
ласцы веры. Каб твая душа, як Марыя, была “бласлаўлёная, бо паверыла”.
Устанаўленне Эўхарыстыі
Касцёл навучае, што
Эўхарыстыя з’яўляецца вяршыняй дзейнасці, праз якую Бог асвячае ўвесь свет.
Гэты “свет” не з’яўляецца абстракцыйным паняццем. Гаворка тут ідзе таксама пра
цябе. Гэта ты, набліжаючыся да Эўхарыстыі, стаіш пад хвалебным Крыжам
Адкупіцеля, атрымліваючы такім чынам доступ да ўсіх пладоў збаўлення: да ласцы
міласэрнасці, дару еднасці, прадсмаку хвалы неба. У тваім сэрцы можа распаліцца сапраўдная любоў, без якой
ты не маеш ані сіл, каб перамагаць зло, ані ўласнай самасвядомасці, ані сапраўднага сэнсу, ані
канкрэтнай мэты, якая з’яўляецца не толькі “мэтай да найбліжэйшага жыццёвага
павароту”.
Сын Божы прымае цела з
Дзевы Марыі, каб даць табе гэтае “цела з Марыі” у Эўхарыстыі як ежу. Спажываючы яе, ты становішся больш Хрыстовым, і, як
вынік, больш марыйным, - як навучаў Павел VІ.
Карыстайся гэтым дарам.
IV. НАША
НАДЗЕЯ НА НЕБА
(АПЭЛЬ МАРЫЙНЫ)
Разам з чалавечай сям’ёй, якая гатова скласці свае найсвяцейшыя сувязі на
алтары маладушнага народнага, расавага, ідэалагічнага, групавога і адзінкавага
эгаізму, прыйшла з Неба наша бласлаўлёная Маці, ахвяруючы сябе, каб запаліць у
сэрцах тых, хто Ёй давярае, палаючую ў Яе сэрцы любоў Бога. У той час было
толькі тры асобы, прыклад жыцця якіх свяціўся і пасля памножыўся ў шматлікіх
групах па усёй Зямлі. Асабліва падчас пілігрымкі Фацімскай Спадарыні з’явіліся групы, якія
пасвяцілі сябе справе братняй салідарнасці. Няхай гэтыя сем год, якія
аддзяляюць нас ад стогадовага юбілею аб’яўленняў, наблізяць прадказаны трыюмф Беззаганнага Сэрца
Марыі на хвалу Найсвяцейшай Тройцы.
Бенэдыкт VІ
Марыя, Маці Езуса, Маці Касцёла і наша Маці. Мы стаім сёння перад Табою, мы, грэшнікі, каб
прасіць Цябе аб ласцы Тваёй блізкай прысутнасці. Паказвай нам шлях! Застанься з намі,
перамяняй нашыя сэрцы, пакажы нам, што рабіць і яківыбраць шлях. Пакажы нам, што мы
павінны штодзённа выбіраць, каб з дапамогай ласкі Твайго Сына дасягнуць неба.
Не дазволь, каб грэх звёў нас з добрага шляху. Не дазволь, каб прагненне
поспехаў на гэтым свеце нас асляпіла.
О Найсвяцейшая Дзева, Маці Бога, Маці Хрыста, Маці Касцёла, паглядзі дабразычліва на нас у гэтую гадзіну!
Дзева верная, маліся за нас!
Бласлаўлёная, якая паверыла, маліся за нас!
Навучы нас верыць так, як Ты верыла! Учыні, каб наша вера ў Бога, у Хрыста,
у Касцёл заўсёды была празрыстая, радасная, адважная і моцная.
Каб мы былі добрымі вучнямі Твайго Сына!
Каб мы служылі Богу кожным словам, кожным учынкам і кожнай думкай!
Як Ты, верная Спадарыня, верная ва ўсім, заўсёды верная.
Маці годная любові! Маці прыгожай любові, маліся за нас!
Навучы нас любіць Бога і нашых бліжніх так, як Ты палюбіла. Зрабі, каб наша любоў да бліжніх была заўсёды цярплівая, добрая і поўная павагі.
