Запішымся ў школу Марыі

РАЗВАЖАННЕ І
ЗАПІШЫМСЯ Ў ШКОЛУ МАРЫІ

Тэалогія вырастае, перш за ўсё, з унутранага досведу Бога. Таксама і яе выбраная частка, марыялогія, нараджаецца з досведу і вядзе да досведу. Яна як бы стварае спіраль, якая вядзе ў неба: досвед становіцца ўсё глыбейшы і з кожным разам усё больш яднае з Богам. На глебе аднаго вырастае наступнае, яшчэ больш святое і незаслужанае.
Марыялогія не з’яўляецца чыстай спекуляцыяй: яе не ствараюць у падпольных лабараторыях. Яна нараджаецца з досведу. З’яўляецца жывой праўдай, якую кожны можа спазнаць і стаць “марыёлагам”, гэта значыць кімсьці, хто сустрэў Марыю і паглыбіў таямніцу Яе Беззаганнага Сэрца.
Прыкладам такой функцыі марыялогіі з’яўляецца прысвячэнне сябе Маці Божай. Гэты акт пабожнасці, які таксама з’яўляецца плёнам незвычайнага досведу Касцёла, мае яшчэ і іншыя назвы. Мы кажам пра даручэнне, а нават адданне сябе ў няволю.
Бо кожны чалавек з’яўляецца нявольнікам. Кожны з нас павінен некаму або нечаму служыць. Павінен, незалежна ад таго, кім з’яўляецца. Па сваёй істоце чалавек заўсёды застаецца ў няволі. Цяпер гэта асаблівая няволя, у нейкім сэнсе “нябожая”, таму што з’яўляецца плёнам першароднага граху. Але спачатку так не было.
Спачатку быў рай.
Першая няволя, тая, што вынікае з нашай натуры, была святая, Божая, поўная любові. Была яна найвялікшым дарам. Была Раям. Бог стварыў чалавека і пасяліў яго ў Раі – абдараваў яго няволяй Эдемскага саду. Была гэта няволя, у якой чалавек быў у поўні сабой, таму што быў у сябе. І ўсё, сказаў Бог, думаючы перш за ўсё пра чалавека – было “вельмі добрым”.
Гэта няволя не была простай супярэчнасцю волі. Чалавек меў вольнасць, але падпарадкаваў яе паслухмянасці Богу – з любові. Бо тады чалавек, перш за ўсё, любіў. І Бог яго любіў. А любоў робіць вольным. Таму чалавек аддаўся Богу, як Бог аддаўся чалавеку. І было шчасце, шчасце ў Богу. Быў Рай.
Рай быў для тых, што любяць Бога. Азначаў няволю любові, найпрыгажэйшую, таму што яна была плодам чыстай любові да Бога. Гэта яна давала Рай…
Аднак, чалавек мог адмовіцца ад сваёй залежнасці і пакінуць Эдэм, кажучы: “Не хачу больш служыць Богу”, і тым самым выказаць Яму замест любові абыякавасць, зайздрасць, нават нянавісць. І сталася – чалавек перастаў любіць Бога. Паглядзеў на сябе. Павярнуўся ў бок стварэння. Скончылася любоў, якая зневаляла. Разам з ёй скончыўся Рай.
Пакуль у мяне заплюшчаныя вочы, я сляпы, я жыву ў іншым свеце. Досыць мне, аднак, іх расплюшчыць, каб увайсці ў іншую рэчаіснасць. Так сама было ў раі, хоць і была істотная розніца. Калі людзі, якія жылі ў Эдэме, “расплюшчылі вочы” і ўбачылі, што яны нагія (Быц 3, 7), не змаглі ўжо іх заплюшчыць. Расплюшчванне вачэй было адмаўленнем ад райскай няволі. Яны ўцяклі з абдымкаў любячага Створцы. Выпалі са сплеценага для іх бяспечнага гнязда. Беспаваротна. Назаўсёды.
Мы зграшылі. Моцай асабістага рашэння былі выгнаныя з раю: з глебы жыцця з Богам на глебу жыцця сярод стварэнняў і спраў гэтага свету. Мы можам, аднак, быць у-рай-узятымі і пасяліцца ў коле Божай любові з нявыгнанай з раю Унебаўзятай Марыяй. Пакуль мы туды не вернемся, мы застаемся ў няволі стварэнняў. Няволю Божай любові павінна было нешта замяніць.
Ёсць розныя віды няволі, якія мы выбіраем. Дыяпазон відаў нявольніцтва вельмі вялікі. Гэты вялікі лук нацягваюць дзве супрацьлеглыя, варожыя адна адной, моцы, якія цягнуць свет да вечнасці і да пусткі. На яго межах стаяць: Найсвяцейшая Дзева Марыя і шатан, два ворагі з-пад дрэва пазнання дабра і зла.
На мяжы зла стаіць шатан, на мяжы дабра – Марыя. Можна выбраць розныя віды дабра, розныя яго ступені. Аж да канчатковага адмаўлення ад яго: аддацца служэнню самому д’яблу. Ён некалі спіхне нас яшчэ ніжэй: з глебы стварэння да глебы пекла. Можна таксама выбраць самае вялікае дабро сярод стварэнняў: Найсвяцейшую Маці. Яна як “ліфт” можа перанесці нас на вышэшую, духоўную глебу жыцця з Богам.
Каму я аддам сваё сэрца? Каго паслухаюся, каго выбяру, каго прызнаю? Каму дазволю фармаваць сябе, на каго хачу быць падобным? Што я выбіраю? Дабро ці зло, любоў ці нянавісць, пакору ці ганарлівасць? Быццё разам ці самотнасць? Якую няволю я выбіраў да сённяшняга дня? Ці я аддаўся ў няволю жывучаму ў мяне кватаранту, імя якому “грэх”? А можа выбраў Божы праменьчык, які тлеў у маёй душы, і сказаў не самае страшнае слова, яко ведае свет – “д’ябал”, а самае прыгожае, якое заззяла ў гісторыі – “Марыя”?
Як залежнасць ад шатана з’яўляецца простым шляхам да асуджэння, так залежнасць ад Марыі з’яўляецца простым шляхам да збаўлення. Бо, выбіраючы Марыю, я выбіраю Бога. Аддаючы сябе Ёй, я аддаю сябе Богу ў Ёй. Бо з Ёй я магу вярнуцца ў рай, або да жыцця з Богам праз веру. У Марыі няма “я”, ёсць толькі Бог. Служачы Марыі, я служу самому Богу, бо Яна Яму служыць. Служу самым лепшым чынам, бо Яна ачышчае маё служэнне, бо Яна мне дапамагае, падказвае, вядзе…
Яна не была выгнаная з раю, але адначасова Яна знаходзіцца сярод нас. Праз Яе мы можам дакрануцца та таго, што, здавалася б, мы страцілі назаўсёды. Рай недасяжны “тут і цяпер”. Хоць бы мы аб’ехалі ўсе краіны, наведалі ўсе дамы, заглянулі ва ўсе кляшторныя брамы, устанаваілі ў свеце ўсе палітычныя і грамадскія сістэмы – раю мы не знойдзем. Рай знік з зямлі з-за граху. А ў Марыі, істоце без граху, рай ёсць. Яго дасканаласць вытрывала ў Сэрцы Беззаганнай.
Адданнне сябе на службу Марыі – гэта найкарацейшы шлях назад. Усе іншыя – кружныя шляхі. Кожнае іншае адданне сябе недасканалае, яны не так лёгка прынясуць плёны вольнасці ў коле Бога.
Няволя азначае залежнасць, а яна – заўсёды плод любові. Выбар шляху канчаткова вызначае выбар мэты. Менавіта таму марыйнае нявольніцтва – гэта самы надзейны шлях да збаўлення.

