2016 - Бог Міласэрны. Апошняе слова належыць Богу, які ёсць Любоўю.


2016 – восьмы год Вялікай Фацімскай Навэнны
Бог Міласэрны.
Апошняе слова належыць Богу, які ёсць Любоўю.

 О Найсвяцейшай Тройца, Айцец, Сын і Дух Святы. З глыбокаю пакораю хвалу табе аддаю і ахвярую Табе Найсвяцейшае Цела і Кроў, Душу і Боскасць Пана нашага Езуса Хрыста, прысутнага на ўсіх алтарах усяго свету, як перапрашэнне за знявагі, святатацтва і абыякавасць, якімі Яго абражаюць. Праз бясконцыя заслугі Яго Найсвяцейшага Сэрца і праз заступніцтва Беззаганнага Сэрца Марыі прашу ў Цябе ласкі навяртання бедных грэшнікаў. Амэн.
Малітва Анёла з Фацімы

Ойча спрадвечны, ахвярую Табе Цела і Кроў, Душу і Боскасць наймілейшага Сына Твайго і Пана нашага, Езуса Хрыста, каб перапрасіць за грахі нашыя і ўсяго свету.
Вяночак да Божай Міласэрнасці

Надзвычайны Год Міласэрнасці, абвешчаны Папам Францішкам, мы будзем перажываць у Касцёле з 8 снежня 2015, а гэта значыць з урачыстасці Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Марыі Панны. Ужо сам гэты факт схіляе нас да роздуму і да таго, каб заўважыць ролю Марыі ў планах збаўлення, у планах Божай Міласэрнасці. Тым самым тэма чарговага года Вялікай Фацімскай Навэнны, якая нагадвае праўду пра Міласэрную Любоў Бога, цалкам упісваецца ў жыццё Касцёла і актуальнае ўказанне Папы. Больш таго, пэўнага роду заклікам да кожнага з нас з’яўляецца тое, каб над гэтымі праўдамі задумацца ў кантэксце Фацімы, якая звычайна не асацыіруецца ў нас з Пасланнем пра Божую Міласэрнасць. Фацімскае Пасланне разглядаецца звычайна як “марыйнае аб’яўленне” і гэты стэрэатып робіць яго вельмі ўбогім. Менавіта таму тэмай чарговага года Навэнны становіцца тэма “Бог Міласэрны. Апошняе слова належыць Богу, які ёсць Любоўю”. Мы верым, што гэта прынясе плёны таго, што будзе паказаны больш поўны і сапраўдны вобраз Фацімы, а таксама больш глыбокі змест Паслання, якое было скіравана свету.
Фаціма, як можна часта пераканацца, звычайна асацаіруецца з пасланнем Маці Божай наконт ружанца і набажэнства да Беззаганнага Сэрца Марыі, а таксама з трыма часткамі фацімскай таямніцы, Янам Паўлам II і Расіяй. Вельмі часта амінаецца факт аб’яўлення Анёла тром Фацімскім Пастушкам. А таму не заўважаецца вельмі важны змест, які датычыцца закліку да пакуты і ўтаймавання, якія з’яўляюцца ў нейкім сэнсе ўводзінамі ў падставовы матыў Фацімскага Паслання, а менавіта, паказаць свету шлях, які вядзе да крыніцы Божай Міласэрнасці. Паказаць шлях, не адзіны, а адзін са шляхоў і вельмі дакладны.
