Няхай Тваё Беззаганнае Сэрца зменіць
свет!
І. УЗМОЦНЕНЫЯ АБЯЦАННЕМ
(МЕДЫТАЦЫЯ)
Хто ж мае час, каб Яго
слухаць і дазволіць захапіцца Яго любоўю? Хто ж чувае ў ноч сумневаў і няўпэўненасці з сэрцам трываючым у малітве? Хто чакае
світання новага дня, трымаючы запаленае полымя веры? Вера ў Бога адкрывае
чалавеку гарызонты надзеі, якая не падманвае; паказвае на салідны фундамент, на
якім можна без боязі абапіраць сваё уласнае жыццё; просіць аб ахвяраванні сябе,
поўнага даверу, у рукі Любові, якая падтрымлівае свет.
Бенэдыкт XVI
Часамі нам здаецца, што
на гарызонце сучаснай гісторыі чалавецтва Бог не запаліў ніводнага святла, а
жыццё звычайных людзей не адзначаецца знакамі Яго выразнай прысутнасці. Калі мы так лічым, тады варта
затрымацца над словамі Святога Айца Яна Паўла ІІ, які сказаў: “Цяжка казаць пра маўчанне Бога. Можна толькі
казаць пра волю заглушэння голасу Бога”. “Гэтая воля, - дадае Папа, - досыць праграмная: многія ўсё
робяць для таго, каб Яго голас не быў пачуты, а каб чулі толькі голас чалавека, які нічога не можа ахвяраваць свету, акрамя сучаснасці”.
Бо, калі чалавек пачуе,
што існуе штосьці большае, чым сучаснасць, тады пачне інакш жыць. Цяжка тады
будзе кіраваць людзьмі згодна з уласнымі схільнасцямі (і жаданнямі) тым, каму здаецца, што яны
атрымалі ўладу над светам і яго гісторыяй.
Сапраўды, куды б мы не
скіравалі свой позірк, паўсюль бачым шыльды гэтага свету, якія заахвочваюць нас
усёй сваёй сутнасцю прыхіліцца да сучаснасці. Іх бляск і шум пераследуе мэту не
толькі звярнуць нашую ўвагу на прапанаваны стыль жыцця, але і заглушыць голас
Бога, які кажа аб вечнасці і адказнасці за нашыя цяпершанія выбары. Свет хоча
стварыць як мага шырэйшае кола сваіх прыхільнікаў – “свецкіх людзей”. Яго найвялікшыя ворагі –
гэта тыя, хто прагне служыць не яму, а Богу.
Дакладна адзначыў гэта
вялікі марыйны святы, Людовік Грыньон дэ Манфор, які пісаў: “Чалавек, які належыць свету, кіруецца ў сваіх паводзінах асабістым гонарам, тым “што
людзі скажуць?”, сяброўскімі сувязямі, матэрыяльнымі адносінамі, правільнымі
манерамі і красамоўнымі размовамі. Гэтыя крытэрыі з’яўляюцца для яго беспамылковай
характарыстыкай таго, ад чаго, як ён лічыць, залежыць яго задавальненне жыццём.
Свет абвесціць яго святым за
такія дабрадзейнасці як
адвага, элегантнасць, тактоўнасць, спрытнасць,
тонкасць, памяркоўнасць і пачуццё гумару…
Чалавек свецкі будзе
верна захоўваць запаведзі, якія дае яму свет:
Будзеш добра знаёмы са
светам.
Будзеш клапаціцца аб яго
пашане.
Будзеш паспяховым
чалавекам.
Будзеш пільнаваць усё,
што тваё.
Не будзеш спыняцца на
тым, што маеш.
Будзеш сам выбіраць сабе
сяброў.
Будзеш часта знаходзіцца
ў модным таварыстве.
Будзеш шукаць выгаднае
жыццё.
Не будзеш змяншаць
радасці.
Не будзеш кімсьці
асаблівым ці занадта пабожным.”
