Езус хоча нас выкарыстаць

РАЗВАЖАННЕ ІІІ
ЕЗУС ХОЧА НАС ВЫКАРЫСТАЦЬ

Мы шмат чулі пра марыйныя аб’яўленні 1917 года. Мы ведаем змест усіх трох частак фацімскай таямніцы, мы ведаем, што для Святога Айца пасланне Маці Божай Фацімскай з’яўляцца “адзіным сродкам збаўлення свету”. Ці мы, аднак, не павінны вучыцца чытаць змест фацімскіх аб’яўленняў вельмі асабістым чынам?
Гэта аб’яўленне дадзена для нашых часоў. Яго прадказанні, абяцанні і перасцеражэнні вызначаюць наш шлях. Нам трэба вучыцца трактаваць яго як асабістае пасланне, скіраванае да кожнага з нас, інакш мы ніколі не зможам зразумець таго, што з’яўляецца сэрцам фацімскага паслання.
Разважанне над зместам марыйнага паслання не павінна быць для нас цяжкім заданнем. Таму што, як у прыхільнікаў ружанца, у нас “разважаючае сэрца” – мы штодзенна разважаем над таямніцамі жыцця Марыі і Езуса.

Пачнем з самага пачатку. У 1925 годзе, праз сем гадоў пасля заканчэння фацімскіх аб’яўленняў Найсвяцейшая Панна Марыя дазволіла сястры Луцыі раскрыць другую частку фацімскай таямніцы. Яе прадметам было набажэнства да Беззаганнага Сэрца Марыі.
Вось змест запісак, якія выйшлі з-пад яе рукі.
Візіянерка пісала ў 1927 годзе: “Луцыя прасіла, каб яе забралі да неба. Найсвяцейшая Панна сказала: “Так, Гіяцынту і Францішка я хутка забяру з сабой”. Ты, аднак, павінна яшчэ застацца на зямлі. Я хачу выкарыстаць цябе, каб быць больш вядомай і каханай. Бог хоча ўстанавіць у свеце ўшанаванне майго Беззаганнага Сэрца. Тым, што прымуць гэтае набажэнства, я абяцаю збаўленне.  Гэтыя душы будуць каханыя Богам, як кветкі, пастаўленыя мной для аздобы яго трону.”
Мы таксама хацелі б пайсці да неба. Калі нашая вера настолькі глыбокая, што неба з’яўлецца нашым домам і доўгачаканым месцам злучэння з Богам, якога мы любім больш за ўсё; калі мы верым, што там мы нарэшце сустрэнемся з Марыяй і Яе святымі, а таксама з нашымі блізкімі, якія ўжо адышлі; калі мы ведаем, што з неба мы лепш зможам дапамагчы тым, што тут засталіся – то, ці ж наша сэрца не рвецца туды, куды хацелі пайсці фацімскія дзеці? Яны ўбачылі Каралеву неба і зразумелі, што апынуцца ў небе – гэта адзіная мэта жыцця і вяршыня шчасця.
Яны былі аднак гатовыя застацца…  Сястра Луцыя пражыла на зямлі да 2005 года. Яна павінна была выканаць місію. Трохі ўжо ведаем, якую: трэба было перадаць свету фацімскую таямніцу і давесці да чарговага прысвячэння Папам свету Яе Беззаганнаму Сэрцу. Але, перш за ўсё, трэба было ўстанавіць у Касцёле набажэнства першых суботаў месяца. Для гэтага – па волі Божай – Марыі было патрэбнае супрацоўніцтва Сястры Луцыі…
Таксама і нас Найсвяцейшая Маці ўсё яшчэ не забірае да сябе. Ці і мы Ёй патрэбныя? Ці і ў нас ёсць нейкае заданне для выканання? Можа мы да канца нават і не ведаем. Можы мы жывем для таго, каб праз год, два, дзесяць скласці сведчанне нашай веры, каб публічна выказаць сваю любоў да Бога і Яго Маці? А можа мы не ведаем, для чаго жывем, таму што ніколі не задавалі сабе гэтага пытання, не шукалі на яго адказу ў малітве, не прасілі Духа Святога, каб Ён паказаў нам шлях, якім мы павінны крочыць? Нічога, ужо сёння мы можам стаць на калені і прасіць паказаць нам сэнс нашага жыцця. Можа гэта цярпенне? Можа Марыі патрэбны нашы ружанцы? Можа Яна хоча зрабіць нас сваімі сведкамі: не столькі нашымі казаннямі, колькі наследаваннем Яе цнотаў? Можа Яна хоча, каб мы сталі ў сваіх асяроддзях апосталамі набажэнства першых суботаў? А можа нават хоча ад нас самага вялікага сведчання… мучаніцтва ў абароне Яе годнасці?
Пакуль мы не выканаем нашага задання, мы будзем патрэбнымі. Будем жыць на зямлі, але наша жыццё будзе мець глыбокі сэнс – схаваны ў Богу.

