Чаму пяць узнагараджальных суботаў?




   Нагадаем словы размовы Збаўцы з с. Луцыяй:
   “Дачка мая, сказаў Езус да с. Луцыі, повад вельмі просты: гаворка ідзе пра пяць відаў зняваг і абразаў, якімі людзі зневажаюць Беззаганнае Сэрца Марыі”. Пасля чаго Збаўца пералічыў:
   1. Знявагі супраць Беззаганнага Зачацця.
   2. Супраць Яе Дзявоцтва.
   3. Супраць Яе Божага Мацярынства, калі адначасова людзі не жадаюць прызнаць Яе Маці людзей.
   4. Усе тыя знявагі, праз якія імкнуцца адкрыта ўкараніць у сэрцах дзяцей абыякавасць, пагарду, а нават нянавісць да гэтай Беззаганнай Маці.
   5. Багахульствы, якія непасрэдна зневажаюць Маці Божую ў Яе святых абразах.
   Езус адкрывае нам, што ёсць нешта, што баліць найбольш! Ёсць грахі, якія наглыбей раняць Беззаганнае Сэрца Марыі. Езус просіць аб практыкаванні першых суботаў для таго, каб узнагародзіць за грахі, з-за якіх церпіць Сэрца Маці.
   Чаму настолькі важная інтэнцыя ўзнагароды за боль, які адчувае Беззаганнае Сэрца Марыі, зраненае вышэй узгаданымі грахамі? Чаму с. Луцыя распачынае свае запіскі заўвагай: “Не забыць пра інтэнцыю ўзнагароды, якая з’яўляецца вельмі важным элементам першых суботаў”. Таму Езус нагадвае, што вартасць гэтага набажэнства залежыць ад таго, ці людзі “маюць намер узнагародзіць Беззаганнаму Сэрцу Марыі”.

 Цяжкасці

   Распаўсюджванне набажэнства з самага пачатку сустракала цяжкасці. Калі 15 лютага 1926 г. с. Луцыі зноў явілася Дзіцятка Езус і запыталася пра распаўсюджванне набажэнства першых суботаў, аказалася, што с. Луцыя ня шмат магла зрабіць. “Мой спавяднік напісаў у лісце… каб гэтае аб’яўленне паўтарылася, каб былі дадзеныя нейкія знакі доказу, і што настаяцелька сама нічога не зробіць, каб гэтая падзея магла быць вядомай большаму колу… Настаяцелькаа была гатовая гэта распўсюджваць, але спавяднік сказаў, што сама яна нічога не зможа зрабіць. Езус адказаў: “Гэта праўда, што твая настаяцелька сама нічога не можа зрабіць, але з маёй ласкай яна зможа ўсё. Досыць таго, што твой спавяднік усё табе дазволіць, а твая настаяцельніца гэта аб’явіць, і напэўна той, каму было аб’яўлена, адразу гэта прыме”.
   Гэта не азначала, што с. Луцыя не пачала распаўсюджваць гэтага набажэнства. З размовы з Езусам вынікае, што яна размаўляла са шматлікімі людзьмі і заахвочвала іх да практыкавання таго, аб чым прасіў Езус і Маці Божая. Яна таксама апавядае Езусу пра цяжкасці, “якія некаторыя душы маюць адносна споведзі ў суботу”.
   Аказваецца, што існуюць таксама іншыя цяжкасці апрача распаўсюджвання самога набажэнства. Для вялікай колькасці людзей аказаліся цяжкімі ўмовы, дадзеныя Найсвяцейшай Маці. Па просьбе Луцыі Езус згадзіўся на тое, каб людзі маглі паспавядацца больш чым за восем дзён да першай суботы, “з умовай, што яны будуць у стане ласкі, калі Мяне прымуць, і маюць намер узнагародзіць Беззаганнаму Сэрцу Марыі”. Згадзіўся таксама на тое, што, калі хтосьці забыўся узбудзіць інтэнцыю, можа зрабіць гэта “на наступнай споведзі, калі будзе нагода”.
   Існуе іншая цяжкасць, для шматлікіх не вырашаная да сённяшняга дня. Як лічыў спавяднік с. Луцыі “гэтае набажэнства непатрэбна свету, бо шмат людзей прымае св. Камунію ў першыя суботы месяца, каб ушанаваць Маці Божую і таямніцы ружанца”. Езус адказаў: “Гэта праўда… шмат людзей пачынае, але мала хто скончвае, а тыя, што скончваюць, маюць намер атымаць абяцаныя ласкі. Я аднак жадаю тых, што будуць абыходзіць пяць першых суботаў месяца з мэтай узнагароды Беззаганнаму Сэрцу тваёй Нябеснай Маці, а не тых, што будуць абыходзіць пятнаццаць бяздушна і з абыякавасцю…”.