Святы Людовік
прапаноўвае, каб мы зрабілі незвычайна карысны рахунак сумлення. Наколькі мы знаходзім сябе ў гэтым
каталогу? Колькі з гэтых “характарыстак свету” мы лічым пазітыўнымі і
пажаданымі? Рахунак сумлення можа нам паказаць, што нават не ведаючы пра гэта, мы звязаны са светам путамі, якія цяжка разарваць. Можа выявіцца, што мы
не маем рысаў, прыносячых радасць Божаму Сэрцу, якое мае вечнае ўпадабанне ў
святасці Марыі. А Яна кажа да кожнага з нас: “Чым больш цябе прываблівае свет,
тым больш старанна імкніся быць падобным да Мяне, і ты знойдзеш сапраўднае
шчасце і сапраўдную радасць”.
Людзі, якія хочуць
закрыць нас у вымярэнні “тут і цяпер”, запалілі вялікае штучнае святло, якое
амаль асляпляе, уключылі вялікі мегафон, які амаль заглушае ўсё іншае. Святы Айцец Ян Павел ІІ меў рацыю: “Бог дае знакі, але свет намагаецца іх схаваць альбо высмеяць”.
Мы маем выбар:
наследаваць свет і пасяліцца ў цёмнай крэпасці князя гэтага свету альбо
наследаваць Марыю – адрачыся ад зямнога жыхарства і ўжо сёння запісацца на службу для нябеснага валадарства. У нас ёсць выбар: зневажаць Бога грахамі
альбо ўзнагародзіць за грахі праз набажэнствы да Беззаганнага Сэрца Марыі.
Чаму перад намі паўстае
такая альтэрнатыва? Бо яе паказаў сам Езус, калі аб’явіўся Сястры Луцыі і папрасіў аб устанаўленні
на свеце набажэнства першых суботаў месяца. Гэта набажэнства пракладзе Богу дарогу да людзкіх сэрцаў, да грамадскіх структур, пранікне ў свет палітыкі і эканомікі, дасць месца Богу,
адкрые перад людзьмі перспектыву вечнага жыцця, адорыць чалавецтва вечным
збаўленнем.
Сучасны свет шмат робіць
для таго, каб пазбавіць нас Божых знакаў. Робіць гэта абдумана, паслядоўна,
стала. Свет хоча, каб мы ішлі яго дарогай, якая вядзе да паражэння – вечнай
згубы! “Шмат душаў ідзе на асуджэнне”, - скардзіцца ў Фаціме Найсвяцейшая Маці.
Калі сучасны чалавек
адкрые вушы на знакі часу і галасы з Неба, што акружаюць яго, найверагодней,
пачуе слова “Фаціма”. Адны, як Алі Аджа, які намагаўся забіць Яна Паўла ІІ,
будуць неспакойна паўтараць: “Фаціма, Фаціма. Што гэта такое?”. Іншыя ўжо
ведаюць гэты лозунг, які адкрывае скрабніцу Беззаганнага Сэрца Марыі. Сярод іх
знаходзімся таксама і мы. Гэта наша вялікае шчасце і ўдзел у асаблівай ласцы.
Але… ці ведаем усё, што хаваецца ў гэтай скарбніцы?
Калі не, то зробім усё,
каб пачуць.
Тады мы зразумеем, чаму
кажуць, што Фаціма – гэта “найвялікшае аб’яўленне з апостальскіх часоў” і адзін
з найвялікшых знакаў часу ХХ ст. Зразумеем незвычайны змест новага тытулу, які
Ян Павел ІІ надаў Марыі. Ён назваў Яе “Madonna del messaggio” – “Спадарыня паслання”. Якое ж незвычайнае пасланне! Дарога да Неба!
Гэты тытул падкрэслівае
значэнне фацімскага паслання. Неабходна засяродзіць на ім сваю ўвагу і адкрыць
у ім тое, што з’яўляецца “ажно
такім важным”. Гэта павінен зрабіць Касцёл са сваімі
вучонымі тэолагамі і клапатлівымі душпастырамі. Гэта павінен зрабіць кожны з нас і адкрыць у пасланні з Фацімы некалькі слоў, якія быццам
асабіста да нас скіраваныя.
