Пасля заканчэння
Вялікай Фацімскай Навэнны Фацімскі Сакратарыят запрашае да Круцыяты Адной Інтэнцыі.
Сваёй малітвай ты можаш паспрыяць, каб надышоў
трыюмф Беззаганнага Сэрца Марыі, каб у свеце запанавў супакой, а гэтым ты можаш
уратаваць цэлыя народы.
Гэта залежыць ад ТВАЁЙ МАЛІТВЫ!
У Фаціме Наша Маці ўказала нам на Сваё Беззаганнае Сэрца, просячы аб суцяшэнні, паказваючы
шлях уратавання для грэшнікаў, умову для супакою ў свеце, і прадказваючы трыюмф
Свайго Беззаганнага Сэрца. У розных месцах нашай краіны мы збіраемся на
супольнай узнагараджальнай малітве ў першыя суботы месяца. Ці, аднак, наш адказ
з’яўляецца поўным на заклік Фацімскай Спадарыні?
Вашы галасы і
пытанні падказваюць,
што яшчэ шмат трэба зрабіць. Таму мы запрашаем Кожнага і Кожную з Вас да
Круцыяты Адной Інтэнцыі. Круцыяты, якая з’яўляецца запрашэннем да таго, каб
з’яднаць нас у заклапочанасці, болю і радасці малітвы ў адной ІНТЭНЦЫІ: „Каб Марыя была больш
вядомая і ўлюбёная; каб свет пазнаў і адказаў на Яе Заклік з Фацімы”.
Круцыята Адной Інтэнцыі – гэта запрашэнне да вольнай адносна месца,
часу і формы малітвы, пакуты і ахвяры, але заўсёды ў адной дакладнай ІНТЭНЦЫІ.
A таму, як дзеці Марыі, з’яднаемся ў
супольным клопаце, робячы тое, што ў нашых сілах, і будзем узносіць ускліканні
да Бога ў гэтай адной ІНТЭНЦЫІ. Ахвяруй, учыні, зрабі якое-небудзь духоўнае
дабро – тое, што будзе магчымым для Цябе ў дадзеным месцы і часе – узбуджаючы
гэтую адну дакладную ІНТЭНЦЫЮ. Малітва – нават у форме кароткага закліку да
Бога, дзе заўгодна і калі заўгодна, але заўсёды ў гэтай адной ІНТЭНЦЫІ. Ахвяруй
пост, нейкі пакутны ўчынак ці справы
міласэрнасці ў гэтай адной ІНТЭНЦЫІ.
Дарагі Брат і Сястра, не пытайся ці гэта трэба рабіць кожнага дня,
раз на тыдзень, а можа раз у месяц. Гаворка не ідзе пра колькасць, не
з’яўляецца важным месца або дзень тыдня – гаворка ідзе пра тое, каб сэрцам рабіць
тое, што для цябе ў дадзены час магчыма, хаця б тое маленькае зярнятка дабра
раз у год, але з думкай менавіта пра гэтую ІНТЭНЦЫЮ, якую сфармуляваў сам Езус,
пра што казала Маці Божая ў Фаціме.
Будзьма разам,
Шаноўныя, аб’яднаныя адной ІНТЭНЦЫЯЙ: „Каб Марыя была больш вядомая і ўлюбёная; каб свет пазнаў і выканаў Яе Заклік з Фацімы”.
Сябры, як жа нас шмат, тых, што любяць Марыю ва ўсім свеце. Выразам гэтага з’яўляюцца вашыя лісты, званкі, эмейлы, якія атрымлівае Фацімскі Сакратарыят, а
асабліва Залатая Кніга Вялікай Фацімскай Навэнны, якая ўжо ў Фаціме. У гэтых
сведчаннях шмат радасці, але таксама заклапочанасці, а нават болю. Вы пытаецеся
і просіце аб парадах, што далей, што рабіць?
Дар Фацімскага Сакратарыяту для
кожнага, хто далучаецца да Круцыяты Адной Інтэнцыі:
* У інтэнцыі кожнага з Вас у першыя суботы месяца на працягу ўсяго года будзе
адпраўляцца св. Імша ў Санктуарыі Фаці Божай Фацімскай у Закапаным.
* Акрамя гэтага, у канцы кожнага года, спіс усіх асобаў, якія прымаюць удзел у Малітоўным Штурме ў Адной Інтэнцыі
будзе складзены ля стоп фігуры Маці Божай у Фаціме ў Капліцы Аб’яўленняў і
будзе адпраўлена св. Імша ў іх інтэнцыі з просьбай аб Божым Бласлаўленні і
апецы Маці Божай Ружанцовай з Фацімы.
Больш пра Круцыяту можна даведацца на беларускай старонцы Круцыята Адной Інтэнцыі і на польскай старонцы Krucjata Jednej Intencji
Будзьма разам, Шаноўныя, аб’яднаныя адной ІНТЭНЦЫЯЙ: „Каб Марыя была больш вядомая і
каханая; каб Яе Заклік з Фацімы пазнаў і выканаў свет”.
НЯХАЙ ТВАЁ
БЕЗЗАГАННАЕ СЭРЦА ЗМЕНІЦЬ СВЕТ!