Навучы нас сумаваць па Небу так, як Ты сумавала. Выпрасі для нас ласку, каб
мы адварочваліся ад свету і любілі вечныя каштоўнасці!
Марыя, спяваючая Magnificat, маліся за нас!
Прычына нашай радасці, маліся за нас!
Люстра ўсялякіх цнотаў, маліся за нас!
Унебаўзятая Слуга Пана, маліся за нас!
Крыніца нашай надзеі на збаўленне, маліся за нас!
Навучы нас разумець у святле веры парадокс хрысціянскай любові, якая
нараджаецца і квітнее ў болю, вырачэнні і еднасці з Тваім укрыжаваным Сынам.
Навучы нас цаніць тую вялікую ласку - дар вечнасці - якой Ты адарыла кожнага з нас.
Дапамажы нам не падмануць надзею Айца, які ў сваім доме падрыхтаваў шмат
жылля, дзе таксама падрыхтавана месца для кожнага з нас.
Дапамажы нас дасягнуць Неба!
Просім Цябе, маліся аб гэтым для нас!
Выпрасі для нас толькі адзіную ласку: шчасце ў Небе, з Богам, з Езусам і ля Твайго Беззаганнага Сэрца, о Салодкая Дзева Марыя!
Зрабі, каб наша радасць была сапраўднай і поўнай. Каб мы калісьці на вякі сталі
жыхарамі Неба! Амэн.
V. ПЯТНАЦЦАЦІХВІЛЁВАЕ РАЗВАЖАННЕ
УКАРАНАВАННЕ МАРЫІ
Дазволь сёння
Найсвяцейшай Маці прамаўляць да твайго сэрца. Яна абяцала, што ў першую суботу
будзе казаць табе пра сваю любоў і скіроўваць да цябе сваё слова. Таму адкрыйся на Яе
прысутнасць, Яна з табою. Супакойся і сканцэнтруй свае думкі на Богу. Няхай словы
разважання будуць тваімі ўласнымі словамі, тады ты пачуеш голас Марыі, які
прамаўляе асабіста да цябе.
“На
пачатку Бог стварыў…”, - гэтымі словамі распачынаецца святая кніга, Біблія.
“Вось ствару ўсё новае”, - кажа Бог на апошніх старонках кнігі Апакаліпсісу. Таксама і ў ружанцы. Тымі самымі
дужкамі закрываецца ўвесь ружанец. Яго адкрывае і закрывае слова
“fiat”. Яно было напачатку.
“Няхай мне станецца паводле Твайго слова”, - прамовіла Марыя ў Назарэце. Цяпер
зноў з’яўляецца “fiat”: няхай усё станецца
новым! Так сталася ў жыцці святых, таксама можа стаць і ў нашым жыцці. І так
станецца, калі Найсвяцейшая Маці будзе нашай Каралевай, калі мы запросім Яе ў
нашае жыццё і ў нашую малітву, калі аддадзім Ёй усіх сябе.
Памятай, што найцудоўнейшым шляхам да святасці з’яўляецца Найсвяцейшая Маці і “Totus Tuus”.
Яна - Каралева. Валадарыць небам і зямлёй. Гэта Яе мандат, які Яна атрымала ад
Бога на вякі. Яна трымае найвялікшую сярод стварэнняў уладу. Няхай попелам
стануць усе каралі, прэзідэнты, прэм’еры і канцлеры. Усе яны трымаюць у сваіх
руках зярнятка ўлады. Нічога не могуць.
Інакш Найсвяцейшая Маці, улада якой распаўсюджваецца над усім зямным і
вечным светам. Толькі… задумайся, якіх Яна мае непаслухмяных слугаў. Большасць
з іх непаслухмяныя Ёй. Аднак, - інакш, чым зямныя князі – Яна не пераследуе іх,
не карае, не выкідвае са свайго валадарства. Плача. Толькі плача.
Бог даў Ёй падвойнае валадарства. Адно
дасканалае – гэта неба. Другое – вельмі патрабавальнае, ім з’яўляецца зямля,
гэта мы.