Гэта з’яўляецца таксама
нашым заданнем. Таму ўслухаемся ў голас, які даносіцца да нас з далёкай Фацімы,
з адлеглага часу, з дня 13 чэрвеня 1917 года.
Сястра Луцыя піша, што
ўжо ў чэрвені на месцы аб’яўлення збіраліся натоўпы. “У гэты час збягаліся
людзі з далёка і з блізка, бедныя і багатыя, вучоныя і невучы, веруючыя і
няверуючыя, бязбожныя, цікаўныя, запальчывыя, агрэсіўныя…”.
Навошта прыйшлі?
Прыйшлі, бо Фаціма была таксама і для іх. Таксама і да іх былі скіраваныя
словы, якія ў той дзень спачатку пачула Сястра Луцыя, а потым усе: “Ніколі цябе
не пакіну. Маё Беззаганнае Сэрца будзе тваім сховішчам і дарогай, якая правядзе
цябе да Бога”. Таксама і тым людзям патрэбны быў знак, які паказвае дарогу, дарогу да Неба! Гэтыя
людзі жылі, і сёння так жывуць, у нястомным хаосе, які заглушае голас з Неба.
Людзі жылі і да сённяшняга часу жывуць у поспеху і сярод асляпляючага
хлуслівага святла рэклам і прапаганды. Яны – як тлумачыла Сястра Луцыя – як
паток, “які не мае канца, які ўвесь час нарастае і ўсё больш і больш
павялічваецца”. Бо ў кожным чалавеку жыве прагненне поўні жыцця, а гэта можна
знайсці толькі ў Богу. Сястра Луцыя пісала, што з самага пачатку да
Фацімы прыходзіў “люд прагнучы Бога, расчараваны і стомлены аблудай і паспехам свету, які зноў з’яўляецца язычніцкім,
зматэрыялізаваным, эгаістычным і перапоўненым агрэсіяй, светам пазбаўленым мэты
і правадніка, які правёў бы яго да
збаўчай брамы прыстанка, які правёў бы яго да крыніцы жывой вады, што струмяніцца і спаталяе прагненне вечнага жыцця”.
Ці сярод гэтых людзей
знаходзімся таксама і мы?
Сцэны чэрвеня 1917 года маюць асаблівае, містычнае значэнне:
яны гавораць аб прагненнях, што знаходзяцца ў глыбіні людскіх сэрц, прагненнях
іншага свету, іншых каштоўнасцяў і іншага сапраўднага шчасця, якое з’яўляецца
плёнам поўнага навяртання, забыцця пра грэх, з’яднання з Богам – адным словам, такога жыцця, якое прадзначыў нам Створца. “Сёння, - піша Сястра Луцыя, - я гляжу назад як быццам на намаляваны абраз і бачу мінулае: Бога, які прагне
працягнуць і даць нам далонь, каб ахвяраваць нам збаўленне і знішчыць бездань граху, дзе пахавана загубленае чалавецтва, чалавецтва падманутае і
ашуканае, чалавецтва, якое шукае на зямлі тое, што можна знайсці толькі ў
Небе”.
Гэта да нас Найсвяцейшая
Маці звяртаецца са словамі: “Вельмі моцна церпіш? Не сумуй. Я ніколі не пакіну
цябе. Маё Беззаганнае Сэрца будзе для цябе сховішчам і дарогай, якая правядзе
цябе да Бога”.
Марые паказвае нам Неба. Паказвае таксама дарогу. З’яўляецца ёй Беззаганнае Сэрца Марыі. Трэба
ў ім схавацца, трэба ахінуць сябе святасцю Марыі як мурам, што ахоўвае ад зла і
граху.
Мы ведаем, што словы
Найсвяцейшай Маці падзейнічалі на Луцыю як супакойваючы бальзам. Ці не з’яўляюцца яны таксама бальзамам для нас?
