2015 - Моц сям'і. Хатні Касцёл, які не перамогуць брамы пекла.

ГОД 2015 – СЁМЫ ГОД ВЯЛІКАЙ ФАЦІМСКАЙ НАВЭННЫ

Калі Наша Спадарыня знікла ў бясконцай далечыні небасхілу, мы ўбачылі з боку сонца св. Юзафа з Дзіцяткам Езусам і Нашу Добрую Спадарыню ў белым святле, у блакітным плашчы. Здавалася, што св. Юзаф з Дзіцяткам благаславіў свет рухамі рукі, падобнымі да формы крыжа.
Фаціма, 13 кастрычніка 1917

Кастрычнікае аб’яўленне ў Фаціме ў 1917 годзе скончылася раней прадказаным “цудам сонца”. Гэта павінен быў быць знак, каб людзі паверылі, і так, у нейкім сэнсе, сталася. Шкала гэтай падзеі перавысіла чаканні ўсіх тых, хто тады грамадзіўся ў даліне Кова да Ірыя. Веруючыя разам са скептыкамі сталі сведкамі выканання прадказання, яны удзельнічалі ў здзяйсняючымся на вачах цудзе. Выразнасць, а таксама сіла надзвычайнага досведу, засланілі факт, што ў гэтую самую хвіліну адбылося нешта большае. Шостае фацімскае аб’яўленне ў 1917 годзе не абмежавалася толькі самім “цудам сонца”. У тую хвіліну, калі з’яўляецца “знак”, пацвярджаючы надзвычайнасць аб’яўленняў у Фаціме, Бог перадае пасланне ў трох візіях. Гэта адбываецца ў тую хвіліну, калі, як можна здагадвацца, няма апасенняў ці сумневаў наконт таго, хто з’яўляецца іх аўтарам. Таму нараджаецца пытанне: ці Бог не хацеў нарэшце перадаць нешта вельмі істотнае? Нам цяжка казаць, якія ў Бога тады былі намеры; няма аднак сумневу, што ў вышэй узгаданых абставінах змест тых самых візій павінен стаць прадметам больш глыбокіх разважанняў. Таму таксама чарговы год Вялікай Фацімскай Навэнны спасылаецца на кастрычнікае аб’яўленне, а дакладна на змест першай візіі, якая тады мела месца. Варта памятаць, што тэма чарговага года Вялікай Навэнны супадае па часе з ІІІ Надзвычайным Сходам Сіноду Біскупаў, які згодна з жаданнем Папы Францішка датычыцца сям’і, а менавіта “душпастэрскіх заклікаў, звязаных з сям’ёй у кантэксце евангелізацыі”. У 2015 годзе будуць прадстаўлены дакладныя вынікі і прапановы для душпастэрства сямей.
Сястра Луцыя праз 80 гадоў пасля гэтых падзеяў так ставіцца да іх у сваёй кніжцы “Заклікі Фацімскага Паслання”: “Бог пажадаў скончыць сваё пасланне ў Фаціме ў кастрычніку 1917 года трымя аб’яўленнямі, якія я разглядаю як тры заклікі, дадзеныя нам для разважання дзеля таго, каб мы мелі іх на ўвазе падчас нашай часовай пілігрымкі. Калі натоўп у захапленні здзіўляўся колу сонца, ахінатаму святлом прысутнасці Божай, малыя дзеці заўважылі каля сонца тры розныя аб’яўленні, вельмі для нас важныя і красамоўныя”. Таму мы маем дачыненне з важнымі і красамоўнымі заклікамі, над якімі мы павінны падумаць.
А таму нараджаецца прагненне прасіць аб дапамозе і ўказаннях у “фацімскіх візіянераў”, каб можна было добра інтрэпрэтаваць знак перададзенага паслання. Шмат гадоў з розных куткоў свету дасылаліся да с. Луцыі просьбы і пытанні наконт вышэй ўзгаданых трох візій. Свет атрымаў адказ толькі пасля беатыфікацыі Францішка і Гіяцынты, калі са згоды Апостальскай Сталіцы, з’явілася вышэй узгаданая кніга “Заклікі Фацімскага Паслання”, якая была зборным адказам на большасць пытанняў, якія задаваліся прабываючай у Кармэлі візіянерцы.
