11.11.2024

КРУЦЫЯТА АДНОЙ ІНТЭНЦЫІ

  Пасля заканчэння Вялікай Фацімскай Навэнны Фацімскі Сакратарыят запрашае да Круцыяты Адной Інтэнцыі
.
Сваёй малітвай ты можаш паспрыяць, каб надышоў трыюмф Беззаганнага Сэрца Марыі, каб у свеце запанавў супакой, а гэтым ты можаш уратаваць цэлыя народы.
Гэта залежыць ад  ТВАЁЙ МАЛІТВЫ!

У Фаціме Наша Маці ўказала нам на Сваё Беззаганнае Сэрца, просячы аб суцяшэнні, паказваючы шлях уратавання для грэшнікаў, умову для супакою ў свеце, і прадказваючы трыюмф Свайго Беззаганнага Сэрца. У розных месцах нашай краіны мы збіраемся на супольнай узнагараджальнай малітве ў першыя суботы месяца. Ці, аднак, наш адказ з’яўляецца поўным на заклік Фацімскай Спадарыні?  

Вашы галасы і пытанні падказваюць, што яшчэ шмат трэба зрабіць. Таму мы запрашаем Кожнага і Кожную з Вас да Круцыяты Адной Інтэнцыі. Круцыяты, якая з’яўляецца запрашэннем да таго, каб з’яднаць нас у заклапочанасці, болю і радасці малітвы ў адной ІНТЭНЦЫІ: „Каб Марыя была больш вядомая і ўлюбёная; каб свет пазнаў і адказаў на Яе Заклік з Фацімы”.

Круцыята Адной Інтэнцыі – гэта запрашэнне да вольнай адносна месца, часу і формы малітвы, пакуты і ахвяры, але заўсёды ў адной дакладнай ІНТЭНЦЫІ. A таму, як дзеці Марыі, з’яднаемся ў супольным клопаце, робячы тое, што ў нашых сілах, і будзем узносіць ускліканні да Бога ў гэтай адной ІНТЭНЦЫІ. Ахвяруй, учыні, зрабі якое-небудзь духоўнае дабро – тое, што будзе магчымым для Цябе ў дадзеным месцы і часе – узбуджаючы гэтую адну дакладную ІНТЭНЦЫЮ. Малітва – нават у форме кароткага закліку да Бога, дзе заўгодна і калі заўгодна, але заўсёды ў гэтай адной ІНТЭНЦЫІ. Ахвяруй пост, нейкі пакутны ўчынак  ці справы міласэрнасці ў гэтай адной ІНТЭНЦЫІ.

Дарагі Брат і Сястра, не пытайся ці гэта трэба рабіць кожнага дня, раз на тыдзень, а можа раз у месяц. Гаворка не ідзе пра колькасць, не з’яўляецца важным месца або дзень тыдня – гаворка ідзе пра тое, каб сэрцам рабіць тое, што для цябе ў дадзены час магчыма, хаця б тое маленькае зярнятка дабра раз у год, але з думкай менавіта пра гэтую ІНТЭНЦЫЮ, якую сфармуляваў сам Езус, пра што казала Маці Божая ў Фаціме. 

Будзьма разам, Шаноўныя, аб’яднаныя адной ІНТЭНЦЫЯЙ: „Каб Марыя была больш вядомая і ўлюбёная; каб свет пазнаў і выканаў Яе Заклік з Фацімы”.

Сябры, як жа нас шмат, тых, што любяць Марыю ва ўсім свеце. Выразам гэтага з’яўляюцца вашыя лісты, званкі, эмейлы, якія атрымлівае Фацімскі Сакратарыят, а асабліва Залатая Кніга Вялікай Фацімскай Навэнны, якая ўжо ў Фаціме. У гэтых сведчаннях шмат радасці, але таксама заклапочанасці, а нават болю. Вы пытаецеся і просіце аб парадах, што далей, што рабіць?

Дар Фацімскага Сакратарыяту для кожнага, хто далучаецца да Круцыяты Адной Інтэнцыі:
* У інтэнцыі кожнага з Вас у першыя суботы месяца на працягу ўсяго года будзе адпраўляцца св. Імша ў Санктуарыі Фаці Божай Фацімскай у Закапаным.
* Акрамя гэтага, у канцы кожнага года, спіс усіх асобаў, якія прымаюць удзел у Малітоўным Штурме ў Адной Інтэнцыі будзе складзены ля стоп фігуры Маці Божай у Фаціме ў Капліцы Аб’яўленняў і будзе адпраўлена св. Імша ў іх інтэнцыі з просьбай аб Божым Бласлаўленні і апецы Маці Божай Ружанцовай з Фацімы.

