Уводзіны

Вінцэнты Лашэўскі

7 ДЗЁН ФАЦІМЫ

ці апавяданне пра тое, як сястра Луцыя вымярала час,
які аддзяляе нас ад трыюмфу Беззаганнага Сэрца Марыі


 АД ВЫДАЎЦЫ


   Шаноўныя чытачы!
   Вы можаце чытаць гэтую кнігу па-рознаму. Можна зірнуць у яе як у крыніцу інфармацы аб тым, што напаткала свет у мінулым стагоддзі і што, на думку сястры Луцыі, чакае нас у найбліжэйшыя гады. У гэтым выпадку досыць абмежавацца чытаннем галоўнага тэксту “Сямі Дзён Фацімы” і чытаць яго, як любую  іншую кнігу. Можаце накіравацца да іншага вымярэння, якое прапануюць спасылкі, што адыгрываюць ролю дапаўнення асноўнай часткі кнігі. Яны тлумачаць прынцыпы дзеяння Божага Провіду ў нашым жыцці. Можаце выбраць тыя моманты, што вас цікавяць, і абмінуць іншыя; у гэтым вам дапаможа выдзяленне асобных тэмаў рознымі колерамі. Можна таксама зрабіць “Сем Дзён Фацімы” крыніцай глыбокай медытацыі. У гэтым выпадку вы самі станецеся аўтарамі найважнейшага вымярэння гэтай кнігі. Дадаючы да разважанняў аўтара свае думкі і малітву, вы зможаце адкрыцца на змест фацімскага паслання, скіраванага да вас найбольш асабістым чынам. А гэта азначае ўваход на шлях незвычайнага пачуцця прысутнасці Бога ў жыцці сучаснага свету і сваім асабістым, найбольш прыватных лёсах, упісаных у Сем Дзён Фацімы.


Рознакаляровыя спасылкі:

блакітны 
сіні 
 бурнаты
чырвоны
чорны


аб’яўленні Маці Божай (пазафацімскія)
аб’яўленні ў Фаціме, Пантэвэдра і Туі
Сястра Луцыя і яе лісты
Ян Павел II і яго навучанне
гісторыя
                     Кнігу ў фармаце pdf можна сцягнуць тут 
   

Фаціма яшчэ не сказала свайго апошняга слова. Я перекананы, што так, як у мінулым, шмат гучных здарэнняў было звязана з Фацімай, так і ў будучыні здарыцца нешта яшчэ больш важнае. (…) Мне здаецца, кажу гэта без пыхі, што Фаціма будзе вялікім знакам нашых часоў.
Кс. Лучыяна Гэра, рэктар санктуарыя ў Фаціме




ЭПОХА ФАЦІМЫ

   “Так шмат розных галасоў чуюць сёння хрысціяне ў нашым цудоўным, але складаным і патрабуючым свеце —нагадвае  нам Ян Павел II. — Так шмат чуем сёння ілжывых словаў, якія сутыкаюцца са словам Божым. Гэта галасы, якія кажуць нам, што праўда меньш важная, чым асабістая выгада, што камфорт, багацце і прыемнасць - гэта сапраўдная мэта жыцця, што адмаўленне ад змены жыцця лепшае, чым багацце духовае і смелае прыняцце адказнасці, што справядлівасць павінна быць дасягнутая, але без асабістага ўдзелу хрысціянаў, што гвалт можа быць сродкам дасягнення мэты, што еднасць можна пабудаваць не пазбавіўшыся нянавісці”.
   Сярод шматлікіх галасоў, якія чуем, “у нашым цудоўным, але складаным і патрабавальным свеце”, чуецца таксама голас Фацімы. Сёння ён гучны. Суправаджаюць нас нябесныя знакі. Набажэнства першых субот месяца распаўсюджваецца, як вялікае біблійнае дрэва, і дае першыя плады. Партугалія ўрачыста святкуе чарговую гадавіну фацімскіх аб’яўленняў. На сэкулярызаваную Еўропу спадае град Марыйных аб’яўленняў, а ўсе іх можна зразумець толькі ў бляску Фацімы.
   Гэта таямніча… Ці гэтыя новыя шматлікія аб’яўленні не з’яўляюцца вялікім знакам, які ўказвае нам на прысутнасць сярод нас Марыі, заклапочанай нашым лёсам? Ці не паказваюць яны нам моц Найсвяцейшай Маці, якая здольная ўратаваць свет? Яе ўсё больш шматлікія ўмяшальніцтвы ў жыццё адзінак, сем’яў і нават цэлых народаў абуджаюць шмат душаў ад сну, кажуць людзям задаваць забытыя пытанні пра сэнс таго, што яны робяць, і пра мэту, да якой ідуць. Яны змяняюць жыццё шматлікіх людзей… У людскіх сэрцах прабуджаецца насычаная надзвычайнасцю надзея на новы, лепшы свет, надыход якога прадвеяшччаў Святы Айцец Ян Павел II.
   Як у святле новых аб’яўленняў і іншых сучасных знакаў зразумець фацімскае пасланне? Ці маюць рацыю тыя, хто сцвярджае, што галасы, якія даносяцца з Фацімы, з’яўляюцца толькі ўспамінам вялікіх справаў Божых, пра якія мы не хочам забыцца? А можа, яны з’яўляюцца чымсьці большым? Ці Фаціма - гэта толькі мінулае, ці, можа, будучыня, а нават хутчэй за ўсё будучыня? Ці гэтае пасланне адкрытае на сучаснасць? Ці мае ў сабе нейкую навіну, якая перад намі закрытая і будзе раскрытая праз некалькі месяцаў і гадоў? Ці Фаціма, у адрозненні ад усіх іншых аб’яўленняў, мае ў сабе незразумелую дынаміку: развіваецца разам з дзеямі чалавека, перамяшчаючы цяжар евангельскіх акцэнтаў так, каб дазволіць чалавецтву захаваць раўнавагу і не ўпасці? Ці Фаціма - гэта ўспамін, ці, хутчэй, выклік?
   Шмат дзеля каго Фаціма - гэта аб’яўленне, “якое аддаляецца ў часе”. Зручна так казаць, бо гэтае пасланне не з’яўляецца скіраваным да нас, але становіцца часткай гісторыі — можа, захапляльнай, можа, нават натхняльнай — але толькі гісторыі. Ці сапраўды гэта закрытае пасланне, пасланне, скіраванае да мінулых пакаленняў, аб’яўленне, якое з кожным днём аддаляецца ад нас і ад нашых праблемаў?
   Прыхільнікі “ўспаміну” выстаўляюць шмат аргументаў. Кажуць, што змест паслання з Фацімы ўжо быў “спажыты мінулым часам”. Хто хоча гаварыць пра Фаціму, павінен глядзець па-за сябой…
    Гэтыя людзі ўпарта пераконваюць, што Расія ўжо была прысвечаная, а эпоха камунізму ўжо мінула, што мы ўжо цалкам ведаем фацімскую таямніцу і што яна датычыла дзеяў, якія мелі мейсца ў мінулым стагоддзі; што памерла ўжо Сястра Луцыя — апошняя візіянерка. Свярджаюць, што, калі Ян Павел II называў Фаціму “пасланнем стагоддзя”, то меў на ўвазе XX ст., а не тое, што хаваецца ў лацінскім тэрміне “seculum” — наш час і наш сучасны свет. Не лічаць, што гэтае паняцце можа быць адкрытым на чарговае стагоддзе, і напэўна на нашае “тут і зараз”. Дадаюць, што паміж сучаснасцю і Фацімай ляжаць шматлікія аб’яўленні Маці Божай — напэўна больш актуальныя. Таму, калі мы хочам гаварыць пра заклікі Маці Божай, трэба апавядаць пра самыя новыя. І спяваць песню пра “Ганну”, якая жыве недзе каля Чыкага, пра афрыканскае Аокпе і Нгоме, пра венгерскае Эрд — пра столькі новых месцаў, дзе каля нас стаіць Марыя[1]. Згодна з меркаваннем “гістарычнай тэорыі”, у першую чаргу гэтых месцаў павінны былі датычыць словы сястры Луцыі, якая піша пра Марыю: “Яна, занятая, зыходзіць з Неба не зямлю, ідучы слядамі свайго ўлюбёнага Сына — не згасае засцерагальны агонь, які яшчэ палае.” Згодна з іх меркаваннем, полымя Беззаганнага Сэрца Марыі рухаецца па гэтым засцерагальніку ўсё далей і далей, пакідаючы пасля сябе попел і змрок. Важна тое, дзе зараз зіхаціць гэтае святло Марыйных аб’яўленняў і куды бяжыць яго цеплыня: ці будзе гэта выблеск каляровых агнёў – прадвеснікаў дзён радасці, ці, можа, нас чакае жахлівы сполах кары Божай?
   Гэтыя людзі не разумеюць Луцыі, а яе словы вымаюць з нязручнага дзеля нязручнага ім кантэксту.
   Як лёгка адкінуць гэтыя аргументы! Мы ведаем, што Расія толькі ў самым пачатку свайго навяртання, што пытанне пра інтэрпрэтацыю трэцяй часткі фацімскай таямніцы застаецца адкрытым, што с. Луцыя пакінула пасля сябе нататкі, якія з пэўнасцю змяшчаюць прадказанне наконт будучыні. Ужо адкрываюцца першыя старонкі надрукаваных пасля яе смерці лістоў. У адным з іх кармелітанка з Каімбры піша: “Пасланне [з Фацімы] з’яўляецца яшчэ адным новым святлом, якое гарыць сярод цемры аблудаў атэізму, так, каб ён не змог згасіць святло веры, якое яшчэ гарыць у сэрцах і душах выбраных…”. Гэтыя словы сястра Луцыя пісала ўжо ў нашым стагоддзі, за некалькі гадоў да смерці. Напісаныя ў цяперашнім часе, яны апавядаюць пра ролю Фацімы сёння! Гэтае “з’яўляеццца” і “гарыць” не належыць гісторыі, але цяперашняму часу!
   А што сказаць пра словы Яна Паўла II, якія гавораць пра стрэлкі гадзінніка, які набліжае фацімскія абяцанні да хвіліны іх выканання? А сучасныя знакі часу – такія, як фацімскія даты смерці Сястры Луцыі і Папы? А новы санктуарый, які паўстае ў Фаціме: як быццам бы там было вядома тое, пра што мы яшчэ не ведаем, бо будуецца святыня, якая сёння яшчэ не патрэбная? Нарэшце, аргумент аб’яўлелнняў… Цікава, што новыя аб’яўленні апелююць да Фацімы. Як быццам бы жадалі звярнуць на яе ўвагу тых, хто лічыць, што Фаціма пахаваная далёка ў мінулым.
   Сёння мы можам дадаць новы, паважны аргумент у абарону нашага блізкага трывання каля Фацімы. Аказваецца, што перададзенае нам пасланне з’яўляецца яшчэ больш мацнейшым, чым гэта здавалася яшчэ не так даўно нават экспертам гэтай тэмы. Бачым, што Фаціма ўпісаная ў кожны дзень і ў кожным з іх паказвае сваё незвычайнае значэнне. Асабліва калі гэтыя дні лічым так, як іх лічыла Сястра Луцыя…
   Сястра Луцыя абвяшчае: мы знаходзімся “ў Трэцім дні Фацімы”, а гэта значыць, ледзьве ў палове фацімскай эпохі…


