2013 - Эўхарыстычны ключ. Цуд над цудамі, які змяняе ўсё.

Год 2013 – пяты год
Вялікай Фацімскай Навэнны

   Адным з найбольш актуальных элементаў паслання з Фацімы з’яўляецца нагадванне сучасным людзям пра значэнне Святой Камуніі, указаны Марыяй як асаблівы сродак для ўзнагароды Богу за грахі, багахульствы і знявагі Божай любові, якая праяўляецца менавіта ў Эўхарыстыі. Гэта бязмежна важна, і калі б хто-небудзь амінаў бы эўхарыстычны аспект паслання Фацімскай Спадарыні, тым самым скажаў бы яго сапраўдны сэнс. Нельга Эўхарыстыю аддзяліць ад “Фацімы”, таму гэты чарговы год Вялікай Фацімскай Навэнны засяроджваецца вакол тэмы: “Эўхарыстычны ключ. Цуд над цудамі, які змяняе ўсё”.
   Калі бп. Вэначыё Перэйра з Фацімы папрасілі падсумаваць фацімскае пасланне, ён сказаў: “Фаціма гэта ўзнагарода, узнагарода, а перш за ўсё Эўхарыстыя і Святая ўзнагараджальная Камунія”. Біскуп дадаў, што Эўхарыстыя і святая ўзнагараджальная Камунія гэта таксама наведванне Найсвяцейшага Сакраманту і яго адарацыя, і перш за ўсё, святая Імша. Штодзённае навяртанне і пакута чэрпаюць сваю крыніцу і спажыванне ў Эўхарыстыі, таму што ў ёй прысутнічае ахвяра Хрыста, праз якую мы былі пяднаныя з Богам.
   Кс. Роберт Фокс (заснавальнік Апастальства Фацімскіх сямей у ЗША) у разважаннях аб пасланні Маці Божай у 1917 г. адносна Эўхарыстыі кажа, што Езус Хрыстус праз сваю смерць на крыжы раз і назаўсёды, без рэшты, стаўся найдасканалейшай узнагародай Богу Айцу за ўсе нашыя грахі. Бог жадае аднак ад чалавека супрацоўніцтва ў ахвяры свайго ўмілаванага Сына. Дык робім жа гэта праз акты скрухі, а таксама праз добрыя ўчынкі і малітву. І хоць усё, што не з’яўляецца грахом, можа быць ахвяраванае Богу ў форме асабістай узнагароды, аднак найвышэйшай яго формай заўсёды застаецца Эўхарыстыя – св. Імша і адарацыя Езуса, прысутнага ў Найсвяцейшым Сакраманце. У кожнай ахвяры св. Імшы сваім асабістым удзелам і словамі сказанымі святаром, мы злучаем свае сэрцы з Езусам, які з любові “памёр за нас, калі мы былі яшчэ грэшнікамі” (пар. Рым 5, 8).
    Ці кожны з нас, што ведае фацімскае пасланне, бачыць наколькі важны яго “эўхарыстычны аспект”? Звычайна ў поглядзе на Фаціму наша ўвага засяроджваецца на ружанцы, пакуце, навяртанні. Эўхарыстыя не занадта часта падкрэсліваецца, а нават можна – калі не глыбока ахапіць гэтае пытанне – сцвердзіць, што падкрэсліванне марыйнасці Фацімы зрабіла так, што сцяжок Эўхарыстыі амінаецца. Таму ўзгадаем некалькі фактаў з гадоў 1916-1917, каб убачыць важнасць Эўхарыстыі, без якой мы не зразумеем ва ўсёй поўні фацімскага паслання.
   У адным з аб’яўленняў Анёла, якія папярэднічалі сустрэчы з Маці Божай, фацімскія дзеці бачылі менавіта Божага пасланца, які трымаў у руцэ келіх, над якім узносілася Гостыя. З яе сплывалі да келіха кроплі крыві. Раптам келіх і Гостыя павіслі ў паветры. Анёл укленчыў на вачах дзяцей на зямлі і казаў ім тры разы паўтарыць словы малітвы: “Найсвяцейшая Тройца, Айцец, Сын і Дух Святы, у найглыбейшай пакоры аддаю Табе пашану і ахвярую Табе Найдаражэйшыя Цела і Кроў, Душу і Боскасць Езуса Хрыста, прысутнага на алтарах усяго свету як узнагароду за знявагі, багахульствы і абыякавасць, якія Яго зневажаюць. Праз бясконцыя заслугі Яго Найсвяцейшага Сэрца і Беззаганнага Сэрца Марыі прашу Цябе аб ласцы навяртання бедных грэшнікаў”.