Больш пра Круцыяту можна даведацца на беларускай старонцы Круцыята Адной Інтэнцыі і на польскай старонцы Krucjata Jednej Intencji

Будзьма разам, Шаноўныя, аб’яднаныя адной ІНТЭНЦЫЯЙ: „Каб Марыя была больш вядомая і каханая; каб Яе Заклік з Фацімы пазнаў і выканаў свет”.
НЯХАЙ ТВАЁ БЕЗЗАГАННАЕ СЭРЦА ЗМЕНІЦЬ СВЕТ!


Малітвы на першую суботу месяца

 Сястра Луцыя нагадвае:

 “Не забыцца пра ўзнагараджальную інтэнцыю,
якая з’яўляецца вельмі важным элементам першых суботаў”.

 

“Бог жадае ўстанавіць у свеце ўшанаванне Майго Беззаганнага Сэрца. Тым, хто яго прыме, я абяцаю збаўленне. Гэтыя людзі дудуць умілаваныя Богам, як кветкі, якія Я пастаўлю для аздобы Яго трону”.
Маці Божая да с. Луцыі, 17 снежня 1927г.


 

МАЛІТВЫ АБ АБУДЖЭННІ
ЎЗНАГАРАДЖАЛЬНАЙ ІНТЭНЦЫІ

 

Перад споведдзю


Божа, я прагну цяпер прыступіць да святога сакрамэнту паяднання, каб атрымаць прабачэнне ўчыненых грахоў, асабліва тых, якімі, свядома ці несвядома, я зраніў Беззаганнае Сэрца Марыі. Няхай гэтая споведзь выпрасіць міласэрнасць для мяне, а таксама для бедных грэшнікаў, каб Беззаганнае Сэрца Марыі затрыюмфавала сярод нас.

 

Перад ружанцам


Каралева Святога Ружанца. Вось мы становімся на калені для малітвы, каб у першую суботу месяца маліцца ружанец, аб якім Ты прасіла. Мы хочам праз яго ўзнагародзіць за грахі свае, нашых блізкіх, нашай Айчыны і ўсяго свету. Мы прагнем маліцца асаблівым чынам за тых, хто найбольш адышоў ад Бога і каму найбольш патрэбна Яго міласэрнасць. Дапамажы нам ласкай, каб мы памяталі пра вызначаную Табой інтэнцыю. Дапамажы нам узнагароджваць нашым ражанцам за цярпенні Твайго Беззаганнага Сэрца і Найсвяцейшага Сэрца Езуса. 

Перад 15-хвілінным разважаннем

Маці Найсвяцейшая, Беззаганная Марыя! Я з радасцю прымаю Тваё запрашэнне прыняць удзел у Тваім разважанні. У першыя суботы месяца Ты адкрываеш сваё Беззаганнае Сэрца для кожнага, хто прагне прыняць у сваё сэрца гэтыя найважнейшыя знакі, якія Бог паказаў нам у Фаціме. Прашу, адкрый перада мной Сваё Сэрца. Я асмельваюся прасіць аб гэтым з цалкавітай пакорай, а таксама з дзіцячай адвагай, таму што хачу Цябе наследаваць, таму што хачу жыць любоўю да Твайго Сына, таму што прагну заўсёды трываць у стане ласкі і любіць Твой святы ружанец, і нарэшце – таму што прагну ўсё, што толькі магу, ахвяраваць у духу ўзнагароды за грэшнікаў. Дазволь мне прыняць удзел у Тваім разважанні, а я абяцаю практыкаваць у жыцці слова, якое Ты ўвальеш ў мае малое сэрца, каб яно станавілася ўсе больш любым Табе, больш блізкім Табе, больш падобным да Твайго Беззаганнага Сэрца. Амэн.

Пасля святой Камуніі

Люблю Цябе, Езу, Валадар спрадвечнай Любові, і прымаю Цябе з любоўю як Валадара майго сэрца. Прашу Цябе, схавай мяне на заўсёды ў Тваім Боскім Сэрцы і прымі маё жыццё ў знак удзячнасці за дар збаўлення, які Ты даеш мне праз заступніцтва Беззаганнага Сэрца Марі.