“Беззаганнае Сэрца з’яўляецца каналам, праз які Бог дазваляе сплываць у маю
душу вялікай колькасці ласкаў”.
Сястра Луцыя, ліст 9 снежня 1940.

Вернемся да размовы Луцыі з Найсвяцейшай Маці.
“Значыцца я застануся тут адна?” – спыталася сумная Луцыя.
“Не, дачка, я ніколі цябе не пакіну. Маё Беззаганнае Сэрца будзе тваім прытулкам і шляхам, якія прывядуць цябе ў неба”.
Якое цудоўнае абяцанне! Мы ніколі не бываем адны. Калі мы прагнем служыць Марыі, Яна нас не пакіне нават на хвілінку. Яна будзе насіць нас у сваім Сэрцы, а значыцца любіць і сцерагчы. Яна будзе нас вучыць святасці – усё ж такі Яе Сэрца, у якім Яна нас носіць, Беззаганнае. Яно будзе для нас месцам сховішча ад спакусаў і небяспекаў. Больш таго, хто ніколі не пакіне Марыі, Той, якая верна чувае пры сваіх дзецях, той напэўна дзень за днём ідзе да неба! Якой жа радасцю павінна нас напаўняць перакананне, што кожны дзень набліжае нас да неба, што ён не змарнаваны, што служыць Божым справам!
А ўсё, што звязвае нас з Беззаганным Сэрцам Марыі. Таму мы павінны лепш Яе пазнаць, бо тут знаходзіцца ключ да хвалы нашай Маці і крыніца нашага асвячэння.

Столькі думак нараджаецца ў нас, калі мы чытаем кароткае апісанне падзей 13 ліпеня 1917 года. Што ж тады можна будзе казаць, калі мы задумаемся над поўнай справаздачай гэтага аб’яўлення, якое было запісана ў 1941 годзе (так званы чацвёрты успамін). Прачытаем яго згодна з храналогіяй яго паўстання:
“13 чэрвеня 1917 г. пасля малітвы на ружанцы з Гіяцынтай, Францішкам і іншымі прысутнымі асобамі мы зноў убачылі бляск збліжаючагася святла (тое, што мы называлі маланкай), а потым над скальным дубам Маці Божую, цалкам падобную да постаці ў маі. “Чаго Спадарыня ад мяне жадае?” “Я хачу, каб вы прыйшлі сюды 13 дня наступнага месяца, каб штодзённа маліліся на ружанцы і навучыліся чытаць. Потым я скажу вам, чаго жадаю”. Я папрасіла аздараўлення аднаго хворага. “Калі навернецца, выздавіць на працягу года”. “Я б хацела папрасіць, каб Спадарыня забрала нас у неба”. “Так, Гіяцынту і Францішка я хутка забяру. Ты, аднак, застанешся тут на нейкі час. Езус хоча выкарыстаць цябе, каб людзі Мяне пазналі і пакахалі. Ён хоча ўстанавіць у свеце набажэнства да майго Беззаганнага Сэрца”.
І нам трэба навучыцца штодзённа пытаць Маці Езуса: “Чаго Спадарыня ад мяне жадае?” Яна наша Спадарыня, мы – Яе слугі. Кожны дзень мы павінны імкнуцца выканаць тое, што Яна жадае. Гэта не цяжкае жаданне, бо мы ведаем, чаго Марыя ад нас чакае: штодзённага ружанца, штодзённага прымання цярпенняў і працы у інтэнцыі ўзнагароды за раны, якія наносяць Яе Сэрцу, штодзённай малітвы за Святога Айца… Гэта фундаментальнае жаданне нашай Маці. Але можа Яна просіць нас аб нечым большым? Можа, калі мы будзем адкрывацца на Яе ўказанні, просьбы і жаданні, мы аднойчы пачуем голас, які скажа нам, што нам трэба рабіць? Альбо атрымаем ясны знак з неба? Зразумеем тады, што Езус хоча выкарыстаць нас для памнажэння хвалы сваёй Маці вельмі дакладным чынам.