Сястра Луцыя з вялікай пакорай узялася за гэта заданне, каб паказаць магчымыя кірункі інтэрпрэтацыі, што знайшло сваё выражэне ў наступных словах: “я раблю гэта так, як мне дазваляе маё вялікае няведанне і духоўная ўбогасць. Я проста хачу сказаць тое, што – як я думаю – Бог пажадаў паказаць нам пры дапамозе гэтых трох аб’яўленняў.
Першым было аб’яўленне Святой Сям’і: Наша Спадарыня і Дзіцятка Езус, благаслаўляючае натоўп на руках св. Юзафа.
Ці ў гэтыя часы, калі сям’я бывае так дрэнна зразуметая ў той форме, у якой яна была ўстаноўлена Богам, і калі яе штурхаюць вельмі балючыя навукі супрацьлеглыя мэтам, дзеля якіх Боскі Стварыцель яе ўстанавіў, Бог не пажадаў скіраваць да нас заклік, каб мы звярнулі большую ўвагу на мэту, з якой Ён паклікаў у гэтым свеце сям’ю?
Бог даручыў сям’і святую місію супрацоўніцтва з ім ў справе стварэння. Менавіта гэта рашэнне далучэння сваіх стварэнняў да ўласнай створчай справы з’яўляецца вялікім праяўленнем айцоўскай дабрыні Бога: Ён робіць людзей удзельнікамі сваёй створчай моцы; Ён хоча выкарыстаць сваіх дзяцей у памнажанні жыцця, якое будзе расквітаць на зямлі з прызначэннем да неба. Боскі Створца пастанавіў такім чынам даверыць сям’і святую місію, якая з дзвух істот стварае адну, у настолькі вялікай еднасці, што не дапускаецца ніякае іх раздзяленне”.
Святая Сям’я: Юзаф, Марыя, Езус. Заўважым, што ініцыялы ЕМЮ (JMJ) можна ўбачыць у загалоўках большасці тэкстаў, напісаных с. Луцыяй. Памяць пра змест гэтай візіі стала для яе няспынным удахнаўленнем, а можа ў гэтым ёсць нейкі знак і для нас, бо шмат спраў трэба разглядаць у перспектыве паказанага нам вобразе Святой Сям’і. Нам здаецца, што гэта добрая заўвага, бо с. Луцыя, звяртаючы ўвагу на памылковае разуменне таго, што такое сям’я і якія яе мэты, указвае таксама на шэраг іншых праблем, а менавіта:
- “святасць місіі сям’і”, бо Бог робіць людзей удзельнікамі сваёй створчай моцы,
- неразрыўнасць сужэнства, якое мае свой фундамент у сакраманце і Божым праве,
- узор Святой Сям’і, які ў вызначаным часе з’яўляецца скажэннем справы Божай,
- абавязкі і місія бацькоў адносна даручаных ім Богам дзяцей,
- абавязкі дзяцей адносна ўласных бацькоў,
- крыніцы асвячэння сямейнага жыцця.
Заўважым, што гэта шырокі спектр досыць істотных праблем, якія асабліва сёння сталі нязмерна актуальнымі. Наша штодзённасць здаецца быць перапоўненай дускусіямі наконт пералічаных праблем, аднак, што істотна, накірунак шляху пачынае ўсё больш адыходзіць ад узору, дадзенага нам у Святой Сям’і. Сёння паказваецца вобраз сям’і і сужэнскіх адносінаў у больш скажонай постаці, даходзіць нават да цалкавітага непрызнання вобразу свету і чалавека ў гарызонце надзвычайнасці.
Вельмі добры і глыбокі аналіз сучаснасці ў гэтым вымярэнні мы знаходзім у “Лісце да Сямей” Яна Паўла ІІ. “Дзякуючы вельмі крытычнаму роздуму наша цывілізацыя павінна сабе ўсвядоміць, што акрамя шматлікіх пазітыўных дасягненняў, яна з’яўляецца хворай цывілізацыяй і крыніцай глыбокіх хвробаў чалавека. Чаму менавіта так? Таму, што цывілізацыя была адарваная ад поўнай праўды пра чалавека, ад праўды пра тое, кім з’яўляецца мужчына і жанчына як чалавечая істота. У выніку гэта цывілізацыя ужо не можа больш зразумець, чым сапраўды з’яўляецца дар асобаў у сужэнстве, чым з’яўляецца любоў, адказная за бацькоўства, у чым заключаецца аўтэнтычная веліч бацькоўства і выхавання. Таму без перабольшвання можна сказаць, што сродкі масавай