Фацімскія малітвы

О мой Божа, веру ў Цябе,
праслаўляю Цябе, давяраю Табе і люблю Цябе.
Прашу прабачэння за тых,
хто не верыць у Цябе, не праслаўляе Цябе,
не давярае Табе і не любіць Цябе.


***

Найсвяцейшая Тройца,
Айцец, Сын і Дух Святы,
у найглыбейшай пакоры аддаю Табе пашану
і ахвярую Табе Найдаражэйшыя Цела і Кроў,
Душу і Боскасць Езуса Хрыста,
прысутнага на алтарах усяго свету
як узнагароджанне за знявагі, святататства і абыякавасць,
якія Яго зневажаюць.
Праз бясконцыя заслугі Яго Найсвяцейшага Сэрца
і Беззаганнага Сэрца Марыі
прашу Цябе аб ласцы навяртання бедных грэшнікаў.


***

О мой Езу, прабач нам нашыя правіны,
барані нас ад агню пякельнага,
прывядзі ўсе душы да Неба,
дапамажы асабліва тым,
якія найбольш патрабуюць Тваёй Міласэрнасці.


***

Салодкае Сэрца Марыі, будзь маім Збаўленнем!
Беззаганнае Сэрца Марыі, навярні грэшнікаў, барані душы ад пекла!


***

О, Езу, прыношу гэтую ахвяру з любові да Цябе, у імя навяртання няшчасных грэшнікаў і як узнагароду за грахі супраць Беззаганнага Сэрца Дзевы Марыі.
(Гэтая малітва чытаецца, калі прыносім Госпаду Богу асабістую ахвяру, пакаянне, цярпенні і г.д.)