7.13.2015

Малітвы з сем'і

ШТОДЗЁННАЯ МАЛІТВА ЗА СЕМ’І

Памятай!
Шмат манаскіх супольнасцяў штодзённа моляцца ў інтэнцыі сям’і; гэта значыць, яны моляцца за Цябе і Тваю сям’ю. Вось некалькі прыкладаў.


Малітва да Найсвяцейшай Сям’і, якую штодзённа моляцца Сёстры Назарэтанкі
Езу, Уцелаўлеёнае слова, Збаўца свету, які сваім жыццём даў нам прыклад адданасці Айцу і справе збаўлення, дапамажы нам жыць нашай законнай кансэкрацыяй, з кожным днём усе глыбей прымаць удзел у Тваёй ахвяры і плённа служыць Божаму Народу.
Марыя, Маці Бога! Выпрасі нам ласку еднасці з Тваім Сынам, а ў Ім і праз Яго з Айцом і Святым Духам.
Святы Юзэфе, Апякуне Найсвяцейшай Сям’і! Вучы нас жыць малітвай, працаваць і забываць пра сябе, каб мы з кожным разам станавіліся больш падатлівым начыннем Божай волі.
Езу, Марыя, Юзэфе Святы! Зрабіце так, каб жыццё нашай супольнасці было дзеля ўсіх знакам прысутнасці Хрыста і сведчаннем пакладанай у Ім надзеі на будучую хвалу і ўваскрашэнне.
Найсвяцейшая Сям’я, благаславі і сцеражы ўсе сем’і свету. Захавай іх злучанымі неразрыўнай повяззю любові, вернымі атрыманым ласкам і абавязкам свайго паклікання. Зрабі так, каб яны жылі паводле права і прыказанняў Божых, каб іх жыццё было плёнам Твайго жыцця на зямлі і некалі дазволіла ім суцешыцца Тваім шчасцем у небе. Амэн.

 Малітва да Найсвяцейшай Сям’і
Сясцёр Місіянерак Святой Сям’і
 Найсвяцейшая Сям’я з Назарэту – Найдасканалейшая Супольнасць Любові, пакліканая і цалкам адданая Збаўчай Справе Бога ў Тройцы Адзінага, з найвялікшай павагай мы праслаўялем Цябе і благаслаўляем.
Табе, Святая Сям’я, мы даручаем ўсю Людзкую Сям’ю, якая знаходзіцца пад вялікай пагрозай і вельмі стомленая ў пілігрымцы веры. З вялікім клопатам мы аддаем Табе ўсе хрысціянскія сем’і – айцоў, маці, дзяцей і моладзь.
Святая Сям’я з Назарэту, мы даручаем Табе хрысціянскія сем’і. Дапамажы ім наноў адкрыць сваю місію, каб глыбока ўкаранёныя ў атмасферы духа Назарэту, яны больш свядома чэрпалі з гэтай Крыніцы.
Найсвяцейшя Дзева і Святы Юзэфе, мы прагнем разам з Вамі яшчэ глыбей з’яднацца і ўглядацца ў Асобу Езуса Хрыста, у Яго Збаўчую Справу, з хвіліны Уцелаўлення, да Крыжа, Уваскрашэння і Пяцідзесятніцы.
Дапамажы нам, Найсвяцейшая Сям’я яшчэ больш паглыбляцца ў збаўчую таямніцу ўкрытага жыцця ў Назарэце, у Ваша прыніжэнне, агаленне і знішчэнне, у любоў ахвярную і ўзнагараджальную, дзеля справы Айца, гэта значыць дзеля збаўлення чалавека.
Духу Святы, улі ў нашыя сэрцы прагненне яшчэ большага наследавання цнотаў Сям’і з Назарэту – веры і даверу, услухоўвання ў Слова і волю Божую, цішыні і малітвы, убогасці і пакоры, сціпласці і прастаты, а перш за ўсё, шчырай, дабразычлівай любові.
Езу, Марыя, Юзэфе Святы, няхай дух Назарэту агарне нас і захопіць сваёй моцай, каб мы сталіся больш выразным знакам любові Бога ў сучасным свеце. Амэн.