інфармацыі, нават, калі імкнуцца правільна інфармаваць, калі не кіруюцца здаровымі этычнымі прынцыпамі, не служаць праўдзе ў яе падставовым вымярэнні. Вось драма: новыя сродкі грамадскай камунікацыі паддаюцца спакусе маніпуляваць інфармацыяй, хлусячы аб праўдзе пра чалавека. Чалавек не з’яўляецца тым, каго бачыць у рэкляме і прапагандзе сучасных сродках масавай інфармацыі. Ён з’яўляецца кімсьці большым, чым псіхафізічная еднасць, як еднасць душы і цела, як асоба. Ён з’яўляецца кімсьці большым праз сваё пакліканне да любові, якое ўводзіць мужчыну і жанчыну ў вымярэнне вялікай таямніцы” (“Ліст да Сямей, пар. 20).
Як жа актуальныя сёння словы св. Яна Паўла ІІ наконт жыцця ў кантэксце права людзкога і права Божага: “У гэтым месцы варта каротка ўзгадаць пра адхіленні, якія зведалі шматлікія краіны, так званыя прававыя дзяржавы. Закон Божы адносна людскога жыцця адназначны і катэгарычны. Бог забараняе: “Не забівай” (пар. Зых 20, 13). Ніводны людзкі заканадаўца не можа сказаць: табе можна забіваць, ты маеш права забіваць ці нават ты павінен забіваць. Нажаль, у гісторыі нашага стагоддзя такое адхіленне стала рэчаіснасцю. Дэмакратычным чынам да ўлады прыходзілі палітычныя сілы, якія выдавалі статуты спрэчныя з правам на жыццё, якое мае кожны без выключэння чалавек, і рабілі яны гэта ў імя аблудных аргументаў, напрыклад эўгенічных, этнічных ці іншых. Не менш небяспечнымі з’явамі сёння з’яўляюцца заканадаўствы, якія не паважаюць праў на жыццё з хвіліны зачацця. Іх суправаджае, нажаль, шырокі дазвол або згода грамадскай думкі. Як жа можна маральна прыняць законы, якія дазваляюць забіваць зачатага чалавека, які ўжо жыве ва ўлонні маці? Права на жыццё, такім чынам, становіца ўдзелам выключна дарослых людзей, якія могуць у парламентах ажыццяўляць свае планы і інтарэсы. У праве на жыццё адмаўляецца людзям ненароджаным” (“Ліст да Сямей”, пар. 21).
Праблемы, пра якія ідзе гаворка, узгаданыя словамі св. Яна Паўла ІІ, датычацца фундаментаў жыцця і самасвядомасці чалавека. Скажэнне, зафалшаванне можа весці да жудасных вынікаў. Магчыма аднак, што яны з’яўляюцца важным указаннем у рашэнні пастаўленага раней пытання: чаму Бог у такую асаблівую хвіліну паказвае нам узор Святой Сям’і? Гэта адбываецца ў асаблівых умовах, бо атрыманае пасланне нагадвае пра вельмі важныя, гэта значыць фундаментальныя, праўды, непрызнанне якіх вядзе да непрызнання чалавека ў яго самасвядомасці і існаванні. Сям’я несумненна становіцца не першым фронце гэтага роду змаганняў, сутыкнення паміж цывілізацыяй жыцця і цывілізацыяй смерці. Уратаваць сям’ю, гэта ў нейкім сэнсе ўратаваць чалавека – усё чалавецтва. “Кожны з нас у сям’і прыходзіць на свет, таму можна сказаць, што сям’і належыць падзяка за сам факт быць чалавекам. А калі ў гэтым прыйсці на свет, а таксама ва ўваходзе ў свет чалавеку не хапае сям’і, гэта заўсёды адтуліна і недахоп, вельмі непакоячыя і балесныя, якія потым ляжаць цяжарам на ўсім жыцці. Таму Касцёл ахоплівае сваёй матчынай апекай усіх, хто знаходзіцца ў такіх сітуацыях, таму што добра ведае, што сям’я выконвае падставовую функцыю” (“Ліст да Сямей”, пар 2).