“Я хачу распаўсюджваць набажэнства першых суботаў, 
але, перш за ўсё, –
гэта прагненне нашага добрага Пана і нашай нябеснай Маці”.
Сястра Луцыя, ліст 20 чэрвеня 1939

Нічога дзіўнага, што Прымас Тысячагоддзя Польшчы так моцна палюбіў гэты шлях, што ён жадаў паставіць на яго ўвесь Касцёл і ўвесь свет. Усё і ўсіх ён хацеў аддаць у мацярынскую няволю любові. Нічога дзіўнага, што св. Людовік дэ Манфор адданне сябе ў няволю Марыі лічыў адзіным “сапраўдным набажэнствам” да Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Не здзіўляе таксама і тое, што сама Маці Божая з гэтага пачала ў Фаціме сваё навучанне дзяцей шляхáм святасці. Такім чынам Яна запрасіла ў сваю школу Беззаганнага Сэрца.

Марыя, мы цалкам даручаем Табе саміх сябе, нашыя сем’і, нашую краіну, і ўвесь свет. Няхай любоў, якая напаўняе Тваё Беззаганнае Сэрца пераменіць кожнае людское сэрца і кожнае вымярэнне нашага жыцця.


Перакладзена з польскай мовы.
Крыніца: „Zwycięstwo przychodzi w pierwsze soboty”. Biuletyn 2005.