Бо, гэта ж словы скіраваныя да нас! Няхай кожны з нас прыме словы фацімскай
візіянеркі як адказ сваёй душы:
“Я адчула сябе ўзмоцненай
гэтым абяцаннем, поўнай даверу. Я ўпэўнена, што Спадарыня ніколі мяне не пакіне, што гэта Яна павядзе
мяне, пакіруе маімі крокамі
на дарогах жыцця, дзе Бог захоча мяне правесці. Такім чынам, я
аддам сябе у бацькоўскія рукі нашага Бога, а таксама Яе матчынай апецы.”
ІІ. ЗАЎСЁДЫ ПРЫСУТНАЯ
(ПРЫКЛАД)
Гэта здарылася яшчэ
перад ІІ Сусветнай вайной. У Харлеме, чорным ньюйоркскім раёне, законныя сёстры
ўтрымлівалі дзіцячы дом. Адным з жыхароў быў маленькі Мішэль – чорнае,
незвычайна таленавітае дзіця, якое усіх здзіўляла прыгажосцю сваіх малюнкаў. Калі аднойчы, займаючыся з хлопчыкамі, законная сястра не
магла справіцца з шумнай грамадой, яна вырашыла запрапанаваць дзецям пачаць займацца іх улюбёнымі заняткамі. Сястра паклікала да сябе
Мішэля, дала яму паперу і алоўкі, і папрасіла намаляваць для яе Маці Божую з
Дзіцяткам Езусам. Праз нейкі час яна схілілася над малюнкам і сказала з дакорам: “Мішэль, ты павінен
быў намаляваць Маці Божую. Чаму Марыя адна? Дзе Дзіцятка Езус?”. Тады Мішэль
падняў галаву і паглядзеў на законную сястру вялікімі здзіўленнымі вачамі: “А
Сястра не ведае, што там, дзе Марыя, там заўсёды, недзе блізка, ёсць Езус?”. На яго
малюнку Езус пабег на хвілінку дзесьці далей, па белую паперу. Але праз хвіліну
зноў прыбяжыць да Маці, каб прытуліцца да Яе, а потым зноў вернецца да забавы.
Чорны Мішэль ведаў штосьці, чаго не ведала ў тэалогіі законная сястра. Ён разумеў, што Найсвяцейшая Маці ніколі не
адна, што Яе Сын заўсёды побач, каля Яе. Толькі часамі Ён не змяшчаецца на
нашых маленькіх паперах…
Падумай:
1.
Ці разумееш ты таямніцу марыйнай пабожнасці? Яе незвычайны плён у тым, што набліжаючыся да
Найсвяцейшай Маці, ты стаіш блізка Езуса.
2.
Заўваж, што звычайна самотныя Мадонны глядзяць не на нябачнае для нас Дзіцятка,
але на нас. Ці разумееш, чаму Найсвяцейшая Маці з любоўю і чуйнасцю глядзіць на
Цябе? Існуюць два адказы, і кожны з іх з’яўляецца цалкам праўдзівым. Першы
адказ: Марыя глядзіць на Езуса. Яна глядзіць на свайго Сына, які ёсць у Табе…
Які Ён там? Радасны ці балесны? Шчаслівы ці церпячы? Другі адказ іншы: Марыя
глядзіць на Цябе, а не на Езуса, бо Ты больш патрабуеш Яе ўвагі, клопату і
апекі. Езус не адыйдзе, Езус не згубіць дарогу. Ты ўсё яшчэ жывеш у небяспецы.
Марыя хоча абараніць Цябе ад яе.
ІІІ. ТАЯМНІЦЫ РАДАСНЫЯ
(РУЖАНЕЦ)
Звеставанне
Паглядзі. Яна не мае на
галаве кароны, на нагах – залатога абутку, не носіць далікатных сукенак. Яна не
скончыла элітную школу, не аб’ехала палову свету. Яна - не хтосьці асаблівы.
Шэры, звычайны чалавек. Напэўна на вуліцы ніхто нават не звярнуў бы на
Яе ўвагу…
Што бачыць у Ёй Бог,
калі менавіта да Яе паслаў свайго найважнейшага анёла, каб ён аддаў Ёй поўную пакоры
пашану? Што ж бачыць у Ёй, калі ўзвышае Яе па-над усімі стварэннямі?