БОЖЫ “ТЫДЗЕНЬ ФАЦІМЫ”

   Сястра Луцыя кажа нам: “Людзі чакаюць, што ўсё будзе здзяйсняцца адразу, у іх асабістым коле часу. Але Фаціма надалей застаецца ў Трэцім Дні”. І, спаглядаючы на канчатковае здзяйсненне абяцання ў Кова да Ірыя, дадае: “Трыюмф — гэта працэс, які здзяйсняецца ў часе”.
   Візіянерка сказала гэтыя словы ў 1993 г. у размове з Джонам Хафертам, адным з заснавальнікаў Блакітнай Арміі[2]. Яна тлумачыла тады, што будзе доўжыцца на працягу “Божага Тыдня”; мы сёння жывем у Трэцім Дні, перад намі яшчэ Чацвёрты, Пяты, Шосты і апошні — Сёмы Дзень Фацімы. Ці далёка нам да яго? Сястра Луцыя выразна мяркуе, што, мажліва, нашае пакаленне ў гэтую эпоху не ўвойдзе.
   На самой справе, Фаціма не змяшчаецца ў рамках асобных біяграфій. Амаль стогадовы Анатоль Кашчук, вялікі апостал Фацімы, да канца жыў надзеяй на тое, што дачакаецца дня трыюмфа Беззаганнага Сэрца. Нават жыццё Сястры Луцыі ўжо скончылася дзеля сучаснасці… А Фаціма ўсё яшчэ знаходзіцца ў палове свайго здзяйснення. Колькі яшчэ павінна мінуць пакаленняў, каб настаў Сёмы Дзень? Не, так зусім не мусіць быць. Фацімскія дні могуць быць вельмі кароткімі (так іх прадбачыў Бог) альбо небяспечна доўгімі — ўсё залежыць ад удзелу Касцёла.
   Папярэдзім факты і скажам адразу, што Дзень Трэці належыць нам. Скажам яшчэ больш: ён належыць перш за ўсё людзям свецкім. Гэта яны вырашаць, калі настане яго вечар, пасля якога ўзыдзе над светам Чацвёрты Дзень.

