2017 - Дарога праз Сэрца. Лучнасць сэрцаў Езуса, Марыі, нашых.

2017 год – стогадовы юбілей аб’яўленняў


Дарагая Сям’я
Беззаганнага Сэрца Марыі,

мінула восем гадоў нашай працы, заангажавання, апостальства, малітвы і ахвяры дзеля таго, каб хоць на кроплю паспрыяць таму, каб Марыя была больш вядомая і каханая”, а пра Яе пасланне даведаўся і адказаў увесь свет.
   Апошні год Навэнны будзе пераплятацца з самім юбілеям, таму галоўнай мэтай падрыхтоўкі было жаданне перажыць гэтую гадавіну не святкаваннем самой даты, а выкананнем просьбы, якую скіравала да свету ў Фаціме Маці Божая.
   У юбілейным годзе найпрыгажэйшым выразам нашага святкавання становіцца жаданне выканаць скіраваную да нас просьбу, а не толькі ўзгадаць факт аб’яўленняў. Таму апошні год Вялікай Фацімскай Навэнны, якая вяла нас да пазнавання набажэнства да Беззаганнага Сэрца Марыі, будзе пераплятацца з Юбілеям, падчас якога наша ўдзячнасць будзе варажацца ў старанным практыкаванні ўзнагараджальнага набажэнства на працягу пяці першых суботаў месяца, а таксама прысвячэнні Беззаганнаму Сэрцу Марыі: асабістым, сямейным ці парафіяльным. […]

   Дарагія мае, мы прагнем кожнаму з Вас сардэчна падзякаваць за вельмі прыгожае і вернае супрацоўніцтва на працягу ўсёй Вялікай Фацімскай Навэнны, за Вашыя апостальства і працу ў правядзенні набажэнстваў у першыя суботы месяца, дзякуючы Вашым малітвам і матэрыяльнай дапамозе Фацімскі Сакратарыят змог падрыхтаваць і надрукаваць шмат дапаможных душпастэрскіх матэрыялаў, якія разыходзіліся ў Польшчы, а таксама былі высланыя ў 31 краіну свету.

   Адказваючы на пытанне наконт далейшай падрыхтоўкі дапаможных матэрыялаў для правядзення першых суботаў, мы жадаем Вас запэўніць, што Фацімскі Сакратарыят і далей будзе рыхтаваць неабходныя матэрыялы. Але цяпер гэта будзе толькі адна кніга, у якой будуць змешчаны: першасуботнія разважанні, ружанцовыя разважанні, гаміліі, або інфармацыя, звязаная з развіццём фацімскага культу. А таму мы просім Вас аб супрацоўніцтве! Калі нехта не жадае, каб на яго адрас былі высыланыя матэрыялы, выдадзеныя Фацімскім Сакратарыятам пасля заканчэння Навэнны, просьба нас аб гэтым паінфармаваць!

Яднаючыся ў малітве ля Сэрца Марыі з удзячнасцю і найлепшымі пажаданнямі,

Кс. Кшыштаф Чапля SAC
дырэктар Фацімскага Сакратарыяту 
  

МАТЭРЫЯЛЫ ВЯЛІКАЙ ФАЦІМСКАЙ НАВЭННЫ НА 2017 ГОД
Тэма 2017 года: Дарога праз Сэрца. Лучнасць сэрцаў Езуса, Марыі, нашых

Заканчваецца праца, звязаная з падрыхтоўкай дапаможных матэрыялаў Вялікай Фацімскай Навэнны на 2017 год. Акрамя падставовых матэрыялаў заслугоўвае ўвагі новы плякат на тэму першых суботаў і брашура, у якой знахдзіцца поўны змест аб’яўленняў: 1916, 1917, 1921, 1925, 1929 гадоў, а таксама тэкст трэцяй фацімскай таямніцы.
Правілы адпраўкі такія ж, як у мінулыя гады. Пакет падставовых матэрылаў будзе складацца з трох кнігАдпраўка плануецца ў сярэдзіне лістапада. Пра гэта будзе паведамлена на старонцы Фацімскага Сакратарыяту.

Падставовыя матэрыялы на 2017 год

1. Дарога праз Сэрца. Саюз сэрцаў Езуса, Марыі, нашых.
У Кнізе змешчаны ўводзіны ў тэму чарговага года Вялікай Фацімскай Навэнны (2017), а таксама тэксты: казанні, ружанцовыя разважанні, разважанні на Апэль Яснагорскі (тэкст сп. М. Валюсь) і 12 медытацый на першыя суботы месяца, падрыхтаваныя кс. Кшыштафам Чапляй SAC.
2. Саюз двух Сэрцаў.
Разгляданая праблема, форма, а таксама змест гэтай кнігі з’яўляюцца каштоўнай і практычнай дапамогай катэхетычна-катэхізацыйнай, якая раскрывае змест і гісторыю набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Езуса і Беззаганнага Сэрца Марыі. Зборная праца пад рэдакцыяй кс. праф. Марыяна Кавальчыка SAC.
3. Заклікі Фацімскага Паслання.
Кніга, напісаная сястрой Луцыяй, якая з’яўляецца зборным адказам на пытанні, якія Візіянерка атрымлівала на працягу шматлікіх гадоў з розных куткоў свету.

Дадатковыя матэрыялы

А. Медытацыі на першыя суботы месяца 2017г. – Дыск у фармаце mp3; тэкст медытацый з кнігі “Дарога праз Сэрца”, чытае сп. Г. Лабанарска.
В. Фацімскай Спадарыні. Дыск у фармаце аўдыё CD. На дыску запісаны фацімскія песні пра Беззаганнае Сэрца Марыі і разважанні над ружанцовымі таямніцамі (радасныя таямніцы).
С. 13 Дзень. Фаціма – пасланне надзеі. Фільм на дыску DVD, адзін з найлепшых фільмаў пра аб’яўленні ў Фаціме (2010 год). Версія з польскім перакладам.

Крынічныя тэксты

D. Успаміны Сястры Луцыі з Фацімы, том І, рэд. Л. Кондар SVD.
E. Успаміны Сястры Луцыі з Фацімы, том ІІ, рэд. Л. Кондар SVD.
F. Пасланне з Фацімы. Як я бачу пасланне праз прызму гадоў і падзей, с. Луцыя.
                         
Душпастэрская дапамога

G. Фацімскі малітоўнік, рэд. кс. М. Дроздэк.
H. Набажэнства першых суботаў месяца, пастаральная прапанова, рэд. кс. М. Дроздэк.
I. Малітоўнік сэрца, рэд. В. Лашэўскі.
K. Плякат - Маці Божая просіць аб узнагародзе ў першыя суботы месяца, размер 34х48 см.
L. Брашуры 10х20 см:
    1. Фаціма – Пасленне надзеі. Змест аб’яўленняў Анёла і Маці Божай на падставе “Успамінаў с. Луцыі з Фацімы”.
    2. Набажэнства Першых Субтаў Месяца.
M. Абразкі 7,5х14 см з тэкстам на другім баку:
     1. Набажэнства Першых Суботаў Месяца.
     2. Акт прысвячэння Беззаганнаму Сэрцу Марыі.