Галоўная



Пасля заканчэння Вялікай Фацімскай Навэнны Фацімскі Сакратарыят запрашае  да Круцыяты Адной Інтэнцыі.
Сваёй малітвай ты можаш паспрыяць, каб надышоў трыюмф Беззаганнага Сэрца Марыі, каб у свеце запанавў супакой, а гэтым ты можаш уратаваць цэлыя народы.
Гэта залежыць ад  ТВАЁЙ МАЛІТВЫ!

Сябры, як жа нас шмат, тых, што любяць Марыю ва ўсім свеце. Выразам гэта з’яўляюцца вашыя лісты, званкі, эмейлы, якія атрымлівае Фацімскі Сакратарыят, а асабліва Залатая Кніга Вялікай Фацімскай Навэнны, якая ўжо ў Фаціме. У гэтых сведчаннях шмат радасці, але таксама заклапочанасці, а нават болю. Вы пытаецеся і просіце аб парадах, што далей, што рабіць?

У Фаціме Наша Маці ўказала нам на Сваё Беззаганнае Сэрца, просячы аб суцяшэнні, паказваючы шлях уратавання для грэшнікаў, умову для супакою ў свеце, і прадказваючы трыюмф Свайго Беззаганнага Сэрца. У розных месцах нашай краіны мы збіраемся на супольнай узнагараджальнай малітве ў першыя суботы месяца. Ці, аднак, наш адказ з’яўляецца поўным на заклік Фацімскай Спадарыні? 

Вашы галасы і пытанні падказваюць, што яшчэ шмат трэба зрабіць. Таму мы запрашаем Кожнага і Кожную з Вас да Круцыяты Адной Інтэнцыі. Круцыяты, якая з’яўляецца запрашэннем да таго, каб з’яднаць нас у заклапочанасці, болю і радасці малітвы ў адной ІНТЭНЦЫІ: „Каб Марыя была больш вядомая і ўлюбёная; каб свет пазнаў і адказаў на Яе Заклік з Фацімы”.

Круцыята Адной Інтэнцыі – гэта запрашэнне да вольнай адносна месца, часу і формы малітвы, пакуты і ахвяры, але заўсёды ў адной дакладнай ІНТЭНЦЫІ. A таму, як дзеці Марыі, з’яднаемся ў супольным клопаце, робячы тое, што ў нашых сілах, і будзем узносіць ускліканні да Бога ў гэтай адной ІНТЭНЦЫІ. Ахвяруй, учыні, зрабі якое-небудзь духоўнае дабро – тое, што будзе магчымым для Цябе ў дадзеным месцы і часе – узбуджаючы гэтую адну дакладную ІНТЭНЦЫЮ. Малітва – нават у форме кароткага закліку да Бога, дзе заўгодна і калі заўгодна, але заўсёды ў гэтай адной ІНТЭНЦЫІ. Ахвяруй пост, нейкі пакутны ўчынак  ці справы міласэрнасці ў гэтай адной ІНТЭНЦЫІ.

Дарагі Брат і Сястра, не пытайся ці гэта трэба рабіць кожнага дня, раз на тыдзень, а можа раз у месяц. Гаворка не ідзе пра колькасць, не з’яўляецца важным месца або дзень тыдня – гаворка ідзе пра тое, каб сэрцам рабіць тое, што для цябе ў дадзены час магчыма, хаця б тое маленькае зярнятка дабра раз у год, але з думкай менавіта пра гэтую ІНТЭНЦЫЮ, якую сфармуляваў сам Езус, пра што казала Маці Божая ў Фаціме.

Дар Фацімскага Сакратарыяту для кожнага, хто далучаецца да Круцыяты Адной Інтэнцыі:
* У інтэнцыі кожнага з Вас у першыя суботы месяца на працягу ўсяго года будзе адпраўляцца св. Імша ў Санктуарыі Фаці Божай Фацімскай у Закапаным.
* Акрамя гэтага, у канцы кожнага года, спісак усіх асоб, якія прымаюць удзел у Малітоўным Штурме ў Адной Інтэнцыі будзе складзены ля стоп фігуры Маці Божай у Фаціме ў Капліцы Аб’яўленняў і будзе адпраўлена св. Імша ў іх інтэнцыі з просьбай аб Божым Бласлаўленні і апецы Маці Божай Ружанцовай з Фацімы.

Будзьма разам, Шаноўныя, аб’яднаныя адной ІНТЭНЦЫЯЙ: „Каб Марыя была больш вядомая і каханая; каб Яе Заклік з Фацімы пазнаў і выканаў свет”.
НЯХАЙ ТВАЁ БЕЗЗАГАННАЕ СЭРЦА ЗМЕНІЦЬ СВЕТ!