   КРЫНІЦА НАДЗЕІ      
     
   Калі Джон М. Хафэрт сустрэўся 31 мая 1999 г. з Сястрой Луцыяй у кляштары ў Каімбра, ён занатаваў, што візіянерка ўвесь час усміхалася. У сваёй незвычайнай кніжцы “Апошняе намаганне Бога” (Gods Final Effort) ён успамінае: “Я ўзрадаваўся, калі ўбачыў, што яна ўсміхаецца, бо ў мінулыя гады (яна) не мела дзеля гэтага нагоды”. Заснавальнік Блакітнай Арміі згадвае, што, калі спаткаўся з ёй першы раз, за тры гадзіны размовы яна ні разу не ўсміхнулася. Гэта было ў 1947 г. Візіянерка растлумачыла тады, што трэба зрабіць, каб свет пазбег атамнай вайны (у 1999 г. сказала, што свет быў ад яе ўратаваны ў 1985 г.). Сказала, як давесці, паводле візіі самазнішчэння свету, да “альтэрнатыўнай развязкі” — да эры супакою. Тады яна гаварыла поўная смутку, няўпэўненая ў будучыні[3].
   Сумная Луцыя. Яна атрымала ад Найсвяцейшай Маці шэсць палохаючых прадказанняў. Здзяйсняліся яны на яе вачах, адно за адным[4].
   Давайце спынімся і задумаемся пра ўсе гэтыя войны, якія напоўнілі XX стагоддзе. Падумаем пра мільёны забітых, не толькі падчас узброеных канфліктаў, але і з-за камуністычнай ідэалогіі, якая да сямідзесятых гадоў мінулага стагоддзя паспела апанаваць палову свету. А Сястра Луцыя казала ў 1993 годзе, што “ўсіх войнаў, пачаўшы ад 1918 г., можна было пазбегнуць”! Дастаткова было паслухаць голасу Марыі.
   Ці ўсведамляем мы, што яшчэ летам 1939 г. можна было пазбегнуць другой сусветнай вайны? А потым у любы момант яе можна было згасіць дажджом ласкі? У пачатку 1941 г. Сястра Луцыя пісала: “Колькі б я аддала, каб Яго Свяцейшасць пераканаўся ў тым, каб зрабіць гэты крок (прысвячэння Расіі і ўсталявання набажэнства першых субот. заўвага аўтара)! Можа, дзякуячы гэтаму акту з Сэрца Божага пры садзейніцтве Беззаганнага Сэрца Марыі мог бы выліцца супакой на спакутаваны свет”[5].
   Не выліўся. Павінны былі здзейсніцца чарговыя балючыя прадказанні. Луцыя тлумачыла: “Калі не будзе выкананы гэты акт (прысвячэнне Беззаганнаму Сэрцу Марыі. – Заўвага аўтара), вайна скончыцца толькі тады, калі колькасць пралітай крыві мучанікаў будзе настолькі вялікай, што спатоліць Справядлівасць Божую”. Адкуль мы ведаем гэтыя словы пра кроў мучанікаў? Перад нашымі вачыма паўстае апошняя сцэна, выяўленая ў трэцяй частцы таямніцы Фацімы… Заўсёды актуальная[6].
   Так, гэтыя словы павінны быць змешчаныя на дзвярах кожнага дому! Бо кожны з нас адказвае за тое, што прынясе нам час. Чакае нас багацце ласкаў, калі прысвецім сябе Беззаганнаму Сэрцу Марыі і будзем жыць гэтым прысвячэннем. Могуць, аднак, нас закрануць страшныя катаклізмы, калі не адкажам на нябесны заклік, калі не схопім працягнутую да нас руку, якая хоча выцягнуць нас з небяспекі. Калі зараз занядбаем заклік неба, уратуе нас ужо толькі ахвяра мучанікаў. І не будуць гэта ананімныя, невядомыя святыя. Мычанікі з’явяцца сярод нас, у нашых дамах!
   Ці не гаварыў пра гэта кусташ фацімскага санктуарыя кс. Лучыяна Гэра, калі напачатку лютага 2004 г. пад дахам Санктуарыя Маці Божай Фацімскай у Закапаным перасцерагаў у публічным казанні, што “Польшчу чакае час катакомбаў”?      
 

   А ЛУЦЫЯ ЎСМІХАЕЦЦА

   Са страхам углядаемся ў чарговыя дэкады XX стагоддзя. Ці быў адказ мінулых пакаленняў настолькі гарачым, што Бог захаваў у Сваім Сэрцы “свае намеры міласэрнасці” (першыя словы Анёла Супакою у 1916 г.)? З палёгкай чуем, што на парозе трэцяга тысячагоддзя Сястра Луцыя ўсміхаецца. Ведае — а мы разам з ёй, — што з шумам Духа Святога рушылі стрэлкі гадзінніка, які вымярае час Фацімы. Джон Хафэрт ведае нагоду радасці візіянеркі. А менавіта: яна даведалася, што Святы Айцец абвясціў: Гіяцынта і Францішак будуць вынесеныя на алтар! Сястры Луцыі гэта здаецца вельмі важным. Чаму? Паспрабуем знайсці адказ таксама на гэтае пытанне.
    Сястра Луцыя кажа Хафэрту: “Фаціма ўвесь час застаецца ў Трэцім Дні. Зараз мы знаходзімся ў перыядзе прысвячэння. Першы Дзень быў перыядам аб’яўленняў. Другі — гэта час пасля аб’яўленняў, час перад прысвячэннем. Фаціма яшчэ не скончылася”. І яшчэ, нібы сама сабе: “Не ўбачу ўсяго Тыдня…” Усміхаецца і дадае: “Фацімскі Тыдзень толькі пачаўся. Як хтосьці можа чакаць, што ўсё здарыцца адразу”?


ГІСТОРЫЯ КАРАЛЯ ФРАНЦЫІ

   Сястра Луцыя засмучалася, што свет не хоча пачуць голасу з Фацімы. Непакоілася, што сёння паўтараецца “гісторыя караля Францыі”, на прыклад якога спасылалася Найсвяцейшая Маці і пра якога казаў сам Збаўца. Гаворка ідзе пра аналогію паміж адказам на заклік Фацімы і паслухмянасці просьбам Езуса, передадзеным св. Маргарыце Алакок з кляштару ў Парэ-лё-Моньяль у 1673 г.
   Мы памятаем словы Марыі на апошняй старонцы нігі “Сястра Луцыя апавядае пра Фаціму”: “Не хацелі пачуць маёй просьбы! Як кароль Францыі, будуць шкадаваць і прысвецяць мне Расію, але будзе занадта позна. Расія распаўсюдзіць свае памылкі па ўсім свеце, правакуючы войны і пераслед Касцёла. Святы Айцец будзе шмат пакутаваць”. Прыгадаем менш вядомыя словы Збаўцы, якія с. Луцыя запісала ў 1931 г.: “Скажы маім слугам (біскупам. – Заўвага аўтара), што наследванне прыкладу караля Францыі, які не выканаў маіх загадаў, накліча на іх няшчасце”. А праз пяць гадоў Езус, як бы спасылаючыся на гісторыю караля Францыі, сказаў, што абыякавасць чалавецтва да пажаданняў Фацімы ўжо прынесла на свет лавіну няшчасцяў, і, калі нарэшце будуць выкананыя просьбы Маці Божай Фацімскай, “будзе ўжо занадта позна”![7]

   НАСТУПСТВЫ ІГНАРАВАННЯ

   У 1689 г. св. Маргарыта Алакок рознымі спосабамі старалася пераканаць Людовіка XIV, “Караля Сонца”, аб неабходнасці ўсталявання набажэнства да Сэрца Збаўцы. Кароль павінен быў прысвяціць сябе і народ Найсвяцейшаму Сэрцу, пабудаваць святыню ў Яго гонар, а ў ёй размясціць абраз Сэрца Пана Езуса. Павінен быў таксама звярнуцца да папы з просьбай аб зацверджанні ватыўнай Св. Імшы ў гонар Сэрца Езуса.
   Ніводная з просьбаў не была выкананая. Кароль добра ведаў просьбу Хрыста (ведаем, што некаторыя прыдворныя дамы былі кранутыя пасланнем і практыкавалі набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Езуса), аднак быў заняты іншай любоўю, а не любоўю да Найсвяцейшага Сэрца. Ён не заўважыў нават, наколькі сур’ёзныя былі наступствы ігнаровання просьбаў Збаўцы. Праз дзевяць гадоў пасля адмаўлення выканаць жаданне неба Францыя заваёўваецца Галандыяй. Потым выбухае вайна з Гішпаніяй, якая была таксама прайграная. Нягледзячы на гэта кароль Францыі далей выказвае абыякавасць да просьбаў Езуса. Нарэшце краіна трапляе ў эканамічны крызіс, які робіцца непасрэднай прычынай французскай рэвалюцыі ў 1789 г. Пачынаюць гінуць людзі, звязаныя з каралём, выносяць смяротныя прысуды сотням духоўных асобаў. Але наступны кароль таксама выказвае абыякавасць да заданняў неба.
   Праходзіць сто гадоў пасля паслання, перададзенага каралю праз св. Маргарыту.
   Значны перыяд часу — сто гадоў. Сто гадоў — гэта дастатковы перыяд — гэта жыццё некалькіх пакаленняў, і таму няма магчымасці на тое, каб знайсці простае ўсправядлівенне перад Богам. Але, калі просьба з неба не будзе выкананая, цярпець будзе не толькі “вінаваты” — у дадзеным выпадку гэта кароль са сваім дваром, — але і Касцёл.