О чулая Маці, я прашу ў Цябе прабачэння за мае грахі, за грахі маёй сям’і, Айчыны і свету, якія раняць Тваё Беззаганнае Сэрца! Каб узнагародзіць Табе за вялікія цярпенні, якія Ты перажываеш з-за нас, няўдзячных дзяцей, ахвярую Табе бясконцую любоў Езуса, прысутнага ў маім сэрцы.

З любоўю падпарадкоўваюся Твайму валадаранню, каб як мага хутчэй затрыюмфавала Тваё Беззаганнае Сэрца. Прытулак грэшнікаў, маліся за нас!



*********************



 Луцыя прадставіла Езусу цяжкасці, якія некаторыя душы мелі адносна споведзі ў суботу і прасіла, каб святая споведзь магла быць важна на працягу 8 дзён. Езус адказаў:

- Так, споведзь можа быць важная некалькі дзён з умовай, што людзі знаходзяцца ў стане ласкі, калі будуць Мяне прымаць, і маюць намер узнагародзіць Беззаганнаму Сэрцу Марыі.

- Езу, а калі нехта забудзецца абудзіць гэту інтэнцыю?

- Тады могуць зрабіць гэта падчас наступнай св. споведзі, калі будзе нагода.”

Дзіцятка Езус да с. Луцыі 15 лютага 1926 г.

Першая субота снежня

        Няхай Тваё Беззаганнае Сэрца зменіць свет!