Паглядзі. Бог бачыць у
Ёй сябе. Калі схіляецца над Ёй, бачыць у Ёй сваё святло. Памятаеш? Маці Божая
аб’яўляецца ў Фаціме цалкам апрамененая святлом. “А гэтым свтялом быў Бог”, -
тлумачыла Сястра Луцыя.
Бачыш? У гэтым сапраўдная веліч чалавека. Быць з Божага святла. Усё іншае
гэта іллюзія вялікасці.
Прашу Цябе, Марыя, каб
ува мне жыло Божае святло. Яшчэ больш святла. Яшчэ болш Бога, а меньш мяне. Рэшта не мае значэння.
Наведванне Святой Альжбеты
Паглядзі. Яна была па-над усім узвышаная. Цяпер сапраўды з’яўляецца Кімсьці. Анёл перад Ёй стаў на калені, Бог
пажадаў, каб Яна была Маці Яго Сына.
Бачыш? Вырушае ў дарогу.
Куды Яна ідзе? Да каралеўскага палаца, каб забраць пурпурны плашч? На рынак, каб
прыняць пашану натоўпу? Каб Ёй усе служылі?
Не. У Яе жыцці нічога не
змянілася. Яна ідзе служыць. Ідзе да чалавека ў патрэбе – дапамагчы цяжарнай
Альжбеце. Так, размаўляе з Богам, але патрэбная людзям. Ідзе ім служыць. Ведаеш
чаму? Бо бачыць у іх Бога. Бяжыць да людзей, каб служыць Богу, які ёсць у іх.
Марыя, навучы мяне
бачыць у кожным чалавеку Бога. Адкрый мае вочы, каб я умеў убачыць іх Боскую
веліч і годнасць. Вучы мяне ўсё рабіць, каб яны вечна былі з Богам.
Нараджэнне
Паглядзі: штосьці тут не
так. Ці ж Бог не павінен паклапаціцца аб добрых умовах для нараджэння свайго
Сына? А тут не хапае нават самага неабходнага! Увайдзі ў гэты хлеў. Няма тут
нічога падобнага да стаенкі, якую сёння робім на Свята Божага Нараджэння. Тут
сена, бруд, смурод ад жывёл. Ці хацеў бы Бог нам праз гэта штосьці сказаць? Не
толькі тое, што веліч чалавека не залежыць ад таго, колькі ён мае. Не, штосьці
большае. Тое, што Бог любіць беднасць. Сам Бог выбраў і падараваў яе як дар
Сыну і Найсвяцейшай Маці. Даў беднасць, якая баліць.
Падумай: ці хочаш быць абраннікам Богам, хочаш быць любімым як Езус і Марыя? Тады будзь уважлівым: лічыцца
толькі Бог і Неба. Рэшта не існуе. Рэшта не патрэбна. Рэшта з’яўляецца
перашкодай у з’яднанні свайго сэрца толькі з Ім!
Бог, даючы сябе, забірае
ўсё.
Прашу Цябе, Марыя, учыні
ў маім сэрцы гэты цуд, каб мне было дастаткова толькі Бога.
Ахвяраванне Езуса ў святыні
Паглядзі. Яны ўбогія.
Прыходзяць скласці Богу ахвяру бедных людзей, бо не могуць дазволіць сабе
скласці “добрую” ахвяру. Ці гэта перашкаджае Богу? Ці Ён мерае чалавека мерай таго,
што той прыносіць да святыні?
Для Яго няма розніцы
паміж бедным і багатым. Мяжа таго, што падабаецца Богу праходзіць дзесьці ў
іншым месцы. Праз сэрца. Колькі ў ім любові адданай свету, і не затрыманай для
сябе…
Па глядзі. Бог прымае гэту
бедную ахвяру. Згодна з правам Марыя выкупае свайго Сына. Цяпер Ён Яе. Але Яна
адразу аддае Яго Богу. Адмаўляецца ад сваіх правоў. Адмаўляецца ад права на Яго
і на сябе. Так будзе да самага канца.
