Першасуботні рахунак сумлення



   У межах падтрыхтоўкі да споведзі, аб якой прасіла Маці Божая, можна выкарыстаць наступнае разважанне, а потым у рамках рахунку сумлення задаць сабе некалькі дадатковых пытанняў.

Ці я не абражаю Беззаганнае Сэрца Марыі?

   Няма на зямлі маці, якая б не адчула гэтага болю – болю матчынага сэрца. Няма таксама дзіцяці, якое б не ведала, як цяжка паглядзець у вочы маці, сэрца якой церпіць з-за яго.
   Няма на зямлі такой маці… няма і ў небе. Марыя, з’яднаная з Езусам і Яна ў поўні прымае ўдзел у Яго хвале. Яна таксама прымае ўдзел у Яго болю. Людзі абражаюць Бога грахамі і прычыняюць Яму боль сваім захаваннем. Беззаганнае Сэрца Марыі, якое б’ецца ў адным рытме з Сэрцам  Езуса, пакутуе. Пакутуе, як сэрца любячай Маці.
   Хіба нідзе так выразна Марыя не сказала пра боль свайго матчынага Сэрца, як падчас фацімскіх аб’яўленняў. Гэты боль быў настолькі вялікі, што Яна яшчэ раз прыйшла на зямлю, каб у Пантэвэдра, у гішпанскім кляштары, казаць пра яго Луцыі і прасіць аб узнагародзе за знявагі, якія раняць Яе Сэрца.
   Калі Луцыю папрасілі апісаць постаць Найсвяцейшай Маці, візіянерка сказала, што Марыя ўся была са святла. Яе постаць, шата, нават залатая аздоба шаты – усё было са святла. Толькі адна рэч была чорная, як выпаленая – гэта церні, які апляталі Яе Сэрца і ўпіваліся ў Яго вострымі шыпамі. Нашыя грахі маюць колер пекла. Туды ж яны нас і вядуць.

Пяць зняваг
   Езус прасіў усталяваць набажэнства першых суботаў як узнагароду за грахі супраць Беззаганнага Сэрца Марыі і растлумачыў, чаму менавіта пяць суботаў. “Гаворка ідзе пра пра пяць зняваг, якімі абражаюць Беззаганнае Сэрца Марыі” – сказаў Ён.
   Але ёсць нешта, што баліць найбольш! Ёсць грахі, якія найглыбей раняць Беззаганнае Сэрца Марыі. Гэта менавіта яны аплятаюць Яе Сэрца. Езус пералічыў іх: знявагі супраць Беззаганнага Зачацця, супраць Яе Дзявоцтва, супраць Яе Божага Мацярынства, знявагі, праз якія людзі імкнуцца укараніць у сэрцах дзяцей абыякавасць, пагарду, а нават нянавісць да Марыі, а таксама знявагі, якія абражаюць Яе ў святых выявах.

Ведаць, каб пазбегнуць
   Езус просіць аб практыкаванні першых суботаў дзеля таго, каб узнагародзіць за тыя грахі, з-за якіх церпіць Сэрца Маці. Таму я станаўлюся на калені на малітву і пакутую, каб узнагародзіць Ёй за цярпенні: за багахульствы, якія час ад часу чую па радыё, за здзекі ў папулярных газетах, за ўжыванне імя Марыі для сенсацыі ў тэлевізійных перадачах. З непакоем гляджу і ў сваё сэрца і пытаюся ці я, што ўзнагароджваю за грахі іншых, адначасова не прыношу болю Сэрцу Марыі, маёй Нябеснай Маці… Звяртаюся да Касцёла і прашу: “Скажы мне, святы Касцёл, якія існуюць грахі супраць Беззаганнага Зачацця, супраць непарушнага Дзявоцтва, супраць Божага Мацярынства? Навучы мяне, каб я ўмеў пазбягаць гэтых грахоў, каб у маіх паводзінах не было церняў, якія раняць Сэрца Марыі”.