“У сённяшнім свеце, які часта з’яўляецца не ветлівым а нават варожым адносна веры, хрысціянскія сем’і маюць вялікае значэнне як агмяні жывой і прамянеючай веры. Таму таксама Другі Ватыканскі Сабор, спасылаючыся на традыцыю, называе сям’ю “Хатнім Касцёлам” (ККК 1656). Моц сям’і знаходзіць тут сваё ўзмацненне, бо яна хатні Касцёл. Тут таксама знаходзіцца галоўная прычына таго, што зло ўсялякімі магчымымі спосабамі спрабуе ўчыніць разбурэнне. Адчуваючы няспынныя атакі злога, мы павінны памятаць, што “брамы пекла не перамогуць” Касцёла (Мц 16, 18). Таму атакі напаэўна будуць, бо зло вядзе няспынную барацьбу. Ці нам трэба баяцца, ці мы безабаронныя? Як нам супраціўляцца, як бараніць сем’і, жыццё? Мы не павінны аднак баяцца ніякіх пагрозаў, што аднак не азначае, што мы павінны заставацца пасіўнымі.
Па-першае, нас заўсёды павінна суправаджаць падставовая праўда: “Божая моц непараўнальна большая за [нашы] цяжкасці! Непараўнальна большай за зло, якое ўкаранілася ў свеце, з’яўляецца моц Сакраманту Паяднання; Айцы Касцёла называлі гэты сакрамэнт другім Хростам. Непараўнальна большай за сапсаванасць, якой паддаецца свет, з’яўляецца Боская моц Сакраманту Канфірмацыі, які мы атрымліваем пасля Хросту, і непараўнальна мацнейшай за ўсё з’яўляецца моц Эўхарыстыі” (“Ліст да Сямей”, пар. 18) – нагадвае нам св. Ян Павел ІІ.
Па-другое, мы не можам забыцца, што праз сям’ю праходзіць гісторыя чалавека, гісторыя збаўлення чалавецтва. Мы імкнуліся […] паказаць, як моцна сям’я знаходзіцца ў цэнтры гэтага вялікага змагання паміж дабром і злом, паміж жыццём і смерцю, паміж любоўю і ўсім, што ёй супярэчыць. Сем’ям даручана заданне барацьбы перш за ўсё за тое, каб вызваліць сілы дабра, крыніца якіх знаходзіцца ў Хрысце, Адкупіцелю чалавека, каб гэтыя сілы зрабіць уласнасцю ўсіх сямей, каб – як гэта сказана ў польскім Міленіум хрысціянства – сям’я была моцнай Богам” (“Ліст да Сямей”, пар. 21).
Па-трэцяе, “Досвед вучыць, што чалавечая любоў, якая сама па сабе арыентуецца на бацькоўства, мацярынства і айцоўства, часта перажывае глыбокі крызіс і знаходзіцца ў небяспецы. У такіх сітуацыях трэба было б звярнуцца да сямейных і сужэнскіх кансультацый, дзе можна атрымаць дапамогу адпаведна падрыхтаваных псіхолагаў і псіхатэрапеўтаў. Нельга аднак забываць, што не губляюць моцы словы Апостала: “Схіляю свае калені перад Айцом, ад якога атрымлівае назву ўсялякі род у небе і на зямлі” (“Ліст да Сямей”, пар. 7). Сярод пошукаў розных рашэнняў мы не можам забыцца пра малітву, пра нашыя схіленыя перад Богам калені.
 Па-чацвёртае, трэба няспынна з верай карыстацца дарам – лекам – які мы атрымалі ў Фаціме: штодзённы ружанец і набажэнства да Беззаганнага Сэрца Марыі, якое мае вымярэнне прысвячэння Беззаганнаму Сэрцу Марыі, а таксама ўзнагароды ў першыя суботы месяца.
“Праціўнік  ваш,  д’ябал,  як  леў  кружыць  з рыкам,   шукаючы,   каго   пажэрці.  Моцныя   ў   веры,   станьце   супраць   яго, ведаючы, што такія ж цярпенні зведваюць і вашыя браты, што ў свеце. А  Бог  усялякай  ласкі,  які  паклікаў  вас  да  сваёй  вечнай  славы  ў  Хрысце Езусе,  пасля  таго  як  крыху  пацерпіце,  сам  удасканаліць,  загартуе,  умацуе  і зробіць вас непахіснымі (1 П 5, 8-10). Такім чынам, моцныя ў веры, надзеі і любові, мы ўсе павінны змагацца за тое, каб перамагчы зло і асягнуць супакой, радасць, шчасце ў доме нашага Айца, якім з’яўляецца Бог; а ўсе мы, злучаныя між сабой, ствараем адну сям’ю” – нагадвае і заахвочвае с. Луцыя.

