2.02.2025

Першая субота снежня

 Няхай Тваё Беззаганнае Сэрца зменіць свет!

 ПЕРШАЯ СУБОТА СНЕЖНЯ

ПЕРШАЯ РАДАСНАЯ ТАЯМНІЦА

Звеставанне Найсвяцейшай Панне Марыі  

   Сустракаемся сёння ў першую суботу месяца, гэта наша апошняя сустрэча ў гэтым годзе. Гэта асаблівы час – не толькі вынікаў, але і падрыхтоўкі да новага года. Гэта час, выбраны для нас. Можа ў нашым сэрцы ўсплывае шмат спраў, нешта ўзгадваем, аб нечым шкадуем… Перад намі ячшэ большая таямніца Бога, Маці Божай, таксама і наша – Божае Нараджэнне. Даверым сябе саміх, нашыя сэрцы і думкі міласэрнаму Богу, даверым іх Беззаганнаму Сэрцу Марыі.

   Ойча Міласэрны, ласкавы, дзякуем Табе за тое, што Ты хочаш быць блізка да нас, што Ты даў нам Свайго Сына. Па Тваёй волі Езус нарадзіўся з Найчысцейшай Панны, для нас, для нашага збаўлення. Духу Святы, Ты ўфармаваў гэтую прыгожую, поўную ласкі Маці Збаўцы, Маці Найцудоўнейшую, Яе Беззаганнае Сэрца паводле Найсаладзейшага Сэрца Езуса, згодна з воляй ласкавага Айца. Духу Агню, Духу Жарлівы, просім, вядзі нас марыйным шляхам да Езуса, Прыяцеля людзей.

   Найсвяцейшая Панна, Дзева, Маці Найцудоўнейшая! Мы прыходзім сёння да Цябе, у першую суботу месяца, мы хочам з Табой разважаць над Тваім і нашым жыццём. О Панна, Ты беззаганная, мы грэшныя, Ты нязломная, мы няспынна вяртаемся да нашых дрэнных звычак, Ты бачыш толькі прыгажосць і дабро Бога, мы бачым шмат спакусаў на нашым шляху. Будзь з намі, Настаўніца святых, Панна мудрая, пакажы нам сваё Беззаганнае Сэрца! Мы хочам быць падобнымі да Цябе, як Ты, о Маці, мы хочам прыняць у нашае сэрца Езуса.

   Перад намі Божае Нараджэнне, вялікая таямніца Бога, Марыі, але таксама і наша. Наш Бог – гэта Бог блізкі, Ён хацеў жыць з намі, у Сэрцы і целе Найсвяцейшай, Найпрыгажэйшай, пасяліцца сярод нас. Як гэта сталася? Як гэта было магчыма?

   Евангелле набліжае нам гэту незвычайную падзею, якую чакаў увесь свет. У той жа час хто ведаў пра гэта? У маленькай мясцовасці, дзесці на краю імперыі, у заваяванай захопленай краіне, найцудоўнейшая вядомасць свету была перададзеная вельмі маладой дзяўчыне; пра справу збаўлення свету размаўляе пасланнік Божы, анёл, з маладой паннай.

   Чытаем, што калі надышла поўня часу, а гэта значыць момант запланаваны Богам, да Дзевы прыходзіць анёл. Ужо словы прывітання заклікаюць да радасці, супакою, запэўніваюць аб вернасці і прысутансці Божай. Маладая дзяўчына чуе слова, якое да гэтай пары скіроўвалася да прарокаў, каралёў, кіраўнікоў Ізраэля, калі яны атрымлівалі заклік: “Не бойся, Пан з Табой!”