Невыкарыстаная моц любові
   Я ведаю, што ліст гэтых грахоў вельмі вялікі. Грахі супраць Беззаганнага Зачацця? Некалькі стагоддзяў таму паўсталі манаскія супольнасці, якія абяцалі Марыі, што зробяць усё, каб бараніць праўду пра Зачацце Маці Божай і праслаўляць Яе тытул. Што яны сёння зрабілі са сваім харызматам? Яны займаюцца тысячамі іншых спраў, толькі не абаронай праўды пра Беззаганнае Зачацце.
   Пачынаючы з аб’яўленняў у Лурдзе і Фаціме, Марыя ўказвае Касцёлу на значэнне Беззаганнага Зачацця і ставіць сваю Беззаганнасць як узор для ўсіх хрысціянаў і ўсяго Касцёла. Дзе падзеліся тэолагі, якія павінны паглыбляць гэтую праўду і зрабіць яе ключом да святасці Божага люду?
   Гэтая праўда паказвае, што пачатак жыцця чалавека з’яўляецца святым і момант пачацця – гэта пачатак існавання чалавека як асобы. Свет абвясціў іншую “праўду”, даючы людзям права дзецязабойства ва ўлоннях маці. Дзе прыхільнікі Маці Божай, гатовыя змагацца за зачатае жыццё?
   У мяне такое ўражанне, што маўчанне пра Беззаганнае Пачацце і незаўважанне яго значэння дзеля маральнага здароўя чалавецтва – гэта ўжо абраза Сэрца Марыі. Баліць не толькі абражанае Сэрца, але і некаханае! Не трэба нянавісці, досыць абыякавасці, каб балела Сэрца Маці. Можа тут распачынаецца мой рахунак сумлення? Можа я павінен пачаць з пытання: “Ці я люблю?” А не ад найлягчэйшага: “Ці я ненавіджу?” Не, не ненавіджу, але… ці я люблю?
   А Дзявоцтва Марыі? Нават Каталікі ўсміхаюцца сёння і пазбягаюць гэтай “нязручнай” сарамлівай тэмы. Не толькі не разумеюць зместу і значэння дагмату аб вечным Дзявоцтве Маці Божай, але і няшмат робяць, каб бараніцца супраць псеўдадагмату, які абвясціў сучасны свет: навуку пра сэксуальнасць, аддзяленне сэксу ад любові, стварэнне пазасужонскага і пазапракрэацыйнага жыцця ў імя вызвалення чалавека!
   Тое ж самае і з праўдай пра Божае Мацярынства, тое ж самае і з масавымі спрабаваннямі знішчэння ў самага малодшага пакалення каштоўнасцяў, носьбітам якіх з’яўляецца марыйная пабожнасць. Хто сёння навучае дзяцей цнотам: пакоры, цярплівасці, служэнню і ахвяры? Вучымся “мастацтву дасягнення поспеху”, да якога даходзім, топчучы маральныя падставы. А што ўжо казаць пра іконы Маці Божай і адсутнасць Яе абразоў у нашых дамах, дзе побач з крыжам яны ўжо не замаюць самага галоўнага месца?
   Нельга казаць “яны”, “тыя”, “грэшнікі”, бо можа аказацца, што я прашу прабачэння ў Найсвяцейшай Маці за трэску ў воку іншага, а ў самога бервяно ў воку. Вялікі ліст грахоў, якімі я зневажаю любячае Сэрца Маці. Так, калі я хачу годна ўзнагародзіць за боль Сэрца сваёй Маці,  я павінен сам перастаць забіваць церні ў Яе любячае Сэрца. 

РАХУНАК СУМЛЕННЯ


   Можа трэба было б дапоўніць рахунак сумлення, паглядзеўшы на сваё захаванне ў святле таго, што абражае Беззаганнае Сэрца Марыі? Гэта дапаможа нам на шляху да поўнай еднасці з Богам – на ўзор Марыі. Пададзены ніжэй рахунак сумлення не ставіць пытанняў, звязаных з грахамі супраць Беззаганнага Сэрца Марыі; але я веру, што нават такая маленькая спроба ацаніць свае адносіны да Найсвяцейшай Маці дапаможа больш любіць Марыю, хвала Якой з’яўляецца нашым збаўленнем.

   I. …грахі супраць Беззаганнага Зачацця


   1. Ці я ведаю змест праўды пра Беззаганнае Зачацце? Ці я разумею яе сэнс і значэнне для Касцёла і для кожнага чалавека? Ці я ўмею бараніць яе супраць тых, што высмейваюць каталіцкі марыйны культ?
   2. Ці ў сваіх малітвах я праслаўляю Бога за Беззаганнае Зачацце Марыі? Ці я малюся да Яе, заклікючы пад гэтым тытулам?
   3. Ці Беззаганная Марыя з’яўляецца маім узорам у імкненні да святасці?
   4. Можа праз дадзеныя мной абяцанні, шлюбы, адказ на пакліканне, прыналежнасць да брацтва ці супольнасці я абавязаны абараняць дагмат Беззаганнага Зачацця? Ці я не ўцякаю ад сваіх абавязкаў адносна Марыі?
   5. Ці я шаную і люблю кожнае зачатае жыццё? Ці я бачу ў ім дар Божы?
   6. Ці я супраціўляюся антысямейнай палітыцы, якая імкнецца да памяншэння кольскасці народжаных дзяцей?
   7. Ці я шаную і люблю сваіх бацькоў за дар зачацця?
  8.Ці я бараню навуку Касцёла пра годнасць сужонскага жыцця!