Кс. Кшыштаф Чапля SAC
Дырэктар Фацімскага Сакратарыяту

ДАПАМОЖНЫЯ МАТЭРЫЯЛЫ
Вялікай Фацімскай Навэнны
на 2015 год

 Падрыхтоўваюцца дапаможныя матэрыялы на 2015 год. Заканчэнне працы і высылка плануюцца на I палову лістапада 2014. Пакет дапаможных матэрыялаў будзе складацца – як і ў мінулыя гады – з трох кніг на тэму VII года Навэнны: Моц сям’і. Хатні Касцёл, які не перамогуць брамы пекла.

A. Матэрыялы падставовыя:
 
1. Моц сям’і. Хатні Касцёл, які не перамогуць  брамы пекла.
У кнізе змешчаны ўводзіны ў тэму чарговага года Вялікай Фацімскай Навэнны, а таксама тэксты: казанні, ружанцовыя разважнні, разважанні на Апэль Яснагорскі, а таксама 12 медытацый на першыя суботы месяца. Аўтар казанняў – кс. Францішак Гамулчак SAC, іншыя тэксты падрыхтавала сп. Моніка Валусь. Апрацаваў калектыў Фацімскага Сакратарыяту пад кіраўніцтвам кс. Кшыштафа Чаплі SAC
  
2. У бок сям’і. Тэорыя і практыка.
 
Зборчая праца пад рэдакцыяй: Гражыны Кошалкі, кс. Юзафа Млынскага, кс. Кшыштафа Чаплі SAC, якая складаецца з наступных раздзелаў: I. БІБЛІЯ  АБ СЯМ’І І СУЖЭНСТВЕ, II. СЯМ’Я Ў ФАЦІМСКІМ ПАСЛАННІ, III. ІДЭЯ ДЛЯ ШЧАСЛІВАЙ СЯМ’І а таксама IV. ДАПАМОГА СЯМ’І.
Разгляданая праблема, форма і змест гэтай кнігі з’яўляюцца каштоўным і практычным чытаннем для: душпастыраў, бацькоў, настаўнікаў, вахаваўцаў, студэнтаў, тым асобам, хто прафесійна дапамагае і падтрымлівае сям’ю, і адначасова тэарэтыкаў, якія займаюцца праблемамі сям’і, і ўсіх тых, чыім клопатам і абавязкам з’яўляюцца справы дзяцей і сям’і.
Аўтары тэкстаў: бп. С. Стэфанэк, К. Чуба, кс. К. Чапля, кс. Я. Млыньскі, кс. М. Ключ, кс. П. Барткевіч, В. Окла, М. Гузевіч, кс. П. Ландвуйтовіч, кс. В. Шаўчук, кс. М. Дзевецкі, Г. Кучай, І. i Я. Гжыбоўцы, М. Вежбіцка-Кучай, А. Една.