   Панна атрымлівае таксама новае імя, даведваецца, хто яна перад абліччам Бога. Анёл акрэслівае Яе як kecharitomene, што азначае: поўная ласкі, напоўненая ласкай, прыгажосцю, дабром, падкрэслівае, што яна знайшла ласку ў Бога. Марыя чуе аб сваёй абранасці, Божым упадабанні, пакліканні. Евангеліст адзначае, што Панна здзіўляецца, збянтэжваецца. Відаць Яе вялікая ўважлівасць і апанавасць: Яна разважае над словамі, задумваецца, што гэта можа значыць. Заўважым, Лука ахвотна падкрэслівае, што Дзева нічога не прыспешвае, не дзейнічае неразважліва, дае сабе час на разважанне, хоча зразумець. Яна прымае пасланніка Божага з верай, якая шукае зразумення, хоча ўнікнуць у сітуацыю. Таму таксама кардынал Стэфан Вышынскі падкрэсліваў далікатнасць, умеркаванасць і мудрасць Дзевы; ён акрэсліваў Яе як наймагутнейшую Вучаніцу Божую, Першую Студэнтку Тэалогіі. “У новым хрысціянскім парадку, на яго парозе, Дзеву прымусілі да найглыбейшага тэалагічнага разважання”. Марыя пачынае размову з анёлам, пытае, атрымлівае адказ, а таксама ўзмацняльную вядомасць пра стан Альжбеты, якая таксама чакае дзіця. Гэта далікатная падказка, якую Дзева адразу ж зразумее. Яна выказвае сваю радасную згоду, прымае Слова Божае, веручы ў прадказанне анёла, цалкам аддаючыся Богу. Як напісаў кардынал Вышынскі, Бог добра выбраў і падрыхтаваў Найсвяцейшую Панну дарамі Духа Божага, “Божае Слова будзе прынятае, зразуметае, давартасцяванае, дагледжанае”, з любоўю Беззаганнага Сэрца Марыі.

   Мы бачым, што Найсвяцейшя Панна прымае сваё пакліканне без якіх-небудзь уступных умоў, без ніякіх устанаўленняў, відаць вялікая шчодрасць і гатоўнасць да аддання ўсёй сябе. Дзева атрымлівае ўпэўненасць адносна сваёй сітуацыі, атрымлівае абяцанне Духа Святога, які сыдзе на Яе, Моц Найвышэйшага ахіне Яе. У сваёй вялікай абдараванасці Марыя зааваная, узмоцненая, падрыхтаваная дарамі Духа Божага.

   Анёл ахвотна адказвае на пытанні Панны, растлумачвае Ёй пакліканне, кажа пра Сына Божага. Бог, такі таямнічы і незразумелы, неабмежаваны, хоча быць прыняты, не хоча пужаць, згаджаеца адказваць на людзкія пытанні, наколькі чалавек можа зразумець. Марыю ўводзяць у планы і таямніцы Божыя, Яна запрошаная да супрацоўніцтва з міласэрным Айцом.

   Як захоўвае сябе Марыя? Св. Бернард Клервоскі, Слуга Божы кардынал Вышынскі і шмат іншых прыхільнікаў Найсвяцейшай Панны падкрэслівалі Яе тактоўнасць, далікатнасць, умеркаванасць, стрыманасць, адлегласць і супакой паводзінаў, панаванне над сабой.

   Марыя ведае, што Бог хоча размаўляць з людзьмі, Яна не ўхіляецца, а просіць растлумачыць. Гэта Дзева, якая думае, разважае, шукае. Яна давярае Богу, ведае, што можа запытаць, калі чуе пра сябе новыя словы, словы, якія азначаюць Яе новае заданне і пакліканне. Панна адчувае сябе бяспечна з Айцом, ведае, што мае права на пытанні і адказы, мае права зразумець. Адначасова, даходзячы да гэтага права, Яна напоўненая супакоем і стрыманасцю. Колькі ж у Яе адказах і паводзінах духоўнага супакою, раўнавагі, пачуцця годнасці дачкі Божай. Марыя хоча зразумець, адначасова захоўвае адлегласць адносна пачутых пахвал, паводзіць сябе так, як бы іх не чула… Яна размаўляе на тэму сваіх цнотаў і дароў, пытае аб тым, што павінна быць з Яе пакліканнем. Гэта далікатнасць, валоданне эмоцыямі, прыгажосць Яе паводзінаў захаплялі шмат святых. Яна не патрабуе запэўнівання і не выказвае боязі, згаджаецца на волю Божую з цалкавітым даверам. Нічога не просіць, не жадае, верыць, што ўсё падрыхтавана Усемагутным. У маўчанні згаджаецца таксама на самотнасць свайго паклікання – каму яна магла б сказаць, каму даверыцца? Прысутнасць Езуса будзе Яе радасцю, сілай, шчасцем і суцяшэннем.