“Бог адзіны, пісала сястра Луцыя,
хто можа нас уратаваць”. Ён хоча зрабіць гэта “праз пасрэдніцтва Беззаганнага Сэрца Марыі, нашай нябеснай Маці, якая такая добрая!”
Сястра Луцыя, ліст 1943 г.

Сястра Луцыя атрымала такое дакладнае заданне – яна павінна была дапамагчы ўстанавіць набажэнства да Беззаганнага Сэрца Марыі. Яно павінна быць для Маці Божай вельмі важным, калі дзеля гэтага Яна спусцілася на зямлю ў 1917 г. і потым не пераставала аб’яўляцца сястры Луцыі. У сваю чаргу, для нас гэта з упэўненасцю становіцца ясным указальнікам – заклік палюбіць гэта набажэнства і пачаць яго практыкаваць.
Паслухаем далейшую размову візіянеркі з нябеснай Маці.
“Я застануся тут адна?” – спыталася я са смуткам. “Не, дачка мая. Ты так моцна перажываеш? Не губляй адвагі. Я ніколі цябе не пакіну. Маё Беззаганнае Сэрца будзе тваім прытулкам і шляхам, які прывядзе цябе да Бога”. У гэтую хвіліну, яклі Яна сказала гэтыя апошнія словы, Яна распахнула свае далоні і перадала нам яшчэ раз водблеск гэтага бязмежнага свтяла. Гіяцынта і Францішак, здавалася, стаялі ў той частцы святла, якое ўзносілася ў неба, а я ў тое, што расплывалася па зямлі. Перад правай далонню Маці Божай было Сэрца, аплеценае цернямі, якія, здавалася, прабівалі Яго. Мы зразумелі, што гэта было Беззаганнае Сэрца Марыі, зняважанае грахамі чалавецтва, і якое прагнула ўзнагароды…”
Мы ўжо ведаем абяцанне Маці Божай, што Яна ніколі нас не пакіне. Цяпер мы чуем яшчэ пра незвычайнае святло, якое сыходзіць з Яе рук. Ці ж Яна не дасць гэтага святла нам, Яе прыхільнікам? Напэўна дасць. І няма значэння, ці яно ўзносіцца ў неба, ці расплываецца па зямлі. Важна толькі тое, што мы ў ім. А чым з’яўляецца гэтае святло, як не знакам Яе ласкі і святасці? Гэта святло не толькі сагравае і асвячае, але яшчэ адорвае нас удзелам у Божай святасці і напаўняе нашыя душы Божай ласкай.

Маці Божая, не пакідай нас! Маці нашая, вядзі нас шляхам да неба! Найсвяцейшая Маці, адары нас удзелам у святасці Бога!


Перакладзена з польскай мовы.
Крыніца: „Zwycięstwo przychodzi w pierwsze soboty”. Biuletyn 2005.