  
II. …грахі супраць Непарушнага Дзявоцтва


   1. Ці я ведаю змест дагмату пра вечнае Дзявоцтва Марыі і разумею яго значэнне? Ці я ўмею бараніць яго супраць тых, што высмейваюць каталіцкі марыйны культ?
   2. Ці ў сваіх малітвах я праслаўляю Бога за Марыю заўсёды Дзеву? Ці я малюся да Яе пад гэтым тытулам?
   3. Ці Дзева Марыя з’яўляецца для мяне ўзорам таго, як трэба падыходзіць не толькі да свайго цела, але і да сваёй душы?
   4. Ці, як бацька ці маці, я выхоўваю ў сваіх дзяцях павагу да чысціні?
   5. Ці я прымаю навуку Касцёла, звязаную з жыццём да шлюбу і ў шлюбе? Ці сам раблю так, як кажа Касцёл?
   6. Ці я шаную і захапляюся чысцінёй, ці лічу гэта цнотай?
   7. Ці я супраць тэндэнцый, якія высмейваюць дзявоцтва?


  
III. …грахі супраць Божага Мацярынства


   1. Ці я разумею змест дагмату пра Божае Мацярынства і ў сваіх малітвах праслаўляю Бога за Уцелаўленне Сына Божага? Ці я ўмею бараніць гэтую праўду супраць тых, хто высмейвае каталіцкі марыйны культ?
   2.  Ці чалавек з’яўляецца для мяне найвялікшай святасцю? Ці я ўмею ўбачыць у ім Хрыста? Ці я служу майму Пану ў бліжніх?
   3. Ці мацярынства з’яўляецца дзеля мяне цудоўным дарам Божым?
   4. Ці я шаную гэты дар, як той дар, што дае жыццё, выхоўвае да жыцця і вядзе да жыцця вечнага?

   IV. …грахі супраць марыйнага выхавання дзяцей


   1. Ці Марыя з’яўляецца для мяне ўзорам у выхаванні дзяцей? Ці я ўмею абараняць Марыю, як узор выхавання, супраць тых, што высмейваюць каталіцкую марыйную пабожнасць?
   2. Ці я імкнуся перадаць дзецям непапулярныя каштоўнасці такія, як пакора, служэнне, паслухмянасць і адданасць Богу?
   3. Ці маё выхаванне рыхтуе падпарадкоўвацца поспеху гэтага свету, замест таго, каб падрыхтаваць дзяцей “збіраць скарбы ў небе”? Ці я дазваляю, каб дзеці абіралі сабе за ўзор ідалаў, створаных гэтым светам?
   4. Ці я вучу іх любіць і шанаваць Найсвяцейшую Дзеву?
   5. Ці я размаўляю з імі пра Маці Божую і вучу іх бараніць Яе ў асяроддзях, дзе імкнуцца пасеяць у сэрцах дзяцей абыякавасць, пагарду, а нават, нянавісць да Марыі?

   V. …грахі супраць марыйных абразоў


   1. Ці я добра разумею навуку Касцёла пра абразы Маці Божай і ўмею абараняць яе супраць тых, што высмейваюць каталіцкі марыйны культ?
   2. Ці ў мяне дома вісіць абраз Маці Божай? Ці я памятаю пра яго? Ці ён з’яўляецца дзеля мяне знакам прысутнасці Марыі ў мяне дома? Ці ён нагадвае мне пра абавязак маліцца да Маці Збаўцы?
   3. Ці я клапачуся пра прыдарожныя марыйныя каплічкі?
   4. Ці я не саромеюся вельмі простай пабожнасці, якую ўсе высмейваюць, і аздабляю абразы Маці Божай кветкамі? Ці я з павагай адношуся да Яе абразоў і малюся перад імі?
   5. Ці я не раблю марыйныя абразы прадметам гандлю і заробку?