Самая старэйшая з трох візіянераў, Луцыя, так кажа пра адну з сустрэч з Анелам. „Наступнае аб’яўленне адбылося летам. […] Нечакана мы ўбачылі перад намі таго самага Анёла:
- Што вы робіце? Маліцеся! Маліцеся шмат! Сэрцы Езуса і Марыі жадаюць удзяліць праз вас свету шмат міласэрнасці. Няспынна ахвяруйце Найвялікшаму малітвы і ўтаймванні.
- Як нам практыкаваць утаймаванні? – запыталася я.
- З усяго, што толькі можаце, складайце ахвяру як узнагароду за грахі, якімі Яго зневажаюць, і каб выпрасіць навяртанне грэшнікаў. Такім чынам вы выпрасіце супакой вашай Айчыне. Я – Анёл Ахоўнік Партугаліі. Перш за ўсё прымайце і цярпліва зносце цярпенні, якія Бог вам пашле.
Гэтыя словы Анёла адбіліся ў нашых думках, як святло, якое дапамагло нам зразумець, хто такі Бог, які нас любіць і прагне, каб мы Яго любілі. Мы пазналі вартасць утаймавання, наколькі яно прыемнае Богу, і як дзякуючы нам навяртаюцца грэшнікі.
З таго часу мы пачалі ахвяроўваць Богу ўсё, што нам балела, мы не шукалі іншых утаймаванняў і пакуты, з выключэннем гадзін, праведзеных на каленях пры паўтаранні малітвы, якой нас навучыў анёл.” (Успаміны с. Луцыі з Фацімы, т. I).
Бог прагне ўдзяліць свету шмат міласэрнасці. Трэба, аднак, каб чалавек адкрыўся на гэтыя бясцэнныя дары, патрэбна падыходзячая пастава, каб не растаптаць таго, што святое. А таму, якой павінна быць нашая пастава? Малітва і ўтаймаванневось адказ. Часам у нашым жыцці могуць з’явіцца сітуацыі, калi мы вымушаныя сцвярджаць, што мы не ў стане нічога больш ахвяраваць. Тады б мы паўтарылі словы с. Луцыі: “Як нам практыкаваць утаймаванне?” – бо ў нас ужо ні на што няма сіл! Заўважым, які павучальны адказ Анёла: нам трэба складаць ахвяру з усяго, што толькі можна! Але ў гэтых словах ёсць яшчэ нешта вельмі істотнага. А гэта прыняць і цярпліва зносіць цярпенні, якія мы дасведчым з Божага дазволу, і гэта з’яўляецца нечым ключавым і фундаментальным. Гаворка не ідзе пра тое, каб у бясконцасць памнажаць чарговыя абавязкі для пакутных практыкаванняў, а каб з пакорай прыняць тое, што ўжо з’яўляецца зместам нашай штодзённасці, таго, што ўжо ёсць у нашым жыцці. Як жа часта мы бунтуемся і пытаемся: чаму? – калі перажываем цяжкія і балесныя хвіліны жыцця. Не заўсёды ў хвіліны цярпення, ці навата роспачы, мы здольныя зразумець сэнс таго, што здарылася; мы можам аднак вырашыцца на труд, на ахвяру, каб з верай у любоў Бога згадзіцца на тое, што сталася зместам нашай штодзённасці. Гэты падыход з’яўляецца нечым фундаментальным, калі гаворка ідзе пра дух пакуты. У гэтым выпадку, у нашай духоўнай фармацыі, мы абапіраемся на тое, што Бог дае нам, а не на нашыя людзкія пастановы, якія часта з’яўляюцца выразам пэўных сцёртых схем ці прызвычаенасцяў.