ПЕРШАЯ СУБОТА СНЕЖНЯ

ПЕРШАЯ РАДАСНАЯ ТАЯМНІЦА

Звеставанне Найсвяцейшай Панне Марыі

Сустракаемся сёння ў першую суботу месяца, гэта наша апошняя сустрэча ў гэтым годзе. Гэта асаблівы час – не толькі вынікаў, але і падрыхтоўкі да новага года. Гэта час выбраны для нас. Можа ў нашым сэрцы ўсплывае шмат спраў, нешта ўзгадваем, аб нечым шкадуем… Перад намі ячшэ большая таямніца Бога, Маці Божай, таксама і наша – Божае Нараджэнне. Даверым сябе саміх, нашыя сэрцы і думкі міласэрнаму Богу, даверым іх Беззаганнаму Сэрцу Марыі.
   Ойча Міласэрны, ласкавы, дзякуем Табе за тое, што Ты хочаш быць блізка ля нас, што Ты даў нам Свайго Сына. Па Тваёй волі Езус нарадзіўся з Найчысцейшай Панны, для нас, для нашага збаўлення. Духу Святы, Ты ўфармаваў гэтую прыгожую, поўную ласкі Маці Збаўцы, Маці Найцудоўнейшую, Яе Беззаганнае Сэрца паводле Найсаладзейшага Сэрца Езуса, згодна з воляй ласкавага Айца. Духу Агню, Духу Жарлівы, просім, вядзі нас марыйным шляхам да Езуса, Прыяцеля людзей.
   Найсвяцейшая Панна, Дзева, Маці Найцудоўнейшая! Мы прыходзім сёння да Цябе, у першую суботу месяца, мы хочам з Табой разважаць над Тваім і нашым жыццём. О Пані, Ты беззаганная, мы грэшныя, Ты нязломная, мы няспынна вяртаемся да нашых дрэнных звычак, Ты бачыш толькі прыгажосць і дабро Бога, мы бачым шмат спакусаў на нашым шляху. Будзь з намі, Настаўніца святых, Панна мудрая, пакажы нам сваё Беззаганнае Сэрца! Мы хочам быць падобнымі да Цябе, як Ты, о Маці, мы хочам прыняць у нашае сэрца Езуса.
   Перад намі Божае Нараджэнне, вялікая таямніца Бога, Марыі, але таксама і наша. Наш Бог – гэта Бог блізкі, Ён хацеў жыць з намі, у Сэрцы і целе Найсвяцейшай, Найпрыгажэйшай, пасяліцца сярод нас. Як гэта сталася? Як гэта было магчыма?
   Евангелле набліжае нам гэту незвычайную падзею, якую чакаў увесь свет. Адначасова хто ведаў пра гэта? У маленькай мясцовасці, дзесці на краю імперыі, у заваяванай захопленай краіне, найцудоўнейшая вядомасць свету была перададзеная вельмі маладой дзяўчыне; пра справу збаўлення свету размаўляе пасланнік Божы, анёл, з маладой паннай.
   Чытаем, што калі надышла поўня часу, а гэта значыць момант запланаваны Богам, да Дзевы прыходзіць анёл. Ужо словы прывітання заклікаюць да радасці, супакою, запэўніваюць аб вернасці і прысутансці Божай. Маладая дзяўчына чуе слова, якое да гэтай пары скіроўвалася да прарокаў, каралёў, кіраўнікоў Ізраэля, калі яны атрымлівалі заклік: “Не бойся, Пан з Табой!”
   Панна атрымлівае таксама новае імя, даведваецца, хто яна перад абліччам Бога. Анёл акрэслівае Яе як kecharitomene, што азначае: поўная ласкі, напоўненая ласкай, прыгажосцю, дабром, падкрэслівае, што яна знайшла ласку ў Бога. Марыя чуе аб сваёй абранасці, Божым упадабанні, пакліканні. Евангеліст адзначае, што Панна здзіўляецца, збянтэжваецца. Відаць Яе вялікая ўважлівасць і апанавасць: Яна разважае над словамі, задумваецца, што гэта можа значыць. Заўважым, Лука ахвотна падкрэслівае, што Дзева нічога не прыспешвае, не дзейнічае неразважліва, дае сабе час на разважанне, хоча зразумець. Яна прымае пасланніка Божага з верай, якая шукае зразумення, хоча ўнікнуць у сітуацыю. Таму таксама Прымас Тысячагоддзя, кардынал Стэфан Вышынскі падкрэсліваў далікатнасць, умеркаванасць і мудрасць Дзевы; ён акрэсліваў Яе як наймагутнейшую Вучаніцу Божую, Першую Студэнтку Тэалогіі. “У новым хрысціянскім парадку, на яго парозе, Дзеву прымусілі да найглыбейшага тэалагічнага разважання”. Марыя пачынае размову з анёлам, пытае, атрымлівае адказ, а таксама ўзмацняльную вядомасць пра стан Альжбеты, якая таксама чакае дзіця. Гэта далікатная падказка, якую Дзева адразу ж зразумее. Яна выказвае сваю радасную згоду, прымае Слова Божае, веручы ў прадказанне анёла, цалкам аддаючыся Богу. Як напісаў кардынал Вышынскі, Бог добра выбраў і падрыхтаваў Найсвяцейшую Панну дарамі Духа Божага, “Божае Слова будзе прынятае, зразуметае, давартасцяванае, дагледжанае”, з любоўю Беззаганнага Сэрца Марыі.