   Потым анёл узяў у руку келіх і Гостыю. Гостыю даў Луцыі, а тое, што было ў келіху Францішку і Гіяцынце. Пры гэтым ён сказаў такія словы: “Прыміце Цела і піце Кроў Езуса Хрыста, так жудасна зняважанага няўдзячнымі людзьмі, пакутуйце за іх грахі і суцяшайце вашага Бога”. І зноў укленчышы, ён тры разы паўтарыў словы ўжо вядомай малітвы.
   У нашым сучасным свеце, дзе мы так часта сустракаемся з паслабленнем веры ў сапраўдную прысутнасць Пана Езуса ў Найсвяцейшай Эўхарыстыі, вельмі важна звярнуць увагу на тое, што дзеці перажывалі сапраўдную прысутнасць Бога-Чалавека ў Найсвяцейшым Сакраманце. Моц прысутнасці Божай была для іх настолькі інтэнсіўнай, “што дзеці адчувалі сябе цалкам паглынутымі” – як піша кс. Р. Фокс. Доўга не маглі думаць пра штосьці іншае, а вонкавыя абавязкі рабілі як бы з дапамогай  нейкай надзвычайнай моцы, без асабістага ўдзелу. Адчувалі пры гэтым супакой і шчасце, але гэта былі пачуцці вельмі ўнутраныя, бо іх душы цалкам засяроджваліся на Богу. Адначасова дзяцей агарнула вялікая фізічная слабасць.
   Трэба падкрэсліць той факт, што ў трэцім аб’яўленні анёла дзецям была перададзеная найвялікшая таямніца веры – таямніца Эўхарыстыі, у якой рэчаісна прысутнічае Езус Хрыстус. Таму трэба заўважыць, што анёлы яднаюцца з людзьмі ў адарацыі Бога ў Эўхарыстыі і адаруюць Бога паўсюль там, дзе Хрыстос прысутнічае ва ўсіх табернакулюмах свету. Кожны раз, калі мы кленчым перад Езусам, укрытым у Табернакулюме, альбо ўдзельнічаем у ахвяры св. Імшы, наш Анёл Ахоўнік побач з намі. Гэта менавіта ён натхняе нас на малітву. Паколькі анёл падрыхтаваў дзяцей да спаткання з Маці Божай, метад і змест гэтай падрыхтоўкі вельмі істотныя, каб добра зразумець і прыняць словы фацімскага паслання. Мы не можам амінуць Эўхарыстыі, яна заўсёды павінна быць на першым месцы і ў цэнтры нашай увагі.
    Памятаем з разважанняў на 2012 год, якія засяроджваліся на ўзнагародзе за грэшнікаў, што Бог прагне ўсталяваць у свеце набажэнства да Беззаганнага Сэрца Марыі, прагне ўдзяліць свету міласэрнасць праз Беззаганнае Сэрца. Спадарыня з неба нагадвае, што Бог вельмі зняважаны, і просіць: “Няхай людзі больш не абражаюць Бога грахамі, бо Ён і так ужо вельмі зняважаны”. У цэнтры гэтага ўзнагараджальнага набажэнства стаіць Эўхарыстыя. Прагнучы яшчэ глыбей схіліцца над гэтымі словамі і зместам набажэнства, якое ў дары мы атрымалі ад Бога ў Фаціме, узгадаем аб’яўленні, якія адбыліся ўжо пасля 1917 году. Найсвяцейшая Эўхарыстыя застаецца іх цэнтрам. Нічога дзіўнага: Марыя – Маці Эўхарыстыі. Яна, носячы Езуса пад сваім сэрцам, была Яму першым табернакулюмам.
   У чэрвені 1929 г. у Туі (Гішпанія) адбылося аб’яўленне, якое заслугоўвае асаблівай увагі з-за яго эўхарыстычнага характару. Сястра Луцыя так апісвае гэтае аб’яўленне: “Я папрасіла ў сваіх настаяцеляў і спаведніка дазвол на святую гадзіну кожную ноч з чацвярга на пятніцу з 23.00 да поўначы. Аднойчы ноччу я малілася адна. Укленчыла пасярэдзіне капліцы, каб прачытаць малітву анёла. Паколькі адчувала сябе стомленай, я ўзнялася і малілася з узнесенымі ўгару рукамі. Гарэла толькі вечная лампадка. Раптам сталася вельмі ясна па ўсёй капліцы з-за надзвычайнага святла.