Малітвы, асаблівым чынам блізкія Місіянерам Святой Сям’і

 Малітва св. Яна Паўла ІІ да Святой Сям’і
Святая сям’я з Назарэту, супольнасць Любові Езуса, Марыі і Юзафа, узор і ідэал кожнай хрысціянскай сям’і – Табе мы даручаем нашыя сем’і.
Адкрывай сэрцы сямейных супольнасцяў на веру, на прыняцце Слова Божага, на хрысціянскае сведчанне, каб яны станавіліся крыніцай новых і святых пакліканняў.
Асвячай розум бацькоў, каб агарняючы сваіх дзяцей клапатлівай апекай і мудрай любоўю, яны ўмелі беспамылкова  весці іх да духоўных і вечных дабротаў.
Фармуй у душах маладых людзей шляхетнае сумленне і вольную волю, каб узрастаючы “ў мудрасці, гадах і ласцы”, яны ўмелі вялікадушна прыняць дар Божага паклікання.
Зрабі так, Святая Сям’я з Назарэту, каб сузіраючы і наследуючы Тваю вытрывалую малітву, вялікадушную паслухмянасць, з годнасцю перажываную ўбогасць і дзявочую чыстасць, мы вучыліся выконваць волю Божую і з далікатнай разважлівасцю падтрымліваць тых сярод нас, хто быў пакліканы да радыкальнага наследваня Пана Езуса, які “за нас выдаў самога сябе”.

Малітва да Святой Сям’і
 Езу, Уцелаўлёнае слова, Збаўца свету, які сваім жыццём даў нам прыклад адданасці Айцу і справе збаўлення, дапамажы нам жыць нашай законнай кансэкрацыяй, з кожным днём усе глыбей прымаць удзел у Тваёй ахвяры і плённа служыць Божаму Народу.
Марыя, Маці Бога! Выпрасі нам ласку еднасці з Тваім Сынам, а ў Ім і праз Яго з Айцом і Святым Духам.
Святы Юзэфе, Апякуне Найсвяцейшай Сям’і! Вучы нас жыць малітвай, працаваць і забывацца пра сябе, каб мы з кожным разам станавіліся больш падатлівым начыннем Божай волі.
Езу, Марыя, Юзэфе Святы! Зрабіце так, каб жыццё нашай супольнасці было дзеля ўсіх знакам прысутнасці Хрыста і сведчаннем пакладанай у Ім надзеі на будучую хвалу і ўваскрашэнне.
Найсвяцейшая Сям’я, благаславі і сцеражы ўсе сем’і свету. Захавай іх злучанымі неразрыўнай повяззю любові, вернымі атрыманым ласкам і абавязкам свайго паклікання. Зрабі так, каб яны жылі паводле права і прыказанняў Божых, каб іх жыццё было плёнам Твайго жыцця на зямлі і некалі дазволіла ім суцешыцца Тваім шчасцем у небе. Амэн.

Літанія да Святой Сям’і

Кірые, элейсон,  Хрыстэ,  элейсон,
Кірые, элейсон.
Хрыстэ, пачуй нас,  Хрыстэ, выслухай нас.
Ойча з неба, Божа, змілуйся над намі.
Сыне, Адкупіцель свету, Божа, змілуйся над намі.
Духу Святы, Божа, змілуйся над намі.
Святая Тройца, Адзіны Божа, змілуйся над намі.
Езу, Сыне Бога жывога,
які стаючыся чалавекам з любові да нас, асвяціў сямейныя повязі, змілуйся над намі.

Найсвяцейшая Сям’я, вобраз Найсвяцейшай Тройцы на зямлі,
дапамагай нам.
Найсвяцейшая Сям’я, дасканалы ўзор усялякіх цнотаў,
Найсвяцейшая Сям’я, пагарджаная людзмі ў Бэтлееме, але ўшанаваная спевам анёлаў,
Найсвяцейшая Сям’я, прымаючая ўшанаванне пастыраў і мудрацоў,
Найсвяцейшая Сям’я, праслаўленая старцам Сімяонам,
Найсвяцейшая Сям’я, пераследаваная і выгнаная да чужой краіны,
Найсвяцейшая Сям’я, верная прыказанням Божага права,
Найсвяцейшая Сям’я, Апякун якой з’яўляецца прыкладам айцоўскай любові,
Найсвяцейшая Сям’я, Маці якой з’яўляецца прыкладам матчынай любові,
Найсвяцейшая Сям’я, Дзіця якой з’яўляецца прыкладам паслухмянасці і сыноўняй любові,
Найсвяцейшая Сям’я, апякунка ўсіх сямей,
Найсвяцейшая Сям’я, наш прытулак у жыцці і надзея ў гадзіну смерці.
Ад усяго, што магло б парушыць спакой і еднасць сэрцаў,
захавай нас Найсвяцейшая Сям’я.
Ад рассеянасці розуму і сэрца,
Ад холаднасці ў службе Божай,
Ад шукання прыемнасці і выгады гэтага свету,
Ад прывязанасці да зямных дабротаў,
Ад прагнення марнай славы,
Ад дрэннай смерці,
Праз самую дасканалую з’яднанасць сэрцаў Вашых,
выслухай нас, Найсвяцейшая Сям’я.
Праз Вашую ўбогасць і пакору,
Праз Вашую дасканалую паслухмянасць,
Праз смуткі і балесныя перажыванні Вашыя,
Праз працу і труды Вашыя,
Праз малітвы і маўчанне Вашыя,
Праз дасканаласць учынкаў Вашых,

V. Сям’я Святая і Паважаная, мы прыбягаем да Цябе з любоўю і надзеяй.
R. Дапамажы нам зведаць вынікі Тваёй збаўчай апекі.