   Мы бачым, што Найсвяцейшя Панна прымае сваё пакліканне без якіх-небудзь уступных умоў, без ніякіх устанаўленняў, відаць вялікая шчодрасць і гатоўнасць да аддання ўсёй сябе. Дзева атрымлівае ўпэўненасць адносна сваёй сітуцыі, атрымлівае абяцанне Духа Святога, які сыйдзе на Яе, Моц Найвышэйшага ахіне Яе. У сваёй вялікай абдараванасці Марыя cхаваная, узмоцненая, падрыхтаваная дарамі Духа Божага.
   Анёл ахвотна адказвае на пытанні Панны, растлумачвае Ёй пакліканне, кажа пра Сына Божага. Бог, такі таямнічы і незразумелы, неабмежаваны, хоча быць прыняты, не хоча пужаць, згаджаеца адказваць на людзкія пытанні, наколькі чалавек можа зразумець. Марыю ўводзяць у планы і таямніцы Божыя, Яна запрошаная да супрацоўніцтва з міласэрным Айцом.
   Як захоўвае сябе Марыя? Св. Бернард Клервоскі, Слуга Божы кардынал Вышынскі і шмат іншых прыхільнікаў Найсвяцейшай Панны падкрэслівалі Яе тактоўнасць, далікатнасць, умеркаванасць, стрыманасць, адлегласць і супакой паводзінаў, панаванне над сабой.
   Марыя ведае, што Бог хоча размаўляць з людзьмі, Яна не ўхіляецца, а просіць растлумачыць. Гэта Дзева, якая думае, разважае, шукае. Яна давярае Богу, ведае, што можа запытаць, калі чуе пра сябе новыя словы, словы, якія азначаюць Яе новае заданне і пакліканне. Панна адчувае сябе бяспечна з Айцом, ведае, што мае права на пытанні і адказы, мае права зразумець. Адначасова, даходзячы да гэтага права, Яна напоўненая супакоем і стрыманасцю. Колькі ж у Яе адказах і паводзінах духоўнага супакою, раўнавагі, пачуцця годнасці дачкі Божай. Марыя хоча зразумець, адначасова захоўвае адлегласць адносна пачутых пахвал, паводзіць сябе так, як бы іх не чула… Яна размаўляе на тэму сваіх цнотаў і дароў, пытае аб тым, што павінна быць з Яе пакліканнем. Гэта далікатнасць, валоданне эмоцыямі, прыгажосць Яе паводзінаў захаплялі шмат святых. Яна не патрабуе запэўнівання і не выказвае боязі, згаджаецца на волю Божую з цалкавітым даверам. Нічога не просіць, не жадае, верыць, што ўсё падрыхтавана Усемагутным. У маўчанні згаджаецца таксама на самотнасць свайго паклікання – каму яна магла б сказаць, каму даверыцца? Прысутнасць Езуса будзе Яе радасцю, сілай, шчасцем і суцяшэннем.
 Евангеліст падкрэслівае самастойнасць рашэння Беззаганнага Сэрца. Евангеліст маўчыць аб тым, ці Найсвяцейшая Дзева давярала свае таямніцы св. Юзафу, ці пытала ў Абранніка яго думку, хоць згодна з правам Яна павінна была атрымаць згоду айца або мужа. Св. Юзаф, мужчына справядлівы, абраны на зямнога айца Сына Божага, на мужа Дзевы, перажывае непакой сэрца, цёмную ноч веры і любові. Анёл прыходзіць да св. Юзафа ў сне, не чакаючы яго адказу, з цалкавітай перакананасцю, што абраны прыме сваё пакліканне, як годны даверу і пэўны ваяўнічы, якому проста перадаюцца загады Пана. Гэта дзіўнае пакліканне св. Юзафа. Ён, Пагроза духаў пякельных, як мы называем яго ў прыгожай літаніі, які бачыў толькі малое дзіця, верыў, што перад ім Сын Божы, Кармілец Сына Божага, Кармілец Таго, хто корміць увесь свет. Ён насіў маленькага Езуса, бараніў Яго ад чарговых небяспекаў, быў гатовы да служэння, як жаўнер Бога, на кожны заклік – хто разумеў, хто давартасцяваў Яго ўкрытую ахвяру жыцця, Яго пакліканне?
   Звеставанне заканчвае дзіўны, непакоячы сказ: “Адышоў ад Яе анёл”. Пасля настолькі дзіўнай падзеі адыходзяць анёлы, зямное жыццё Найсвяцейшай Сям’і будзе з гэтага моманту пад цалкавітай апекай Божай, з дапамогай анёлаў, якое, аднак, будзе абапірацца на высілках і намаганнях св. Юзафа, Беззаганнай Маці.
   Просім жа Яе, каб Яна дапамагала нам заўсёды трываць у еднасці з Яе Сынам Езусам, цяпер і ў гадзіну нашай смерці.
   Марыя Звеставання, Панна, якая з радасцю аддае ўсё Богу, цалкам адданая Сыну, духам і целам. Маці, праз якую прыходзіць Радасць – Езус, наш паратунак, наша надзея! Дапамажы нам, няхай нашыя сэрцы, як Тваё, адкрываюцца на Божую любоў, няхай нашыя сэрцы, як Тваё Беззаганнае Сэрца, стануць Яго домам, Яго жыллём, Яго шатай, Яго табернаклем! Амэн. 