Дзякуючы словам Анёла фацімскія дзеці зразумелі, як моцна любіць нас Бог і як моцна Ён прагне, каб мы Яго любілі. Яны зразумелі вартасць утаймавання, якое настолькі прыемнае Богу. Заўважым аднак, што ахвяра не складаецца толькі дзеля самой ахвяры, каб толькі ўвесці труд у нашае жыццё, але гэта дар, які мы можам скласці, каб ратаваць грэшнікаў.  Гэта здольнасць узнагароджваць за грахі, каб увайсці на шлях, які вядзе да крыніцы Міласэрнасці, каб ратаваць ад вечнай згубы тых, што трываюць у граху. Як жа моцна Бог павінен любіць чалавека, калі нястомна прагне аказваць яму сваю міласэрнасць, а нават дазваляе, каб мы маглі нястомна ўзаемна дапамагаць адзін аднаму. Кожны сваёй ахвярай, утаймаваннем, можа несці дапамогу і ратунак іншаму чалавеку – ці мы ўсведамляем гэта? Калі мы пакорна прымаем тое, што Бог ставіць на нашым шляху, не шукаем бясконцых тлумачэнняў, ці мы не робім, як Марыя ў хвіліну звеставання? Дзякуючы Яе пакоры і паслухмянасці Бог прыходзіць у людзкім целе да чалавека; дзякуючы нашай пакоры і паслухмянасці Божая міласэрнасць можа сплываць на свет і грэшнікаў.
Падставовая частка Фацімскага Паслання была ахвяраваная свету толькі пасля візіі пекла падчас ліпеньскага аб’яўлення ў 1917 годзе. „Вы бачылі пекла, куды ідуць душы бедных грэшнікаў. Каб іх уратаваць, Бог жадае распаўсюдзіць у свеце набажэнства да майго Беззаганнага Сэрца. Калі будзе выканана тое, што я вам скажу, шмат душ будзе ўратавана ад пекла і ў свеце запануе супакой” (Успаміны с. Луцыі з Фацімы, т. I). Пабожнасць звязаная з Беззаганным Сэрцам Марыі была вядомая ўжо з XVII стагоддзя, аднак толькі Фаціма надае яму дакладную форму і месца, усведамляючы яго вялікае значэнне.
„Найсвяцейшая Маці, аднак, падкрэсліваючы гэта набажэнства да свайго Сэрца, як бы жадае нечага новага. Да гэтага Яе святую асобу ўшаноўваў кожны, а ў Яе велічы бачыў і праслаўляў веліч і шчодрасць Яе Створцы.
Сёння вернікі павінны звярнуць асаблівую ўвагу на Яе чыстае Сэрца, не толькі як на сімвал усёй асобы – бо ў гэтым не было б нічога новага – але нават як на матэрыяльны, жывы орган Яе Цела, які выражае, аднак, увесь найбагацейшы скарб Яе ўзвышаных цнотаў і святых для нас намераў і пачуццяў. Найсвяцейшае Сэрца Марыі павінна ў гэтым сэнсе быць асаблівым чынам ушанаванае. Ад набажэнства да яго Бог зрабіў залежным вечнае збаўленне мільёнаў, якія ў іншым вападку загінуць”. (кс. К. Вільчынскі, Знак у небе, Кракаў 1947)

