Чаму навэнна?

   Чаму наш удзел у закліку выканання вялікіх абяцанняў Фацімы павінен мець здзяйсненне ў Вялікай Фацімскай Навэнне? Ёсць жа столькі іншых магчымасцяў, столькі рухаў і супольнасцяў, якія ўкараняюць у людзкое жыццё фацімскі змест.

ЧАМУ НАВЭННА?

   Прычына простая. Гэта знак часу, які мы лічым дарам Божым.
   У 2017 годзе выпадае стогадовы юбілей фацімскіх аб’яўленняў. Мы верым, што ўрачыстасці, якія чакаюць нас праз некалькі гадоў, будуць часам асаблівай ласкі. Ад гэтай даты аддзяляе нас менавіта навэнна – некалькі гадоў, якія трэба правесці разам з Маці Божай Фацімскай, жыць Яе пасланнем.
   Добра, што на працягу гэтых гадоў мы можам быць у коле навэнны. Бо навэнна – гэта малітва, якая мае асаблівую моц!
   Што яна азначае? Чым з’яўляецца? Слова “навэнна” паходзіць з лацінскай мовы “novem”, якое азначае “дзевяць”. Гэта малітва, якая цягнецца на працягу дзевяці чарговых адзінак часу. Звычайна гэта дні, але ёсць навэнны дзевяцітыднёвыя, дзевяцімесячныя, а нават тыя, што працягваюцца дзевяць гадоў. Чым важнейшая інтэнцыя, тым даўжэйшая адзінка часу, таму ёй можа быць нават год. Прыкладам малітвы, перад якой ставіліся вялікія заданні, з’яўляецца дзевяцігадовая Вялікая Навэнна (1957-1966), якая падрыхтоўвала палякаў да Тысячагоддзя Хросту Польшчы.  
   Навэнна – гэта духоўная моц. Падтрыманая вытрымкай, гэтым “заўсёды маліцца”, сталая, некапрызная, яна з’яўляецца актам волі, як любоў. Яна прыносіць плёны з двух бакоў: з аднаго боку яна выпрошвае ласкі і цуды, з другой – прыносіць плёны духоўнай спеласці “чалавека навэнны”. Пра гэта кажа старажытная думка, што кропля точыць камень не сілай, а частым паданнем. Мы не можам зрабіць зашмат. Мы слабыя, па-людзку бездапаможныя. Хто з нас мае ўплыў на палітыку вялікіх гэтага свету, на эканамічныя рашэнні нашага краю, на прыманне новых законаў? Аднак нашая слабасць, якая на працягу доўгага часу не адмаўляецца ад дзейнасці, прыносіць плёны. Далучаецца да яе Боская моц, упэўненая, што для яе падрыхтаванае месца, што дапамога з неба не заклікаецца людзкім капрызам, самаволлем. Гэта кліча чалавек, што ўглядяецца ў Бога. Ён, аднак, не адзін. Разам з ім кленчыць Марыя. Гэта Яна з’яўляецца дадатковым гварантам плённасці нашых малітваў.
   У таямніцу даверу Найсвяцейшай Маці і ўсё, што звязана з абяцаннямі Фацімы, упісаны фактар часу, як бы час выпрабавання. Нашая вытрымка з’яўляецца доказам, што нам сапраўды нешта важна, што мы верым у Божую моц і гатовыя быць слугамі, якія працуюць, ня гледзячы на працу, прамінаючы час, адсутнасць суцяшэння і магчымасці ўбачыць плёны.
   Адсюль папулярнасць розных навэн, якіх існуе больш за дзвесце.
   Самая старэйшая гэта Навэнна перад Спасланнем Святога Духа. Загляні да Святога Пісання, да першых дзвух раздзелаў Дзеяў Апосталаў. Ты ўбачыш там вучняў Езуса, што сабраліся ў памяшканні на версе, каб разам маліцца. Яны былі ў Вячэрніку ад Унебаўшэсця Збаўцы. Маліліся дзевяць дзён. Чакаілі абяцаную моц з вышыні – Духа Святога.
   Яны маліліся да канца. Бог пажадаў, каб гэта была навэнна.
   Звярні ўвагу на найважнейшае: была там Маці Езуса. Яна была на вяселлі ў Кане Галілейскай, калі Езус учыніў першы цуд, была Яна таксама і ў Вячэрніку, заклікаючы з апосталамі Духа Святога. Яна таксама і з намі, калі мы удзельнічаем у вялікай навэнне. Мы верым, што таксама і гэтае “быць разам з Марыяй” учыніць цуд.