Ці ведаеш, якую Яна за
гэта атрымала ўзнагароду? Найвялікшую! Атрымала ласку з’яднання з Сынам. Але
будзь уважлівым: дзяліць лёс Езуса – гэта не насіць кароны і быць кімсьці
вялікім у вачах гэтага свету. Выбраць Езуса – гэта выбраць крыж.
Марыя! Дапамажы мне
аддаць Богу ўсё, што для мяне
каштоўнае, аддаць больш – самога сябе. Прашу, дапамажы мне радавацца таму, што і маё сэрца пройдзе меч, што Ты адорыш мяне ласкай супольнага цярпення.
Езуса знаходзяць у святыні Зноў з’яўляецца штосьці,
чаго не разумеем. Хрыстус пакідае сваю Маці, дазваляе, каб Яна, у сэрцы поўным
трывогі, старалася Яго знайсці. І гэта павінна быць радаснай таямніцай? Гэты
боль Яе сэрца? Гэтыя тры дні няспыннага пошуку? Гэты страх, што не засталася вернаму
свайму пакліканню, што не даглядзела Езуса, згубіла Яго?
Так, гэта радасная
таямніца, але, каб яе зразумець трэба заглянуць у глыбіню сэрца Марыі. Яна не
разумела, але верыла, што Бог далей ажыццяўляе свае планы. На іншых дарогах, не на тых, на
якіх чакала.
Бачыш, гэта добра, што
Бог не дзейнічае паводле нашых спадзяванняў. Нават, калі яны святыя, нават, калі яны
найсвяцейшыя, як Марыі. Бог большы за ўсё гэтае, большы, чым наша людзкая святасць, якая
таксама блукае, якая вучыцца любіць.
Марыя! Навучы мяне
радавацца з таго, што Бог ажыццяўляе свае планы інакш, чым я таго жадаю. Дапамажы мне, каб маё сэрца было як Тваё – не разумець, але давяраць і любіць.
IV. ПРЫБЯГАЕМ ДА ТВАЙГО БЕЗЗАГАННАГА СЭРЦА
(АПЭЛЬ
МАРЫЙНЫ)
Яна ведае, што павінна
прысутнічаць на Яго шляху. Ведае, што праз любоў і ахвяру яна будзе супрацоўнічаць
з Ім у справе Адкуплення. І такім чынам мы ўваходзім у таямніцу
вялікай любові Марыі да Езуса, любові, якая ахоплівае сваім Беззаганным Сэрцам
бязмежую Любоў – Слова Спрадвечнага Айца.
Ян Павел ІІ
О Беззаганнае Сэрца! Нашае сховішча! Дарога, якая вядзе нас да Бога!
Дзякуем Табе за тое, што
Ты аддаеш нам сябе цалкам, што Ты першая і найбольш поўна з’яўляешся “Totus Tuus”.
Так, сапраўды, Ты ўся,
цалкам, для нас. Ты кожнага з нас прагнеш весці шляхамі збаўлення. Кожнаму з
нас падаеш сваю руку, калі нас спакушае зло і грэх. Кожнага хочаш схаваць у сваім Беззаганным Сэрцы, каб нас агарнула святасць, чысціня і Божая ласка.
Таму мы праслаўляем і
бласлаўляем Цябе.
Будзь бласлаўлёная,
Слуга Пана, цалкам з’яднаная са збаўленным прысвячэннем Твайго Сына! Якая
цалкам схілілася над намі, занепакоеная нашым збаўленнем!
У Тваім сэрцы жыве
бласлаўленне прызначанае Айцом для кожнага з нас.
Таму няхай жа будуць
бласлаўлёнымі ўсе душы, якія пасяліліся ў ім, якія сталіся паслухмянымі закліку Спрадвечнай Любові і прагнуць жыць у еднасці з сэрцамі: быць адно
з Тваім Беззаганным Сэрцам, якое дае нам уратаванне! Якое ўпэўненнай дарогай праводзіць нас да
Бога.