   КАСЦЁЛ БУДЗЕ ПАКУТАВАЦЬ

   Усё ўкладаецца ў лагічны ланцужок. Калі Бог дазваляе злу ўдарыць у падмурак грамадскага ладу і дапушчае выбух рэвалюцыі, Касцёл заўсёды пакутуе ад пераследу. Звернем увагу на тое, што з ліпеня 1917 г. маем з першай хвіліны незразумелую нам сувязь кары за грахі свету з пераследам Касцёла, з мучаніцтвам добрых людзей. Прыгадаем сабе тыя словы Найсвяцейшай Маці: “Калі мае жаданні будуць выкананыя, Расія навернецца, і запануе супакой. Калі не, бязбожная прапаганда распаўсюдзіць сваю аблудную навуку па свеце, правакуючы войны і пераслед Касцёла. Добрыя будуць закатаваныя, Айцец Святы будзе шмат пакутаваць”.
   Ці азначае гэта, што ў нашую эпоху папа і біскупы будуць пакутаваць так, як духавенства Францыі напрыканцы XVIII стагоддзя? Калі быў забіты ўнук караля Людовіка XIV, на гільятыне загінула таксама 2400 біскупаў, святароў і сясцёр законных. Мы ўжо ведаем каментар с. Луцыі, які з’яўляецца аднасэнсоўным.  Паўторым яго яшчэ раз, бо ключавым словам для нас з’яўляецца: “Калі не будзе выкананы гэты акт (прысвячэнне Беззаганнаму Сэрцу Марыі. – Заўвага аўтара), вайна скончыцца толькі тады, калі колькасць пралітай крыві мучанікаў будзе настолькі вялікай, што спатоліць Справядлівасць Божую”.
   Ад 1917 г. нас аддзяляе амаль сто гадоў. Толькі б мы паспелі звярнуцца да Фацімы і адказаць на пасланне. Інакш нас чакае здзяйсненне прадказанняў Маці Божай, якая спасылалася на прыклад караля Францыі: час разбурэння грамадскага ладу і страшэнныя пераследы Касцёла.

   “ЗАНАДТА ПОЗНА”

   Якім жа быў лёс караля Францыі, пра які казала Найсвяцейшая Маці? Што з ім сталася?
   Калі кароль апынуўся ў турме Бастыліі, згадаў жаданне Хрыста, перададзенае праз св. Маргарыту. Там вырашыўся ён прыняў рашэнне выканаць усё, аб чым прасіў Збаўца. Каралеўскі дакумент быў напісаны ў самоце, на сцяне турэмнай камеры. Кароль пісаў у ім, што прысягае ўчыніць усё, каб “усталяваць у кананічнай форме ўрачыстасць у гонар Найсвяцейшага Сэрца Езуса, якая будзе вечна святкавацца па ўсёй Франыці ў пятніцу пасля актавы Божага Цела”. Галава Францыі абяцаў, што праз тры месяцы пойдзе з пілігрымкай да катэдры Нотр-Дам і там урачыста аддасць сябе і сваё каралеўства Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса”. Больш таго, забавязаўся “штогод аднаўляць гэты акт”.
   Аднак небу было ўжо занадта позна. Людовік XVI загінуў на гільятыне 21 ліпеня 1793 г. Але праз сто гадоў пазней нявыкананыя жаданні неба былі здзейсненыя свецкімі асобамі…
  
   РОЛЯ СВЕЦКІХ

   Маем другую палову XIXстагоддзя. Група свецкіх прыходзіць да арцыбіскупа Парыжа з просьбай, каб Касцёл выканаў жаданні Найсвяцейшага Сэрца. Гэтыя людзі забавязаліся арганізаваць збор сродкаў на будоўлю касцёла, аб якім прасіў Езус, і нават прапанавалі месца: на гары Монмартр. Сёння там стаіць базыліка Сакрэ Кёр — мала хто ведае, што гэтая ватыўная святыня звязаная з візіямі св. Маргарыты.
   Арцыбіскуп дазволіў пабожнаму лаікату пераканаць сябе і неўзабаве запрасіў усіх біскупаў да ўдзелу ва ўрачыстым прысвячэнні Францыі Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса. Неба адказала амаль адразу. У 1871 г. Марыя аб’яўляецца ў Понтмэн. Аб’яўляецца тады, калі пруская армія акупуе ўжо большасць Францыі і набліжаецца да Парыжа. Яна абвяшчае: “Бог хутка вас выслухае. Мой Сын дазваляе крануць Сябе”. Адначасова Маці Божая паказвае Сваё Беззаганнае Сэрца ў парыжскім касцёле Маці Божай Пераможнай — пры Яе стопах відаць сорак чатыры зоркі. Вайна скончыцца праз некалькі дзён, і настане час супакою. Працягваецца ён… сорак чатыры гады. 
   Здзяйсненне просьбаў Езуса, перададзеных св. Маргарыце Алакок, заняло дзвесце гадоў, але нягледзячы ні на што прынесла вялікія дары з неба! Колькі часу нам зойме, каб дасягнуць дня трыумфу Беззаганнага Сэрца Марыі і эры супакою? І яшчэ адно абавязковае пытанне: колькі будзе працягвацца гэты апошні Дзень Фацімы?


УМОЎНАЯ АКТУАЛЬНАСЦЬ

   УСЁ З’ЯЎЛЯЕЦЦА ЎМОЎНЫМ

   Кожны, хто ведае фацімскіую дакументацыю, усведамляе дзве рэчы. Перш за ўсё тое, што ўсе прадказанні з’яўляюцца ўмоўнымі. Гэта датычыць у роўнай ступені як папярэджанняў, так і абяцанняў. Бог ўзалежніў іх ад супрацоўніцтва чалавека. Менавіта таму не здзейснілася цалкам трэцяя частка таямніцы, перададзенай у ліпені 1917 г. Менавіта таму біскуп у белым быў затрыманы на парозе смерці. Але таксама таму выбухнула другая сусветная вайна, а камунізм распаўсюджваў свае памылкі на працягу доўгіх гадоў распаўсюджваў свае аблуды. Вось чалавечая годнасць! Чалавек з’яўляецца партнёрам Бога. Ён супольна  адказвае за гісторыю свету. Ад яго “liberum veto” залежыць, здзейсняцца ці не Божыя планы ў дачыненні чалавецтва.
   Сястра Луцыя нагадвае нам: “Але ж памятайце: абяцанне з’яўляецца ўмоўным! Калі…”.
   Прывядзем адзін прыклад.Вось адзін прыклад, 20 чэрвеня 1939 г. перад самым выбухам другой сусветнай вайны, фацімская візіянерка пісала: “Найсвяцейшая Дзева Марыя абяцала адкласці біч вайны на пазней, калі гэтае набажэнства (набажэнства першых суботаў) будзе распаўсюджанае і практыкаванае. Можна спадзявацца, што затрымае Яна гэтую кару у залежнасці ад  намаганняў, якія прадпрымаюцца дзеля яго распаўсюджвання. Баюся, аднак, што мы маглі зрабіць больш, чым робім, і што Бог, менш чым задаволены, можа ўзнесці руку сваёй Міласэрнасці і дазволіць, каб свет быў знішчаны праз гэтае ачышчэнне. І ніколі не было яно такім страшным, страшным”.
   Таму ад нас таксама залежыць шмат! Сама Найсвяцейшая Маці запэўнівае нас, што — хочам мы таго ці не — мы актыўна ўдзельнічаем у гісторыі свету. Калі мы не прыкладзем намаганняў, пра якія кажа візіянерка з Фацімы, на свет упадзе рука Божай Справядлівасці, калі ж прыкладзем, свет будзе ахінуты рукой Божай Міласэрнасці.[8] Чым больш мы будзем прымаць удзел у набажэнствах да Беззаганнага Сэрца Марыі, тым больш Бог акажа нам Міласэрнасці! Дзіўная залежнасць. Можна думаць пра гэта са здзіўленнем, але і з жахам. Гэтая адказнасць можа расціснуць.

