Чаму Круцыята Адной Інтэнцыі?

Актуальнасць закліку Маці Божай, які ўсё яшчэ не даканца вядомы і рэалізаваны. „Памыляўся б той, хто лічыў бы, што прароцкая місія Фацімы ўжо выканалася. У Святым Пісанні часта можна ўбачыць, як Бог шукае справядлівых, каб уратаваць горад людзей, і гэта ж самае Ён робіць тут у Фаціме, калі пытаецца: Ці хочаце вы ахвяравацца Богу, каб зносіць усе цярпенні, якія Ён на вас спашле як акт узнагароды за грахі, якімі Яго зневажаюць, і як просьбу аб навяртанні грэшнікаў?”.  Бенэдыкт XVI, Фаціма 13 мая 2010 r.

Папы Пій XII, Павел VI, Ян Павел II, Бенэдыкт XVI, Францішак прысвяцілі згодна з просьбай Маці Божай: свет, Касцёл, Расію, святароў. Розныя краіны Еўропы і свету прысвяцілі сябе Беззаганнаму Сэрцу Марыі. Польшча два разы ўчыніла акт прысвячэння: у 1946 i 2017. Неразрыўна з актам прысвячэння звязана ўзнагарода ў форме набажэнства Пяці Першых Суботаў. Беларусь і Касцёл у нашай Айчыне таксама быў прысвечаны Сэрцу Марыі, ці, аднак, ў такім жа вымярэнні практыкавана ўзнагарода ў першыя суботы месяца? Мы ўсе ведаем адказ і клапоцімся аб тым, каб было лепш.

Адкажам жа на пасланне з Фацімы! Фацімскае пасланне няспынна скіроўваецца да ўсяго Касцёла. Прыняцце паслання з Фацімы выражаецца перш за ўсё ў практыкаванні першых суботаў месяца. Кожны, хто на працягу пяці чарговых суботаў будзе ў стане асвячальнай ласкі, прыме св. Камунію, памоліцца адну частку ружанца і будзе разважаць у еднасці з Маці Божай над ружанцовымі таямніцамі ў інтэнцыі ўзнагароды за грахі свету, стане не гледачом, а актыўным удзельнікам гэтага паслання” (Ліст Епіскапату Польшчы ў  100 гадавіну фацімскіх аб’яўленняў – 21 мая 2017).

Нам усім патрэбна святло, пакора, адкрытасць сэрца на Божы голас, каб выконваць Яго волю, а не сваю ўласную. Нам патрэбныя таксама духоўныя сілы і запал, каб час не згасіў полымя ў нашых сэрца, каб не перамаглі людзкія і чыста рацыянальныя парады, як ратаваць грэшнікаў, як імкнуцца да супакою ў свеце. Такая пастава нараджаецца падчас малітвы, а асабліва супольнай.

 „Калі двое з вас на зямлі згодна прасілі б аб чым-небудзь, то станецца ім ад Айца Майго, які ў нябёсах.”. Mt 18, 19


Мы ўвесь час задаем сабе бясконцыя пытанні: чаму так, а не інакш мы зменім сітуацыю, а тым больш свет. Прыйшоў час стаць на калені і пачаць з малітвы, таму што менавіта з малітвы пачынаецца ўсё, што добрае. Каб атрымаць, трэба прасіць, гэтаму вучыць нас Езус у Евангеллі. „Прасіце, і будзе дадзена вам; шукайце, і знойдзеце; стукайце, і адчыняць вам. Бо кожны, хто просіць, атрымлівае; і хто шукае, знаходзіць; і хто стукае, таму будзе адчынена.” Mt, 7, 7-8.

Крыніца:http://www.jednaintencja.pl/