Няхай будуць
бласлаўлёнымі ўсе тыя, што наследуюць Цябе не словамі, але чынам, які выплывае
з ачышчаных сэрцаў. Тыя, хто дзень за днём прымае пакліканне, о Маці, робіць тое, што скажа Твой Сын, Езус (пар. Ян 2, 5), даючы Касцёлу простую, укрытую святасць, а свету
аб’яўляюць радаснае сведчанне жыцця, натхнённае Евангеллем.
Марыя! Свяці нам на шляхах веры, надзеі і любові! Дапамажы нам жыць у сучасным свеце цалкавітай праўдай аб прысвячэнні Хрыста для ўсёй людзкой сям’і.
Будзь нашай Маці, прыкладам і дарогай, якая вядзе да Бога! Будзь з намі, Марыя, якая дала свету свайго
Сына, якая ішла крыжовай дарогай за Хрыстом, якая была прысутная пры нараджэнні Касцёла ў дзень Пяцідзесятніцы, дзякуючы моцы Святога Духа.
Будзь нашай надзеяй,
прахалодай, супакоем і радасцю! Вядзі нас, Марыя, якая з’яўляешся Маці ўсіх
людзей, збаўленых праз Хрыста.
Мы схіляемся сёння перад
Табой і просім з даверам: у сваёй чуласці заступайся за чалавецтва з яго
слабасцямі. Атрымліваючы хвалу, узмацняй у нашых сэрцах надзею збаўлення і
прагненне Неба, якое нішто не заспакоіць на гэтым свеце! Толькі адзіны Бог.
Амэн.
О Марыя, прытулак нас,
грэшнікаў, і наша самая любая Маці. Просім , атулі нас сваёй нястомнай
дапамогай і міласэрнасцю. Будзь з намі: цяпер, а асабліва ў гадзіну нашай
смерці, калі мы будзем пакідаць гэты свет.
Прасі Свайго Сына, каб у
сваёй дабрыні Ён дазволіў нам памерці ў стане ласкі, паяднанымі з Богам і
нашымі братамі. Ужо сёння мы аддаем Табе нашыя душы, аддаем сэрцы, цела і
думкі, прагненні. І няхай так будзе на ўсю вечнасць. Амэн.
V. ПЯТНАЦЦАЦІХВІЛЁВАЕ РАЗВАЖАННЕ
УВАСКРАШЭННЕ
Дазволь сёння Найсвяцейшаяй
Маці прамаўляць да твайго сэрца. Яна абяцала, што ў першую суботу будзе казаць табе пра сваю любоў і скіроўваць да цябе сваё слова. Таму адкрыйся на Яе прысутнасць, Яна з табой.
Супакой сваё сэрца, супакой свае пачуцці, а ў тваёй душы няхай запануе супакой.
Няхай разважанне над таямніцай смерці Збаўцы будзе месцам тваёй сустрэчы з Марыяй. Ты пачуеш Яе голас, які
прамаўляе асабіста да цябе.
Марыя пытаецца сёння Цябе: Чым з’яўляецца для Цябе праўда пра уваскрашэнне? Што Ты пра яе ведаеш?
Не хоча, аднак, каб за Цябе адказвалі кніжкі і катэхізісы; Яна хоча пачуць
адказ Твайго сэрца. Што Ты ведаеш аб уваскрашэнні? Пашукай адказ у сабе…
Ты кажаш Сваёй Маці, што гаворка ідзе аб уваскрашэнні цела, што першы ўваскрос
Езус, што Найсвяцейшая Маці была ўзятая на Неба, а значыць Уваскрэсла. І – больш нічога. Можа дадаеш, што ўваскрашэнне – гэта таямніца, таямніца веры. Так, гэта адна з праўдаў, якая для нас
незразумелая. Мы ведаем, што ўваскрашэнне ёсць, але як яно выглядае, маглі б запытацца толькі
тых, хто ўжо стаў удзельнікам гэтага Боскай таямніцы. Таму можаш задаваць
пытанне тым, што ўваскрэслі: Езусу, Яго Маці… Калі, аднак, запытаешся іх, не
даведаешся, як выглядае ўваскрашэнне. Даведаешся пра нешта іншае. Пачуеш, як
выглядае дарога да ўваскрашэння.