   Евангеліст падкрэслівае самастойнасць рашэння Беззаганнага Сэрца. Евангеліст маўчыць аб тым, ці Найсвяцейшая Дзева давярала свае таямніцы св. Юзафу, ці пытала ў Абранніка яго думку, хоць згодна з правам Яна павінна была атрымаць згоду айца або мужа. Св. Юзаф, мужчына справядлівы, абраны на зямнога айца Сына Божага, на мужа Дзевы, перажывае непакой сэрца, цёмную ноч веры і любові. Анёл прыходзіць да св. Юзафа ў сне, не чакаючы яго адказу, з цалкавітай перакананасцю, што абраны прыме сваё пакліканне, як годны даверу і пэўны ваяўнічы, якому проста перадаюцца загады Пана. Гэта дзіўнае пакліканне св. Юзафа. Ён, Пагроза духаў пякельных, як мы называем яго ў прыгожай літаніі, які бачыў толькі малое дзіця, верыў, што перад ім Сын Божы, Кармілец Сына Божага, Кармілец Таго, хто корміць увесь свет. Ён насіў маленькага Езуса, бараніў Яго ад чарговых небяспекаў, быў гатовы да служэння, як жаўнер Бога, на кожны заклік – хто разумеў, хто давартасцяваў Яго ўкрытую ахвяру жыцця, Яго пакліканне?

   Звеставанне заканчвае дзіўны, непакоячы сказ: “Адышоў ад Яе анёл”. Пасля настолькі дзіўнай падзеі адыходзяць анёлы, зямное жыццё Найсвяцейшай Сям’і будзе з гэтага моманту пад цалкавітай апекай Божай, з дапамогай анёлаў, якое, аднак, будзе абапірацца на стараннях і намаганнях св. Юзафа і Беззаганнай Маці.

   Просім жа Яе, каб Яна дапамагала нам заўсёды трываць у еднасці з Яе Сынам Езусам, цяпер і ў гадзіну нашай смерці.

   Марыя Звеставання, Панна, якая з радасцю аддае ўсё Богу, цалкам адданая Сыну, духам і целам. Маці, праз якую прыходзіць Радасць – Езус, наш паратунак, наша надзея! Дапамажы нам, няхай нашыя сэрцы, як Тваё, адкрываюцца на Божую любоў, няхай нашыя сэрцы, як Тваё Беззаганнае Сэрца, стануць Яго домам, Яго жыллём, Яго шатай, Яго табернаклем! Амэн. 

О Божа мой, веру ў Цябе, праслаўляю Цябе,
давяраю Табе і люблю Цябе.
Прашу ў Цябе прабачэння за тых,
што не вераць у Цябе,
не праслаўляюць Цябе, 
не давяраюць Табе і не любяць Цябе.

 

ТАЯМНІЦЫ РАДАСНЫЯ

 Звеставанне 

Затрымаймася на хвіліну на маўчанні Назарэта. Марыя, маладая дзяўчына, якая вядзе ўкрытае жыццё малітвы, запрашаецца да супрацоўніцтва з Богам у справе Збаўлення. Яна не разумее ўсяго, але цалкам давярае. Яе адказ: “Няхай мне станецца” адчыняе брамы ласкі для ўсяго чалавецтва.  

У Фаціме Маці Божая зноў прыходзіць у свет – не праз Арханёла, але асабіста. Яна выбірае ўбогіх пастушкоў – Гіяцынту, Францішка і Луцыю – каб праз іх перадаць свету заклік да пакуты, малітвы і прысвячэння. Сястра Луцыя напісала: “Бог выбірае, каго хоча, і не глядзіць на тое, ці гэта асоба вялікая або мудрая, але на тое, ці яе сэрца чыстае і пакорнае”. Марыя ў таямніцы звеставання таксама з’яўляецца пасланніцай нашай эпохі. Яна прыносіць пасланне надзеі, але і перасцеражэння. Ці нашае сэрца здольнае адказаць так, як Яна?

Марыя, вучы нас веры ў цемры, паслухмянасці ў незразуменні і любові ў штодзённасці. Навучы нас казаць Богу “Так” з цалкавітым даверам, нават калі мы не разумеем Яго шляхоў. Звеставанне – гэта запрашэнне да жыцця згодна з воляй Божай. Молімся аб духу паслухмянасці і ўважлівасці на Божыя натхненні, асабліва ў цяжкія і незразумелыя хвіліны.