НЕКАЛЬКІ ГАДОЎ ДА ВЯЛІКАГА ЮБІЛЕЮ

   У 25 гадавіну замаху на Святога Айца – вялікай інтэрвенцыі Маці Божай Фацімскай у гісторыю не толькі асобы Яна Паўла
II і папства, але таксама ўсяго свету – Бенэдыкт XVI сказаў незвычайна істотныя словы. Ён выказаў надзею, што “фацімскае пасланне будзе прынятае больш паўсюдна, зразуметае і перажыванае ў кожнай супольнасці”.
   Мы не можам не пачуць і не выканаць гэтых слоў. Аднак, ці ведаем мы пра іх? Ці ўжо некалі пра іх чулі? Дзіўна, што гэтыя незвычайна важныя словы Бенэдыкта XVI засталіся без рэха. Нічога не сказалі пра гэта сродкі масавай інфармацыі. Ці здзіўляе нас гэта правільнасць? Хутчэй не, бо ўсё ж такі застаюцца актуальнымі словы бп. Гельмута Баўэра з Візбурга: “Маўчанне пра Фаціму з’яўляецца нечым хвараблівым”. Мы ўжо ведаем, чаму свет нічога пра Яе не кажа. Маўчанне пра Фаціму гэта адно з праяўленняў духоўнай хваробы сучаснага свету…
   У чарговы раз найбольш важныя словы пра Фаціму, якія кажа Вікарый Хрыста, не даходзяць да людзей. Першае прамаўчанае пасланне выйшла з-пад пяра Яна Паўла II у 1997 г. у васьмідзесятую гадавіну фацімскіх аб’яўленняў. Святы Айцец пісаў да біскупа дыяцэзіі Лэйрыя-Фацімы: “Перш, чым цемра агарне нашу гісторыю, Бог, адкінуты і адштурхнуты чалавекам, рыхтуе яму сховішча. Так, як Ён зрабіў гэта на Кальварыі, так і цяпер даручае чалавецтва Марыі, сваёй і нашай Маці”. Папа казаў пра часы цемры, якія нас чакаюць, казаў пра адкідванне Бога на задні план чалавечага жыцця – жыцця цэлых грамадстваў. Ён казаў, што пагарджаны Бог ніколі, аднак, не пакіне чалавека аднаго, што Ён далей клапоціцца пра яго і рыхтуе яму ратунак, што кожнаму з нас Ён дае магчымасць уратавацца. Гэты ратунак – даручэнне Марыі…
   Цяпер пераемнік Яна Паўла II зноў кажа пра ролю паслання ў сучаснасці. Пасланне з Фацімы павінна быць указальнікам для ўсяго свету, бо яно паказвае шлях, якім мы можам бяспечна крочыць да будучыні.
   Ці ў кантэксце гэтых слоў мы можам не павярнуцца ўсёй душой, усімі думкамі, усёй воляй і моцай да паслання з Фацімы? Ці ідэя Вялікай Фацімскай Навэнны гэта не адказ на заклік сучасных папаў: Яна Паўла II і Бенэдыкта XVI?
   Бенэдыкт XVI навучае: “Хоць хапае нам клопатаў і цярпенняў, у нас усё яшчэ ёсць повад баяцца за будучыню чалавецтва, але “Спадарыня ў белым” абяцала пастушкам, кажучы наступныя словы: “У канцы маё Беззаганнае Сэрца затрыюмфуе”. Перакананыя ў гэтым, мы звяртаемся да Найсвяцейшай Марыі, дзякуючы Ёй за нястомнае заступніцтва, і просім Яе, каб Яна працягвала сцерагчы шляхі, якімі крочыць Касцёл”.
   Менавіта гэтаму служыць нашая навэнна. Яна можа стаць вялікім заклікам да Маці Божай сцерагчы нашыя шляхі, што вядуць у будучыню, выканаць на нашых вачах суцяшальнае абяцанне з Фацімы: перамога Беззаганнага Сэрца.