Ці
не падобна гэта да таямніцай Фацімы? Сястра Луцыя звычайна паўтарала: “Усё, што
нам патрэбна, нам ужо аб’яўлена. Рэчы, якія для вас закрытыя, не маюць для
вас ніякага значэння. Калі б вы павінны былі ведаць таямніцы, Марыя б вам іх
перадала. Вы ведаеце ўсё, што абавязкова патрэбна ведаць; вы ведаеце, як трэба жыць.
Вы павінны навярнуцца да Бога, маліцца, пакутаваць. Гэтага ад вас жадае Найсвяцейшая Маці…”. Таксама і з уваскрашэннем. Не пытайся пра дэталі. Досыць таго, што Бог Табе паказаў да яго дарогу.
Да
таямніцы ўваскрашэння ты можаш дакрануцца толькі праз веру. Яна кажа стаць перад гэтай таямніцай у
маўчанні на калені. Яна дае ўпэўненасць. Яна спрыяе таму, што ты пачынаеш думаць і марыць аб уваскрашэнні, не пытаючыся як
яно выглядае. “Ані вока не бачыла, ані вуха не чула, якія вялікія рэчы Бог
падрыхтаваў для тых, хто Яго любіць”, - чытаем у Святым Пісанні. Не шукай адказу.
Шкада на гэта часу. Лешп выкарыстай свае сілы, каб паставіць наступны крок на
дарозе да ўваскрашэння.
Калі
ў малітве ты схіляешся над таямніцамі жыцця Езуса, усе яны пасылаюць табе адзін гучны сігнал.
Кажуць пра любоў і запрашаюць да любові. Гэтак і першая таямніца хвалебная кажа пра любоў Бога і пра нашу любоў. Удзелам у ёй будуць радавацца тыя, “што Яго любяць”. Таму пытайся пра любоў. Як жыць, каб удзельнічаць ва ўваскрашэнні Езуса?
Як жыць? Ты ведаеш адказ на гэтае пытанне. “Вось запаведзь Мая, каб вы любілі адзін
аднаго, як Я вас палюбіў” (Ян
15, 12). Ты павінен любіць найвышэйшай мерай – мерай
Езуса. Нават аддаць сваё жыццё за тых, хто па-людзку заслугоўвае толькі
пякельную кару. Калі ты маеш удзел у жыцці Езуса, ты маеш таксама ўдзел у Яго ўваскрашэнні.
Кожны дзень ты становішся дзіцём уваскрашэння. У штодзённым шэрым дні –
хвалі Бога і служы Яму! Няхай кожная хвіліна будзе прысвечана Яму. […] Любі Бога і любі людзей,
забываючы пра сябе і свае
уласныя рэцэпты і планах на жыццё. Паглядзі на Марыю. Бог не абяцаў Ёй радасці на гэтым свеце. Ён хацеў даць Ёй неба. Яе жыццё было напоўнена працай і цярпеннем. А, аднак,
Яна была самым шчаслівым чалавекам на зямлі! Яна была дзіцём уваскрашэння.
Кожная хвіліна Яе жыцця памнажала тое, што мае вечную каштоўнасць – дабро, якое
нараджаецца ў любові. А яно не прамінае.
Будзь як Яна. Не марнуй сваё жыццё для сучаснасці. Выкарыстай яго для
вечнасці.
Калі
ты адчуваеш такую патрэбу, вазьмі Марыю за руку і яшчэ раз прайдзі з Ёй па сцежках гэтага разважання. Найсвяцейшая Маці пакажа табе месцы, у якіх
знаходзіцца штосьці, што Яна хоча ахвяраваць табе як дар на кожны твой дзень. Можа гэта будзе святло, можа бальзам суцяшэння, можа моц ласкі,
якая дазваляе ўчыніць тое, што могуць зрабіць толькі святыя. А можа гэта будзе
досвед Яе блізкасці і чуласці, калі Сваёй далонню Яна ласкае твой стомлены твар…
Перакладзена з польскай мовы.
Арыгінал Więcej niż doczesność. Jest niebio, jest piekło, jest czyściec.