   І ЎСЁ АКТУАЛЬНА

   Усё, што сказала Маці Божая Фацімская, мае таксама пазачасовае вымярэнне. У 1982 г. Ян Павел II вучыў: “Гэтае пасланне сёння яшчэ больш актуальнае і больш  настойлівае, чым калі-небудзь. Вядомыя таксама яго словы, сказаныя 13 мая 1982 г. у Фаціме, у якіх ідзе гаворка пра фацімскі гадзіннік, які “з заканчэннем стагоддзя набліжаецца да гадзіны здзяйснення”.
   Але гэтая актуальнасць акзваецца ўмоўнай. Прыгадаем сабе гісторыю караля Францыі і гэтае “будзе занадта позна”. Дадайма таксама словы с. Луцыі з 1940 г.: “Езус ізноў мае тую самую паставу да ўдзялення ласкаў”. Звернем увагу на логіку гэтага выказвання — на слова “ізноў”. Маецца на ўвазе тое, што раней, з-за смутку і жалю, што не выслухалі Яго просьбаў, гэтая пастава Езуса была стрыманая, альбо, прынамсі  зменшаная. Праз хвіліну актуальнасць паслання апынулася пад пытаннем!
   Актуальнасць Фацімы азначае яшчэ адно: гэтае пасланне не толькі не замыкаецца ў нейкім часовым перыядзе, але таксама і не абмяжоўваецца нейкай дакладнай тэрыторыяй. Вялікай памылкай некаторых фацімскіх рухаў было зясяроджванне ўвагі толькі на тым, што робіцца ў Расіі, і няздольнасць заўважыць, што негатыўныя прадказанні Марыі здзяйсняюцца побач: у цывіліацыі Еўропы і Амерыкі.
   Хіба толькі Польшча заўсёды была здольная заўважыць небяспеку абодвух культурных колаў. Досыць прачытаць тэксты Стэфана Вышынскага ці прыгадаць, што пэўны кардынал казаў на Эўхарыстычным Кангрэсе ў Філадэльфіі ў 1976 г.:
   “Мы знаходзімся пры найвялікшым супрацьстаянні ў гісторыі, праз якое прайшло чалавецтва. Не думаю, што шырокія колы хрысціянаскага грамадства цалкам усведамляюць гэта. Мы сёння прысутнічаем пры апошнім супрацьстаянні паміж Касцёлам і антыкасцёлам, паміж Евангеллем і антыевангеллем. Гэта выпрабаванне, якое павінен прайсці ўвесь Касцёл”.
   Гэтага кардынала звалі Караль Вайтыла.

   ЯН ПАВЕЛ
II І “ПАМЫЛКІ ЗАХАДУ”

   На працягу чарговых дзесяцігоддзяў свет з жахам глядзеў у бок Расіі. Не ўсвядамляў сабе, што, гледзячы ў бок Усходу, адварочвае позірк ад таго, што адбывацца на Захадзе.
   Пра погляд на Захад нагадваў Ян Павел II. Ён пісаў пра “канфрантацыю з сэкулярызмам”, якая патрабуе “разгляду шырокай праблематыкі крызісу цівілізацыі, праявы якога выступаюць перш за ўсё на Захадзе, больш развітым тэхнічна, але ўнутрана абяднелым з-за таго, што забыўся на Бога ці сапхнуў Яго на ўзбочыну”.
    Папа казаў пра“распаўсюджванне сэкулярызацыі і ўседазволенасці”, якія “расстаўляюць сеці” на хрысціянскую маральнасць, і ўказваў на крыніцу назіранага на Захадзе крызісу цывілізацыі. Ён сцвярджаў, што “шукае найглыбейшых каранёў барацьбы паміж “культурай жыцця” і “культурай смерці” і трэба дайсці да сутнасці драмы, якую перажывае сучасны чалавек: гэта паслабленне адчування Бога і чалавека - тыповая з’ява ў грамадскім і культурным жыцці, апанаваным сэкулярызмам… Паслабленне адчування Бога і чалавека непазбежна вядзе да практычнага матэрыялізму, што спрыяе распаўсюджванню індывідуалізму, утылітарызму і геданізму…”.
   Айцец Святы вучыў: “Прысуд чалавека Богу не абапіраецца на праўдзе, але на гвалце, на часовай кан’юнктуры. Ці не з’яўляецца гэта праўдай гісторыі чалавека, праўдай нашага стагоддзя? Гэты прысуд сёння паўтарыўся ў столькіх трыбуналах у рамках сістэмаў таталітарнага гвалту. Ці гэты прысуд не паўтараецца таксама ў дэмакратычных парламентах?”.
   І яшчэ: “Знакі часу кажуць пра тое, што мы знаходзімся ў арбіце вялікага змагання паміж дабром і злом, паміж пацверджаннем і адмаўленнем Бога, Яго прысутнасці ў свеце, а таксама збаўлення, якое мае ў Ім свой пачатак і завяршэнне (…), Гэтыя знакі ўказваюць на Дзеву, разам з якой мы павінны дайсці да гэтага крэсу часу, які нам меціць зыходзячае стагоддзе і тысячагоддзе. Менавіта з Ёй мы павінны супрацьстаяць тым змаганням, якімі напоўнены наш час”.
   “З Ёй”. “На крэс часу”. Чаму менавіта з Марыяй? Можа, таму, што, як казала Сястра Луцыя, “Бог з’яўляецца адзіным, хто можа нас уратаваць”, і ўчыніць гэта хоча не інакш, як толькі “праз пасярэдніцтва Беззаганнага Сэрца Марыі, нашай нябеснай Маці, настолькі добрай!” Бо фацімская візіянерка запэўнівала, што “пашана, што аддаецца Беззаганнаму Сэрцу Марыі, з’яўляецца сродкам збаўлення ў цяжкія часы дзеля Касцёла і свету”.
   Прыбягаць да Марыі - гэта схавацца ў біблійным месцы ўцёкаў,[9] гэта ўкрыцца ў Арцы, якая асцерагала ад патопу зла.[10] Гэта прыняць ад Бога шчодры дар: неба дае нам бяспечнае месца, можа, па-чалавечы дзіўнае,[11] можа, нерацыянальнае, але рэальнае. Гэтае месца не выбіраў чалавек, гэтае сховішча не ён пабудаваў. Чалавек атрымаў дар — такі, а не іншы, бо такая, а не іншая, сёння воля Божая ў адносінах да нас.
   Ведаў пра гэта Ян Павел II. Таму казаў пра Марыю як пра Тую, якая можа ратаваць нас ад заслужанай кары Божай: “Так, як гэта заўсёды рабіла хрысціянская пабожнасць, давайце будзем даручаць Найсвяцейшай Дзеве цяжар сітуацыі (…), каб прадстаўляючы іх Сыну, выпрасіла ў Яго іх змякчэнне і адхіленне”.
   Кард. Рацынгер, сённяшні папа Бэнэдыкт XVI, пісаў: «“Маё Беззаганнае Сэрца пераможа”. Што гэта азначае? Сэрца, адкрытае на Бога і ачышчанае кантэмпляцыяй, мацнейшае за карабіны і ўсялякую зброю». І гэта не толькі Беззаганнае Сэрца Марыі. Гаворка ідзе пра кожнае сэрца, раскаянае і ачышчанае, якое з’яўляецца месцам адпачынку Бога. Калі ў ім жыве Бог усяго стварэння, яно мацнейшае за любую сілу, якой валодае гэты свет. Але трэба памятаць, што такое сэрца можа мець толькі той, хто зробіць сваё сэрца падобным да Сэрца Маці, хто ўгледзіцца ў яго, з’яднаецца з ім, будзе ўва ўсім яго наследаваць.
   Можа, таму мы павінны ўзяць Марыю за правадніцу і “спадарожніцу”[12], бо здаецца, што сёння Провід Божы і Божая міласэрнасць прымаюць постаць Найсвяцейшай Маці. Дастаткова згадаць шматлікія марыйныя аб’яўленні, якія вядуць свет да лепшай будучыні… Перш за ўсё, аднак, трэба спаслацца ў гэтым месцы на словы запавету фацімскага папы — Яна Паўла II.