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,  даруй нам, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, выслухай нас, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету, змілуйся над намі.

 Молімся. Божа, Ты ў Святой Сям’і даў нам узор жыцця, зрабі, каб мы, з’яднаныя ўзаемнай любоўю наследвалі ў нашых сем’ях Яе цноты і дайшлі да вечнай радасці ў Тваім доме. Праз Хрыста, Пана нашага. Амэн.

МАЛІТВЫ СВ. ЯНА ПАЎЛА ІІ У ІНТЭНЦЫІ СЯМ’І

Малітва на Сінод, прысвечаны Сям’і
Божа, ад якога паходзіць усялякае айцоўства ў небе і на зямлі, Ойча, які ёсць Любоўю і Жыццём, зрабі так, каб кожная чалавечая сям’я на зямлі, праз Твайго Сына, Езуса Хрыста, “народжанага з Дзевы”, праз Духа Святога станавілася сапраўднай святыняй жыцця і любові дзеля кожнага новага пакалення.
Зрабі, каб Твая ласка кіравала думкі і ўчынкі сужонкаў да дабра іх уласных сямей і ўсіх сямей у свеце. Зрабі, каб кожнае маладое пакаленне знаходзіла ў сем’ях моцную падтрымку дзеля ўсяго чалавецтва і яго развіцця ў праўдзе і любові.
Зрабі, каб любоў, узмоцненая ласкай Сакрамэнту Сужэнства, была мацнейшай за ўсялякія слабасці і крызісы, праз якія часта праходзяць нашы сем’і.
Зрабі, нарэшце, просім Цябе праз заступніцвта Святой Сям’і з Назарэту, каб Касцёл сярод усіх народаў зямлі мог плённа выконваць місію ў сем’ях і праз сем’і.
Праз Хрыста, Пана нашага, які ёсць Дарогай, Праўдай і Жыццём на вякі вякоў. Амэн.
 Звычайны Агульны З’езд Сіноду Біскупаў
(26.09-25.10.1980)
Сям’я – аб’ект і суб’ект місіі

Малітва да Святой Сям’і
Святая сям’я з Назарэту, супольнасць Любові Езуса, Марыі і Юзафа, узор і ідэал кожнай хрысціянскай сям’і – Табе мы даручаем нашыя сем’і.
Адкрый сэрца кожнага дому на веру, на прыняцце Слова Божага, на хрысціянскае сведчанне, каб яны станавіліся крыніцай новых і святых пакліканняў.
Падрыхтуй розум бацькоў, каб з імклівай міласэрнасцю, мудрым клопатам і поўнай любові пабожнасцю, яны маглі ўпэўнена скіроўваць сваіх дзяцей да духоўных і вечных дабротаў.
Напоўні душы маладых людзей шляхетным сумленнем і вольнай воляй, каб узрастаючы “ў мудрасці, гадах і ласцы”, яны вялікадушна прымалі дар Божага паклікання.
Святая Сям’я з Назарэту, зрабі так, мы былі здольныя ўводзіць у жыццё волю Божую, разважаючы і наследуючы гарачую малітву, вялікадушную паслухмянасць, поўную годнасці ўбогасць і дзявочую чыстасць, якую Ты перажыў.
Зрабі, каб мы ўмелі суправаджаць з прадбачлівай далікатнасцю усіх тых, хто пакліканы да больш дакладнага наследаваня Пана Езуса, які “за нас выдаў самога сябе”. Амэн.
 Пасланне на Сусветны Дзень Малітвы аб Пакліканнях, 1993 г.

