7.13.2015

Малітвы на першыя суботы месяца

Малітва аб узбуджэнні ўзнагараджальнай інтэнцыі
пасля святой Камуніі 

   Люблю Цябе, Езу, Кароль спрадвечнай Любові, і прымаю Цябе з любоўю як Караля майго сэрца.
Прашу Цябе, схавай мяне на заўсёды ў Тваім Боскім Сэрцы і прымі маё жыццё як удзячнасць за дар збаўлення, які Ты даеш мне праз заступніцтва Беззаганнага Сэрца Марі.
О чулая Маці, прашу ў Цябе прабачэння за мае грахі, за грахі маёй сям’і, Айчыны і свету, якія раняць Твае Беззаганнае Сэрца! Каб узнагародзіць Табе за вялікія цярпенні, якія Ты адчуваеш з-за нас, няўдзячных дзяцей, ахвярую Табе бясконцую любоў Езуса, прысутнага ў маім сэрцы.
З любоўю падпарадкоўваюся Твайму валадаранню, каб як найхутчэй затрыюмфавала Тваё Беззаганнае Сэрца. Прытулак грэшнікаў, маліся за нас!

Малітва аб узбуджэнні ўзнагараджальнай
інтэнцыі перад ружанцам

 Каралева Святога Ружанца, вось мы становімся на калені дзеля малітвы, каб у першую суботу маліцца на ружанецы, аб якім Ты прасіла. Мы хочам праз яго ўзнагародзіць за грахі свае, нашых блізкіх, нашай Айчыны і ўсяго свету. Мы прагнем маліцца асаблівым чынам за тых, хто найбольш адышоў ад Бога і найбольш патрабуе Яго міласэрнасці. Дапамажы нам ласкай, каб мы памяталі пра вызначаную Табой інтэнцыю. Дапамажы нам узнагароджваць нашым ражанцам за цярпенні Твайго Беззаганнага Сэрца і Найсвяцейшага Сэрца Езуса.

Малітва аб узбуджэнні ўзнагараджальнай
інтэнцыі перад медытацыяй

 Маці Найсвяцейшая, Беззаганная Марыя!
Я з радасцю прымаю Тваё запрашэнне да ўдзелу ў Тваім разважанні. У першыя суботы Ты адкрываеш сваё Беззаганнае Сэрца для кожнага, хто прагне ўліць ва ўласнае сэрца гэтыя найважнейшыя знакі, якія Бог паказаў нам у Фаціме. Прашу, адкрый перада мной сваё Сэрца. Я асмельваюся прасіць аб гэтым з цалкавітай пакорай, а таксама з дзіцячай адвагай, таму што хачу Цябе наследаваць, таму што хачу жыць любоўю да Твайго Сына, таму што прагну заўсёды трываць у стане ласкі і любіць Твой святы ружанец, і нарэшце – таму што прагну ўсяго, што я толькі магу ахвяраваць у духу ўзнагароды за грэшнікаў. Дазволь мне прыняць удзел у Тваім разважанні, а я абяцаю практыкаваць у жыцці Слова, якое Ты ўвальеш ў мае малое сэрца, каб яно станавілася ўсе больш любым Табе, больш блізкім Табе, больш падобным да Твайго Беззаганнага Сэрца. Амэн.