   МАРЫЙНЫ ПРОВІД

   Дзеля нас, тых, хто ўшаноўвае Марыю, гэта цудоўная нечаканасць! Згадваючы пра замах, Ян Павел II  піша, што фацімскі цуд уратавання ў 1981 г. быў справай Провіду. “Божы провід цудоўным чынам уратаваў мяне ад смерці”, — прызнае ён, дадаючы, што адыход ад парогу смерці быў для пацверджаннем, што ён знаходзіцца “цалкам у руках Божых”. А потым, згадваючы змены напрыканцы васьмідзесятых гадоў, Святы Айцец піша: “ Дзякую Божаму Провіду асабліва за тое, што перыяд так званай халоднай вайны скончыўся без узброенага ядзернага канфлікту, пагроза якога вісела над светам у мінулым перыядзе”. У сваім запавеце Ян Павел II прыпісвае змены ў сучасным свеце справе Провіду (які часта называе Божай Міласэрнасцю), тым часам як сам навучаў, што гэтыя змены здзейсніліся дзякуючы Найсвяцейшай Маці! Хто ж з’яўляецца вартавым і творцам нашай гісторыі? Найсвяцейшая Маці ці Божы Провід? Тут няма ніякай супярэчнасці. Бачым, як Бог дае ласку, а Марыя па Яго даручэнні нясе яе свету. Не нам спрачацца з Богам: Бог хацеў, каб Яго дары мы атрымлівалі з Яе рук. Яны паходзяць ад Бога, таму ў іх столькі моцы і магутнасці. Зыходзяць з далоняў Марыі, таму ў іх столькі матчынага цяпла і пяшчоты. Ці ж гэтае матчынае вымярэнне не пераймае сам Касцёл, калі вучыцца служыць людзям такім самым чынам: перадаваць ласку ад Бога як Марыя — з матчынай цеплынёй? Згадаем апошні раздзел першай энцыклікі Яна Паўла II. У “Redemptoris Mater” ён пісаў: “Спрадвечаня любоў Айца, выказаная ў гісторыі свету праз Сына, (…) набліжаецца да кожнага з нас праз тую Маці, набірае блізкіх знакаў, як бы лягчэй даступных кожнаму чалавеку. І таму Марыя павінна знаходзіцца на ўсіх шляхах штодзённага жыцця Касцёла”.
   Дададзім, што гэтым незвычайным клубком дзейнасці Божага Провіду “праз Марыю” скончыў сваю пахавальную гамілію кард. Ратцынгер. “Святы Айцец знайшоў найчысцейшае адлюстраванне Божай Міласэрнасці ў Божай Маці”, — казаў ранейшы Прэфект Кангрэгацыі Навукі Веры, будучы папа Бэнэдыкт XVI. Гэта цудоўна гармануе са словамі Яна Паўла II, сказанымі ў гаміліі ў Фацімскім Санктуарыі ў Закапаным у 1997 г.: “З даверам звяртайцеся да Марыі, (…) Касцёл не можа забыцца на малітву, якая з’яўляецца закліканнем Божай Міласэрнасці”.
   Ці не пра моц Беззаганнага Сэрца Марыі казаў Святы Айцец Ян Павел II, калі ў акце прысвячэння клікаў: “О Беззаганнае Сэрца! Дапамажы нам перамагчы навальніцу зла, якое так лёгка ўкараняецца ў сэрцах сучасных людзей — зла, якое ў сваіх непамерных наступствах вісіць над нашай сучаснасцю і, здаецца, замыкае дарогу да будучыні”?
   Таму трэба адважна сысці на край. Па-чалавечы можа здавацца, што ўсё страчана, што робіцца толькі горш, што дабро прайграе. У той самы час наш акт увядзення Маці Божай у сітуацыю, па-чалавечы прайграную, пераверне ўсё дагары нагамі, а моц Божая акажацца мацнейшай ад раз’юзданага зла.
   Ян Павел II быў перакананы, што нас можа ўратаваць толькі Марыйны цуд — плод прысвячэння свету, усяго свету, Беззаганнаму Сэрцу Найсвяцейшай Маці. Больш за тое, ён быў упэўнены, што нас сапраўды ўратуе прадбачлівая інтэрвенцыя Маці Міласэрнасці. Ён ведаў. Ён ведаў будучыню.
   Ці не з’яўляецца гэта нагодай дзеля радасці і надзеі? Так. 