    
3. Успаміны с. Луцыі з Фацімы.  Tом II. 
Змест другога тому “Успамінаў с. Луцыі” складаецца з пятага ўспаміну (пра айца) і шостага ўспаміну (пра маці). Кіраваная духам падтрымкі сям’і, с. Луцыя, застаючыся ў манастыры і будучы паслухмянай сваім настаяцелям, ня гледзячы на пэўныя абмежаванні, напісала ўспаміны пра бацькоў, якія былі цудоўным прыкладам хрысціянскай сям’і, аб’яднанай у веры, надзеі і любові. Гэту кнігу можна разглядаць як ліст с. Луцыі, скіраваны да кожнага чалавека, зацікаўленага шчасцем сужэнства і сям’і.
Кніга паўстала ў кантэксце святкавання Міжнароднага Года Сям’і. Тэксты сабраў Людовік Кондар SVD – пастулятар беатыфікацыйнага працэсу фацімскіх візіянераў.

B. Матэрыялы дадатковыя:
 a)  дыск CD у фармаце MP3 – з медытацыямі на першыя суботы месяца 2015 года:
Тэкст: сп. Моніка Валусь
Чытае: сп. Галіна Лабонарска
Музыка: кс. Раман Лабонарскі


b) Успаміны Сястры Луцыі, Tом I, Рэд. Л. Кондар
c) Малітоўнік сэрца









d) брашуры і плакаты 
(фармат 34×48 cm)
- Вялікая Фацімская Навэнна
- Прысвячэнне Беззаганнаму Сэрцу Марыі
- Набажэнства Першых Суботаў Месяца



 e) складаныя брашуры (фармат 12x20cm)
- Малітва Вялікай Фацімскай Навэнны
- Абрад прысвячэння Беззаганнаму Сэрцу
- Літанія да благаславёных Францішка і Гіяцынты
- Культ Беззаганнага Сэрца Марыі. Погляд Касцёла
- Дыпломік на Пяць Першых Суботаў Месяца


   f) абразкі (фармат 7,5 x 14 cm) з тэкстам на іншым баку:
- Вялікая Фацімская Навэнна – умовы
- Малітва даручэння ВФН
- Наб. Першых Суботаў Месяца
- Малітва Енёла з Фацімы
- Акт прысвячэння Беззаганнаму Сэрцу



 g) Фігурка Маці Божай з Беззаганным Сэрцам (35 cm)












Адначасова інфармуем, што кожнага з Вас, хто замаўляў на гэты год поўны пакет (не адну кнігу ці брашуру) матэрыялаў Вялікай Фацімскай Навэнны, мы ўпісваем у адрасовую базу. Такім чынам у чарговым годзе Навэнны мы аўтаматычна высылаем падрыхтаваны пакет дапаможных матэрыялаў. Мы гэта робім, таму што не маем разгорнутай адміністрацыі, дзякуючы гэтаму публікацыі могуць быць нашмат дзешавейшыя. Мы хочам, аднак, падкрэсліць, што мы нікому не высылаем матэрыялаў супраць яго волі. Таму мы таксама просім кожнага з Вас аб супрацоўніцтве, а менавіта – калі хтосьці са Спадарства атрымаў у гэтым годзе ўвесь пакет матэрыялаў і не хоча атрымліваць іх у наступныя гады без папярэдняга асабістага замаўлення, просім аб гэтым нас паінфармаваць наступным чынам: – па тэлефоне, – емейлам, – лістом.
 кс. Кшыштаф Чапля SAC – Дырэктар Фацімскага Сакратарыяту

Замаўляць матэрыялы можна пішучы на адрас:
SEKRETARIAT FATIMSKI
os. Krzeptówki 14
34-500 Zakopane
tel. 18/ 20 66 420

fax. 18/ 20 13 265
 E-mail: fatima@smbf.pl

Больш інфармацыі тут:
http://www.sekretariatfatimski.pl/aktualnosci/646-materiay-pomocnicze-wnf-na-rok-2015


http://www.sekretariatfatimski.pl