Няхай Тваё Беззаганнае Сэрца зменіць свет!
ПЯТНАЦЦАЦІХВІЛЁВАЕ РАЗВАЖАННЕ
НАВЕДВАННЕ СВЯТОЙ АЛЬЖБЕТЫ
Дазволь, каб
Найсвяцейшая Маці заспявала ў тваім сэрцы сваё радаснае Magnificat. Калі ў першую суботу ты далучаеш да штодзённага ружанца пятнаццаціхвілёвае разважанне над таямніцамі твайго
збаўлення, цябе кранецца незвычайная ласка. Марыя абяцала, што дазволіць табе
сёння ўдзельнічаць у сваім асабістым разважанні! Таму адкрый сваё сэрца на Яе
натхненні і дазволь, каб Яна праводзіла цябе шляхамі Божых промыслаў. Няхай
словы гэтай медытацыі стануць тваімі асабістымі словамі, тады зможаш пачуць
голас Марыі, які прамаўляе да цябе асабіста.
Са
здзіўленнем я ўглядаюся ў тое, як ты спяшаешся Марыя. Яшчэ хвіліну таму Ты трывала ў коле
сваіх штодзённых заняткаў, паспяхова хавалася ў ананімнасці шэрых дзён. Не
мінула шмат часу з хвіліны, калі нікому не вядомая тут на зямлі, Ты ў духу
прабывала на Божых вышынях. Свет не цаніў Цябе, але неба схілялася нізка над Табою, зачараванае Тваёй пакорай, Тваёй адданасцю служэнню
Богу ў людзях і Тваёй любоўю, якая выражаецца ў тым, што Ты найменьшая з найменьшых: у
штодзённай працы, за якую ніхто не плаціць, толькі неба.
Хвіліну таму я вучыўся ў Цябе жыццю схаваным ад свету. Мне здавалася, што трэба
закрыцца ў цвярдыні малітвы і кантэмпляцыі. Я адвярнуўся плячыма да свету… Думаў, што
магу ім пагарджаць, калі ён з’яўляецца такім недасканалым і грэшным.
Дзякую, што Ты вучыш
мяне малітве, падчас якой трэба слухаць голас Бога і адказваць Яму сваё “так”.
Аднак, я ўжо бачу, што хрысціянства не закрываецца ў сферы духоўнага жыцця.
Праўда, таямніца Звеставання – гэта аснова ўсёй гісторыі збаўлення, але
адначасова і яе пачатак…
У
другой таямніцы ружанца Ты выбягаеш са свайго ціхага жыцця ў свет. Выходзіш з
ценю. Больш таго, робіш гэта спяшаючыся. Чаму?
Усміхаешся да мяне, Марыя, як да дзіцяці, якое задае дарослыя пытанні,
не ведаючы адказу. Бо той, каго не кранулася ласка, якая прынесла плён такой
вялікай радасці, што яна не змясцілася ані ў душы, ані ў духу, і трэба было яе выразіць
целам, той не разумее, чаму Ты пабегла праз горы да сваёй крэўнай Альжбеты.
Цябе акрыляла радасць. Ты зразумела, што выканалася усё, аб чым марылі усе
пакаленні! Ты павінна была занесці гэта іншым.
Толькі… гаворка тут ідзе не пра вялікую ласку. Найсвяцейшая Маці, дапамажы мне зразумець, што кожная ласка, якой адорвае
Бог з’яўляецца вялікай, вельмі вялікай! Я магу гэтага не заўважаць, бо маё
сэрца можа быць такім малым, што прыме Божую ласку не згодна з вялікай мерай дару неба, але са сваёй ўласнай, малой мерай.
Навучы мяне, Марыя, прымаць ласкі так, як Ты. Няхай маё сэрца спявае ад
радасці, што Бог схіляецца нада мной!
Ты
атрымала ласку і з удзячнасцю думала пра Бога, а не пра сябе. Не думала аб
сваёй ролі. Ты думала аб тым, што час надышоў, што Бог прыходзіць на свет, што
сярод нас адбываюцца цуды над цудамі! Ты прагнула дзяліцца гэтай радасцю!
Пабегла на адрас, які Табе ўказаў сам Госпад Бог, да Альжбеты, якая таксама ў
сабе насіла радасць.
Той,
хто не спазнаў гэтай радасці, не зразумее Цябе ў таямніцы Наведвання.
Таму, прашу, дай мне, Марыя, спазнаць яе смак. Бо толькі тады ўва мне
будзе моц пераканаць няверуючых, абыякавых, халодных, згасаючых, і нават злых і закаранёных у граху,
тых, якія ненавідзяць дабро. Радасць разбурае муры сэрцаў. Ніхто і нішто не
пераможа яе сведчанне.
Дапамажы мне, Найсвяцейшая Маці, каб я ніколі не быў смутным апосталам.
Бо такі апостал не з’яўляецца сведкам дзеяння ласкі сярод людзей.
Другая прычына Твайго выхаду з укрытасці звязана з Тваёй здольнасцю чытаць знакі часу. Анёл сказаў
Табе: “І вось сваячка твая, Альжбета…”, і Ты зразумела, што гэта не толькі паведамленне, а перш за ўсё заданне. Бо для Цябе ніводная навіна не была толькі інфармацыяй аб нейкай падзеі. Ты ведала,
што калі атрымліваеш якую-небудзь навіну – гэта знак, што той, пра каго ўзгадваюць, павінен штосьці атрымаць ад Цябе. Што? Часам уздыханне да неба, часам гарачую малітву, часам складаную ахвяру, часам уважлівую
прысутнасць. Гэта патрабавала ад Цябе падвойнай уражлівасці: спачатку убачыць,
што навіна – гэта заўсёды пэўны заклік да служэння, потым здольнасць
распазнаць, што Ты павінна зрабіць. Ты гэта заўсёды ведала – увесь ружанец кажа
пра гэта!
Вучы
мяне гэтаму, Марыя! Навучы мяне быць уражлівым на знакі часу, якія ставіць
перада мной неба. Зрабі мяне апосталам
Божага Валадарства па Тваім прыкладзе.
Перакладзена з польскай мовы.
Арыгінал Więcej niż doczesność. Jest niebio, jest piekło, jest czyściec.