   [1].АБ'ЯЎЛЕННЯЎ МАЦІ БОЖАЙ, зарэгістраваных экспертамі, больш за тысячу, але трэба памятаць, што гэта толькі тыя аб’яўленні, у якіх Найсвяцейшая Маці казала: “Раскажы пра гэта людзям”. А колькі такіх, якія застаюцца невядомымі, бо візіянеры не паслухалі, бо, абдараваныя ласкай спаткання, уцяклі і не падзяліліся з іншымі скарбам, якім хацела абдарыць нас неба? Колькі ж тых аб’яўленняў, можна сказаць, “зусім прыватных” — тых, дадзеных толькі дзеля ўзмацнення, навучання, аздараўлення саміх візіянераў, тых, у якіх Маці казала свайму дзіцяці: “Няхай гэта застанецца паміж мной і табой”? Калі б мы пачалі пытацца пра такія спатканні з Марыяй, аказалася б, што іх як зорак у небе, як зернят пяску на беразе мора, што амаль кожнае чалавечае жыццё было ім пазначанае.
   Гэтых аб’яўленняў укрытых і гэтых раскрытых у нашыя часы больш, чым калісьці. Пасля Фацімы (1917) занатавана яшчэ каля 400 чарговых пілігрымак Маці Божай з неба на зямлю. Касцёл уважліва іх аналізуе, бо аб’яўленні Маці Божай заўсёды былі інтэгральнай часткай хрысціянства, і сапраўдныя аб’яўленні заўсёды лічыліся вялікім дарам Духа Святога — харызматамі – дадзенымі Богам вернікам, каб дапамагчы ім жыць у духу Евангелля ў варожым свеце культуры і палітыкі.
  Ужо ў 1984г. кард. Юзэф Ратцынгер, сённяшні Папа Бенядзікт XVI, выказаў наступныя словы як кіраўнік Кангрэгацыі Дактрыны Веры: “Адным са знакаў нашых часоў з’яўляецца факт, што з усяго свету да Кангрэгацыі дасылаюць ўсё бльш і больш інфармацыі пра “марыйныя аб’яўленні”. У аддзел, які займаецца такімі справамі, прыходзяць даклады, напрыклад, з Афрыкі і з іншых кантынентаў.      
   [2]. БЛАКІТНАЯ АРМІЯ паўстала ў 1947 г. як вынікуспаткання Джона Хафэрта з Сятрой Луцыяй. Яе заснавальнікамі былі кс. Харальд Калган і ўжо згаданы Джон Хафэрт.
   Гэтая арганізацыя са сваімі 10 мільёнамі членаў хутка сталася найлепшай прыладай распаўсюду фацімскага паслання ў свеце. Праз сучасныя сродкі яны заклікалі людзей да адказу на пасланне з Фацімы: малітвы на ружанцы, прысвячэння Беззаганнаму Сэрцу, малітвы за Святога Айца, ахвяравання пакутаў у інтэнцыі навяртання Расіі. Менавіта Блакітнай Арміі мы ўдзячныя за перэгрынацыю па ўсім свеце Пілігрымуючай Фацімскай Фігуры — падарожжа, поўнае такіх незвычайных цудаў і знакаў, што дзівіліся нават Папы. Менавіта клопатам Блакітнай Арміі мы дзякуем за ўратаванне адной з найкаштоўнейшых ікон — абразу Маці Божай Казанскай. Джон Хафэрт выкупіў яе на публічным аукццыёне і змясціў у міжнародным цэнтры руху ў Фаціме, а пазней — па просьбе Яна Паўла II — перадаў яе ў Ватыкан. Тры гады таму Святы Айцец прыгожым жэстам братэрскай любові аддаў ікону праваслаўнай царкве.
   Сядзіба Блакітнай Арміі знаходзіцца ў Вашынгтоне, але найважнейшы дом — “Domus Pacis” у Фаціме. Яе афіцыйным органам з’яўляецца штомесячнае выданне “Soul” (“Душа”). Пасля распаду камунізму Блакітная Армія змяніла назву на “Сусветнае Фацімскае Апостальства”. Сёння, як кажуць яго лідэры падчас спаткання з Бенэлыктвм XVI 2 лютага 2006 г., “Касцёл даручае гэтаму руху ахову чысціні паслання з Фацімы і яго распаўсюджвання па ўсім свеце”. “Бярэмся за гэтую місію з вызначанымі мэтамі і не спачнем, пакуль Беззаганнае Сэрца не затрыюмфуе, а на зямлі не запануе супакой”, —запэўнівае праф. Амэрыка Лопэз Ортыз, прэзідэнт найвялікшай фацімскай арганізацыі ў свеце.                
   [3]. Толькі за некалькі гадоў да смерці с. Луцыя з радасцю напісала вось такія словы: “Усе дасканала ведаюць, што мы перажываем адзін з найбольш крытычных момантаў гісторыі чалавецтва, калі вялікія дзяржавы, варожыя адна да адной, планавалі падрыхтоўку да вялікай атамнай вайны, якая б знішчыла свет, калі не ўвесь, то найбольшую яго частку, а што б засталося, з якімі шанцамі на выжыванне? А хто быў бы здольны прымусіць адмовіцца гэтых ганарлівых людзей, паглынутых сваімі планамі вайны, ад гвалтоўных задумаў, атэістычных ідэалогій, што пашыраюць заняволенне і панаванне, людзей, якія лічаць сябе гаспадарамі ўсяго свету; хто быў бы ў стане ўсё гэта змяніць у нешта супрацьлеглае? Хто змог бы запрасіць на спатканне, каб абняцца ў жэсце супакою? Хто паўплываў бы на замену планаў вайны на планы супакою, замену агрэсіўных і гвалтоўных, поўныхнесправядлівасці на праекты падтрымкі і дапамогі праз прызнанне правоў чалавека, скасавання рабства і г.д.? Хто, калі не Бог?
    [4]. ШЭСЦЬ БАЛЮЧЫХ ПРАДКАЗАННЯЎ ФАЦІМЫ:
          1. Падчас пантыфікату Пія XI распачнецца другая вайна, яшчэ горшая.
          2. Будзе голад, пераслед Касцёла і Святога Айца.
          3. Бязбожная прапаганда распаўсюдзіць сваю памылковую аблудную навуку па ўсім свеце, выклікаючы войны і пераслед Касцёла.
          4. Добрыя будуць замучаныя.
          5. Айцец Святы бедзе шмат пакутваць.
          6. Загінуць розныя народы.
        
