Перамога прыходзіць у першыя суботы

Дарагія браты і сёстры!
Прыхільнікі Марыі і Яе Беззаганнага Сэрца!

Падумайце, колькі часу на працягу дня займаюць ў кожнага з нас думкі пра будучыню: заўтрашнюю ці пра тую, што будзе праз некалькі гадоў. Мы нястомна ўглядаемся ў будучыню. Выглядваем лепшыя часы, марым пра іх, калі не для сябе, то хаця б для нашых дзяцей. Бог так уфармаваў нашу натуру, што мы не жывем толькі сённяшнім днём і не ўзгадваем толькі мінулыя часы. Провідам Створцы мы схіляемся да таго, што яшчэ толькі павінна адбыцца і кожна раз наноў спрабуем прайсці праз заслону, якой Бог закрыў нашае заўтра.
Калі няверуючыя глядзяць у будучыню з няўпэўненасцю, а нават бояззю, на іх сённяшні дзень накладваецца цень песімізму. А мы ў той час, людзі, веруючыя ў Бога і ў Яго Святы Провід, глядзім у будучыню з надзеяй, а нават радаснай упэўненасцю. Мы ведаем, што перамога належыць Богу – гэта было ўжо аб’яўлена!
Мы звязалі сваё жыццё з Найсвяцейшай Маці і можам лічыць сябе упрывілеяванымі людзьмі, таму што мы бачым перад сабой надзейныя ўказальнікі, якія дазваляюць чакаць ЛЕПШЫХ часоў. Гэта марыйныя абяцанні ў Магніфікаце, а перш за ўсё вялікае абяцанне ў Фаціме: “У канцы маё Беззаганнае Сэрца затрыюмфуе!” Напэўна ўсе ведаюць гэтыя славутыя словы, сказаныя Найсвяцейшай Маці ў ліпені 1917 года. Ці мы, аднак, усведамляем сабе той факт, што гэтыя некалькі слоў павінны мець рашучы ўплыў на ўсё нашае жыццё?
Святы Айцец Ян Павел ІІ сказаў: “Хрысціянства – гэта рэлігія супрацоўніцтва чалавека з Богам”. Сапраўды, у Фаціме Найсвяцейшая Маці абвясціла, што ад нашага сённяшняга ўдзелу залежыць час і форма Яе будучай перамогі. Мы ж становімся ўдзельнікамі гэтай перамогі і – увага! – сустваральнікамі лепшых часоў! Ці ж ня варта хвілінку паразмаўляць пра гэты незвычайны гонар?
Няма сумневу, што мы жывем у пераломным моманце гісторыі. Яго выключнасць не звязана ні з водным палітычным, гаспадарчым ці культурным вымярэннем, а з абяцаннем Маці Божай Фацімскай, што “Яе Беззаганнае Сэрца пераможа”!
Калі гэта адбудзецца? Мы гэтага не ведаем, але кожны дзень набліжае гэтую запісаную ў небе дату, і кожны, нават найменьшы водкуг на заклік Марыі да навяртання, пакуты і малітвы набліжае гэты момант да нашых дзён.
Мы ведаем, што перамога Беззаганнага Сэрца (і наша) пэўная, але хвіліна яе надыходу нам невядомая. Можа яна адбыцца сярод нас і ўжо зараз, у час нашага пакалення, або надысці ў далёкай будучыні. Бог склаў гэты час перамогі ў нашыя рукі! Словы з Фацімы “У канцы маё Беззаганнае Сэрца затрыюмфуе!” былі звязаныя з дзьвума ўмовамі. Марыя кажа: “Я прыду, каб прасіць аб прысвячэнні Расіі майму Беззаганнаму Сэрцу і ўзнагараджальнай св. Камуніі ў першыя суботы”. Неба ставіць перад намі дзве ўмовы: першая датычыцца папы, але другая датычыцца… нас.
Святы Айцец выканаў ўжо тое, аб чым прасіла неба. 25 сакавіка 1984 года ён прысвяціў Расію і свет Беззаганнаму Сэрцу Марыі. Час даведацца пра нашае заданне. Тым больш, што яго здзяйсненне толькі прыспешыць гадзіну перамогі! Мы самі можам пераканацца, што набажэнства першых суботаў з’яўляецца першасуботнім удзелам у надыходзячай перамозе! Удзелам практыкуючых набажэнства першых суботаў становіцца ўдзел у падзеі, якая ў грамадскім вымярэнні павінна адбыцца толькі ў невызначанай будучыні. Такім чынам яно ўжо ў нас. І мы пачынаем разумець, чаму набажэнства першых суботаў заклікае надыход трыюмфу Беззаганнага Сэрца Марыі. Калі практыкаванне гэтага набажэнства робіць прысутнай перамогу Сэрца Марыі, то яно прыносіць гэтую перамогу сярод нас, кліча яе надыход! Так, ПЕРАМОГА ПРЫХОДЗІЦЬ У ПЕРШЫЯ СУБОТЫ!
[…]
Таму заахвочваю вас усіх: няхай ваш роздум над зместам набажэнства першых суботаў зменіць Вашае жыццё ў час перамогі Беззаганнага Сэрца Марыі!


 Кс. Міраслаў Дроздэк SAC
Кусташ Санктуарыя Маці Божай 
Фацімскай у Закапаным