Святая Сям’я – Правадніца сямей на ўсёй зямлі!
Сям’я, Святая Сям’я з Назарэту, няхай Твой прыклад вядзе нас і абараняе!
Сям’я, Святая Сям’я – Сям’я, настолькі моцна з’яднаная з таямніцай, над якой мы разважаем у дзень Нараджэння Пана, няхай Твой прыклад кіруе сем’ямі ва ўсім свеце!
Сыну Божы, які з’явіўся між намі ў цяпле сямейнага дому, зрабі, каб усе сем’і маглі развівацца ў любові і спрыяць дабру чалавецтва праз адданасць вернай і плённай еднасці, павагу да жыцця і імкненне да братэрскай салідарнасці з усімі людзьмі. Навучы нас адкідваць самалюбства, хлусню і нястрыманае жаданне выгады.
Дзіцятка Езус, высушы слёзы дзяцей! Клапаціся пра старых і хворых! Зрабі, каб людзі адклалі зброю і аб’ядналіся ў паўсюдным абдымку.
Схілі ўсіх людзей, міласэрны Езу, да таго, каб разбурыць усе сцены, пабудаваныя галеччу і базпрацоўем, няведаннем і абыякавасцю, дыскрымінацыяй і неталерантнасцю.
Менавіта Ты, Божае Дзіцятка з Бэтлеему, ратуеш нас, выбаўляючы ад граху. Менавіта Цябе, адзінага і сапраўднага Збаўцу, чалавецтва шукае навобмацак.
Божа супакою, дар супакою дзеля ўсяго чалавецтва, прыйдзі і пасяліся ў сэрцы кожнага чалавека і ў кожнай сям’і. Будзь нашым супакоем і нашай радасцю!
 25 снежня 1994 г.



Малітвы на першыя суботы месяца

Малітва аб узбуджэнні ўзнагараджальнай інтэнцыі
пасля святой Камуніі 

   Люблю Цябе, Езу, Кароль спрадвечнай Любові, і прымаю Цябе з любоўю як Караля майго сэрца.
Прашу Цябе, схавай мяне на заўсёды ў Тваім Боскім Сэрцы і прымі маё жыццё як удзячнасць за дар збаўлення, які Ты даеш мне праз заступніцтва Беззаганнага Сэрца Марі.
О чулая Маці, прашу ў Цябе прабачэння за мае грахі, за грахі маёй сям’і, Айчыны і свету, якія раняць Твае Беззаганнае Сэрца! Каб узнагародзіць Табе за вялікія цярпенні, якія Ты адчуваеш з-за нас, няўдзячных дзяцей, ахвярую Табе бясконцую любоў Езуса, прысутнага ў маім сэрцы.
З любоўю падпарадкоўваюся Твайму валадаранню, каб як найхутчэй затрыюмфавала Тваё Беззаганнае Сэрца. Прытулак грэшнікаў, маліся за нас!

Малітва аб узбуджэнні ўзнагараджальнай
інтэнцыі перад ружанцам

 Каралева Святога Ружанца, вось мы становімся на калені дзеля малітвы, каб у першую суботу маліцца на ружанецы, аб якім Ты прасіла. Мы хочам праз яго ўзнагародзіць за грахі свае, нашых блізкіх, нашай Айчыны і ўсяго свету. Мы прагнем маліцца асаблівым чынам за тых, хто найбольш адышоў ад Бога і найбольш патрабуе Яго міласэрнасці. Дапамажы нам ласкай, каб мы памяталі пра вызначаную Табой інтэнцыю. Дапамажы нам узнагароджваць нашым ражанцам за цярпенні Твайго Беззаганнага Сэрца і Найсвяцейшага Сэрца Езуса.

Малітва аб узбуджэнні ўзнагараджальнай
інтэнцыі перад медытацыяй

 Маці Найсвяцейшая, Беззаганная Марыя!
Я з радасцю прымаю Тваё запрашэнне да ўдзелу ў Тваім разважанні. У першыя суботы Ты адкрываеш сваё Беззаганнае Сэрца для кожнага, хто прагне ўліць ва ўласнае сэрца гэтыя найважнейшыя знакі, якія Бог паказаў нам у Фаціме. Прашу, адкрый перада мной сваё Сэрца. Я асмельваюся прасіць аб гэтым з цалкавітай пакорай, а таксама з дзіцячай адвагай, таму што хачу Цябе наследаваць, таму што хачу жыць любоўю да Твайго Сына, таму што прагну заўсёды трываць у стане ласкі і любіць Твой святы ружанец, і нарэшце – таму што прагну ўсяго, што я толькі магу ахвяраваць у духу ўзнагароды за грэшнікаў. Дазволь мне прыняць удзел у Тваім разважанні, а я абяцаю практыкаваць у жыцці Слова, якое Ты ўвальеш ў мае малое сэрца, каб яно станавілася ўсе больш любым Табе, больш блізкім Табе, больш падобным да Твайго Беззаганнага Сэрца. Амэн.