   На алтары з’явіўся прамянеючы крыж, які ўзвышаўся аж да паталка. У больш ясным святле можна было выразна ўбачыць на верхняй частцы крыжа аблічча і цела чалавека. Над яго грудзямі можна было ўбачыць светлага голуба. Да крыжа было прыбітае цела другога чалавека. Трохі ніжэй вісеў келіх і вялікая Гостыя, на якую спадалі кроплі крыві з аблічча Ўкрыжаванага і адной раны на грудзях. З Гостыі гэтыя кроплі сплывалі да келіха. Пад правым плячом крыжа стаяла Найсвяцейшая Панна Марыя. Была гэта Маці Божая Фацімская са сваім Беззаганным Сэрцам у левай руцэ, без мяча і ружаў, але з цярнёвай каронай і полымем. Пад левым плячом крыжа вялікія літары, як бы з чыстай крынічнай вады, сплывалі на алтар, пішучы словы: ЛАСКА І МІЛАСЭРНАСЦЬ. Я зразумела, што мне была дадзеная таямніца Найсвяцейшай Тройцы. І я атрымала натхненне наконт гэтай таямніцы, якое мне аднак, нельга выяўляць”.
   У гэтым аб’яўленні Марыя паказваецца нам як Маці Касцёла. “У Эўхарыстыі Касцёл стаіць разам з Марыяй як бы ў стоп крыжа, з’яднаны з ахвярай і заступніцтвам Хрыста” – чытаем мы ў Катэхізісе Каталіцкага Касцёла (1370). Эўхарыстыя тут прадстаўлена так сама як і ў ахвяры крыжа. Тут прысутныя тры Асобы Найсвяцейшай Тройцы. Дзякуючы ахвяры, якую Пан Езус склаў на крыжы, з алтара сплываюць ЛАСКА І МІЛАСЭРНАСЦЬ, каб сваёю збаўчай моцай агарнуць увесь свет. Блаславёная Дзева, Маці Касцёла, аб’яўляецца тут, як Маці Эўхарыстыі. Стаіць тут пад правым плячом крыжа, на якім вісіць Яе Сын. Найсвяцейшая Кроў сплывае як з Цела Хрыста так і з Хрыста Эўхарыстычнага. Кроў сплывае да Келіха на алтары, каб выліць ЛАСКУ І МІЛАСЭРНАСЦЬ на ўсё чалавецтва.
   Калі мы кажам пра захаванне раўнавагі ў нашай духоўнасці, падкрэслівае кс. Р. Фокс, мы маем на ўвазе нашыя адносіны да Бога і да бліжняга. Часамі гэтыя два аспекты акрэсліваюцца як плоскасць “вертыкальная” і “гарызантальная”. Захаванне толькі кірунку “вертыкальнага” азначае выключна зварот да Бога, што выключае наш падыход да бліжніх у Містычным Целе Хрыста. І наадварот, калі б мы мелі на ўвазе толькі бліжніх, а значыцца прынялі б толькі плоскасць “гарызантальную”, з’явілася б боязь не выконваць нашых абавязкаў адносна Бога. Абодва кірункі нам вельмі неабходныя, і “вертыкальны” і “гарызантальны”. Крыж, на якім памёр Пан Езус, вызначае нам абодва кірункі і забяспечвае жыццёвую раўнавагу, якую мы так шукаем. Менавіта ў першай малітве, якой анёл навучыў дзяцей, указаў ім два кірункі. Вертыкальны: “О мой Божа, веру ў Цябе, праслаўляю Цябе, люблю Цябе, давяраю Табе”, а таксама гарызантальны: “Прашу ў Цябе прабачэння за тых, што ў Цябе не вераць, Цябе не праслаўляюць, Цябе не любяць, Табе не давяраюць”. Абодва гэтыя аспекты прысутнічаюць у нашай паставе калі мы дасканала праслаўляем Бога ў Хрысце, з Хрыстом і праз Хрыста ў ахвяры св. Імшы, якая з’яўляецца найвышэйшай і найдасканальшай формай узнагароды. Яна таму дасканалая, што сам Езус Хрыстус, найвышэшы Святар, стаецца ахвярай кожнай св. Імшы, якая робіць прысутнай ахвяру крыжа. І хоць Езус не памірае яшчэ раз, гэта кожная св. Імша з’яўляецца працягам той самай ахвяры, што Ён склаў за нас на крыжы. Кожная св. Імша з’яўляецца для нас дарам, у якім мы кожны раз можам атрымаць багатыя плёны ахвяры Езуса.
