“Не забыцца пра ўзнагараджальную інтэнцыю,
якая
з’яўляецца вельмі важным элементам першых суботаў”.
“Бог жадае ўстанавіць у свеце ўшанаванне Майго
Беззаганнага Сэрца. Тым, хто яго прыме, я абяцаю збаўленне. Гэтыя людзі дудуць
умілаваныя Богам, як кветкі, якія Я пастаўлю для аздобы Яго трону”.
Маці Божая
да с. Луцыі, 17 снежня 1927г.
Перад
споведдзю
Божа, я прагну цяпер прыступіць да святога сакрамэнту паяднання, каб атрымаць прабачэнне ўчыненых грахоў, асабліва тых, якімі, свядома ці несвядома, я зраніў Беззаганнае Сэрца Марыі. Няхай гэтая споведзь выпрасіць міласэрнасць для мяне, а таксама для бедных грэшнікаў, каб Беззаганнае Сэрца Марыі затрыюмфавала сярод нас.
Перад
ружанцам
Каралева Святога Ружанца. Вось мы становімся на калені для малітвы, каб у першую суботу месяца маліцца ружанец, аб якім Ты прасіла. Мы хочам праз яго ўзнагародзіць за грахі свае, нашых блізкіх, нашай Айчыны і ўсяго свету. Мы прагнем маліцца асаблівым чынам за тых, хто найбольш адышоў ад Бога і каму найбольш патрэбна Яго міласэрнасць. Дапамажы нам ласкай, каб мы памяталі пра вызначаную Табой інтэнцыю. Дапамажы нам узнагароджваць нашым ражанцам за цярпенні Твайго Беззаганнага Сэрца і Найсвяцейшага Сэрца Езуса.
Перад 15-хвілінным разважаннем
Маці Найсвяцейшая, Беззаганная Марыя! Я з радасцю прымаю Тваё запрашэнне прыняць удзел у Тваім разважанні. У першыя суботы месяца Ты адкрываеш сваё Беззаганнае Сэрца для кожнага, хто прагне прыняць у сваё сэрца гэтыя найважнейшыя знакі, якія Бог паказаў нам у Фаціме. Прашу, адкрый перада мной Сваё Сэрца. Я асмельваюся прасіць аб гэтым з цалкавітай пакорай, а таксама з дзіцячай адвагай, таму што хачу Цябе наследаваць, таму што хачу жыць любоўю да Твайго Сына, таму што прагну заўсёды трываць у стане ласкі і любіць Твой святы ружанец, і нарэшце – таму што прагну ўсё, што толькі магу, ахвяраваць у духу ўзнагароды за грэшнікаў. Дазволь мне прыняць удзел у Тваім разважанні, а я абяцаю практыкаваць у жыцці слова, якое Ты ўвальеш ў мае малое сэрца, каб яно станавілася ўсе больш любым Табе, больш блізкім Табе, больш падобным да Твайго Беззаганнага Сэрца. Амэн.
Пасля святой
Камуніі
Люблю
Цябе, Езу, Валадар спрадвечнай Любові, і прымаю Цябе з любоўю як Валадара майго
сэрца. Прашу Цябе, схавай мяне на заўсёды ў Тваім Боскім Сэрцы і прымі маё
жыццё ў знак удзячнасці за дар збаўлення, які Ты даеш мне праз заступніцтва Беззаганнага
Сэрца Марі.
О
чулая Маці, я прашу ў Цябе прабачэння за мае грахі, за грахі маёй сям’і, Айчыны
і свету, якія раняць Тваё Беззаганнае Сэрца! Каб узнагародзіць Табе за вялікія
цярпенні, якія Ты перажываеш з-за нас, няўдзячных дзяцей, ахвярую Табе бясконцую
любоў Езуса, прысутнага ў маім сэрцы.
З
любоўю падпарадкоўваюся Твайму валадаранню, каб як мага хутчэй затрыюмфавала
Тваё Беззаганнае Сэрца. Прытулак грэшнікаў, маліся за нас!
*********************
“Луцыя
прадставіла Езусу цяжкасці, якія
некаторыя душы мелі адносна споведзі ў суботу і прасіла, каб святая споведзь
магла быць важна на працягу 8 дзён. Езус адказаў:
- Так, споведзь можа быць
важная некалькі дзён з умовай, што людзі знаходзяцца ў стане ласкі, калі будуць
Мяне прымаць, і маюць намер узнагародзіць Беззаганнаму Сэрцу Марыі.
- Езу, а калі нехта забудзецца абудзіць
гэту інтэнцыю?
- Тады могуць зрабіць гэта
падчас наступнай св. споведзі, калі будзе нагода.”