Пра паменшаны цуд сонца ў Фаціме

ПРА ПАМЕНШАНЫ ЦУД СОНЦА У ФАЦІМЕ

  Хтосьці запытаецца: “Што мы можам? Ці некалькі асоб можа змяніць лёс свету? Менавіта. Фаціма паццвярджае, што нашыя ўчынкі маюць беспасрэдны ўплыў на тое, што адбываецца не толькі вакол нас, але і нават у самых далёкіх кутках свету. Ці памятаем мы словы Гіяцынты, сказаныя пасля вяртання пастушкоў з Оўрэм, дзе іх трымаў у вязніцы масонскі адміністратар, які схапіў іх 13 жніўня 1917 года? Можна думаць, што горстка людзей мае невялікі ўплыў на гісторыю свету, калі б не словы Марыі пра наступствы таго, што зрабіў Алівэйра Сантас. У спазніўшымся аб’яўленні Марыя сказала, што дзеянні аднаго чалавека, які выступіў супраць Яе, справакавалі паважныя наступствы. Гіяцынта цытуе словы Найсвяцейшай Маці: “Калі б нас не забралі да Оўрэм, цуд
[у кастрычніку] быў бы большым. Прыйшоў бы св. Юзаф з Дзіцяткам, каб адарыць свет супакоем. Збаўца паблагаславіў бы чалавецтва. Маці Божая Ружанцовая прыйшла б з дзвума анёламі. Маці Божая Балесная прыйшла б аздобленая вянком з кветкаў”.
   Раней Марыя абвясціла, што планаваны на кастрычнік цуд сонца павінен быў адбыцца для таго, “каб усе паверылі”. У той час цуд бачыла 70 тысяч людзей. Паверыла хіба столькі ж. Але гэта былі не ўсе. Гэта была сімвалічная горстка! Больш таго, словы Гіяцынты мяркуюць, што яшчэ ў той самы дзень свет мог быць абдараваны супакоем.
   Калі б адміністратар галоўнага гораду ў раёне Фацімы не забраў іх з месца аб’яўленняў (13 жніўня 1917 г.), тады б кастрычніцкі цуд сапраўды мог бы даць свету супакой. Мог бы навярнуць не тысячы, а мільёны, а такая армія магла б скончыць першую сусветную вайну ячшэ ў той самы дзень (пра гэта казала Луцыя адразу пасля таго, як скончыўся цуд сонца ў Фаціме, распавядаючы навокал, што сёння “вайна скончыцца”). Калі б не грэх Артура дэ Алівэйра Сантаса, Фаціма магла б паставіць свет на іншыя шляхі! Мы б бліжэй прынялі заклік Маці Божай і Бог мог бы ў поўні аказаць нам сваю міласэрнасць… Інакш бы выглядала XX стагоддзе – не было б яно эрай пакутнікаў, а часам супакою… Можа менавіта такія былі планы Бога адносна Фацімы, аб’яўленняў, цярпліва падрыхтаваных анёлам і выкананых на працягу чарговых шасці месяцаў паводле дзіўнай узрастаючай логікі. Вяршыняй павінен быў быць цуд, які меў моц змяніць свет.
   Зло, ўчыненае адным людзкім сэрцам, зрабіла гэта немагчымым.
   Як павінен быў выглядаць гэты цуд? Ёсць досыць праўдападобны адказ на гэтае пытанне. Мы можам пайсці ў гэтым месцы шляхам аналогіі і ўзгадаць прыклад абяцанага ў ліпені 1917 г. цуду, прадказваючага чарговую вайну: палярнага ззяння ў 1938 г. Гэты цуд аглядала некалькі соцен мільёнаў людзей. Чырвонае полымя ахапіла неба над усёй Еўропай, над часткай Афрыкі, некаторымі краямі Азіі і Амерыкі. Ці кастрычнікі цуд сонца не павінен быў быць бачным па ўсім свеце? Мы ведаем, што “танец сонца” было відаць не толькі над Фацімай і яе ваколіцах… ён мог бы быць агляданы таксама ў іншым месцы… Аж на краю зямлі.
   Такі цуд выканаў бы адзін з элементаў яго абяцання: “каб усе паверылі”. Сапраўды, гэта быў бы цуд, які б усе ўбачылі.
   Гіпотэза здаецца праўдападобнай…
   Вось наш уплыў на гісторыю свету… негатыўны або пазітыўны.
   Нашыя грахі памяншаюць веліч ласкі, якую Бог удзяляе свету. Тое самае дае нашае занядбанне таго, каб прасіць неба аб цудзе. Ці не пра гэта казалі аб’яўленні на вуліцы Бак у 1830 г.? Мы памятаем, што Кацярына Лабурэ бачыла ў візіі Найсвяцейшую Маці, якая ў далонях мела каштоўныя камяні. Адны ззялі незямным святлом, іншыя не… Візіянерка так пісала пра бляск у далонях Марыі: “Я не магу апісаць, што адчувала ў гэты момант, калі бачыла прыгажосць і святло асляпляючых промняў”. Я пачула з вуснаў Беззаганнай: “Гэта сімвалы ласк, якія я спашлю тым, што аб іх просяць”. Таму для нас важны каментар візіянеркі: “Як важна маліцца аб ласках да Найсвяцейшай Марыі Панны і як жа шчодрая Яна да тых, што аб іх просяць, як Яна радуецца, калі можа нам іх даць”. Але трэба памятаць, што ў далонях Марыі былі цёмныя камяні. Марыя тлумачыць: “Гэтыя камяні, з якіх не плывуць промні, гэта ласкі, аб якіх людзі забываюцца папрасіць”.

   Гэта балючая і ў той жа час радасная навіна! Ёсць ласкі невыкарыстаныя, бо мы не просім аб іх. Але мы можам таксама сказаць: “Бог больш шчодры, чым нашыя чаканні!”. Адно заўсёды застаецца сапраўдным, а менавіта тое, што мы молімся вельмі мала і мала карыстаемся дапамогай Бога і Яго Маці.
   Аб гэтых ласках мы хочам прасіць у Вялікай Фацімскай Навэнне. Яны чакаюць нас! У Нгоме, у адным з зацверджаных у Афрыцы аб’яўленняў, Беззаганная Спадарыня казала: “З усёй моцы Я  вымушаная стрымліваць струмені ласк, бо вы нічога не робіце, каб мне дапамагчы. Я прашу вас аб дапамозе, абраныя мае!”

   Чуюць гэта і ўдзельнікі Вялікай Фацімскай Навэнны.