   Катэхізіс Каталіцкага Касцёла вучыць, што падчас кожнай святой Імшы нястомна адбываецца бескрывавая ахвяра крыжа і адначасова робіцца прысутным жывы Хрыстос – той самы, што ўваскрос, узышоў на неба і сядзіць праваруч Айца. Гэта жывы Хрыстос, уваскрослы і поўны хвалы. Яго хвала ўкрытая для нас пад відам хлеба і віна, так як некалі была ўкрытая для тых, сярод каго Ён жыў і навучаў, калі збаўляў свет.  Менавіта такой веры патрабуе свет, патрабуе кожны з нас, каб на шляхах сучаснасці не стаміцца, каб не звярнуць са шляху да вечнасці. Неабходнасць вяртання да Эўхарыстыі, да веры ў сапраўдную і рэчаісную прысутнасць Бога ў Найсвяцейшым Сакраманце, як жа моцна гучыць разам з заклікам з Фацімы. Гэта, як піша с. Луцыя яшчэ адзін заклік да веры, надзеі і любові, каб веліч Божай Істоты праслаўляць на зямлі, удзень і ў гадзіну, вызначаную Ім, у знаках і планах Яго бясконцай міласэрнасці.
    Памятаем, што апостальскім лістом Бэнэдыкта XVI “Porta fidei” 11 кастрычніка 2011 г. напісанага ў 50 гадавіну адкрыцця Другога Ватыканскага Сабору, у Каталіцкім Касцёле распачынаецца Год Веры. Ён працягнецца да 24 лістапада 2013 г. – да Нядзелі Хрыста Валадара. У Годзе веры прадугледжана таксама, каб 13 кастрычніка 2013 г. прызначыць днём Марыі; дата здаецца вельмі красамоўнай з-за супадзення з фацімскімі аб’яўленнямі, якія 13 кастрычніка скончыліся “цудам сонца”. Папа падкрэслівае, што “Год Веры павінен паспрыяць вяртанню да Езуса і адкрыццю веры”, каб усе дзеці Касцёла сталіся ў сённяшнім свеце “верагоднымі і радаснымі сведкамі ўваскрослага Пана”, а таксама здабылі здольнасць паказаць шматлікім шукаючым “брамы веры”.
   Памятаем і нагадваем іншым, што Марыя для нас найлепшая дапамога і правадніца да Хрыста. Як жа прыгожа паказваюць гэта словы Бэнэдыкта XVI: “У Лацінскай Амерыцы некаторыя краі, напрыклад Мексіка, сталіся хрысціянскімі, калі ў Гвадэлупе аб’явілася Маці Божая. У адзін момант людзі зразумелі: “Так, гэта наша вера; так мы сапраўды дойдзем да Бога; Маці нам Яго пакажа; у Ёй знаходзіцца перамененае і ўзнёслае багацце нашых рэлігій”. Дзве постаці дазволілі паверыць людзям у Лацінскай Амерыцы: адна – гэта Маці Божая, а другая – гэта Бог, які пакутуе, які церпіць усё, чаго яны дасведчылі праз гвалт.
   […] Вера развіваецца. Яна звязаная са штораз мацнейшымі ўваходамі ў свет Маці Божай як указальніка, як святла ад Бога, як Маці, праз якую мы можам таксама распазнаць Сына і Айца. Так, Бог даў нам знак, менавіта ў XX стагоддзі. Для  нашага рацыяналізму і перад абліччам паўстаючых дыктатур, Ён паказвае нам пакору Маці, якая аб’яўляецца маленькім дзецям і кажа ім тое, што з’яўляецца істотным: вера, надзея, любоў, пакута.
   Можна сказаць, што людзі тут знаходзяць вакно. Я бачыў у Фаціме, як да соцен тысяч людзей дзякуючы таму, што Марыя сказала малым дзецым, у нейкім сэнсе вяртаецца зрок, які дазваляе бачыць Бога ў гэтым свеце з яго абмежаванасцямі і ўсёй яго закрытасцю.
    Няхай пяты год Вялікай Фацімскай Навэнны, які з’яўляецца нагодай да засяроджвання над таямніцай Эўхарыстыі, паспрыяе ажыўленню нашай веры, духоўнаму ўзмацненню Найсвяцейшым Целам і Крывёю Хрыста Пана, а таксама дапаможа зразумець пасланне з Фацімы, якое Бог праз Марыю даў чалавеку ў 1917 годзе. Няхай гэта прынясе такія плёны, каб кожны з нас мог перайсці ад слоў да ўчынкаў, каб выканаць указанні, дадзеныя нашай Маці, каб змяніць навакольны свет, які пагружаецца ў грэх і цярпенне, каб вярнуць зрок, які дае магчымасць бачыць Бога.