   [5]. 20 чэрвеня 1939 г. візіянерка пісала, падкрэсліваючы апошнія словы: “Найсвяцейшая Дзева Марыя абяцала адкласці біч вайны на пазней, калі гэтае набажэнства будзе распаўсюджанае і практыкаванае. Можна заўважыць, што затрымлівае Яна гэтую кару у залежнасці ад  намаганняў, якія прадпрымаюцца дзеля яго распаўсюджвання. Баюся, аднак, што мы маглі зрабіць больш, чым робім, і што Бог, менш чым задаволены, можа ўзнесці руку сваёй Міласэрнасці і дазволіць, каб свет быў знішчаны праз гэтае ачышчэнне. І ніколі не было яно такім страшным, страшным”.
   Адкуль такія словы? За тры месяцы да гэтага Сястра Луцыя мела аб’яўленне Пана Езуса, які сказаў: “Прасі і прасі аб зацверджанні Узнагараджальнай Камуніі ў першыя суботы. Надыходзіць час, калі гнеў маёй справядлівасці ўкарае злачынствы розных народаў. Некаторыя з іх будуць нават знішчаныя. У канцы цяжар маёй спрвядлівасці ўпадзе на тых, хто хоча знішыць маё валадаранне ў людскіх душах”.
   [6]. Сястра Луцыя так апісала незвычайную візію, аглядануюў Богу: “Мы ўбачылі ў бязмежным святле, якім з’яўляецца БОГ, нешта падобнае да таго, калі бачыш асобы ў люстры, праходзячы каля яго, Біскупа, апранутага ў белае — было такое пачуцце, што гэта Святы Айцец. Бачылі шмат біскупаў, святараў, братоў і сясцёр законных, якія выходзілі на высокую гару, на вяршыні якой знаходзіўся вялікі крыж, збіты з неабчасаных дошак,  як бы з коркавага дрэва, пакрытага карой. Святы Айцец, перад тым як туды дайшоў, прайшоў праз вялікі горад, напалову зруйнаваны, і дрыжучы, няпэўным крокам, змучаны болем і цярпеннем, ішоў, молячыся за мёртвых людзей, целы якіх сустракаў на сваім шляху; дайшоўшы да вяршыні гары, стоячы на каленях ля ўзножжа вялікага крыжа, быў забіты групай жаўнераў, якія некалькі разоў трапілі ў яго з вогнепальнай зброі істрэламі з луку, і такім самым чынам, адзін за адным, загінулі іншыя біскупы, святары, браты і сёстры законныя, а таксама свецкія асобы, мужчыны і жанчыны розных класаў і становішчаў. Пад двума плячыма крыжа былі два Анёлы, кожны трымаў у руцэ па келіху з крышталю, у якія ЗБІРАЛІ КРОЎ МУЧАНІКАЎ і ёй акраплялі душы, што набліжаліся да Бога.
   [7]. ТРЫВОЖНАЕ ПАДАБЕНСТВА ПАРЭ-ЛЁ-МОНЬЯЛЬ І ФАЦІМЫ
   Неба аднасэнсоўна малюе перад намі аналогію аб’яўленняў у Фаціме і ў Парэ-лё-Моньяль.
   Узрушваюць падабенствы пасланняў, дадзеных св. Маргарыце і с. Луцыі. Абмяжуемся толькі  найважнейшым.
   1. Аб’яўленне набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў 1673 г. павінна было прынесці плады вялікіх ласкаў дзеля Францыі. Таксама ў Фаціме: аб’яўленне набажэнства да Беззаганнага Сэрца Марыі павінна было прыцягнуць незлічоныя ласкі. Толькі ўжо ўсяму свету.
   2. Аб’яўленне ў 1673 г. пра культ Найсвяцейшага Сэрца Езуса было дапоўненае ў 1689 г. просьбай прысвяціць гэтаму Сэрцу французскі народ, які — не выканаўшы гэтага задання — павінен быў стаць неўзабаве іскрай рэвалюцыі, скіраванай супраць Бога. Калі мінула сто гадоў, было ўжо занадта позна, каб адказаць на заклік неба. Таксама аб’яўленне ролі набажэнства першых субот у 1925 г. было ўзбагачанае ў 1929 г. тлумачэннем яго сувязі з прысвячэннем Расіі, якая стала першай запраграмаванай атэістычнай дзяржавай у гісторыі. Таксама чалавецтва цягне з адказам. З трывогай пытаемся: Колькі яшчэ маем  часу да фацімскага “занадта позна”? Ці і тут мерай часу з’яўляецца сто гадоў?
   3. Езус сказаў св. Маргарыце, што “шатан вельмі баіцца перададзенага візіянерцы новага набажэнства і зробіць усё, каб яго знішчыць, бо ведае, колькі душ навернецца і дасягне святасці дзякуючы гэтаму набажэнству”.
   4. У выкананні просьбаў з Парэ-лё-Моньяль і з Фацімы вялікую ролю адыгралі свецкія асобы. Гэта дзякуючы ім у другой палове XIX стагоддзя выканалі просьбы Збаўцы і выпрасілі ў Бога ласкі, патрэбныя Францыі. А ці ведаем мы, што ўсё фацімскае апостальства ў свеце праводзяць менавіта свецкія асобы?
   5. Абедзьве візіянеркі не дачакаліся здзяйснення просьбаў неба. Не дажылі да канца Божага Тыдня.       
   [8]. Можна таксама супрацьстаяць намерам міласэрнасці, як АДМІНІСТРАТАР АКРУГІ ОУРЭМ (да якой належала Фаціма). Прыгадаем: 13 жніўня стараста павету, масон, якому належала Фаціма, забраў дзяцей з месца аб’яўленняў, а потым пад пагрозай здзекаў і смерці спрабаваў выцягнуць з іх дадзеную ім месяц назад фацімскую таямніцу. Урэшце, нічога не дасягнуўшы, быў вымушаны адпусціць візіяераў. Але зло сталася фактам. 13 жніўня Маці Найсвяцейшая прыйшла на спатканне, але не аб’явілася. Спаткалася з дзецьмі праз некалькі дзён. Сказала, што з-за ўчынку старасты свет згубіў шмат з прызначаных яму ў Фаціме ласкаў. Заўважым: адзін учынак аднаго чалавека стаўся прычынай таго, што неба адмовілася выліць на свет шматлікія ласкі. Ці  не нябеснае гэта правіла, якое  датычыць  таксама нашага жыцця? Ці ўсведамляем мы, што нашыя дрэнныя ўчынкі цягнуць за сабой сапраўдную лавіну зла? Можа, час паверыць святым, якія кажуць, што, калі б чалавецтва на адну хвіліну перастала рабіць зло, свет затапіла б такое мора ласкаў, што ў людзей не было б іншага выбару, апроч святасці.              
   [9]. У Кнізе Лічбаў (35, 22-23) ЧЫТАЕМ ПРА МЕСЦЫ ЎЦЁКАЎ — мясцовасці, якія служылі сховішчамі тым, што былі вінаватымі ў забойстве, калі яно было здзейснена ненаўмысна. Бог параіў ізраэлітам: “зрабеце ў сябе гарады-сховы, пра якія Я казаў вам праз Майсея, каб мог уцякаць туды забойца, які забіў чалавека памылкова, без намыслу; няхай будуць у вас сховішчам ад помсніка за кроў. І хто ўцячэ ў адзін з гарадоў гэтых, няхай стане каля брамы горада і раскажа ўголас старэйшынам горада гэтага справу сваю; і яны прымуць яго да сябе ў горад і дадуць яму месца, каб ён жыў у іх; і калі пагоніцца за ім помсьнік за кроў, дык яны не павінны выдаваць у рукі яго забойцу, бо ён без намыслу забіў блізкага свайго, ня меў да яго нянавісьці ні ўчора, ні заўчора; няхай ён жыве ў гэтым горадзе, пакуль ня стане перад супольствам на суд, пакуль не памрэ вялікі сьвятар, які будзе ў тыя дні. А потым няхай вернецца забойца і пойдзе ў горад свой і ў дом свой, зь якога ён уцёк. І выдзелілі Кедэс у Галілеі на гары Нэфталімавай, Сіхем на гары Яфрэмавай, і Кірыят-Арбы, інакш Хэўрон, на гары Юдавай; за Ярданам, насупраць Ерыхона на ўсход, аддзялілі: Бэцэр у пустыні, на раўніне, ад племя Рувімавага, і Рамот у Галаадзе ад племя Гадавага, і Галан у Васане ад племя Манасіінага: гэтыя гарады вызначаны ўсім сынам Ізраілевым і прыхадням, якія жывуць у іх, каб уцякаў туды кожны, хто забіў чалавека памылкова, каб не памёр ён ад рукі помсьніка за кроў, пакуль ня стане перад супольствам”. (пар. Кніга Ісуса сына Навіна 20, 2-9). Выбраныя гарады знаходзіліся па абодвух баках Ярдану на такой адлегласці, каб кожны ў Палестыне меў паблізу адзін з іх. Дарогі да іх, каб уцякач змог схавацца на нейкі час у бяспечным месцы.
   [10]. У Марыйных аб’яўленнях у Эрд (1961-1968), у якіх Найсвяцейшая Маці казала пра Полымя Любові Беззаганнага Сэрца, Езус сказаў: “Полымя Любові Маёй Маці з’яўляецца дзеля вас тым, чым Арка Ноя была дзеля Ноя”. Гэта дасканалы каментар словаў Марыі, якая перасцерагала ў гэтых венгерскіх аб’яўленнях, што адмаўленне ад Яе парады выкліча катастрофу. Іншымі словамі, заклік, перададзены нам праз Марыю, падобны да закліку Божага, скіраванага да Ноя. Ной павінен быў збудаваць каўчэг, каб схавацца ў ім ад хваляў патопу. Ён паслухаўся Бога і ўратаваўся. Мы таксама павінны збудаваць “сховішча”: АХІНУЦЬ СЯБЕ ПОЛЫМЕМ ЛЮБОВІ БЕЗЗАГАННАГА СЭРЦА, якое пераможа ўсе хвалі зла, якія скіруе на нас д’ябал.
   [11]. Кард. Ратцынгер пісаў у каментары да трэцяй часткі фацімскай таямніцы пра здзіўленне, якое абуджае ў сучасным свеце ўказванне на Беззаганнае Сэрца Марыі як на шлях уратавання свету: “Прыходзяць на думку словы з Першага Паслання св. Пятра: “Мэта веры вашай — збаўленне душ” (1,9). Як шлях да гэтай мэты ўказваецца — ДА ЗДЗІЎЛЕННЯ ЛЮДЗЕЙ АНГЛАСАКСОНСКАГА І НЯМЕЦКАГА КУЛЬТУРНАГА КОЛА — культ Беззаганнага Сэрца Марыі”.
   [12]. “Спадарожніцай” назваў Найсвяцейшую Маці Ян Павел II у Фаціме 13 мая 1991 г.