   Перад намі высокае заданне.  Аднак, каб наш адказ быў сапраўдным, нам трэба ўслухацца ў яшчэ адны словы сучаснага папы, які сказаў, што пасланне даручанае Францішку, Гіяцынце і Луцыі, з’яўляецца прыспешваючым заклікам да малітвы і навяртання”. Менавіта таму Вялікая Фацімская Навэнна гэта не толькі заклік да вялікай фацімскай малітвы! Гэта заклік да перабудовы з Божай дапамогай свайго жыцця: з грэшнага на святое! Наш вытрывалы ўдзел у навэнне дазволіць Богу глыбей увайсці ў нашае жыццё і заквасіць яго святасцю. Хто ведае, можа пад канец Вялікай Фацімскай Навэнны з’явіцца на нашых землях шмат святых? А ты будзеш адным з іх?
   Сястра Луцыя сказала, што мы жывем у Трэцім Дні Фацімы, у Дні Прысвячэння. Ці не пра гэта казаў Ян Павел II, кажучы пра давер Марыі ў апошнія часы, калі свет ахоплівае цемра? Перад намі чарговыя гады, якія няхай бягуць, няхай хутка бягуць да Дня Трыюмфу Беззаганнага Сэрца.
   Шмат указвае на тое, што мы жывем у пераломныя часы, у эпосе вялікіх змен. Галасы сястры Луцыі, Яна Паўла II і Бенэдыкта XVI здаецца дзіўна ўкладаюцца граматычна, што ў тэалогіі містычнай мы называем “кароткім часам”. Не цяперашнім, мінулым ці будучым, але “кароткім”.
   Гэты час можна яшчэ акрэсліць наступным чынам. Ян Павел II і іншыя прарокі, узгадваючы пра фацімскія абяцанні, кажуць у “нашым часе”! Час настолькі кароткі, што ён “наш”…
   Паважным занядбаннем было б не ўвесці іх слоў у наш рэчаісны час, каб у кароткім часе прадказанні Божага святла маглі апрамяніць эпоху, у якой мы жывем. А мы жывем у ёй невыпадкова. Бог мэтанакіравана паставіў нас не дзесяткі ці сотні гадоў таму, не ў надыходзячай будучыні, але менавіта ў гэтым “кароткім часе”. Ён даручыў нам адзінае ў гісторые пакліканне.
   Кожнае пакаленне, кожная чалавечая асоба мае сваё ўласнае важнае заданне. Няма сэнсу спрабаваць іх параўноўваць, бо заўсёды маё пакліканне, пакліканне майго пакалення з’яўляецца адзіным і найважнейшым. Мы можам аднак быць першым пакаленнем, якое завядзе фацімскі гадзіннік так моцна, што шум яго стрэлак будзе нагадваць шум анёльскіх крылаў, вымятаючых зямлю, каб падрыхтаваць шлях Пану. Фацімскі гадзіннік не вымярае час велічна роўнай хуткасцю. Паколькі Дні Фацімы адрозніваюцца працягласцю, то ўпісаныя ў яго гадзіны і хвіліны таксама карацейшыя ці даўжэйшыя. Быў час, што гадзіннік амаль не рухаўся. Цяпер ён можа пачаць бегчы найхутчэй у фацімскай гісторыі. У 2017 г., у стогадовую гадавіну пачатку аб’яўленняў, можа прабіць Гадзіна…

   Ці гэта магчыма? Так, сястра Луцыя адказвала сцвярджальна. Вачыма веры яна ўжо бачыць “новае пакаленне”, новы час, новы свет.