О Божа мой, веру ў Цябе, праслаўляю Цябе,
давяраю Табе і люблю Цябе.
Прашу ў Цябе прабачэння за тых,
што не вераць у Цябе,
не праслаўляюць Цябе, 
не давяраюць Табе і не любяць Цябе.

 


Радасныя таямніцы

Таямніца першая – Звеставанне

“Для Бога няма нічога немагчымага”, калі не маладая Альжбета чакае нараджэння сына; калі захоўваючы дзявоцтва Марыі, Бог робіць Яе Маці Свайго Сына. “Для Бога няма нічога немагчымага”, калі здзяйсненне словаў Марыі з фацімскага паслання змяняе нават ход гісторыі свету. Гэта адбываецца на нашых вачах.

Нават калі па-людзку ты пытаеш: “Як гэта станецца?”, то ў сэрцы паўтарай словы Марыі: “Няхай мне станецца паводле Твайго слова”. Згаджаючыся з Воляй Божай, старайся выконваць тое, аб чым просіць Маці Божая ў Фаціме, і немагчымае будзе станавіцца магчымым.

 

Таямніца другая – Наведванне св. Альжбеты

 

Паспешнасць Марыі, якая вырушае да сваёй сваячкі Альжбеты, зразумелае. Яна, як старэйшая жанчына, патрабуе дапамогі, не зможа справіцца сама.

Сёння, як ніколі раней, свет патрабуе супакою і ратунку. Сёння здаецца існуе пагроза ўсёй сутнасці чалавецтва. Таму абавязковая гэта паспешнасць выканаць фацімскую просьбу. Ад мяне і ад цябе залежыць, як шмат людзей адкажа на гэты заклік, як шмат людзей возьме ў рукі ружанец, пачне практыкаваць Першыя Суботы.

Спяшайся, як Марыя, занясі гэта пасланне да сваёй сям’і, да людзей, з якімі сустракаешся штодня. Будзь Апосталам Фацімскага Паслання.

 

Таямніца трэцяя – Нараджэнне Езуса Хрыста.

 

Прыйшоў да сваіх, а свае Яго не прынялі. Не ўсе радаваліся ў гэту бэтлеемскую ноч нараджэнню так доўга чаканага Збаўцы. Ірад нават хацеў Яго забіць. Але тыя, што ў народжаным у хляве Дзіцяці распазналі Бога, сталі сведкамі выкананага абяцання.

Толькі простым, пакорным сэрцам можна прыняць фацімскае пасланне і ўбачыць здзяйсненне абяцання.

Марыя не патрабуе ад нас гераічных учынкаў. Ружанец, аб якім просіць, настолькі просты, што нават маленькія фацімскія дзеці лёгка яго маліліся. Таму што “Бог выбраў неразумнае свету, каб асароміць мудрых, і слабое свету выбраў Бог, каб асароміць моцных” (1Кар 1, 27). Бог выбраў малых дзяцей, выбраў мяне і цябе.

 

Таямніца чацвёртая – Ахвяраванне Езуса ў святыні.

 

Сімяон, беручы на рукі Дзіцятка Езуса, праслаўляе Бога за тое, што яго вочы ўбачылі Яго Збаўленне.

Не ведаю, ці нашыя вочы ўбачаць знакі, якія будуць падчас другога прыйсця Хрыста на зямлю ў апошнія часы, але, як першыя хрысціяне, мы павінны жыць так, як бы гэта павінна было адбывацца сёння, тут і цяпер.

Маці Божая ў Фаціме не дае канкрэтных дат, але кажа пра наступствы, якія будуць у тым выпадку, калі мы не адкажам на Яе просьбы. Таму не чакай, што медыі пачнуць казаць пра канец свету. Ты сам усведамляй, што просьба Марыі ўвесь час актуальная. Адкажы на яе сёння і цяпер.

 

Таямніца пятая – Езуса знаходзяць у святыні.

 

Боль сэрца, з якім Марыя і Юзаф шукаюць дванаццацігадовага Езуса, зразумелы. Боль Сэрца Марыі, якая ў Фаціме заклікае свет да навяртання, да ружанцовай малітвы, да ўзнагароды і ахвяравання сябе за грэшнікаў, яшчэ больш зразумелы, калі на Любоў Яе Сына людзі адказваюць абыякавасцю, агніраваннем, зневажаннем, грахамі.

Боль Сэрца Маці няхай узрушыць тваё і маё сэрца і яшчэ больш падштрухне да таго, каб адказаць на фацімскую просьбу. Твой штодзённы ружанец ні аднаму чалавеку дапаможа знайсці згубленую дарогу да Бога. Параненым сужэнцам дапаможа наноў адшукаць любоў, дзецям дапаможа знайсці давер бацькоў.

 

 

Перакладзена з польскага выдання:
Zapraszani do nieba. Jednak różaniec, szkaplerz, sznur pokutny”,
„Z Fatimą w przyszłość. Fatima 2024”.