Уступнае слова

УСТУП
Кс. Кшыштаф Чапля SAC

   Умілаваныя Браты і Сёстры!
   Прыхільнікі Марыі і Яе Беззаганнага Сэрца!

   Сястра Луцыя пісала ў адным са сваіх лістоў: “Я не ведаю, ці вы ўжо чулі пра набажэнства пяці суботаў, узнагароджваючае Беззаганнаму Сэрцу Марыі. Паколькі гэта нешта новае, я падумала, што скажу вам пра яго, як пра тое, аб чым прасіла нашаю любая нябесная Маці”.
   Сёння, ўслухоўваючыся ў гэтыя словы сястры Луцыі, у думках мы бяжым да набліжаючагася стогадовага юбілею аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме. У нашых сэрцах нараджаецца пытанне: “Ці сучасны свет памятае пра фацімскае пасланне? А калі памятае, ці сапраўды ён быў крануты голасам з неба і прагне адказаць на заклік, які скіравала да кожнага з нас Маці Божая? Кожны, хто шукае сховішча ў Беззаганным Сэрцы Марыі, усведамляе, колькі яму яшчэ трэба зрабіць, колькі ёсць сэрцаў, якіх трэба крануцца. Мы ўсведамляем, што блізкі юбілей не можа быць для нас толькі нагодай да знешняга святкавання. Фацімскае пасланне павінна знайсці месца перш за ўсё ў нашых сэрцах, а словы павінны быць перакаваныя ў дзеянні нашай пабожнасці і жыццёвага сведчання.
   Кожны з нас нястомна забягае думкамі ў будучыню. Мы выглядваем лепшыя часы, марым пра іх. Няверуючы чалавек глядзіць у будучыню з няпэўнасцю, а нават з бояззю, на яго сучаснасць спускаецца цень песімізму. У той жа час чалавек, які верыць у Бога і ў Яго святы Провід, глядзіць у будучыню з надзеяй. Мы ведаем, што перамога належыць Богу. Маці Божая дала дакладнае апісанне таго, як гэта можа адбыцца. Умоўнасць фацімскага паслання з’яўляецца для нас вялікім заклікам да мабілізацыі ўсіх сіл і намаганняў, каб праз нас, прыхільнікаў Маці Божай, свет пазнаў і адказаў на заклік Фацімскай Спадарыні. Мы павінны памятаць, што здзяйсненне абяцанняў Фацімы залежыць таксама і ад нашага супрацоўніцтва. Маці Божая чакае нашага ўдзелу, бо ён вызначае час і форму абяцанай перамогі. Бог праз Маці Божую запрасіў нас да супрацоўніцтва, Ён прагне выкарыстаць нас, каб змяніць свет, каб надышла “эра супакою”.
   Вялікая Фацімская Навэнна гэта прагненне ўслухоўвацца ў голас Фацімы, а таксама просьба аб’яднаць намаганні і сэрцы людзей вакол Маці Божай, каб адчуваючы Яе клопат пра свет, адказаць на Яе заклік, скіраваны да свету ў Фаціме.
   У вашыя рукі трапіў прваднік па Вялікай Фацімскай Навэнне, каб кожны Чытач мог лепш зразумець яе мэту, каб кожны мог стаць яе свядомым удзельнікам і апосталам. Я прашу ўважліва прачытаць гэтыя словы і паспрабаваць убачыць у іх вялікае прагненне зрабіць усё для Марыі, каб Яна была “больш вядомай і каханай”. Няхай наноў запаліцца ў нас полымя веры! Калі мы аб’яднаныя ў знаку Марыі, мы можам з даверам чакаць перамогі, хоць свет малюе перад намі розныя чорныя сцэнарыі. Няхай у нас пераможа прагненне глядзець на свет і будучыню з Божай перспектывы, каб мы не павялічвалі зла ў марных размовах пра яго, а крочылі згодна з указальнікамі Марыі. Ружанец, пакута, узнагарода, чуванне каля Марыі, а асабліва ў першыя суботы месяца, няхай будуць нашым адказам, практыкаваннем нашай штодзённасці.
   Заахвочваннем для нас няхай будуць словы духоўнага тэстаманту, св. памяці, кс. Міраслава Дроздка – фацімскага кур’ера і апостала, які перад смерцю пісаў так:
   “Maria semper vincit… Памятайце, Бог дазваляе нам жыць у цікавыя часы! На нашых вачах, у нас і праз нас, здзяйсняецца Фаціма, якая сёння больш актуальная, чым дзевяноста гадоў таму, і стаіць ужо на парозе сваёй Вялікай Гадзіны.
   Прашу вас, жывіце для гэтага дня, які набліжаецца! Працуйце для Сёмага Дня Фацімы. Ідзіце разам да перамогі!
   Нагадвайце сабе пра Фаціму.
   Пазнайце фацімскі дух Папы, уратаванага Марыяй.
   Вучыцеся таму, што важнае, са слоў Яна Паўла II, сказаных у Санктуарыі”.

   Дарагія Браты і Сёстры, аб’яднаныя вакол Марыі ў справе Вялікай Фацімскай Навэнны, рушым жа наперад, каб змяніць свет. Няхай Фацімская Спадарыня вядзе нас да перамогі.


Поўны тэкст кнігі можна сцягнуць

 на старонцы http://chomikuj.pl/fatimskayanavenna  у раздзеле Агульныя матэрыялы.