   Паважны папрок, праўда? Езус кажа, што тыя, што “маюць намер атрымаць абяцаныя ласкі”, практыкуюць набажэнства “бяздушна і з абыякавасцю…”.
   Варта ў гэты момант звярнуцца да гісторыі.
   У 1849 г. Кангрэгацыя па справах Адпустаў удзяліла члонкам Ружанцовага Брацтва, заснаванага ў XV ст. дамініканцам Аланам дэ Рупэ, адпуст звязаны з набажэнствам пятнаццаці суботаў. У кожную з трох пятнаццаці чарговых суботаў можна было атрымаць поўны адпуст, з умовай споведзі, прыняцця св. Камуніі і наведвання касцёла, які належыў да Ружанцовага Брацтва, а таксама малітвы ў інтэнцыі Святога Айца. Акрама гэтага, у астатнія дванаццаць субот можна было атрымаць 7 гадоў і 7 кварантан (ці 7 разоў па сорак дзён) адпусту.
   Праз чатырнаццаць гадоў, у 1889 годзе, тая самая Кангрэгацыя удзяліла члонкам Брацтва поўны адпуст, які можна было атрымаць у любую з чарговых пятнаццаці суботаў за малітву пяці дзесяткаў ружанца ці іншага набажэнства звязанага з таямніцамі ружанца. Патрабавалася споведзь і прыняцце св. Камуніі, наведванне касцёла альбо публічнага араторыя ў кожную суботу. Трэба заўважыць, што прызнаны ў 1889 г. поўны адпуст за абыход гэтага набажэнства быў паўтораны не толькі ў 1892 г., але і ў 1936 г., калі распаўсюджвалася ўжо набажэнства пяці суботаў.
   Сустракаемся тут з упрывілеяваным Апостальскай Сталіцай набажэнствам пятнацці суботаў, што растлумачвае прывязанасць некаторых марыйных прыхільнікаў да папярэдняга і, здавалася б, больш патрабуючага набажэнства. Набажэнства пяці першых суботаў месяца, якое нараджалася пад канец XX ст., было чымсьці новым у Касцёле і да яго падыходзілі з дыстансам. Як тады с. Луцыя магла заахвоціць пабожных людзей да таго, каб пакінуць старое і прыняць новае набажэнства? Гэта было не так лёгка. Прынамсі да таго часу, пакуль чалавек кіраваўся “думкамі людзкімі”, а не Божымі…
   Трэба нам аднак памятаць, што ласкі Божыя ніколі не з’яўляюцца плёнам нашых заслуг, але Божай дабрыні, а ў Бога, як кажа прарок Осія (Ос 6, 6), больш любая міласэрнасць, чым ахвяра. Езус, спасылаючыся на словы гэтага прарока, сказаў: “Ідзіце і старайцеся зразумець, што азначае: “Хачу больш міласэрнасці, чым ахвяры” (пар. Мц 9, 13). І заўважым, якое ж глыбокае значэнне маюць гэтыя словы, калі гэтую міласэрнасць нам трэба аказаць самой Маці Хрыста! Мы таксама можам аднесці да Марыі словы, якія напісаў Ян Павел II  у энцыкліцы “Dives in Misericordia” пра нашага Збаўцу. Паколькі церпячы Езус “сам, здаецца, найбольш заслугоўвае міласэрнасці і павінен заклікаць да міласэрнасці” і “асаблівым чынам заслугоўвае міласэрнасці, а не атрымоўвае яго ад людзей, якім рабіў дабро” (п. 7), то падобна і Марыя, Яна таксама заслугоўвае таго, каб мы аказалі Ёй міласэрнасць! Марыя, якая сваёй “ахвярай Сэрца” – як пісаў Святы Айцец – цесна звязана з крыжам Свайго Сына… асаблівым чынам… “заслугоўвае” гэтай міласэрнасці (п. 9). У фацімскім набажэнстве першых суботаў у нас ёсць нагода не столькі для “ахвяры”, колькі для “аказвання міласэрнасці” – для ўзнагароды, аказвання любові таму, хто знаходзіцца ў патрэбе. Тым “кімсьці” для нас з’яўляецца выключная асоба, бо гэта сама Поўная Ласкі, Маці Збаўцы, Суадкупіцелька і Пасрэдніца ласкаў.