Кс. Кшыштаф Чапля SAC
Дырэктар Фацімскага Сакратарыяту
 

Матэрыялы Вялікай Фацімскай Навэнны на 2013 год

1. Эўхарыстычны ключ. Цуд над цудамі, які змяняе ўсё.
Гэта падставовыя матэрыялы на пяты год Вялікай Фацімскай Навэнны. У кнізе ёсць казанні, малітвы, ружанцовыя разважанні, тэксты для медытацыі на марыйны апэль на ўсе першы суботы 2013 году. Апрацаваў матэрыялы калектыў Фацімскага Сакратарыяту пад кіраўніцтвам кс. Кшыштафа Чаплі SAC.

2. Фаціма і Эўхарыстыя. Погляд Касцёла. Рэдактар кс. Марыян Кавальчык SAC
Бяручы ў рукі „эўхарыстычны ключ”, аўтары гэтай публікацыі мелі свядомасць, што мэта іх артыкулаў гэта паказаць “цуд над цудамі, які ўсё змяняе” i ўсё робіць новым (пар. Ap 21,5). Таму пасля артыкула, які засяроджвае веру на рэчаісным існаванні і неабходнасці праслаўлення Хрыста ў Эўхарыстыі, а таксама паказвае Анёла з Фацімы, што ўдзяляе фацімскім дзецям святую Камунію, паказваецца Марыя, якая вядзе да Хрыста як да фундамента Касцёла. Асабліва важным для нашага жыцця верай з’яўляецца тое, што Марыя даецца як Маці кожнага чалавека ў асобе св. Яна. Чарговы артыкул засяроджваецца на ўжо ўзгаданай пастаці Марыі як „Жанчыны Эўхарыстыі” у аспекце першасуботніх разважанняў, падчас якіх – у духу Яе Беззаганнага Сэрца – мы разважаем над таямніцамі ружанца. У межах першасуботніх набажэнстваў, з акцэнтам на абыход пяці першых субот, ёсць таксама артыкул пра патрэбу ўзнагароджвання Марыі ў кантэксце пазнання фундаментальных праўд пра Маці Хрыста і Касцёла, з улікам пяці відаў зняваг супраць Беззаганнага Сэрца Марыі. У канцы публікацыі знаходзіцца артыкул, які звяртае ўвагу на споведзь і ўдзел у Эўхарыстыі, а таксама ўзбуджэнне ўзнагараджальнай інтэнцыі Беззаганнаму Сэрцу Марыі падчас прыняцця св. Камуніі.

3. Вялікая Фацімская Навэнна ў сям’і Кавальскіх (з дыскам). Эва Хантэр
Кніга скіраваная да сямей, якія прагнуць супольна перажыць і ўсталяваць у сваё сям’і пасланне Найсвяцейшай Дзевы. Асаблівы акцэнт у ёй робіцца на эўхарыстычнае пасланне.
Багатыры кнігі, сужонкі Кавальскія, расказваюць пра гісторыю пастушкоў, якім аб’явілася Маці Божая, і адначасова паказваюць іх сваім дзецям як узор падрыхтоўкі да Першай Святой Камуніі і паглыблення рэлігійнага жыцця.
Шмат цудоўных ідэй: размоў, варыянтаў рахунку сумлення, правядзення ўрачыстасцяў ахвяравання Беззаганнаму Сэрцу Марыі, абыходу набажэнства першых субот месяца павінна дапамагчы сучасным дзецям лепш зразумець найважнейшыя элементы фацімскага паслання, перажыць яго і выканаць.
Да кнігі далучаецца дыск з радыёпастаноўкай вядомага артыста Дарыюша Кавальскага, а таксама матэрыялы, што дапамогуць рабіць асабісты рахунак сумлення.

Больш даведацца можна на старонцы Фацімскага Сакратарыяту
http://sekretariatfatimski.pl/ 
Матэрыялы Вялікай Фацімскай Навэнны на 2013 год (на польскай маве) можна замаўляць беспасрэдна ў Фацімскім Сэкратарыяце:  Sekretariat Fatimski
Os. Krzeptówki 14
34-500 Zakopane
e-mail: sekretariat@smbf.pl
tel. (0-18) 20 66 420