2010 - Бяспечныя напрыканцы часоў. Заўсёды пры Марыі.

Ліст на 2010 год

Дарагія браты і сёстры!
Прыхільнікі Марыі, Маці Хрыста і нашай!

Ініцыятыва Вялікай Фацімскай Навэнны, якая распачалася 13 мая 2009 году, нарадзілася са свядомасці вялікіх шлюбаў, складзеных Марыі. Пачынаючы ад Шлюбаў караля Яна Казіміра ў 1656 годзе, праз прысвячэнне Польскага Народу Беззаганнаму Сэрцу Марыі Біскупствам Польшчы ў 1946 годзе, аж да прысвячэння Беззаганнаму Сэрцу Марыі Янам Паўлам II 25 сакавіка 1984 году, мы маем дачыненне з падзеямі, пра якія нельга забыцца. Мы злажылі шлюбы, якіх ніхто не адмяніў, ад якіх нас ніхто не звольніў; час нанова гэта ўсвядоміць; можа гэта найлепшы час, каб іх споўніць. Споўніць, а тым самым дазволіць, каб праз Беззаганнае Сэрца Марыі змяніўся свет.

Звернем увагу на тое, як часта мы кажам, што сённяшні свет перастаў верыць у Бога, ці тое, што сучасны чалавек губляе сэнс жыцця, адчувае страту надзеі і хапаецца за сродкі, якія даюць толькі ілюзію шчасця. Чалавек XXI стагоддзя апынуўся ў змаганні са злом на “прыканцы часоў” і губляе, а можа ўжо згубіў, пачуццё святога і пачуццё граху. Гэтыя з’явы становяцца хваробай, якой хварэе ўсё больш людзей, і што самае дрэннае, не ўсе гэта ўсведамляюць. Таму актуальнасць фацімскага паслання з кожным годам, здаецца, нават узарстае. Бо фацімскае пасланне дае вельмі дакладныя метады аналізу стану душы чалавека, а таксама бязмежна плённыя сродкі лячэння. Досыць простага прыкладу – закліку Маці Божай: “Штодзённа маліцеся на ружанцы”. Як мы спаўняем гэтую просьбу?

Пасланне гэтае, як падкрэсліваў Ян Павел II, з’яўляееца ратункам для свету, бо нясе вялікія абяцанні для яго ў глабальным вымярэнні. Ратунак гэты ў Беззаганным Сэрцы Марыі праз набажэнства першых субот месяца. Калі рэцэпт супраць зла мы ўжо ведаем, калі дае нам яго Пані з Неба, то чаму не казаць пра гэта свету, чаму не прыкласці намаганні, каб пра пасланне з Фацімы даведаўся свет. Вялікая Фацімская Навэнна, як дупастырская ідэя, выходзіць насустрач і з’яўляецца запрашэннем да таго, каб прыкласці ўсе магчымыя намаганні, каб “Марыя была больш вядомая і каханая”, каб пасланне надзеі і ратунку мог пазнаць кожны чалавек, дзе б ён не жыў, і кім бы не быў.

Ксёндз Леон Цесляк, паллатын, які побач з кс. кард. А. Хлондам падрыхтаваў акт прысвячэння Польшчы Беззаганннаму Сэрцу Марыі, у выданай у 1946 годзе кніжачцы “Ахвяраванне Польшчы Беззаганнаму Сэрцу Марыі”, напісаў наступныя словы:

“У грамадскіх пачуццях мы часта схільныя задавальняцца толькі эмацыйна перажываным знешнім бокам: узнёслымі казаннямі, урачыстымі святкаваннямі, мала звяртаючы ўвагу на змест. Вяртаемся да жыцця без вялікай унутранай змены. І нічога дзіўнага, бо толькі ўстрасаючыя перажыванні могуць справакаваць змену падыходу да кашоўнасцяў; разумеем тады памылкі і працяваем рукі да істотных каштоўнасцяў. Затое, змены схільнасцяў можна дасягнуць шляхам сістэматычнай і ахвярнай працы ў шэрым штодзённым жыцці. Таму не здзіўляе нас тое, што апошняя вайна, настолькі жудасная і доўгая, не змяніла агульнага падыходу, хоць і змяніла шкалу каштоўнасцяў. Выржэннем гэтага з’яўляецца агульнае зразуменне найвышэйшых каштоўнасцяў – рэлігійных і звязаных з імі вялікімі праўленнямі каталіцкасці. Але не памыляймася: гэта яшчэ не духовая змена Народу. Цяпер час пачаць вялікую выхаваўчую працу, якая можа змяніць нас унутрана. За заданне гэтае бярэцца Касцёл і ўсе Выхаваўцы Народу: з сям’і, школы, арганізацый выхавання паза школьнага і ўсіх адзінак ідэалагічных”. (…)

Набліжаецца стогадовы юбілей аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме, а колькі ж ёсць каталікоў, якія яшчэ не ведаюць фацімскага паслання. Як жа актуальныя сёння словы кс. Цесляка. Трэба гэта змяніць. Калі мы любім Маці Божую, то трэба пачаць гаварыць пра гэтую любоў: можа іншыя таксама шукаюць гэтай любові. Калі мы знайшлі любоў Маці Божай, дапаможам іншым Яе знайсці, і тады вакол нас запануе любоў і свет зменіцца.

(…) Кожны з нас, хто далучыўся да Вялікай Фацімскай Навэнны, павінен увесь год быць цалкам для Марыі – Totus Tuus. Няхай нашае адданне Марыі ў гэты час, калі мы знаходзімся на “краю часоў” – цяжкай хвіліны змагання паміж дабром і злом – дазволіць Марыі учыніць цуд, каб змяніўся свет.