Бог
даў Марыі свет, але свет не адплаціў Богу тым самым. Свет не аддаў сябе Ёй. Адны
пагарджаюць сваёй Спадарыняй, а нават змагаюцца з Ёй. Іншыя ігнаруюць Яе прысутнасць і застаюцца
глухімі, ня гледзячы на тое, што Яна скажа. Нашчасце, ёсць тыя, хто спрабуе Яе любіць,
але іх любоў да Марыі часта нагадвае любоў Апосталаў да Езуса яшчэ да Яго уваскрашэння. Памятаеш: вучні ішлі
за Збаўцам, бо “спадзяваліся”, былі перакананыя, што быць каля Яго выгадна. Яны
думалі, што Езус верне валадарства Ізраэля і дасць ім уладу над людзьмі, што
дзякуючы Яму яны будуць вялікімі і слаўнымі. Але яны не хацелі чуць пра крыж,
муку, смерць. Яны хацелі, каб у Езусе адлюстроўваліся іх мары і спадзяванні.
Можа ў сваёй любові да
Марыі ты падобны да гэтых вучняў? Можа ты з’яўляешся Яе прыхільнікам, бо
“ніколі не было чутна, каб Яна кагосьці пакінула”, бо Яна “гатова нястомна
дапамагаць”? Таму ты бяжыш да Яе, прытуляешся да Яе каленяў, прадстаўляеш Ёй
свае праблемы і клопаты, просіш аб дапамозе. Добра робіш. Горш, калі ты чакаеш,
што Яна зробіць тое, чаго ты хочаш. А павінна быць зусім інакш: гэта ты павінен
зрабіць тое, што Яна хоча. А не Яна – тое, што ты хочаш…
Надышоў час зрабіць крок
вышэй! Сённяшні дзень – падыходзячая хвіліна!
Добра, што ты старанна
аддаеш Ёй пашану. Добра, што заносіш да Яе столькі малітваў. Але адкажы: ці
гэта толькі твой маналог? Ці ты ўжо умееш слухаць так, як Яна слухае цябе? Можа ўмееш так
з Ёй размаўляць, каб гэта быў не маналог, але дыялог – святая размова, падчас
якой Яна слухае цябе, а ты – Яе? Калі так, то ты шчаслівы, калі чуеш Яе голас!
Калі ты ўдзельнічаеш у
такой размове, тады з’яўляецца найважнейшае пытанне: ці ты ўжо выконваеш Яе
загады?
Сёння закрываецца твой службовы ружанец. Час
зрабіць вынікі аб сваёй марыйнай пабожнасці.
Адкажы: як ты любіш Найсвяцейшую Маці? Кім Яна з’яўляецца для цябе? Як
Яна любіць цябе? Кім ты для Яе з’яўляешся? Ці плача Яна з-за цябе?
Яна - Каралева твайго жыцця. Няхай Яна таксама будзе Каралевай тваёй вечнасці.
Можа часам памаліся да Яе наступным чынам: Святая Марыя, Маці Божая, будзь маёй
Каралевай, цяпер і ў гадзіну маёй смерці, і на ўсю вечнасць! Амэн. Няхай Яна навучыць цябе быць слугой, тады ты ўвойдзеш у неба.
Калі
ты адчуваеш патрэбу, вазьмі Марыю за руку і яшчэ раз прайдзі з Ёй па сцежках гэтага разважання. Найсвяцейшая Маці пакажа табе месцы, у якіх
знаходзіцца штосьці, што Яна хоча ахвяраваць табе як дар на кожны дзень. Можа
гэта будзе святло, можа бальзам суцяшэння, можа моц ласкі, якая дазваляе
ўчыніць тое, што могуць зрабіць толькі святыя. А можа гэта будзе досвед Яе
блізкасці і чуласці, калі матчынай далоняй Яна ласкае твой стомлены твар…
Перакладзена з польскай мовы.
Арыгінал Więcej niż doczesność. Jest niebio, jest piekło, jest czyściec.