Вельмі цікавую інтэрпрэтацыю і адназначныя акцэнты, у такім зразуменні Фацімскага паслання, мы можам знайсці ў тэкстах, якія рыхтавалі Польшчу да прысвячэння Беззаганнаму Сэрцу Марыі ў 1946 годзе.
„Бог у сваёй бязмежнай міласэрнасці жадае даць людзям ратунак, спосаб пазбегнуць страшных кар за грахі і тут на зямлі і тут у вечнасці; а гэта шчырае набажэнства да Беззаганнага Сэрца Марыі.
Дзёрзкасцю было б казаць, што Бог і без гэтага мог бы ўратаваць свет і ўдзяліць свае ласкі для збаўлення. Гэта праўда, мог бы. Але ў свеце збаўлення, святасці і ласкі, як і ў свеце матэрыяльным, Ён устанавіў моцны закон, якога звычайна не парушае, ставіць пэўныя ўмовы, каб удзяліць ласкі вольным істотам, і ад іх выканання зрабіў залежным іх вечнае збаўленне. Такім законам, напрыклад, з’яўляецца тое, што Найсвяцешай Маці – пасрэдніца ўсіх ласкаў, што мы нашай вольнай воляй павінны абавязкова супрацоўнічаць з планамі Божымі адносна нас, што свае ласкі Бог удзяляе людзям праз малітву.
Хто б не хацеў лічыцца з гэтым законам, справакаваў бы сваю душу на відавочнае асуджэнне, патрабаваў бы ад Бога спецыяльных дзеля яго шляхоў. Напэўна такі не ўратуецца, як напэўна разаб’ецца той, што не лічыцца з законамі прыроды жывой ці мёртвай.
Дзёрзкасцю было б сцвярджаць, што новае набажэнства не патрэбна, бо Бог аб’явіў ужо набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Бо менавіта ў Божым Провідзе сховішча ў Беззаганным Сэрца Марыі збавіць напэўна тых, што засталіся абыякавымі на заклікі Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Не паглыбляймася легкадумна ў таямніцы прызначэння і ласкі. Бо только Ён адзін прасяквае іх да самай глыбіні.
Набажэнства да Беззаганнага Сэрца Марыі мае характар пакуты і ўзнагароды за грахі нашыя і іншых, каб выпрасіць ім міласэрнасць.
Чаму так? Чаму адны павінны адказваць за іншых?
А проста таму, што мы адны і створаныя не дзеля сябе, a па волі Божай ствараем адзіны вялікі грамадскі і таямнічы арганізм, які называецца містычным Целам Хрыста. У гэтым арганізме хваробы і боль адных члонкаў адбіваюцца на ўсіх іншых здаровых частках цела”(кс. К. Вільчынскі, Знак у небе, Кракаў 1947).
А таму ў Фаціме Бог паказвае дакладны шлях ратунку для грэшнікаў, адзін са шляхоў, які вядзе праз Беззаганнае Сэрца Марыі да лечачых крыніц Божай Міласэрнасці. [...]
„Аднак не ўсе жаданні Найсвяцейшай Маці былі выкананыя.
У аб’яўленнях Найсвяцейшая Маці не абмежавалася пакутна-выпраўленчымі заклікамі, а адкрыла чалавецтву спосаб атрымць Божую Ласку, якую, як ведаем, нельга заслужыць, а толькі вымаліць і выпрасіць. Гэтым сродкам, апрача ружанца, павінен быць культ Беззаганнага Сэрца Марыі ў форме прымання св. узнагараджальнай Камуніі ў першыя суботы кожнага месяца. Калі чалавецтва выкарыстае гэты сродак, будзе ўратавана.
Ці можна быць глухім і зацвярдзелым на гэты заклік? Адзіныя толькі любоў і ўдзячнасць, калі не інстынкт самазахавання, загадваюць узяць пад увагу словы Марыі і іх змест.  Цяпер самы падыходзячы час, каб адказаць на жаданне Найсвяцейшай Маці, асабліва таму што небяспека ў прамядленні, periculum in mora” (Niedziela. Tygodnik Katolicki Nr 41, Rok 1947). Periculum in mora – небяспека ў прамядленні, гэтыя словы гучаць сёння як пярун, бо прамінаюць чарговыя гады і нажаль трэба прызнаць, што і цяпер не ўсе жаданні Найсвяцейшай Маці былі выкананыя. Бог адкрывае перад намі сваё Сэрца, паказвае шлях да ўратавання. Нельга шукаць іншых шляхоў. Дзёрзкасцю было б шукаць сваіх уласных людзікіх рашэнняў і адкідваць тое, што дае нам Бог.
А таму ў гэтым чарговым годзе Вялікай Фацімскай Навэнны, у Надзвычайным годзе Міласэрнасці, не спыняемся ў нашых апостальскіх намаганнях, каб весці іншых да Беззаганнага Сэрца Марыі, Сэрца, якое з’яўляецца сімвалам любові і болю, з’яўляецца начыннем міласэрнасці і прабачэння. Няхай словы с. Луцыі будуць нашым указальнікам і крыніцай дзейнасці: „Што да нашых часоў, якія мы перажываем, толькі Бог нас уратуе, і зробіць Ён гэта з дапамогай Беззаганнага Сэрца Марыі, нашай нябеснай Маці, якая настолькі добрая. Даверу! Але, як вы ведаеце, абяцанне ўмоўнае: калі людзі перастануць зневажаць Бога, калі будуць складаць ахвяры, аддадуцца малітве. Калі мы глядзім на нас, як на грамадства, калі глядзім на народ, як на адзінае цэлае, у нас з’яўляецца  шмат повадаў, каб баяцца. Ці мы перасталі зневажаць Бога? Ці замест грэшнага жыцця, якое мы да сённяшняга дня вялі, мы распачалі жыццё пакуты, якой ад нас патрабуе сапраўдная ўзнагарода? Ці молімся мы з пакорай, жалем і вытрываласцю? Большасць, цэласць не” (с. Луцыя, Пасланне з Фацімы).
  