 *******

Пасля кожнай малітвы “Вітай, Марыя” чытаецца просьба: 

Захавай і памнож у нас веру ў Тваё Беззаганнае Зачацце.

 

На заканчэнне таямніцы:

О мой Езу, прабач нам грахі нашыя, захавай нас ад агню пякельнага, прывядзі ўсе душы да неба і дапамажы асабліва тым, каму найбольш патрэбна Твая міласэрнасць.

О Марыя, без граху першароднага зачатая, маліся за нас, хто ў Цябе паратунку шукае, і за тых грэшных, хто Табой пагарджае, асабліва за ворагаў Касцёла і даручаных Табе. 

 

Наведванне святой Альжбеты

 

Марыя, якая нясе ў сабе Езуса, не затрымлівае Яго для сябе. З любоўю і пакорай Яна ідзе да Альжбеты – несучы Бога, несучы надзею. Наведванне становіцца іконай Касцёла ў дарозе, Касцёла місіі і службы. Таксама і ў Фаціме – Марыя наведвае чалавецтва, пагружанае ў граху, вайне, духоўным беспарадку. Яна прыходзіць не з абвінавачваннем, а з матчыным заклікам да навяртання і ратавання душ.  

Сястра Луцыя піша: “Найсвяцейшая Панна не гаварыла шмат. Але Яе позірк – пранікаў душу. Я адчувала, што Яна ведае мяне лепш, чым я сама сябе”.

Так, як св. Альжбета распазнала прысутнасць Бога ў Марыі, так і мы пакліканыя да распазнавання дзеяння Бога ў нашым штодзённым жыцці.  

Марыя, навучы нас служыць з любоўю, не чакаючы узаемнасці. Вучы нас быць пасланнікамі Твайго Сына Езуса Хрыста – у сем’ях і супольнасцях.

Наведванне – гэта чынная любоў. Молімся, каб так, як Марыя, мы неслі святло Хрыста там, дзе пануе цемра эгаізму і роспачы.

 
    *********

Пасля кожнай малітвы “Вітай, Марыя” чытаецца просьба:

Захавай і памнож у нас веру ў Тваё Непарушнае Дзявоцтва.

 

На заканчэнне таямніцы:

О мой Езу, прабач нам грахі нашыя, захавай нас ад агню пякельнага, прывядзі ўсе душы да неба і дапамажы асабліва тым, каму найбольш патрэбна Твая міласэрнасць.

О Марыя, без граху першароднага зачатая, маліся за нас, хто ў Цябе паратунку шукае, і за тых грэшных, хто Табой пагарджае, асабліва за ворагаў Касцёла і даручаных Табе.  

Нараджэнне Езуса Хрыста 

 Бог, які мог нарадзіцца ў палацы, выбірае ўбогую стаенку. Адкінуты ўсім светам, Ён прыходзіць да тых, хто гатовы Яго прыняць. Бэтлеем – гэта месца аб’яўлення любові Бога ў прастаце і ўбогасці.

Фаціма таксама была “бэтлеемскай” – маленькая, убогая вёска, дзеці з выпасу, незразуменне і непрыняцце з боку блізкіх людзей, кіраўнікоў і духоўных асобаў.

Сястра Луцыя ўзгадвае: „Нашае жыццё было простым – выпас, малітва, сям’я. Марыя прыйшла ў гэту прастату, каб даць святло свету”. Ці нашае жыццё становіцца Бэтлеемам для Яго ласкі?

Езу, просім Цябе, каб Ты наноў нараджаўся ў нашых сэрцах – няхай яны стануцца жывой калыскай Тваёй прысутнасці, якая перамяняе свет.  

Нараджэнне вучыць нас, што пакора і прастата – гэта дарога да Бога. Просьма аб ласцы, каб мы ў свеце надмернага шуму знайшлі цішыню Бэтлеема і супакой, які выплывае з веры.

 
    ********

Пасля кожнай малітвы “Вітай, Марыя” чытаецца просьба:

Захавай і памнож у нас веру ў Тваю годнасць сапраўднай Божай Маці.

 

На заканчэнне таямніцы:

О мой Езу, прабач нам грахі нашыя, захавай нас ад агню пякельнага, прывядзі ўсе душы да неба і дапамажы асабліва тым, каму найбольш патрэбна Твая міласэрнасць.