   Звернем увагу на тое, што Езус, які аб’яўвіўся с. Луцыі 15 лютага 1926 г. у Пантэвэдра, выразна ўказвае на розныя інтэнцыі абодвух набажэнстваў. Адно ставіць мэту атрымаць ласкі для асобы, якая моліцца, другое з’яўляецца бескарыслівым: яго мэта гэта суцяшэнне Беззаганнага Сэрца Марыі, якое церпіць з-за людзкіх грахоў. Яно з’яўляецца формай узнагароды, а таму яго мэта – не ўласныя духовыя даброты, а дабро Маці. Праўда, тых, што абыходзяць набажэнства першых суботаў чакае “вялікае абяцанне”. Трэба заўважыць, аднак, што словы Маці Божай назвалі так людзі, чым зрабілі неправільны націск на ўсё пасланне. Няма сумневу, што тут гаворка ідзе пра іншую матывацыю: паколькі па-сапраўднаму суцяшэнне патрабуе думаць пра кагосьці іншага, не пра сябе, тут мы можам думаць пра бескарыслівасць тых, што абыходзяць набажэнства.
   Езус кажа, што набажэнства першых суботаў патрэбнае свету. Гэта пацвярджаюць апошнія словы Маці Божай Фацімскай, якія завяршаюць аб’яўленні ў Фаціме. Марыя адышла да неба, пакідаючы пасланне: “Няхай людзі больш не абражаюць Бога грахамі, Ён і так ужо моцна абражаны”.
   Гэтага павінна быць досыць. Свет патрабуе сёння ўзнагароды. Набажэнства пяці суботаў самае дасканалае. Можа можна было б параўнаць яго з Новым Запаветам, а папярэдняе набажэнства – са Старым? Новы Запавет карацейшы, але важнейшы. Стары Запавет падрыхтаваў надыход Новага. Ці не так сама з тымі набажэнствамі?

  Папскі знак
  На заканчэнне звернем увагу на пэўную падзею, звязаную з візітам Папы Яна Паўла II у Закапаным, падзея, якую не заўважылі назіральнікі папскай пілігрымкі. Прыглядзімся суботняй раніцы 7 чэрвеня 1997 г., калі Ян Павел II запланаваў свой візіт да санктуарыя Маці Божай Фацімскай на Кшэптуўках і кансэкрацыю мясцовага касцёла – вотум падзякі за яго ўратаванае жыццё. Была гэта першая субота месяца. Асаблівая першая субота, бо адначасова свята Беззаганнага Сэрца Марыі і першая субота месяца, калі Маці Божая Фацімская адкрыла дзецям другую частку сваёй таямніцы…
   У тую раніцу, да ўсеагульнага здзіўлення, Святы Айцец прыехаў да санктуарыя раней вызначанага часу. Мы прызвычаіліся да таго, што Папа заўсёды спазняцца, прыяжджае заўсёды на 10-15 хвілін пазней. У той дзень на Кшэптуўках Ян Павел II з’явіўся на пятнаццаць хвілін раней! І зрабіў гэта невыпадкова, бо, як кажуць асобы, якія суправаджалі яго ў той пілігрымцы, у тую раніцу Ян Павел II настойваў: “Едзем ужо”. Прыбыў да санктуарыя на пятнаццаць хвілін раней да пачацця літургіі св. Імшы? Дзеля чаго? Каб пятнаццаць хвілін правесці ў так званай старай капліцы, дзе на каленях трываў перад цудоўнай фігурай Маці Божай Фацімскай. Трываў на разважанні, а менавіта “суправаджаў” Маці Божую ў Яе разважанні. Згодна з просьбай Маці Найсвяцейшай “суправаджаў Яе на працягу пятнацці хвілін разважання над таямніцамі ружанцовымі ў інтэнцыі ўзнагароды”.
   Пра што кажа нам гэтая падзея? Святы Айцец, які ведаў (тады толькі ён) трэцюю частку таямніцы, жыў першай і другой яе часткай, аб’яўленай свету. Ці не з’яўляецца гэта ўказальнікам таксама і для нас, на нашае “сёння”? Фацімскае пасланне застаецца актуальным і ўсё больш настойлівым. Але гаворка ідзе не пра інтарэс да не аб’яўленай часткі таямніцы, а аб практыкаванні ў жыцці гэтага паслання, якое ўжо было аб’яўлена свету. Мы дасканала ведаем, што час супакою прыйдзе разам з трыюмфам Беззаганнага Сэрца Марыі, што менавіта гэта знаходзіцца ў цэнтры паслання. Сёння трэба ўзяцца за справу ўзнагароды Беззаганнаму Сэрцу Марыі і даручэння яму… Шляхам да спаўнення абяцанняў з Фацімы без сумневу з’яўляецца набажэнства першых суботаў.
   Ці захаванне св. Яна Паўла II падчас памятнай пілігрымкі 7 чэрвеня 1997 г. да Закапанага і яго разважанне над таямніцамі ружанцовымі ў санктуарыі ў Кшэптуўках не павінна быць для нас знакам і заахвочваннем да таго, каб наноў прыняць яго пад заклікам Маці Божай Фацімскай і практыкаваць гэтае набажэнства?