О мой Езу, прабач нам грахі нашыя, захавай нас ад агню пякельнага,
прывядзі ўсе душы на неба,
і дапамажы асабліва тым, каму найбольш патрэбна твая міласэрнасць.
Фаціма 1917




МАТЭРЫЯЛЫ НА 2016 ГОД

Тэма чарговага года Вялікай Фацімскай Навэнны ”Бог Міласэрны. Апошняе слова належыць Богу, які ёсць Любоўю”.

Матэрыялы на 2016 год на польскай мове складаюцца з наступных пазіцый:

1. Бог Міласэрны
Апошняе слова належыць Богу, які ёсць Любоўю
У кнізе змешчаны ўводзіны ў тэму чарговага года Вялікай Фацімскай Навэнны (2016) і тэксты: гаміліі, ружанцовыя разважанні (аўтар кс. Кшыштаф Бярнат SAC, Познань і кс. Томаш Бароўскі SAC, Сухары), а таксама разважанні на Апэль Марыйны і 12 медытацый на першыя суботы месяца, падрыхтаваныя кс. Кшыштафам Чаплей SAC, Закапанае.




2. Я – сама Любоў і Міласэрнасць
Фаціма і Міласэрнасць
Разгляданая праблема, форма, а таксама змест гэтай кнігі з’яўляюцца каштоўнай і практычнай дапамогай катэхетам, якая паказвае змест Фацімскага Паслання ў кантэксце Паслання аб Божай Міласэрнасці.
Гэта зборная праца пад рэдакцыяй кс. Кшыштафа Чаплі
SAC, якая складаецца з наступных раздзелаў: 
I. Крыніца Надзеі:
  a) Біблійная крыніца паслання аб Божай Міласэрнасці,
  b) Фаціма і Божая Міласэрнасць,
II. Езусовае Пасланне Міласэрнасці: 
  a) Сутнасць Паслання,
  b) чэрпанне з крыніцы Божай Міласэрнасці,
  c) апосталы Божай Міласэрнасці,
III. На службе Паслання аб Божай Міласэрнасці.

3. Пасланне з Фацімы
Як я бачу пасланне праз прызму часоў і падзей
Кніга аўтарства сястры Луцыі, якую яна пісала ў апошнія месяцы свайго жыцця. Нажаль не скончаная, бо смерць аўтара 13 лютага 2005 г. спыніла распачатую справу. Тым не менш яна з’яўляецца бясцэннай крыніцай у пазнанні Паслання Маці Божай. Аўтар прагнула запісаць свае роздумы, адказваючы на пытанне: як яна цяпер бачыць Пасланне пасля часу, які мінуў, а таксама ў святле мінулых падзей.


Адначасова інфармуем, што кожнага з Вас, хто замаўляў на гэты год поўны пакет (не адну кнігу ці брашуру) матэрыялаў Вялікай Фацімскай Навэнны, мы ўпісваем у адрасовую базу. Такім чынам у чарговым годзе Навэнны мы аўтаматычна высылаем падрыхтаваны пакет дапаможных матэрыялаў. Мы гэта робім, таму што не маем разгорнутай адміністрацыі, дзякуючы гэтаму публікацыі могуць быць нашмат дзешавейшыя. Мы хочам, аднак, падкрэсліць, што мы нікому не высылаем матэрыялаў супраць яго волі. Таму мы таксама просім кожнага з Вас аб супрацоўніцтве, а менавіта – калі хтосьці са Спадарства атрымаў у гэтым годзе ўвесь пакет матэрыялаў і не хоча атрымліваць іх у наступныя гады без папярэдняга асабістага замаўлення, просім аб гэтым нас паінфармаваць наступным чынам: - па тэлефоне, - емейлам, - лістом.

кс. Кшыштаф Чапля SAC – Дырэктар Фацімскага Сакратарыяту

Кантакт з Фацімскім Сакратарыятам
SEKRETARIAT FATIMSKI
os. Krzeptówki 14 34-500 Zakopane
tel. 18/ 20 66 420, fax. 18/ 20 13 265
E-mail: fatima@smbf.pl  

Больш інфармацыі: http://www.sekretariatfatimski.pl/materialy-2016