О Марыя, без граху першароднага зачатая, маліся за нас, хто ў Цябе паратунку шукае, і за тых грэшных, хто Табой пагарджае, асабліва за ворагаў Касцёла і даручаных Табе.  

Ахвяраванне Езуса ў святыні 

Марыя ахвяруе Езуса ў святыні – не толькі згодна з Правам, але з цалкавітай адданасцю Богу Айцу. Словы прарока Сімяона прадказваюць крыж, цярпенне і боль сэрца Маці.

Фаціма з’яўляецца рэхам гэтай ахвяры. Марыя аб’яўляе сваё Беззаганнае Сэрца, якое прабіта цернем па прычыне грахоў свету. Яна просіць аб узнагародзе, асабліва ў першыя суботы месяца. Сястра Луцыя піша: “Найсвяцейшая Панна, як Маці, церпіць сёння, бачучы згубу шматлікіх душ. Таму Яна просіць нас аб прысвячэнні Яе Беззаганнаму Сэрцу”. Ахвяраванне Езуса – гэта прыклад для нас, каб мы ахвяравалі нашае жыццё Богу для аб’яўлення Яго Валадарства ў свеце.  

Марыя, вучы нас ахвяраваць сябе з любоўю – за грэшнікаў, за Касцёл, за збаўленне душ. Перамяняй нашыя цярпенні ў крыніцу ласкі.

Ахвяраванне – гэта сэрца, прабітае мячом. Просьма Марыю, каб Яе Сэрца стала для нас прытулкам і дарогай, якая вядзе да Бога.

 
    *********

Пасля кожнай малітвы “Вітай, Марыя” чытаецца просьба:

Захавай і памнож у нас шанаванне і любоў да Тваіх абразоў.

 

На заканчэнне таямніцы:

О мой Езу, прабач нам грахі нашыя, захавай нас ад агню пякельнага, прывядзі ўсе душы да неба і дапамажы асабліва тым, каму найбольш патрэбна Твая міласэрнасць.

О Марыя, без граху першароднага зачатая, маліся за нас, хто ў Цябе паратунку шукае, і за тых грэшных, хто Табой пагарджае, асабліва за ворагаў Касцёла і даручаных Табе.  

Езуса знаходзяць у святыні 

Тры дні болю і непакою. Марыя і Юзаф шукаюць Езуса, якога згубілі. Яны знаходзяць Яго там, дзе Ён выконвае волю Свайго Айца. Гэта таямніца вучыць нас, што часам мы павінны зведаць пустату і цярпенне, каб знайсці Бога яшчэ глыбей.

У Фаціме Марыя прыходзіць у свет, які згубіў Бога – праз грэх, сэкулярызацыю, занядбанне малітвы. Яна паказвае дзецям пекла – не як страх, але як рэчаіснасць, ад якой трэба ратаваць душы. Сястра Луцыя ўзгадвае: “Я ўбачыла святло, якое было Богам, і ў гэтым сятле я ўбачыла нашу Маці: Яна была поўная супакою, такога, які можа даць толькі Бог”.

Езу, дазволь, каб Цябе знайшоў кожны, хто Цябе згубіў. Вярні веру і супакой сэрца тым, хто заблукаў і адвярнуўся ад Бога.  

У гэтай таямінцы молімся аб навяртанні бедных грэшнікаў, аб ратунку для заблукалых. Фаціма вучыць, што кожная душа вельмі каштоўная, а Бог Міласэрны змагаецца за кожнага чалавека.

********
    Пасля кожнай малітвы “Вітай, Марыя” чытаецца просьба:

Распалі ва ўсіх сэрцах прагу набажэнства і любоў да Цябе.

 

На заканчэнне таямніцы:

О мой Езу, прабач нам грахі нашыя, захавай нас ад агню пякельнага, прывядзі ўсе душы да неба і дапамажы асабліва тым, каму найбольш патрэбна Твая міласэрнасць.

О Марыя, без граху першароднага зачатая, маліся за нас, хто ў Цябе паратунку шукае, і за тых грэшных, хто Табой пагарджае, асабліва за ворагаў Касцёла і даручаных Табе. 

 

 

На падставе выданняў:
“Zapraszani do nieba. Jednak różaniec, szkaplerz, sznur pokutny”,
Sekretariat Fatimski 2013
;
„Z Fatimą w przyszłość. Fatima 2026”,
Sekretariat Fatimski 2026.